• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    Дваццаць першага лістапада будзе трыццаць тры, какетліва адказала яна.
    У ваіпым узросце яіпчэ можна планаваць будучыню. Яшчэ можна пімат чаго зрабіць. Я, Аліна, выдаў першую перакладзеную міюй кнігу «Праметэй прыкаваны» ў пяцьдзясят два, а зборнік санетаў «Зорныя сады» калі мне было ўжо за ссмдзесят.
    Ён з цяжкасцю падняўся з-за стала, падышоў да кніжнага стэлажа і паклаў перад ёй кнігі.
    Гэтавашы? недаверліва спытала, гледзячы наягознізу ўверх. А чаму тут напісана імя Барыс Тэн**?
    Гэта мой псеўданім, весела адказаў ён. А вось гэтыя дзве кнігі забралі ў мяне трыццаць адзін год жыцця.
    Падаў два тамы Гамера.
    Ого, дык вы зорка! захоплена паглядзела на яго.
    * Барыс Ляташынскі (1894 1968) украінскі камназітар.
    **БарысТэн псеўдапім Мікалая Хамічэўскага (1897 1983) украінскага перакладчыка антычнай літаратуры.
    Зорка гэта канцэнтрацыя газаў, а я, Аліна, проста
    перакладчык.
    Нсйкі час яна гартала кнігі, а потым паглядзела на старога і спытала:
    Прапануеце мне ўскочыць у апошні вагон экспрэса, які ад’язджае з вакзала?
    Яе бровы зламаліся, і ўся яна ўспыхнула, як мальва на карціне Білакур.
    Але я ж ускочыў у апошні вагон, насмешліва-ганарліва паглядзеў на яе стары.
    Вы мужчыпа. Мужчына можа пачаць жыццё спачатку ў любым узросце, калі адважыцца. А я звычайная жанчына.
    He, вы незвычайная.
    -	Чым жа я незвычайная?
    -	У вас незвычайны голас і слых.
    -	Божа, які голас і слых?! У мяне двое дзяцей! Хамічэўскі даліў ёй гарбаты.
    Вы хочаце спяваць?
    У гасцёўні стала так ціха, што было чуваць, як, сціхаючы, вібруе аконнае шкло ад грукату трамвая.
    Прапануеце стаць маім Туліа Серафіла? усміхнулася яму. Як бачыце, мне не трэба худзець на трыццаць кілаграмаў. У вас будзе са мной менш клопатаў.
    На жаль, я не Туліа Серафіна, далікатна сказаў стары. Болывая частка майго жыцця прайшла пад знакам нешанцавання. Можна сказаць, я, Аліна, прыцягваю нешанцаванне. Але для вас я паспрабую. Маёй кваліфікацыі недастаткова для навучання оперным спевам, аднак у Жытоміры ёсць адзін чалавск, які зможа вам дапамагчы. Таму паспрабую яго ўгаварыць.
    Маці ўстала з-за стала, падышла да фартэпіяна і адным пальцам пачала падбіраць нейкую мелодыю.
    Умееце іграць?
    He.
    Дык вучыцеся, пакуль у мяне.
    Яна села за фартэшяна і парывалася нешта сыграць, але пальцы не траплялі на патрэбную клавішу, і маці злавалася і пачынала ўсё спачатку.
    Вось так, падышоў і паклаў яе рукі на клавішы стары. Паслабце кісці. Так, так, вось так, ківаў галавой. А цяпер спачатку. Пальцы расслабленыя. Расслабленыя пальцы! Так, так. А што вы іграеце?
    Гэта я імправізую.
    Яна доўга мучыла фартэпіяна, быццам дарвалася да дарагой і жаданай цацкі.
    А якая гадзіна? спалохапа зірнула на гадзіннік у футарале. У вас спыніўся гадзіннік.
    Ён спыніўся, калі мне перадалі сігнальны асобнік «Іліяды». Гэта была апошняя кропка ў маім жыцці, адказаў стары. Мне, Аліна, восемдзесят гадоў. Я выканаў усё, што запланаваў. Я пераклаў усяго Гамера. У мяне болып не засталося ніякіх планаў. Мне ўжо можна паміраць.
    А як жа я? абурылася яна. А конкурс імя Ляташынскага?!
    Прабачце, забыўся, усміхнуўся. Дзеля вас варта яшчэ трохі пажыць. Што нам паказвае будзільнік? Паглядзіце, без акуляраў не бачу.
    Трынаццаць сорак пяць, глянула на будзільнік, што ціха цікаў на кніжнай паліцы, і ўстала з-за фартэпіяна. Нам пара. У пятнаццаць аўтобус. Трэба яшчэ сёе-тое купіць.
    Ён правёў нас да зялёнага штыкетнічка і развітаўся.
    Як прыедзеце з Тураўца, заходзьце да мяне. Гэта ж побач з рынкам.
    Бывайце, Мікалай Васільевіч! весела мовіла яму.
    Бывай здарова, чарнаброва! Да сустрэчы, Уладзік! памахаў рукой.
    I мы зніклі ў гарадскім тлуме.
    2.	КАРЭКТЫВЫ Ў ІІАХАВАЛЬНАЙ ЦЫРЫМОНІІ. 1978
    У Туравец мы прыехалі каля шаснаццаці гадзінаў. Мільцю дома не засталі. Всрагодна, пайшла да кагосьці са сваіх сябровак. Яна якраз заканчвала восьмы клас. У Тураўцы была васьмігодка, і Мільця збіралася падаваць дакументы ў дваццаць
    трэцюю жытомірскую школу. Сястра была старэйшая за мяне на год, але мне заўсёды здавалася, што яна значна старэйшая. Яна ўжо ўмела гатаваць, ведала, колькі каштуе сукенка і чаравікі і не саромелася гандлявацца на базары.
    Напяваючы песеньку пра Мікалая, мама дастала з сумкі марскога акуня, схавала ў лядоўню, выклала на стол хлеб, батоны, алей, рыс, гарчыцу, грэчку, запалкі. Расклала пакупкі. Дастала з печы боршч, смажаніну з грыбамі, і мы селі абедаць.
    О, ледзь не забылася.
    Прынесла з гасцёўні чатыры кнігі, падала дзве мне і прымусіла ўзяць пад пахі, а дзве ўзяла пад пахі сабе. Так прывучала мяне правільна трымацца за сталом.
    Спіна павінна быць роўнай. Локцямі прыціскаюць кнігі. He забывай карыстацца нажом.
    Колькі я павінен гэта трываць? прабурчаў я.
    Так прывучалі да добрых манераў за сталом пямецкіх афіцэраў, пасьшаючы боршч з сальнічкі, забразгала сталовым начыннем.
    Калі мы прыступілі да смажаніны, рыпнулі дзверы ў сенцах, і ў хату зайшла баба Марына.
    Ві ўжэ нріехалі? А я бачу, шо няма вас у аб’ед, то падаіла тваіх коз. А тая чорная Нюся так баданула рогам, што я тырчма кульнулася. Разліла з даёнкі малако. Нашо, думаю, міне такі гембель? Шчэ скалечіт, покі ві будзеце па тым Жытоміры шляцца.
    О, дзе гэта мы шляліся?!
    Ад абурэння мама пачырванела, і з-пад яе пахаў выпалі два тамы Нячуй-Лявіцкага.
    А хіба ві не маглі пріехат раней?
    Гэта я мала даіла вашую карову, што вы мне тут папракаеце?
    А хіба ж я табе папракаю? апраўдвалася баба Марына. Я толькі кажу, шо трэ было пріехат у аб’ед.
    Калі прыехалі, тады й прыехалі!
    Ты такая кусючая, як аса. Уже і слова не можна сказаць.
    Як няма чаго добрага сказаць, лепш не кажыце.
    Ды шоб я табе ше калі даіла коз чі шось рабіла! абурылася баба Марына. Хай тыя козы паказяцца!
    Выйшла, і ў доме наступіла мёртвая цішыня.
    Ты бачыў?! абурылася мама. Нават паабедаць не дала! Казала ж твайму бацьку, каб будаваўся ў Жытоміры, a ён сеў у двары каля сваёй матулі. Цяпер мушу трываць яе і гэтыя козы замест таго, каб спяваць на сцэпе. Як яно мне ўжо ўсё ўпяклося!
    Давай з’ямо смажаніну з блінцамі, абазваўся я.
    Але яна кіпела ад абурэння.
    He хачу ні смажаніны, ні блінцоў! Твайму бацьку пашанцавала, што сёння начныя палёты. Я б яму сказала, што пра яго думаю!
    Ляснула дзвярыма і выйшла з хаты. Я даеў смажаніну і таксама выйшаў у двор. Каля адрыны я пачуў, як яна спявае:
    На гародзе баркун родзіць, Да мяве мой кум прыходзіць. Радзі, радзі, буркунок, Хадзі, хадзі, мой кумок.
    На гародзе бурак родзіць, А да мяне наш дзяк ходзіць. Радзі, радзі, бурачэпьку, Хадзі, хадзі, мой дзячэньку.
    Шо ты ёй скажаш? абурыўся дзед Дзяніс.
    Ён сядзеў на лаўцы пад сваёй хатай і церабіў курам кукурузныя катахі. Каля дзеда драмаў шэры кот. Гулі пчолы і мухі.
    Карову трымаць лянуецца, завяла коз, бо тре па горадзе шляцца. I спявае, як малахольная, шоб усе смаяліс. To з цябе і так усе смаюцца, іучпа сказаў дзед.
    A то вас не спытала! абазвалася мама.
    I на злосць яму заспявала:
    Ой, ад піва баліць спіна, А ад мёду галава. Купі, мілы, гарэлачкі,
    Каб вясёлая была, Каб, каб, каб, каб, Каб вясёлая была.
    Шо се за голас? Скрыпіт, як вівальга, а думае, шо красіва, прабурчаў дзед.
    Маці змоўкла, закіпаючы ад абурэшія, ляснула дзвярыма і забегла ў хату. Я пастаяў у двары і пайшоў за ёй. Яна сядзела ў гасцінай за сталом з адкрытай шуфлядай і капалася ў сваіх паперах. Дзед укалоў яе ў самае балючае месца. У такія моманты яна мяняла сваё завяшчанне. Дастала лісток паперы, спісаны круглым жаночым почыркам, узяла шарыкавую асадку і сумна сказала:
    Калі памру, хачу, каб на маім пахаванні не было дзеда Дзяніса і бабы Марыны. Я іх выкрэсліваю, пачыркала іх на паперцы. А замест іх я ўпісваю Мікалая Хамічэўскага. Запросіш яго на гэты сумны дзень. Яму будзе прыемна, што я перад смерцю на яго не забылася, усхліпнула і падперла рукой шчаку. Калі будуць апускаць ў яму труну, душачы ў сабе нлач, прашаптала яна, хай сыграюць штосьці вельмі сумнае. Толькі не бярыце духавы аркестр. Лепш найміце трох скрыпачоў.
    Я не любіў такіх момантаў, калі мяне ахопліваў неапісальны жаль і я не ведаў, як яе супакоіць.
    Ён кажа, што я скрыплю, як івалга, усхліпнула яна.
    Хто кажа?
    Дзед.
    Гэта ён так сказаў, бо каза ўдарыла бабу Марыну, спрабаваў супакоіць яе.
    Хіба ў мяне скрыпучы голас? У мяне голас, як у Яўгеніі Мірашнічэнка* ці Бэлы Рудэнка**. Табе падабаецца, як спявае Рудэнка?
    Падабаецца, шмыгнуў носам я.
    Ідзі пакажу, дзе будуць ляжаць хусцінкі на смерць, адкрыла шафу і паказала пачак хусцінак.
    Дастала з шафы хусцінку, выцерла слёзы і высмаркала носік.
    Ты ж сапсавала новую хусцінку, схамднуўся я.
    *Яўгенія Мірашнічэнка (1931 2009) Ууі^інскаяодісрнаясігя-
    ** Бэла Рудэнка (1933) украінская онерная опуічка. /
    Гэта хусцінка, якую павінны павязаць дзеду Дзянісу, выгукнула сярдзіта і скамечыла яе ў руцэ. Яна яму ўсё роўна ўжо не спатрэбіцца, таму што я выкрасліла яго са сваёй пахавальнай цырымоніі.
    Я выйшаў у двор з думкамі, як дапячы дзеду. Што дзеда найболып хвалюе? Пчолы. А што я магу зрабіць пчолам?.. Анічагенькі... Трэба... Трэба нешта прыдумаць... Вось так, думаючы, разважаючы, я меланхалічна зайшоў у драўляную прыбіральню, у якой убачыў старанна выгабляваную трэску, якую дзед сунуў у шчыліну паміж каркасам і хваёвай дошкай. Імгненне я разглядаў трэску, і тут да мяне дайіпло, што дзед Дзяніс... ёй падціраецца. Во! Вось гэта і ёсць самая інтымная, проста неабходная бытавая рэч дзеда, падумаў я і кінуў трэску ў выграбную яму.
    Я выйшаў з драўлянай будкі з адчуваннем, што нарэшце мая дуіпа ўсцешана. Але для паўнаты задавальнення не хапала ўбачыць рэакцыю дзеда. Таму я доўга круціўся побач, назіраючы за ім. Дзед габляваў дошку, каб паправіць дно ў драўлянай скрыні, у якой рос бабін фікус. Нарэшце баба паклікала дзеда на падвячорак. Дзед падняўся з каленяў, абтрусіўся, памыў з рукамыйніцы рукі і пайшоў у хату. А я з цярпеннсм рыбака, гатовага гадзінамі глядзець на нерухомы паплавок, сеў на лаўку пад дзедавай хатай і стаў чакаць. Чакаць давялося доўга, таму што дзед любіў ірунтоўна паесці. I калі я задрамаў, рыпнулі дзверы сенцаў, выйшаў дзед. Пастаяўшы на парозе, падумаўшы, зразумеў, чаго хоча, і рушыў да драўлянай будкі за хатаю. Я схаваўся ў садзе і назіраў, што будзе далей. Дзеда доўга не было. Я стаў здзіраць з вішні і есці клей, але рыпнулі дзверы, і я ўбачыў дзеда, які прытрымліваў адной рукой штаны, а другой абмацваў у прыбіральні сцены. Ён аблапаў усё, што мог, а потым запшіліўся і, шырока расстаўляючы ногі, дзіўнай хадой накіраваўся да хаты. Я падкраўся да акна і пачуў, як ён гучна спытаў: