• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    Мама спявала і мазала жаўткамі яблычныя струдлі.
    Разбуджу.
    Але ты не разбудзіла мяне на мінулым тыдні.
    Тады не, а гэтай ноччу разбуджу. Збярыся.
    Перад сном я дастаў з каморы лазовы кошык, выцягнуў з шуфляды сцізорык з перламутравай ручкай, падрыхтаваў гумавыя боты, ваўпяныя шкарпэткі і лёг.
    Сярод салодкага сну хтосьці дакрануўся да майго пляча і зашаптаў:
    Уставай, ужо тры гадзіны. У дзедавай хаце засвяцілася.
    Я расплюшчыў вочы. Нада мною схілілася мама. Яе рассыпаныя валасы казыталі іпчаку, і я адчуў дотык яе цёплых вуснаў.
    Вылузваючыся з чэпкіх абдымкаў сну, я споўз з ложка і непаслухмянымі рукамі пачаў апранацца. Калі ўжо ўлез у гумавыя боты і накінуў лёгкую куртку, мама выглянула ў акно.
    Дзед выйшаў з двара.
    Я ціха сакочыў з ганка і прыслухаўся.
    Толькі не заблудзіся. Трымайся дзеда, зашамацеў наўздагон яе голас.
    У начной цішыні аддаляліся дзедавы крокі. Я прычыніў брамку і крадком рушыў услед.
    Стаяла глыбокая ноч. He было ні месяца, ні зорак. У Гжэсевым садзе прапізліва крычала сава. Дзед брыў Пяршкоўскай вуліцай, сам сабе штосьці мармычучы, і ў яго руцэ пагойдваўся газавы ліхтар. За пчалыііком ён перайшоў цераз масток. У рацэ штосьці боўталася, чвякала, сонна кахкаў дзікі качар, у чароце варушыліся вадзяныя пацукі. Каля маіх ног выткнула з вады галаву, здаецца, выдра і паплыла пад мостам. Дзед абышоў Платонаву хату, мінуў сажалку, увайшоў у пасадку і наплёўся да Гнілушы. Я асцярожна рухаўся за ім цёмнай хваёвай пасадкай, а наперадзе пагойдвалася светлавая нляма, якая выхоплівала з цемры дзедаву сггіну. Краўся ціха, як мог. Часам гіад нагамі пахруствалі сухія галінкі, і я спалохана заміраў, а дзед спыняўся і насцярожана ўслухоўваўся ў начную цішыню. Ён перайшоў цераз забалочаны алыпанік і ля Скалы завярнуў у Вялікі лес. Пад нагамі я адчуў дарогу, якая праходзіла цераз парослы вярбовымі кустамі луг. Дрэвы спалі, і ні адзін подых ветру не кранаўся іх сну
    Мы зайшлі ў Вялікі лес. Кожны шоргат адгукаўся рэхам, ад якога спынялася сэрца і ў жылах стыла кроў. Было страшна. 3 кустоў свяціліся ваўчыныя вочы. Яны былі скрозь на адлегласці некалькіх крокаў. «Зараз ваўкі нападуць на дзеда, a потым разарвуць мяне», спалохана стукала ў скронях. Але дзед сунуўся далей і няіучна з сабой размаўляў. Ваўчыныя вочы працягвалі свяціцца адусюль, ды ваўкі дзеда чамусь не чапалі. «Мабыць, яны яго баяцца, надумаўя, дзед нешта ведае». У зарасніку ляшчыны ваўчыныя вочы наблізіліся ўжо на адлегласць рукі. Я хацеў закрычаць, але раптам скеміў, што гэта жучкі-светлячкі. Вакол мяне мігцелі сотні светлячкоў. Яны былі падобныя да зборышча зорак, якія насыпаліся з цёмных нябёсаў.
    Дзед адышоў убок, спыніўся на паляне, паставіў у лісце газавы ліхтар, сеў на пяньку і, як мне падалося, задрамаў. Але раптам падняў галаву, прыслухаўся, падышоў да тоўстай асіны, выразаў дубец, уторкнуў у зямлю, сеў і застыў. Я бачыў, як ходзіць ён з ліхтаром па лесе, падсвечвае, выразае дубчыкі і ўтыкае ў зямлю. Блукаў па лесе, прыслухоўваўся, выразаў дубцы, утыкаў, сядаў пад дрэвам і зноў хадзіў, і вакол яго ліхтара мігцелі начныя матылі. Мне падалося, што прайшла вечнасць. Я хаваўся за тоўстым дубам, але за маёй спінай раптам нешта забухала і затрашчала, і я з усіх сіл закрычаў:
    Дзед!!!
    А се хто там? гучна спытаў дзед, асвятляючы мяне ліхтаром. Ты?! Шо ты тут робіш?
    Я прыйшоў паназіраць, як вы збіраеце грыбы, а мяне нешта напалохала.
    Ну, йдзі сюды. Сядай кала мяне.
    Мы селі пад старой бярозай, дзед дастаў сцізорык і пачаў выразаць дубец.
    А навошта вы гэта рэжаце?
    Чуйіш? насцярожыўся дзед. Гріб треснуў.
    А хіба грыб трашчыць?
    Гріб крічіт. Вуон ухкает. «Ух!» каже гріб, калі вілазіт з зямлі.
    Нешта лопнула, быццам разарвалася напятая нітка.
    Чуйіш? і ірыслухаўся дзед.
    Мы пайшлі на гук, ён павёў ліхтаром і ўваткнуў дубчык. Так мы сядзелі каля ліхтара і ўслухваліся ў начныя гукі. I калі вушы прызвычаіліся да начной цішыні, стала чуваць, як выбухаюць, раздзіраючы зямлю, грыбы. I тады дзед Дзяніс падсвечваў і ставіў дубчыкі, а калі пачало днець, мы хадзілі па лесе і зразалі пад імі грыбы, пакуль не назбіралі поўныя кошыкі.
    Нам трапляліся дрэўнавуіпкі, сушарэбкі, ваўнянкі, галубінкі, вялікія мясістыя порхаўкі, заечыя грыбы і смярдзючыя сыраежкі, якіх у Тураўцы ніхто не браў, а дзед Дзяніс распавядаў, што іх можна есці, але мы бралі толькі падасінавікі і белыя грыбы.
    Бачіш? паказаў на грыб. Се гнаёўка. Ее едзят, а з гарелкай можна атруціцца.
    Праз нейкі час дзед спыніўся:
    Ну, давай адпачнём трохі, асвятліў зямлю, і мы селі каля зваленай бурай елкі.
    Скрозь кроны начных дрэў віднела неба.
    Дзед, а чаму ўсе кажуць, што калі вы трапіце ў пекла, то будзеце насіць да катла не дровы, а грыбы?
    Чалаўйік сушчество азартнэе, прабурчаў дзед. Яго шлях гата дарога страсці. Цягнікі, самалёты, машыпы прыдумалі чалаўйікі. Жінка тоже азартная. Аднак увесь её азарт накіраваны на чалаўйіка і сям’ю.
    А ваш азарт гэта грыбы?
    Грібі засоп дзед. Гасподзь відумаў для людзей не так багата ўцех, і грібі аднэ з йіх. А калі буў малады, то меў ше адзін азарт бабу Маріну.
    Ён зрэзаў зялёную сыраежку, абчысціў, дастаў з кішэні скрыначку з соллю, пасаліў і працягнуў мне.
    На, з’еж.
    Я надкусіў сыраежку і адчуў смак моху, прэлага лісця і падземных крыніц, што цяклі да лясных балот.
    Ге, добрая? задаволена крэкнуў стары. Даже белы гріб не такі добры. Зелена сыраежка се гріб лясной дзеўкі.
    Якой дзеўкі?.. Русалкі?
    Эге, русалкі.
    Дзед змоўк і паглядзеў у глыбіню лесу, дзе, патрэскваючы ламаччам, цяжка хадзіў нейкі вялікі лясны звер.
    Ля дзедавай нагі тапырылася чарано мухамораў.
    Анё, бачіш, паказаў нажом. Усе думаюць, шо махамор шкодны гріб. А я коліс, дзякуючы яму, женіўс на бабе Маріні, ён змоўк і сабраўся з думкамі. У сём свеці чагось дабіваюцца толькі людзі, апантаныя страсцю.
    А як вам дапамог мухамор?
    Недалёка ад нас нехта трашчаў ламаччам, гучна пыхкаў, і я пасунуўся бліжэй да дзеда.
    He бойса. To лось, супакоіў ён і, наладжваючыся на размову абапёрся аб ствол дуба. Калі баба Маріна была дзеўкай на відашгі, да яе ўнадзіўса Парамон з суседняга хутара. Здаравенны хлопец. У яго адзін кулак быў такі, як мая галава. Парамон таксама быў з заможнае сям’і. Лес яго бацькі пачінаўса за балотам. У нас былі пчолы, касілкі, малатарні, быдла, тріццат сем дзесяцін зямлі, лес і свой хутар. А ў сям’і Парамона было менш зямлі, аднак яго бацька быў хазяйнавіты і нахрапісты. Так шо Парамон стаў мэім супернікам. А баба Маріна была ганарлівай дзеўкай. Хто ведаў, што робіцца ў яе галаве? To яна рагоча з Парамонам, a то я прыпясу ёй у скрынцы ракаў, і яна рагоча са мной. Парамон думаў, шо се яго дзеўка, а я думаў, шо мая. I сее яе рагатанпе зацягнула такі тугі вузол, шо тую вяроўку ўже не маглі б разв’язат ніякія пальцы, нават такія здаровыя і нахабныя, як пальцы Парамона. I тадзе вуон вырашыў мяне прагнаць. Пудаждаў, калі я нёс бабе Маріне ракаў, якіх яна любіла, перастрэў каля балота і каже:
    Шоб я твоёй нагі тутака больше не бачіў. Забудзь яе, бо сяя дзеўка табе не па зубах.
    I як схапіў міне за каўнер ды як пачаў таўкці носам у балота, то буў я не захлынуўса ў багне. Вірваўса я неяк, праўда, кусок сарочкі застаўся ў яго руцэ, і папіаў каня на свой хутар.
    Бачіт мая сястра Гапа, шо на міне ліца няма, а глаўне, няма куска сарочкі, і пітае, у якім се балоці я так вітаўкса. А я ёй і распавядаю пра свой гембель.
    А ты не можаш ёму саступіць? пітае яна.
    He атступлю! кажу. Хай міне лучче заб’е!
    I заб’е, калі ты яго не спужаеш, пагаджаецца Гапа.
    Як жа яго спужаеш, калі ў яго рукі як абцугі, адказваю ёй.
    А Гапа ведала тэ, чаго не ведаў я, Парамон і ініпыя хлопцы з суседніх хутароў.
    Прійдзецца табе есці махамора, кажс яна.
    Якога махамора?.. дзіўлюс, чі не смяецца з міне.
    I тадзе Гапа распавяла, шо тре рабіт. Пра тэ, шо махамор ме такі просты гріб, як здаецца, я ведаў даўно.
    У Крапіўне жыў чалаўйік, якога звалі Мацвей Хадзімчук, ён быў далёкім родзічам бабы Маріны. Дак вось ён наядаўса махамора, упадаў у бязумства і распавядаў на кірмашах, шо будзе з намі ў найбліжчэе ўрэм’е. Вуон казаў, шо хутка скінуць цара і прыйдуць людзі са звёздамі, якія будуць правіт семдзесят год. Яны ўсех будуць убіват і саджат у турму, а потым наступіць вялікі голад. I праз гіару год скінулі цара, прыйшлі балыпавікі і пачалі ўсех убіват і вівозіт у Сібір, а потым пачаўся голад. I за цыя словы Хадзімчука ноччю забралі, і там ён дзесь нрапаў. I ўже, мабіт, даўно і костачкі яго пагрызлі ў тайзе ваўкі чі ведзмедзі.
    А тэе, шо распавяла міне Гапа, я не ведаў. Вошем, пуд вечар гіайшоў я ў лес, зрезаў маладзенькага махамора, прыкінуў, праз колькі часу будзе Парамон вяртацца ад Маріны, абчысціў капялюшык махамора, з’еў яго і чакаю.
    Через дэякэе ўрэм’е ў галаве замакотрілас і ў міне загарэлас такая злосць, шо я ўже не мог трымаць сябе ў руках. Сядаю на каня і еду да Маріны. А была ўже ноч, і на неба вілез месец, вялікі і тоўсты, як укормлены кабан. I ад яго святла стала так відаць, як днём. Ад махамора ў міне ўсё падвоілася: і нюх, і слых, і зреніе. Я стаў як звер, шо бачіт, як шныраць пуд канём міші і пасуцца ў гушчы зайцы, як за вярсту свйіціт ачамі сава, як крівуляе на сваіх ножках у траве ежак, і кожны гук гудзеў у маёй галаве, як у дзежцы.
    Аж чую: дзесь далёка скача конь. Навёў я рэзкасць a то Парамон ад Маріны едзе. I ад адной міслі, шо сюды сунецца мой зласнешы ўраг, на міне напала такое шаленства, шо я прішпоріў каня і з крікам пагнаў на яго. Вуон сгіужаўса міве шше за паўвярсты.
    Се ты, Дзяніс? крікнуў міне.
    Ты шше пітаесса? крічу я і на хаду гіцаю на яго каня і звалюю Парамона на зямлю.
    Яго спужалі не так мае кулакі, як мая злосць, з якой я накінуўса на яго. Mae страшэнна вітрашчаныя вочы і разяўлены ў кріку рот паралізавалі яго волю. Так пю ён насілу вірваўса ад міне, віскачыў на каня і праз купіче пачаў уцякат. А я схапіў альховага карча, гнаўса за ім і лупіў па спіне, па чім бачіў і дзіка крічаў.
    Пасля цэйі аказейі Парамон стаў абыходзіць міне дзясятай дарогай, у Маріны больш не з’яўляўся, і на Пакрову мы пажаніліс.
    Дзед Дзяніс замоўк, задаволена паглядзеў на мухамор, і я адчуў, што ён зноў цешыцца хрыпам каня і жахам перапужанага Парамона, якія вынырнулі з яго памяці.