Клетка для івалгі

Клетка для івалгі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
88.26 МБ
Мы падышлі да цаглянага дома, абвітага вінаградам, падняліся па лесвіцы на ганак і пазванілі ў дзверы.
-	Хто там? пачуўся голас старога.
А мама весела заспявала:
У Йванькі ля брамкі ручаік і дзічка, Ручаік і дзічка, ручаік і дзічка. Прыбсгла да Йвавіка босай Марычка. Прыбегла пад вокны дый тупачкі-туп, Ой, выйдзі, мой Ваньку, я ж тутачкі-тут. Але замест Ванькі матуля старая. Ой, Божачка, Божа, нявестка малая!
Дзверы скрыгшулі.
-	Гэта вы? узрадаваўся ён. Заходзьце. Вы ж ведаеце, што ў мяне не разуваюцца. Сядайце да стала.
На ім быў свстлы льняны гарігітур і лямцавыя тэпцікі.
А я вам згатавала бульбянікі з тварагом, дастала з сумкі чырвоны рондаль у белы гарох.
А што гэта?
Гэта бульбяныя пірагі з тварагом.
Ніколі такога не еў.
I дарма, наклала яму ў міску пірагоў, дастала з сумкі слоік са смятанай. Бульбянікі яшчэ не астылі, я іх загарнула ў ручнік.
Стары зняў з пліты чайнік. Заварыў гарбату. Мы сядзелі за сталом, снедалі і размаўлялі.
Всдасце, Лліна, я люблю дранікі, але вашы бульбянікі з тварагом ла-туравецку гэта неіпта недасяжнае, мачануў пірог у смятану стары.
Нам было так лёгка, быццам мы ведалі Мікалая Хамічэўскага шмат гадоў і проста сядзелі за сталом, пілі гарбату, слухалі музыку і пе адчувалі ні напружання, ні дыскамфорту, ні нязручнасці ад маўчання. Так бывае з людзьмі, з якімі думаеш на адной хвалі і маеш глыбокую ўнутраную сувязь, якую не заўсёды адчунаеш з кроўнай раднёй.
Пасля сняданку мама пачала бязладпа іграць на фартэпіяна і спяваць усё, што ведала.
У вас няма тэхнікі ігры, сказаў стары, але хуткасць, з якой вучыцеся іграць, фантастычпая.
Яна збівалася, злоспа хмурылася, але пальцы лавілі патрэбныя клавішы, і яна працягвала іграць і напяваць, а Хамічэўскі сядзеў на канапе і слухаў.
-	А колькі часу? сгіахапіўся ён.
Дваццаць на адзінаццатую, адказаў я.
Уладзіку, а падай мне, калі ласка, кульбу.
Я працягнуў яму палку, і мы адправіліся з хаты.
На вуліцы са старым віталася шмат мінакоў, як у вёсцы. I я дзівіўся, што яго ведае так шмат людзей.
На Міхайлоўскай* мама спытала:
Хто хоча марозіва?
Я адмовіўся, і стары таксама.
-	А я вазьму, сказала яна і лізнула пламбір у вафлевай формачцы.
У скверыку на Тэатральнай мы селі на лавачку і чакалі з’яўлення настаўніцы вакалу. Яна з’явілася дакладна аб адзінаццатай, калі на ратушы прабіў гадзіннік. Жанчына нявызначанага ўзросту, якой можпа было даць ад трыццаці да пяцідзесяці гадоў, у доўгай летняй сукенцы ў стылі амнір з высокай таліяй, перацягнутай гіад грудзьмі шаўковай стужкай, у шыракаполым летнім капелюшы, з элегантнай сумачкай вось
* Міхайлоўская псшаходная вуліца ў Жытоміры.
якою я запомніў яе тым летам. Пры яе з’яўленні Хамічэўскі падняўся з лавачкі і па-даўнейшаму пацалаваў ёй руку.
Знаёмцеся, Аліна, гэта Адэліна Цыбульская.
Я б хацела, каб вы называлі мяне проста пані Цыбульская, кіўнула шыракаполым капелюшом яна.
Добра, адказала мама.
Гэта ваш сын?
Сын, пачырванела ад яе слоў.
Імгненне Цыбульская здзіўлена глядзела на марожанае. Што вы робіце? спытала абурана.
Ем марожанае.
Дайце яго сюды.
Бесцырымонна адабрала, падышла да скрыні і выкінула. Стары толькі хіхікнуў.
Каб я гэтага больш не бачыла, сурова сказала Цыбульская. Хочаце сарваць голас? Марожанае і халодная вада вашы першыя ворагі.
Ну, я, мабыць, вам ужо не патрэбны, пайду, адазваўся Хамічэўскі. Калі скончыце, Аліна, заняткі, зайдзіце з Уладзікам да мяне.
Добра, кіўнула мама.
Пані Цыбульская завяла нас у пяціпавярховую сталінку на Тэатральнай. У парозе да нас кінуўся ёркшырскі залацістарыжы тэр’ер з чубчыкам, перацягнутым чырвонай гумкай. Ён скакаў на Цыбульскую, гаўкаў.
Коні, пазнаёмся з гасцямі, мовіла гаспадыня.
Коні абнюхала мяне, маму і замахала хвосцікам.
Як цябе завуць? спытала мяне Цыбульская.
Уладзік.
Сёння, Коні, ты будзеш гуляць з Уладзікам, голасам, які не прадугледжвае пярэчанняў, сказала яна. Ідзіце ў той пакой, прыадчыніла дзверы. Можаш узяць мячык, яна любіць гуляць.
Як для пацукалова і ахоўніка жаночых сумак, Коні выявілася кампанейскай і адразу пачала ганяцца за мячом і скакаць на мяне, але мне было цікава, што адбываецца ў іншым пакоі. Стрымліваючы Коні, я насцярожваў вушы і слухаў, пра што гавораць і чым займаюцца маці з Цыбульскай.
Яны падышлі да фартэігіяна, і Цыбульская пачала нравяраць у маці слых. Іграла гамы і прымушвала падпяваць. Часам яе перабівала і раздражнёна казала:
Расслабцеся. У вас мышачны заціск. Так вы будзеце спяваць у сельскім клубе. А ў мяне вы будзеце спяваць правільна. Оперны спеў патрабуе настойлівасці і дысцыпліны. Вам трэба было браць гэтыя ўрокі яіпчэ ў дзяцінстве, а не ў сталым узросце. Вы знаёмыя з нотнай граматай?
Я вывучыла нотную грамату ў вучэльні культуры.
Добра, хоць гэтаму вас не трэба вучыць, адказала скрозь зубы Цыбульская. На нашых занятках мы будзем надаваць увагу дыханню. За такі кароткі час паставіць голас немагчыма, але падкарэктаваць можпа. Ёсць практыкаванні, якія развіваюць галасавыя звязкі. У вас няма часу на тое, каб я давала вам урокі анатоміі, каб даведаліся, як працуе ў чалавека галасавая сістэма. Але паспрабую падабраць вам сцэнічны вобраз, а там як карта ляжа. У рэшце рэшт, у мастацтве поспех гэта не толькі талент, але і збег абставіпаў і проста шанцаванне. Вы ўдачлівая?
He вельмі, адказала мама.
Я ўжо пра гэта здагадалася. Іначай не апынуліся б у гэтай дзірцы. Дарэчы, як яна называецца?
Туравец.
Гэта нават не Туруханск, не Турку і не Турын. I тым болып не Токіа, прабурчала Цыбульская.
Яна доўга прымушала маму гучна расцягваць гукі:
Набіраеце як мага болей паветра ў грудзі. А-а-а-а-а-а-а! Цягніце, пакуль не скончыцца паветра. Гук ідзе з грудзей, a затым пераходзіць усё ніжэй, ніжэй і нарэшце дабіраецца да сонечнага спляцення. Важна не толькі правільна ўдыхаць, але і правільна выдыхаць. Моцна ўдыхніце, затрымайце дыханне, выдыхніце. Ваш выдых павінен пагадваць гудзенне пчалы, шум лесу, гудзеннс камара. А цяпер паспрабуйце хекаць, быццам сечаце сякерай. Кожны выдых гэта пачашчанае дыханне. Так. Так. Дастаткова. Часцей нельга, таму што ў галаве закруціцца. I трэці від выдыху шум пульверызатара з лакам для валасоў.
Гудзенне, шыпенне, пачашчанае дыханне наіюўнілі ўсю кватэру з тоўстымі сценамі і высокімі столямі, дзе на сценах віселі фатаграфіі Цыбульскай у доўгіх рамантычных сукенках каля фартэпіяна. Мамчын голас вібраваў і быў не падобны да таго, які я прывык слухаць штодзень. Яна крычала, гыркала, ускрыквала.
Каб знайсці свой голас, трэба стагнаць, каб гук свабодна вылятаў з горла, сказала Цыбульская. Мышцы павінны быць расслабленыя. Адчуваеце, як вібруе каля пераносся? Паспрабуйце стагнаць з гукам М, а затым дадавайце да яго галосныя I, Э, О У, Ы. Замест гуку М дадайце Н. У вас павінна атрымацца: «Няня Ніна нанізала Наце маніста». Гэтае практыкаванне трэба рабіць на адным дыханпі штодня па пятнаццаць хвілінаў.
На час маю ўвагу адцягнула Коні, якая скакала мне на ногі і патрабавала ўвагі, але за няшчыльна закрытымі дзвярыма якраз пачалося пікантнае практыкаванне. Цыбульская дала маме аловак, загадала заціснуць яго зубамі, адкрыла кнігу і прымусіла гучна чытаць, прамаўляючы кожнае слова:
«Дадзена мне маленечкую іскрынку святую... Маленечкуюмаленечкую... I асвятліла япа маё жыццё беднае, шчасцем нагрэла маё сэрца... Але хай жа лепш згасне ўва мне іскра святая, хай будзе марным жыццё маё і цёмнай ноччу, калі аддам яе ў здзек ці ў багну ўтапчу»*.
Цыбульская была не такая простая, як здавалася, я адчуў гэта адразу, калі яе ўбачыў, але з маці яна паводзіла сябе вельмі бесцырымонна.
Я буду вывучаць ваш голас і тое, як змяняецца ён на кожным занятку. А калі хочаце імгненнай славы, бо лянуецеся працаваць над сабой, то лепей спыніць нашы заняткі, сказала Цыбульская, і ў яе голасе загучалі калючыя шпількі. Каб зразумець сябе, вы павінны зразумець свой голас. Я буду вам даваць хатнія заданні і спіс музычных твораў, якія трэба слухаць. Вось як вы стаіце?! раззлавалася раптам яна. У Каране сказана: каго Гасподзь хоча весці проста, таму
* Урывак з аповесці класіка ўкраінскай літаратуры Сцяпана Васільчанкі «Талент».
пашырае грудзі, а каго хоча збіць са свайго шляху, таму робіць грудзі вузкія. Высакародны чалавек вылучаецца выправай; выраўнуйце спіну распраўце грудзі, галаву трымайцс роўна. На наступны занятак прынясіце маленькі нататнічак, у якім сваёй рукой запішыце: «Першае паставіць голас. Другое вывучыць і давесці да ідэальнага гучання тры арыі. I трэцяе псрамагчы ў конкурсе». Зазірайце ў гэты нататнічак пттодня раніцай і ўвечары. Музыку, якую я вам рэкамендую, слухайце кожны дзень. Купіце ў краме «Мелодыя» кружэлку. Спіс арый і рамансаў я вам падрыхтавала.
А як часта да вас прыходзіць? спытала мама.
Кожны дзень.
Узнікла доўгая паўза.
Кожны дзень я не магу.
А колькі можаце? Пяць разоў? Чатыры?
Тры.
Тады ў панядзелак, сераду, пятніцу. 3 11 да 13.00.
А заўтра?
А заўтра ў нас серада дзень заняткаў, нагадала Цыбульская. I пра харчаванне. Голас опернай спявачкі гэта не крык, а перадача слухачам энергіі паэта, кампазітара і вашай энергіі. Калі хочаце давесці публіку да шаленства, не ешце мяса, рыбу, кансервы, салёныя і кансервавапыя прадукты. Толькі свежыя гародніну, садавіну, сталовую лыжку ў дзень мёду і малако, напалову разведзенае вадой.
Я зразумеў, што заняткі скончыліся, і выглянуў з пакоя на руках з Коні, якая вырывалася на падлогу.
Можаш заходзіць, холадна сказала пані Цыбульская. Мама дастала з сумкі хатнія яйкі і сыр.
Тут я вам прыгатавала падарункі, працягнула Цыбульскай, але тая чмыхнула:
Забярыце гэтыя сельскія далікатэсы.
Я пачырванеў, а мама пачырванела яшчэ больш.
Да пабачэння! сказала Цыбульскай.
Да сустрэчы! з пагардай адказала яна.
На вуліцы маці павярнула не ў той бок, а калі я пагадаў, што мы ідзём у тэатр, гучна засмяялася. На яе напаў істэрычны смех, і на нас пачалі азірацца мінакі.
Перастань! На нас усе глядзяць!
Але яна смяялася, пакуль мы не прыйшлі ў краму «Мелодыя», дзе купіла патрэбныя кружэлкі, і рушылі да старога.
У Хамічэўскага яна яшчэ трохі паіграла на фартэпіяна, a калі выходзілі з хаты, прызналася:
Яна не хоча ў мяне нічога браць.