Клетка для івалгі

Клетка для івалгі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
88.26 МБ
Ранкам пазваніла Дзевачка. Яна чакала яго каля галерэі «Атэлье Карася».
У міне выгаднае дзельцэ, узяла пад руку Мальчыка. Прэдлагаю нал пад дваццаціпрацэнтную скідку.
Чорны нал? яхідненька скрывіўся Мальчык. Ён не мог прабачыць ёй учарашняга вечара. А налогавая?
He тваі праблемы, буркнула Дзевачка.
Ак-кэй, сказаў Мальчык, ~ я перагавару з Уладам Казленкам.
Эта твой шэф?
Да! злосна засоп Мальчык. Но он не лазіт к дзевачкам у пасцель.
Фу, праціўны, пстрыкнула яго Дзевачка. Па-па! У п’яць з мяшком у офісе.
Какім мяшком?..
Какой непанятлівы Мальчык, паказала язык Дзевачка, для дзенег каторы.
У Мальчыка адразу ўзнік план. Ён скажа Уладу пра наяўныя пад дваццаць пяць адсоткаў. Улад пагодзіцца, яго апетыты растуць, а рэкламнае агенцтва за ім не паспявае.
У офісе Мальчык патрэніраваўся перад люстрам, каб не бегалі вочы, калі будзе гаварыць пра адсоткі, галоўнае не мітусіцца.
Улад ажыў, павесялеў, закрактаў.
Жду з грашамі, паляпаў Мальчыка, зразу і расшчытаюся.
У фірме «Грэнуй» яму ўручылі канверт з грашамі і бэтэкамаўскую касету з ролікам. Мальчык нагадаў графік выхаду рэкламы і выйшаў з офіса. У батанічным садзе ён пералічыў грошы, выцягнуў з пачка дзвесці долараў, зайшоў у «Эдэм», выпіў яблычнага соку і падаўся ў рэкламнае агенцтва.
Калі Улад пералічваў грошы, яго пухлыя рукі дрыжэлі.
Гэта табе, працягнуў Мальчыку.
Дома Мальчык аддаў маме пяцьсот грывень, а трыста пакінуў сабе. За гэтыя два дні мама змарнела, яна надоўга адыходзіла з дому, размаўляла з адвакатам, сноўдалася і іа кватэры, перабіла шмат посуду і спаліла чайпік.
У Мальчыка ўжо выветрыўся смак першай рэкламнай здзелкі, калі пасля работы Улад прапанаваў падвезці яго дадому. Мальчык сеў на задняе сядзенне між двума незнаёмымі мужчынамі, і перламутравы «Опель» колеру згусцелай крыві паімчаў праз увесь горад. Мальчык расказваў Уладу, як весела было ў дзеда ў Жалезным Хутары, як лазіў па яблыкі ў чужы сад і сабака здзёр з яго штаны.
А дзвесці долараў з канверта ты выцягнуў таксама весела? спытаў Улад.
Мальчык залепятаў штосьці няскладнае і папрасіўся выйсці, але цвёрды локаць штурхнуў пад дых, ён закашляўся і заплакаў.
Улад Казленка сядзеў ля шафёра спінаю да Мальчыка і курыў цыгару.
Дзела не ў двох сотнях баксаў, сказаў Улад, дзела ў прынцыпе. Ты аказаўся нячэсным Мальчыкам, а я такога не прашчаю. Ты ж зарабіў сваі дзвесці п’яцьдзясят баксаў на працэнты, але хацеў надуць мяне яшчэ на дзвесце.
Двое качкоў у скуранках моцна трымалі яго за рукі. Яны выехалі на мост. Лўтамабіль сцішыў хаду і прыціснуўся да пешаходнае броўкі. Мальчык укусіў мужыка, які сядзеў злева, і спрабаваў адчыніць дзверы. Барукаючыся, яны выбілі ва Улада цыгару.
Укіньце этага дзелавара ў воду, гаркнуў Улад, хай ахалоне!
Мацакі ўхапілі яго за рукі, за ногі, разгайдалі і перакінулі цераз парэнчы. У павстры Мальчык перавярнуўся і цяжка ўдарыўся аб ваду, але апёк не так удар, як ледзяная вада. Халодныя іголачкі ўпіліся ў цела. Ён вынырнуў, хапаючы ротам паветра, і на-сабачы загроб да берага. Недзе побач плюхнуў У ваду кейс, і з маста ўчуўся крык Улада:
Слыш, ты! Як выплывеш, дык не прыходзь! Я цябе ўволіў!
Кейса Мальчык не шукаў, вада была цёмнаю. Ен гроб пад мостам, падобны на спуджаную мокрую мышку, паўз бетонныя апоры да асветленага рачнога палаца, адкуль далятала музыка. Ад холаду і роспачы цокалі зубы, гусла кроў, мокрыя валасы залеплівалі вочы. Грэбці ставала ўсё цяжэй, цела ўжо ледзьве слухалася. Мальчык адчуваў, што не даплыве да берага, і паспрабаваў крычаць. На мосце нехта п’яна вылаяўся і голасна зарагатаў. На пабярэжнай, абапёршыся локцямі на парэнчы, стаяла светлакосая дзяўчына і самотна курыла. Абвостраны зрок улавіў вугольчык яе цыгарэты і доўгія ногі. Дзяўчына была ўжо блізка, голасна білася аб ваду музыка начнога клуба, прагрукатаў на мосце электрацягнік, і тады цела скурчыла сутарга, правую нагу скруціла, ён зноў крыкнуў,
захлынуўся вадою, грабануў рукамі, паглядзеў на асветлены рачны палац, на недасягалыіую дзяўчыну, на аўтамабілі, што праляталі ў разлівах электрычнага святла, на іпалёны вячэрлі горад, на ўсеянае зоркамі красавіцкае неба і адчуў, як стала лёгка і абыякава, і вада ўжо не пекла холадам. Чародка рыбак праплыла над ім, кранаючыся валасоў, што гайдаліся, нібыта багавінне. 3 рота вырвалася паветра, а адна вялікая бурбалка здзімалася і надзімалася. У бурбалцы ён пабачыў азызлы твар Улада, пачуў смех Дзевачкі; маладая мама несла яго на руках, а ён трымаў блакітную кульку і глядзеў на святочных людзей, на яшчэ жывога тату, на Бодзю ў школьнай формс і з шакаладным марожаным на палачцы, на партрэты сур’ёзных мужчынаў над калонаю; чуў узнёслыя маршы, радасны смех і падмоцнены дынамікам урачысты голас; бачыў цесную гасцінку на Ветраных Гарах, сваю маленькую калыску, маму, якая з усмешкай працягвае да яго рукі, такую маладую і падобную на Дзевачку, тата, што абдымае маму і спрабуе адабраць у яго лустышку; але цёмная рыба варухнула губамі, і вялікая далікатная бурбалка лопнула, распырскваючы на тысячы кропель яго маленькае і грэшнае жыццё.
ЗМЕСТ
Клетка для івалгі
Раман
1.	Мужчыпа з манетным профілем. 1978	7
2.	Карэктывы ў пахавалыіай цырымоніі. 1978	14
3.	Дняпро, што пацёк праз Жытомір. 1978	19
4.	Пані Цыбульская. 1978	25
5.	Бакалец, Пражога і рэпетыцыя ў тэатры.	1978	31
6.	Скамарохі. 1978	39
7.	Жалезнае горла. 1951	47
8.	Канцэрт на балконе Цыбульскай. 1978	51
9.	Псракрыкваючы ўраган. 1955	57
10.	На хвалі трыумфу. 1978	60
11.	Вечар у рэстаране «Цецераў». 1963	70
12.	Падзенне анёла. 1978	76
13.	Кававарказ гадзіннікам. 1978	82
14.	Муштук Ягоды. 1935, 1978	86
15.	Бунт Мільці. 1978	97
16.	Высвятленне адрозненняў у нацыяналыіай кухні. 1978	101
17.	Бакалец і дзіўныя навсдвалыйкі рэдакцыі «Валынскага кур’сра». 1978	104
18.	Суботні канцэрт у гарнізоне. 1978	110
19.	Калымскі раман. 1935, 1978	119
20.	Бетховенскі тэлеграф. 1978	127
21.	Перапалох каля дома з блакітнымі елкамі. 1978	133
22.	Спевы ў два галасы. 1978	138
23.	Пераўвасаблеіпіе ў маладую ведзьму. 1978	144
24.	Вар’яцтва другога тура. 1978	152
25.	Гала-канцэрт і ноч вар’яцтва. 1978	157
26.	Канфуз Аксена Вахабы. 1978	168
27.	Паездка на Жандарскую. 1978	177
28.	Загрузлы ў снягах матацыкл. 1978	184
29.	Шклянос вяселле Свірысцелавых. 1978	189
30.	Загадка смерці Гэнё Бакальца.	1978	196
31.	Перапалох пад гукі Венскай оперы. 1978	202
32.	Паядынак сірэн. 1978	210
33.	Канцэрт для самотнага жаўрука.	1978	216
Эпілог. 2013	222
Цені ў маёнтку Тарноўскіх Аповесць	229
Апавяданні
Заяц	313
Крык грыба	324
Малюнак на замерзлым акне	332
Вушы	340
Кіеўскі мальчык	346
Літаратурна-мастацкае выданне
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Выпуск 72
Даніленка Уладзімір
Клетка для івалгі
Раман, аповесць, апавяданні Пераклад з украінскай
Адказны за выпуск Генадзь Вінярскі Рэдактары Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч Вёрстка Ларысы Гарадзецкай
Карэктура Алены Спрытніч
Падпісана да друку 14.12.2015. Фармат 84x108 1/32.
Папера афсетная. Ум. друк. арк. 18,9Ул.-выд. арк. 15,1.
Наклад 200 ас. Зак. 541.
ПУП «Кнігазбор».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/377 ад 27.06.2014. Вул. Я. Лучыны, 38-93, 220112, Мінск.
Тэл./факс (017) 207-62-33, тэл. (029) 772-19-14, 682-83-86.
E-mail: bkniha@tut.by
Надрукавана з арыгінала-макета заказчыка ў ААТ «Аргбуд». Пасведчанне аб дзяржаўлай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдпіка друкаваных выданняў № 2/167 ад 1.10.2014.
Вул. Берасцянская, 16, 220034, Мінск.
непакорнасці
Уладзімір Даніленка адзін з самых яркіх сучасных украінскіх празаікаў. Яго творы адзначаныя нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі, уваходзяць у рэйтынгі лепшых украінскіх выданняў і перакладзеныя на шматлікія замежныя мовы. Творчасць пісьменніка прасякнутая духам свабоды. напоўніцу перадае ўкраінскі характар. У беларускае
выданне ўвайшлі раман «Клетка для івалгі» пра геніяльную спявачку, якой савецкі рэжым не дазволіў рэалізаваць свой талент з-за яе сувязі з дысідэнтамі, аповесць «Цені ў маёнтку Тарноўскіх» пра крызіс сучаснай кіеўскай сям'і, якая спрабавала вырашыць свае праблемы нетрадыцыйнымі метадамі псіхатэрапіі, і апавяданні, што даюць уяўленне пра творчасць гэтага каларытнага пісьменніка.
«Уладзімір Даніленка не ўмее пісаць напаўсілы. Кожны раз гэта каласальная канцэнтрацыя энергіі і пачуццяў. У той жа час разуменне і адчуванне слова дазваляюць яму пісаць празрыста і глыбока. Мы дзесяцігоддзямі чакалі такую літаратуру і нарэшце яе маем...»
«Проза Даніленкі заўсёды агаляе прыроду чалавечых адносінаў, балансуючы паміж трагічным і камічным, рэальнасцю і містыкай, дзівіць вынаходлівасцю і добрым стылем...»
«Даніленка пісьменнік крайнасцяў, але ў той жа час ён пісьменнік вельмі вялікай унутранай смеласці і свабоды...»