Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Ты так думаеш?.. збянтэжана спытаў стары.
А куды яны дзенуцца? Англічане сышлі з Індыі, і французы пакінулі свае калоніі. Свет такі ўжо ад прыроды. Усё, што калісьці хапнуў, павінен аддаць, варухнуўся ў вазку Яўген Канцэвіч.
Гэтыя хлопцы выключэнне з правілаў, адкашляўся стары, і ў яго голасе пачуліся насмешлівыя ноткі. Яны калі-небудзь будуць распадацца, а іх рука ў агоніі ўсё роўна пацягнецца да нашага горла.
Чаму да горла?
Каб мы больш нікому не дасталіся, бо такое загадкавае іх каханне, сябар, нягучна сказаў стары.
Яны зноў замоўклі, але ў гэты час у дом зайшла цёмнавалосая жанчына.
Яўген! Мікалай Васільевіч! Колькі можна тут хавацца? Госці чакаюць.
Падштурхніце толькі гэты вазок, спахапіўся Канцэвіч.
Маці адчыніла дзверы, і мы зноў выйшлі да гасцей, сярод якіх з’явіліся новыя асобы. Да нас падышла маладая жанчына.
Вы Аліна Іванюк?
Я заўважыў яе шэрыя вочы, падобныя на бурную вясновую раку, стрыманы рымскі профіль і доўгія валасы, перахонленыя ў пучок чорнай стужкай.
А што, не падобная? усміхнулася мама.
Я бачыла ваш выступ на прэзентацыі кнігі Аксена Вахабы, забалбатала яна. Мне вельмі спадабалася вашая манера выканання. Гэта нешта незвычайнае.
Давай на ты, прапанавала маці. Мы з табой прыкладна аднаго ўзросту. Табе колькі гадоў?
Трыццаць.
Як цябе завуць?
Наташа.
Вельмі прыемна.
А хто цябе сюды прывёў? пацікавілася жанчына.
Мікалай Хамічэўскі.
А хто гэта?..
Барыс Тэн.
Пазнаёміш калі мяне з ім? Я пра яго чула.
Навошта адкладаць гэта на некалі? Жыццё хутка праходзіць, усміхнулася мама. Мікалай Васільевіч, узяла старога за руку, тут адна маладая персона хоча з вамі пазнаёміцца.
Стары пільна паглядзеў на яе.
Як вас завуць?
Наташа.
У яго вачах заскакалі насмешлівыя агеньчыкі.
Наташа каша, а Наталля ляля, задаволена ўладкаваўся на крэсле ля Канцэвіча і па-старэчы абапёрся на кульбу.
Да канца нашага знаходжання ў гасцях у Канцэвіча новая знаёмая не адыходзіла ад нас. Як аказалася, яна спявае ў якімсьці ансамблі і марыць аб кар’сры спявачкі. Але маці паглядзела на гадзіннік і сказала, што нам пара. Хамічэўскі з усімі развітаўся і павёў нас да Жытняга рынку. Усю дарогу ён пра нешта думаў, а калі мама падзякавала яму за тое, што сёння знайшла сабе новую сяброўку, стары прабурчаў:
Вы б ёй, Аліна, менш расказвалі, бо гэта такая, што здасць з трыбухамі. Яна вам зайздросціць.
Ну што вы, Мікалай Васільевіч... Яна ж таксама спявае.
Жалезная жаночая логіка, падтрымліваючы яе за руку, засмяяўся стары. Успомніце некалі тое, што я кажу.
Каля рынку мы развіталіся, і Хамічэўскі цяжка пасунуўся дадому, паглыблены ў свае думкі.
21. ПЕРАПАЛОХ КАЛЯ ДОМА 3 БЛАКІТНЫМІ ЕЛКАМІ.
1978
Гарачым днём, калі маці спявала ў Цыбульскай, я сядзеў з Гэнём Бакальцом у рэдакцыі газеты «Валынскі кур’ер» і назіраў, як Гніліца падманвае пазаштатнага фотарэпарцёра Леаніда Віўдэнку.
Усё пачалося са з’яўлення Мусія Гніліцы.
Калі я гартаў падшыўку газеты, а Бакалец выцокваў адным пальцам рэцэнзію на выставу нацюрмортаў Мікалая Максіменкі, адчыніліся дзверы.
Ку-ку! усклікнуў Гніліца.
Ён зайшоў у аддзел культуры, паглядзеў, як Гэнё набірае рэцэнзію, сеў за пусты стол і падцягнуў да сябе тэлефон.
Хочаш пабачыць, як я разыграю Віўдэнку?
Віўдэнка быў мясцовай знакамітасцю. Некалі ён працаваў фотарэпарцёрам РАТАУ*. Абчэплены фотаапаратамі, Віўдэнка з’яўляўся ў самых нечаканых месцах і выклікаў перапалох у інфармацыйнай прасторы, калі за тры тыдні да ўборкі выганяў у поле камбайны ў якім-небудзь Бараноўскім раёне і рабіў фотарэпартаж, што ўжо жніво пачалося. Аграномы разгублена разводзілі рукамі і кляліся, што збожжа яшчэ не саспелае.
Ды як жа не саспелае, калі ўжо жніво пачалося? крычалі ў кабінетах чыноўнікі.
Віўдэнка быў заўсёды ў пошуках сенсацый, а калі іх не знаходзіў, то ініцыяваў іх сам. 3 выхадам на пенсію яго рэпарцёрскі азарт не аслабеў, а набыў яшчэ большую неўтаймаванасць. У рэгіёне Віўдэнку паважалі і панічна баяліся, бо ведалі, што ён пра ўсё ў курсе раней за начальства. Пагаворвалі, што ў Кіеве ён меў досыць уплывовых заступнікаў. Штодня Віўдэнка абтэлефаноўваў сваіх інфарматараў і з’яўляўся на падзеі рапей рэпарцёраў газетаў. He раз ён выхопліваў рэпартаж з-пад носа ў Гніліцы, і рэдактар «Валынскага кур’ера» заўсёды друкаваў фатаграфіі Віўдэнкі, таму што яны з’яўляліся ў яго на стале, як толькі рэдактар паспяваў пра гэта падумаць.
* РАТАУ Радыётэлеграфнас агенцтва Украіны.
Гніліца падсунуў да сябе тэлефон і набраў нумар.
Ку-ку, Леанід Цімафеевіч! павітаўся з Віўдэнкам. Спіце, як сурок, а сёння, між іншым, прыязджае сын Паўліка Марозава. А першай сустрэча ля помніка Леніну. Я чаго вам тэлефаную? Быў у кумы па святкаванні дня нараджэішя і атруціўся сальцісонам. Як стане лягчэй, прыйду, але магу і не прыйсці, бо так скруціла, што павінен неадкладна перапыніць нашую размову і павітацца з унітазам. Так што ўся надзея на вас.
Паклаў трубку, задаволена пацягнуўся, пазяхнуў і захрустаў пальцамі.
Думаеце, ён па гэта клюне? выцягнуў з друкаванай машынкі лісток паперы Гэнё, скамечыў і выкінуў у кошык. Нешта не маіу дамучыць рэцэнзію.
Зараз вып’ем кавы і дамучыш, супакоіў Гніліца.
Як падумаю, што гадзіну стаяць у чарзе, то знікае ўсякая ахвота нават думаць пра каву, прыкрываючы рот, пазяхітуў Гэнё. Вось жа, халера, да чаго заразнае пазяханне!
Я таксама пазяхнуў, сарамліва заціснуўшы далоншо рот, і падумаў, што ў сваіх статкавых інстынктах людзі недалёка скокнулі ад жывёлаў.
Навошта ісці ў гастраном, калі ў цябе ёсць Буцалюк, пра якога ты нядаўна пісаў? сказаў Гніліца. У яго заўсёды ёсць турэцкая кава. Ен вось іюбач у доме з крамай.
Але яго можа не быць дома.
А ты дзынкні.
Гэнё дастаў сваю запісную кніжку і набраў нумар.
Алё, як маецца найбуйнейпіы жукавед Жытоміра? прасіпеў у трубку Гэнё. Ты не супраць, калі мы цябе трохі расколем? Ды не на гарэлку... На каву. Я, Гніліца і яшчэ адзін хлопец. Зараз будзем.
Вось, а ты казаў, што няма, весела сказаў Гніліца. Ен жукоў корміць.
Па дарозе Гэнё куніў аўсянага пячэння, мы зайшлі ў пад’езд, і Гэнё пазваніў у абабітыя дзермацінам чорныя дзверы. За дзвярыма пачулася шорганне, запстрыкалі замкі, і я ўбачыў невысокага чалавека ў халаце і скураных тапачках.
Заходзьце.
Мы разуліся і ўвайшлі ў гасцёўню. На абабітых палатном сценах было прышпілена шмат жукоў, і пад кожным вісела таблічка з украінскай і лацінскай назвамі.
Ну хваліся ўжо сваёй калскцыяй, адазваўся Гэнё.
Ды што тут хваліцца? задаволена сказаў Буцалюк. Вы і так усё бачыце. Вось самы вялікі ў свеце жук-вусач тытан гіганцкі, паказаў на сцяне. У Жытоміры ён толькі ў мяне.
А што гэта за акварыумы з пяском? спытаў Гніліца.
Тут у мяне скарабеі. Лічыцца, што ў нас скарабеі вымерлі, а ў мяне яны жывуць, сказаў Буцалюк. Вы тут разглядайце жукоў, а я згатую каву.
Ён знік на кухні, неўзабаве пачуўся жаданы пах, і ў гасцёўні з джэзвай на падносе і кубачкамі з’явіўся Буцалюк.
Сядайце, запрасіў да часопіснага століка, разліў у кубкі кавы.
Гэнё дастаў з сумкі аўсянае пячэнне і паклаў у шкляную вазу. Мы пілі каву з пячэннем і размаўлялі.
Нядаўна я купіў васьмісантыметровага жука-аленя за тры тысячы рублёў, радасна паведаміў Буцалюк.
Ты звар’яцеў! захлынуўся Гэнё кавай і закашляў.
Чаму звар’яцеў? разважліва сказаў Буцалюк. Я паеду ў Рыгу і прадам яго за пять тысяч рублёў.
Ды які дурань яго за такія грошы купіць?!
А калекцыянер з Рыгі прадасць калекцыянеру з Тампэрэ за дзесяць тысяч.
Нейкія гэтыя калекцыянеры ненармалыіыя, далібог, скрывіўся Гэнё.
Мы дапілі каву, і Гніліца звярнуў уваіу на акварыум з вадой.
Там жывуць рыбкі?
Ды якія рыбкі? абурыўся Буцалюк. Там жыве жуквадалюб.
Мы ўбачылі на акварыумс нацягнутую нейлонавую сетку.
А чаму тут сетачка? спытаў я.
Каб не ўцёк. Ен добра лётае.
Заграбаючы то правай, то левай ножкай, жук выплыў на паверхню і высунуў з вады рожкі.
А што гэта ў яго за плёначка на пузку? пацікавіўся я.
Гэта паветра, якім ён дыхае пад вадой. Зараз ён насмокчацца вусікамі паветра і зноў схаваецца.
Жук паварушыў вусамі і нырнуў на дно.
Як вы думаеце, які жук ёсць найвялікшым сімвалам? спытаў Буцалюк.
Хрушч? перапытаў Гэнё.
He, вось гэты прыгажунчык, выцягнуў з інсектарыя вялікага жука з бліскучымі каштанавымі надкрыллямі Буцалюк. Гэта жук-насарог. Бачыце, які выгнуты ў яго рог? А на спіне трызубец.
Ты хоць нікому яго ііе паказвай, бо арыштуюць і адправяць па этапе на Калыму разам з жуком, з’едліва сказаў Гэнё.
Ды хто яго ўбачыць? Ён увесь дзень спіць у пяньку, a ўначы лётае. Як партызан, днём у бупкеры, а ўначы выходзіць на паляванне. О, лічынкі выпаўзлі на паверхню, заклапочана сказаў Буцалюк, паліваючы іх вадой.
Такі здаравенны, пагладзіў Гэнё жука.
Тры з паловай сантыметры, пахваліўся Буцалюк.
А чым ты яго корміш?
Нічым. Ён жыве да трох месяцаў за кошт таго, што наеўся, калі быў лічынкай.
А чым корміпі лічынкі?
Чайнай вываркай і прэлым лісцем.
А колькі часу развіваецца лічынка?
Тры гады.
Як несправядліва, абурыўся Гэнё. Тры гады жыць нямоглай лічынкай і ўсяго тры месяцы дарослым жуком.
Ты надаеш болып увагі жукам, чым жанчынам, паморшчыўся Гніліца.
Дарэчы, кожны пяты від жывых істотаў на Зямлі жук, паправіў пояс у халаце Буцалюк.
Вось нас тут чацвёра, сказаў Гэнё. I сярод нас няма ні аднаго жука.
А калі б быў Віўдэнка, то ён быў бы жуком, рагатнуў Гніліца. Дарэчы, пара на плошчу. Віўдэнка ўжо, напэўна, сабраў натоўп разявак.
Мы падзякавалі за каву і рушылі на плошчу, дзе заўважылі незвычайны рух. Плошча была перакрытая дарожнай міліцыяй. Мы ўбачылі шмат людзей у вайсковай форме і ў цывільным, піянераў, жанчын з кветкамі, ветэранаў з ордэнамі, пузатых партыйных фупкцыянераў у тэнісцы з гальштукамі, што мітусіліся ля стойкі з мікрафонамі. Аператар заклапочана правяраў працу мікрафонаў, гучпа паўтараючы на ўсю плопічу:
Адзін, адзін, адзін, адзін!
Грукаталі піянерскія барабаны. Таўсталыткая важатая гучна муштравала ля помніка атрад піянераў. Паміж піянерамі мітусіўся ўзбуджаны Віўдэнка, і на яго грудзях боўталіся тры фотакамеры.
Ідзіце да помніка, а я схаваюся ў гастраноме і праз вітрыну буду за вамі глядзець, бо яшчэ Віўдэнка ўбачыць, сказаў Мусій Гніліца і згубіўся ў натоўпе.