Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Мы сядзелі ў зале і чакалі жытомірскіх музыкаў, а маёр раздражнёна мітусіўся і паглядаў на гадзіннік. I калі ён усклікнуў: «Як яны мяне дасталі!», у залу заваліліся кудлатыя музыканты з гітарамі.
Яны былі незадаволеныя і не ў настроі.
Пачынаем рэпетыцыю! закрычаў маёр. Вядучыя на сцэну. Дзесяць хвілінаў да пачатку прагону.
Але генеральная рэпетыцыя не пачалася ні нраз дзесяць, ні праз дваццаць хвіліпаў. Жытомірскія музыкі нетаропка падняліся на сцэну і, гучна лаючыся, пачалі падключаць свае гітары і клавішныя, а бубнар грымеў на барабанах, у перапынках піў піва і гучна адрыгваў. I так працягвалася доўга, пакуль Лук’янюк з крыкам не сагнаў іх са сцэны.
Вы нічога не цяміце ў рок-н-роле, абураліся музыканты.
Агрызаючыся, уся чацвёрка села ў пярэднім шэраіу, і тады пачалася рэпетыцыя. На сцэну падняўся вядучы ў форме лейтэнанта паветраных сілаў і светлавалосая маладая жанчына, павіталіся, назвалі гледачам адно аднаго, сказалі, што гэта традыцыйны ліпеньскі канцэрт, і запрасілі на сцэну дзіцячы танцавалыіы калектыў.
Генеральная рэпетыцыя была разлічаная на дзве гадзіны, алс зацягнулася амаль на тры, і, калі мама праспявала свае песні, у залу пачалі заходзіць першыя гледачы, і вядучыя абвясцілі, што канцэрт пачнецца праз дваццаць пяць хвілінаў.
Неўзабаве ў зале з’явіліся Рыта і Эля Свірысцелавы з валахатымі жоўтымі вяргінямі, Зіна Папушава з двайнятамі і гладыёлусамі, Дуніна з каламі і Максім Корсакаў з вялікім букетам чырвоных руж. Мы селі ўсе разам бліжэй да сцэны, а вакол нас шумела публіка, нягучна размаўлялі афіцэры, абмахваліся веерамі жонкі, а Эля дастала з маленькай сумачкі, падобнай да чырвонага скуранога кашалька, пеўніка на палачцы і іучна зашамацела ліпкай абгорткай.
Эля, вымі з рота гэтага смактунца, зашыпела Рыта Свірысцелава. Што пра цябе падумаюць?
Эля прапусціла міма вушэй яе заўвагу і працягвала смактаць пеўніка, раздзімаючы то левую, то правую шчаку.
Эля, я гавару з табой пра сур’ёзныя рэчы, раздражнёна зашыпела Рыта. Бачыш, як выхавана паводзіць сябе Уладзік?
Эля адкусіла пеўніка, гучна захрумстала, абгарнула сурвэткай палачку і схавала ў сумачку.
Нарэшце пачаўся канцэрт. На сцэну выйшлі вядучыя, абвясцілі пачатак, і пад лацінаамерыканскую музыку выпырхнуў мадэрн-балет, які адтанчыў некалькі танцаў і знік у выблісках сцэнічных ліхтароў. Пасля балета пад гукі ўсходняй музыкі ўплыла спявачка з казахскім імем Бібігуль. Яе ўсходняя пластыка і песня былі нядрэнна ўспрыпятыя публікай, але голасу спявачка не мела.
Акапэльны квінтэт лётчыкаў вялікага захаплення не выклікаў, і публіка пачала сумаваць. У цэіггры залы сядзелі некалькі жанчын, якія дэманстратыўна выказвалі сваю пагарду, абмахваючыся вссрамі і размаўляючы на вуіпка з кавалерамі.
Лле з выхадам на сцэну акрабатак усё змянілася. Трое дзяўчат у ружовых трыко, тугіх, як бутоны свежых ружаў, гіад музыку сталі на рукі, абаперліся нагамі адна аб адну, і на гэтую піраміду выскачыла найменшая і зрабіла стойку на руках. Мацнейшая села на папярочны пшагат, трымаючы на сабе двух дзяўчат, адна з якіх стаяла па яе плячах, а другая выконвала стойку на руках.
А потым пад музыку на сцэну выйшла дзяўчына на хадулях у доўгіх салатавых штанах з вялікімі крыламі матыля, a каля яе танцаваў калекцыянер матылёў у саламяным капелюшы, які перакідваў дзяўчыну на хадулях цераз сябе, яна гнулася, рабіла пшагат, зноў станавілася на хадулі. Гэты нумар выклікаў піквал апладысментаў, і нават жанчыны ў яркіх сукснках, што абмахваліся весрамі, размаўляючы на вуіпка са сваімі кавалерамі, перасталі шаптацца і назіралі за танцам энтамолага і матылька.
На сцэну паваліў дым і адзін за адным выскачылі чацвёра калматых музыкаў, якія спазніліся на рэпетыцыю. Яны былі ў чорных майках і адчайпа трэслі доўгімі валасамі, імітуючы апошні альбом «Ролінг Стоўнз». Як па мне, то лепш было паслухаць запіс «Ролінг Стоўнз», чым глядзець гэтую безгалосуіо пародыю. Прыхільнікі жытомірскай копіі з віскам
кінуліся да музыкаў на сцэну, а лейтэнант з двума патрулямі сцягвалі іх са сцэны, і афіцэр агіантана крычаў:
Перастраляю нягоднікаў! Заткніцеся і сядзьце! Сядзьце!
Гэта не нашыя, сказала Эля. Гэта з Новагуйвінска. Я ведаю вунь таго прышчаватага бамбізу. Гэта ён мне сказаў, калі мы з дзяўчынкамі ездзілі да іх на дыскатэку, што ў мяне грудзі як прышчыкі.
Я асцярожна скасіў вочы і заўважыў, што з-пад яе футболкі сапраўды выпінаюцца два гірышчыкі.
Ну, тут я з ім не згодны, падбадзёрыў яе.
У мяне самыя вялікія грудзі ў сёмым «А», зашаптала яна.
Нарэшце ўся чацвёрка застыла з высалапленымі языкамі, капіруючы эмблему «Ролінг Стоўнз», а потым пачуліся свіст іх прыхільнікаў і рэдзенькія апладысменты.
Маці зачаравала ўсіх самай першай песняй. У яе выкананні песня Донны Саммер «Я адчуваю каханне» нагадвала касмічны палёт. Яна спявала не з такой пяшчотнай меланхоліяй, як Донна Саммер, а экспрэсіўна і страсна. Яе голас нарастаў, пашыраўся, вібраваў, і ад яго вібравалі люстры і вокны, a вакол нас усе заварушылі нагамі, і некалькі маленькіх дзяўчынак вырваліся ад сваіх мам і, як жабяняты, падскоквалі ў пераходах. А жанчыны ў яркіх сукенках у цэнтры залы забыліся пра свае вееры і зачаравана сачылі за фантанамі агнёў, тэатральнага дыму і жанчынай у чырвонай сукенцы-блузоне, іпто нібы спусцілася на сцэну з іншага свету, дзе няма злосці і зайздрасці, а ёсць толькі каханне.
Дзіўным чынам яна злучыла оперу, дыска, рок, джаз і non, нібы гэта быў салодкі кактэйль, ад якога ўсе захмялелі, зачараваныя яе бязмежным голасам і запалам, якімі яна напаўняла залу. Ансамбль, што перад гэтым выклікаў бязвыйсцевую тугу, падыгрываючы маці, быццам псрарадзіўся. Яе песні гучалі адна за адной, і іх хацелася слухаць бяскопца. Былі ў іх нейкія неспасціжныя перажыванні і шчырыя інтанацыі, нейкая пранікнёная спавядальнасць у голасе, якой я не чуў ні ў адной спявачкі. Яна спявала з такім глыбокім хваляваннем, нібы гэта былі не пераспявапыя ёй песні, а ўласныя, прапу-
шчаныя праз яе сэрца. Япа спявала на англійскай, французскай, італьянскай, украінскай мовах, і, калі змоўк яе голас і заціхлі апошнія акорды, зала выбухнула авацыяй і на сцэну з кветкамі кінуліся Рыта і Эля Свірысцелавы, Зіна Папушава з двайнятамі, Дуніны, Максім Корсакаў і япічэ шмат незнаёмых жанчын і мужчынаў у вайсковай форме. Вядучыя абвясцілі канец канцэрту, а гледачы, стоячы, апладзіравалі.
Калі мама выйшла з Дома афіцэраў, вакол яе збілася цеснае кольца ваенных і жанчын у летніх сукенках, якія прасілі з ёй сфатаграфавацца. Знеадкуль узяўся бацыса, якога не было на канцэрце. Ён стаяў, прытрымліваючы мяне ад націску людзей, якія напіралі з усіх бакоў. I тады я ўбачыў ля Дома афіцэраў белы лімузін і з бярэмем кветак Корсакава, які адкрыў дзверы ў машыне.
- Глядзі, які аўтамабіль замовіў табе Корсакаў, паказала рукой Зіна Папушава.
I Рыта Свірысцелава пацягнула нас да машыны.
- Зорка сцэны павішіа ездзіць на такім аўтамабілі, кіўнуў на адчыненыя дзверы Корсакаў.
- Забірай кветкі і Уладзіка, падштурхнула маму да аўтамабіля Дуніна.
- А як жа муж?
- Ён будзе ў эскорце на матацыкле, рагатнуў Дунін.
Я паеду цераз Скамарохі, махнуў рукой бацька.
Уся шумная кампанія правяла нас з мамай да машыны, мама села спераду, а я з кветкамі на заднім сядзенпі.
Свірысцелавы, Дуніны, Папушава з двайнятамі і нейкія незнаёмыя ваенныя махалі нам рукамі, а Эля пасылала мне паветраныя пацалункі, калі белы лімузін разварочваўся каля гарнізоннага Дома афіцэраў. Аўтамабіль быў завалены букетамі, і я чмурэў ад мацярынскай славы, шчаслівага настрою і вострага паху летніх кветак.
19. КАЛЫМСКІ РАМАН.
1935, 1978
Пасля канцэрту ў гарнізоне мама запрасіла Максіма Корсакава да Барыса Тэна, бо ён ёй пра гэта нагадаў:
Калі, Аліна, вы нарэшце пакажаце мне аса, які адбіў вас ад малёванскіх хлопцаў?
Пакажу, засмяялася яна, і яе задаволены смех мне чамусьці не спадабаўся.
3 Корсакавым мы сустрэліся ў горадзе пасля заняткаў вакалам. Пакуль маці спявала ў Цыбульскай, я правёў час з Бакальцом у рэдакцыі «Валынскага кур’ера».
Мы сустрэліся на Міхайлоўскай у букіністычнай краме, зайшлі на Жытнім рынку ў прадуктовую краму, і Корсакаў купіў нляшку мадэры, торт і сыр, а мама букет садовых рамонкаў.
Стары сустрэў нас на парозе ў светлай кашулі і напрасаваных крэмавых штанах.
Знаёмцеся, Мікалай Васільевіч, гэта той самы Максім Корсакаў, пра якога я вам распавядала, сказала яна.
Мікалай Васільевіч Хамічэўскі, працягнуў руку стары і пасля нрывітання зрабіў жэст рукой: Заходзьце.
Мы ўвайшлі ў гасцёўню, і маці пачала гаспадарыць у доме. А калі селі за святочны стол, стары адкаркаваў мадэру, разліў і падняўся з келіхам віна:
Я даўно хацеў пабачыць адчайнага лётчыка, які выратаваў на танцах будучую оперную зорку. Давайце вып’ем за тое, што нашая сустрэча нарэшце адбылася.
Звінеў крышталь, яны пілі віно, елі сыр і нязмушана гутарылі.
Вы, Максіме, здалёк? спытаў стары, падліваючы ўсім віно.
3 Калугі.
Я быў перад вайной у Калузе, сказаў стары чалавек. Памятаю каменны віядук у раманскім стылі, царкву Пакровы на Рове і драўляны з аканіцамі музей Цыялкоўскага.
А хіба Цыялкоўскі з Калугі? спытаў я.
Ён з-i іад Разані, а ў Калузе працаваў настаўнікам. Наогул Цыялкоўскі не расіянін, яго род паходзіць з польскай шляхты недзе з гэтага краю, з Валыні, адпіў віно Корсакаў.
У вас у родзе былі пілоты? пацікавіўся Хамічэўскі.
Корсакаў паглядзеў на старога.
Мая маці была настаўніцай рускай мовы і літаратуры, а бацька працаваў інжынерам на радыёлямпавым заводзе. У дзясятым класе мне спадабалася адна дзяўчына, якая пачала сустракацца з лётчыкам. Гэта быў для мяне такі ўдар, што я сустрэў яе, калі яна вярталася са спаткання, і ад адчаю закрычаў: «Што ты ў ім знайшла?!» А яна паглядзела на мяне як на не ў сваім розуме і будзённым голасам, быццам казала пра басаножкі або новую сумачку, адказала: «Мне падабаецца яго форма». Тады мяне гэта так уразіла, што пасля школы я пастуігіў у Чарнігаўскае лётнае вучылішча.
Калі ён гэта распавёў, за сталом узнікла такое ажыўленне, што на старога напала ікаўка і мама кулачком стукала яго па спіне і заразліва смяялася, а потым села за фартэпіяна і зайграла імправізацыю, якая пасавала нашаму лёгкаму настрою. У той дзень яе голас быў асаблівы, быццам яна хацела выліць усё, што накіпела ў ёй у агіошні час, і я не ўсё разумеў у яе настроі.