Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
стога накоя, а затым зноў забываўся ў цяжкім cue. Яму снілася, што заяц уцякае да яго горадам, дабягае да Тураўца, заскоквас ў хату і ліжа яму рукі. А раніцай у яго гарэлі пічокі, быццам хтосьці яго абмяркоўваў.
Удзень Скараход сустрэў Гжэся, які йпюў са стальмашні.
Гэта праўда, што ты аддаў свайго зайца? з’едліва спытаў Гжэсь.
Аддаў.
Ён прамяняў на цябе лес і сваё заечае жыццё. А ты яго аддаў, сказаў Гжэсь.
А што было рабіць? Лекар мяне ад смерці выратаваў.
Даў бы грошы.
Грошы не браў. Захацеў зайца.
Ніхто не ведае, што з намі будзе пасля смерці, уздыхнуў Гжэсь і паглядзеў сабе пад ногі. Можа, гэты заяц дуіпа тваёй памерлай Антоські або сам Гасподзь у жывёльным абліччы вырашыў праверыць велічыню тваёй любові. А ты ім разлічыўся за балячку.
Што ты хочапі гэтым сказаць? усклікнуў Скараход.
Ты так пытаеш, як быццам забыўся, што не мы ў гэтым свеце, а яны галоўныя, незадаволена сказаў Гжэсь.
Хто яны?..
Сам ведаеіп, прабурчаў Гжэсь. Гэта табе так не пройдзе. Нельга прадаваць блізкіх, нават калі гэта заяц.
Гжэсь звярнуў на Пяршкоўскую вуліцу і пабрыў, шоргаючы па мокрым снезе.
Увесь тыдзень Скараход не знаходзіў сабе месца. Стомлены ад перажыванняў, пад раніцу праваліўся ўтрывожны сон і ўбачыў цёмны горад, у якім людзі хадзілі навобмацак, як сляпыя. Адчуваў на сабе чыесьці ліпкія рукі і грубыя выспяткі. I тады ўбачыў асветлены нешаходны пераход.
Хадзі сюды! гіачуў знаёмы голас.
У канцы дарожкі стаяла ў вячэрняй сукенцы з рыдыкюлем і ў туфлях на высокіх абцасах яго нябожчыца жонка і махала рукой. Ён вырваўся з чыіхсьці рук і кінуўся да яе.
Ты прыйшоў? узрадавалася яна і пацалавала ў вусны.
Адчуў горкі прысмак пацалунку і прачнуўся.
У акно зазірала кволая раніца. Скараход сабраўся ў горад.
«Гэта заяц па мне сумуе, вырашыў ён. Трэба яго забраць».
Але ў Станішоўцы Мар’яна Пранюка ён не знайшоў. У лекара былі адгулы, і Мусію доўга не хацелі даваць адрас, але ў яго быў такі разгублены, роспачны выгляд, што калега Пранюка здаўся.
А вы можаце патэлефанаваць, падсунуў тэлефон лекар. Я набяру яго нумар.
He трэба, спалохаўся Скараход, ён баяўся, што не знойдзе слоў, каб пераканаць лекара вярнуць яму зайца. Лепш я паеду да яго дадому.
Я вас разумею, кіўнуў лекар і гіадумаў, што гэты чалавек, напэўна, хоча разлічыцца з Пранюком.
Скараход знайшоў у Жытоміры прыватны дом на Гогалеўскай і пазваніў у дзверы. Яму адкрыла пышнацелая жанчына ў ружовым халаце.
Ці магу ўбачыць Мар’яна Пранюка?
У калідоры пахла кавай і свежай выпечкай.
Тут да цябе, гукнула яна.
Хто?
Як вас завуць?
Мусій Скараход з Тураўца.
Мужчына з Тураўца.
Бліснуўшы голай нагой, жанчына знікла за дзвярыма, і да яго выйшаў Мар’ян Пранюк.
Даруйце, што гэтак рана, збянтэжана сказаў Скараход. Я прыйшоў па зайца. Я вам заплачу грошы.
Дастаў з грудной кішэні кашалёк.
А ў мяне яго ўжо няма, прыкрываючы далонню рот, пазяхнуў лекар.
А дзе ж ён?.. разгубіўся Скараход і адчуў, як запунцавелі шчокі і на шыі адчайна запульсаваў жыўчык.
Ён нічога не еў, незадаволена сказаў лекар. Гойсаў па хаце, драў шпалеры, усё перакульваў. А ўчора жонка пры-
адчыніла дзверы, ён выскачыў, забег у школьны двор, і там яго разарвалі бадзяжныя сабакі. Суседка выгульвала свайго пудзеля і гэта бачыла.
Скараход ашалела глядзеў на лекара.
Прабачце, патаптаўся на месцы.
Пранкж адкрыў перад ім дзверы, і Скараход выйшаў. За спінай холадна пстрыкнулі замкі.
Мусій Скараход спыніўся на Гогалеўскай. Вакол яго сноўдалі людзі і машыны. Ад роспачы яму стала блага, ён заплюшчыў вочы, убачыў зайца ў доме Мар’яна Пранюка і пачуў крык яго жонкі:
Твой заяц зноў шпалеры падраў!
У хатнім халаце з цыгарай у зубах Пранюк падышоў да сцяны і пачапаў пальцам задраную шпалерыну.
Можна прыклеіць.
Гэта ж дзікі звер. Навошта было яго сюды перці?
У Тураўцы ёп паводзіў сябе, як кот, буркнуў Пранюк, намазваючы клеем задраную шпалерыну.
Няхай бы там сабе ў вёсцы і жыў, крыкнула з кухні жанчына. Ты будзеш каву?
Буду.
3 кухні пачуўся пах кавы, шум разбітага шкла і злосны крык жанчыны:
Во падлюга вуіпастая!
Што ён там яшчэ?
Вазу разбіў!
Заяц спалохана выбег з кухні і заскочыў у гасцёўню.
Звар’яцеў, ці што? зайшоў на кухню Пранюк.
Жанчына пазмятала ў савок рэшткі разбітай вазы.
Якая карысць ад гэтага зайца, бурчала яна. У рукі не даецца. Скача па ўсім доме. Памёт сее дзе папала. Забіў бы, дык хоць смажонкі наеліся б.
Заяц залез у сваё гняздо, уткнуўся носам у камізэльку. Яна пахла далёкім домам, Мусіем і яго цёплымі рукамі. Маленькае заечае сэрца разрывала туга па чалавеку, якога ён так любіў, туга па сваім доме, садзе, па каце і нават па чырванаватым пеў-
ні. Ён схаваўся ў сваё гняздо, каб не бачыць чужую хату з яе рэзкімі пахамі, заўсёды незадаволенай жанчынай і Мар’янам Прапюком, у руках якога не было такой бязмежнай любові, як у руках Мусія Скарахода. Заяц прыціскаўся да свайго вясковага гнязда, адзінай роднай рэчы ў гэтым чужым гарадскім доме. Адчуваў, што яго дом недзе за горадам, куды можна дабегчы. Яго адчуванпс прасторы ііадказвала кірунак бегу. I ён чакаў. Лсцярожна вылез са свайго гнязда, схаваўся над парцьеру і сачыў за дзвярыма. Адтуль прасочвалася свежае паветра, і заяц адчуваў, што там свабода.
Чакаць прыйшлося доўга. Нарэшце жанчына пачала збірацца. Яна круцілася перад люстэркам, фарбавала вейкі, апранула паліто, узяла сумачку, запстрыкала дзвярнымі замкамі, і, калі прыадчыніла дзвсры, заяц кінуўся ёй пад ногі. Ад нечаканасці жанчына ўскрыкнула, і гэтага было дастаткова, каб выскачыць па вуліцу амаль пад колы аўтамабіля. Завішчалі тармазы.
Хто выпусціў труса? закрычаў у прыадчынснае акно кіроўца.
Заяц пераскочыў на другі бок вуліцы. Недзе там быў Мусій Скараход. Ён бег на ўсход, куды вялі яго погі і беспамылковае адчуванне прасторы.
За рогам убачыў зграю бадзяжных сабак. Папсрадзе бег здаровы брудны сабацура з адгрызеным хвастом, які першым заўважыў зайца. Сабакі з брэхам кінуліся да яго. У тры скачкі заяц пераляцеў вуліцу і заскочыў у двор. Аббег доўгі будынак. Наперадзе раслі кусты бэзу. Ён праскочыў паміж кустамі і апынуўся на спартыўнай пляцоўцы, агароджанай ссткай. Сабакі былі ўжо зусім блізка. Ён чуў, як яны хекаюць і месяць лапамі мокры снег. Павярнуў палева, але там выгульвала маленькага пудзеля нейкая жанчына. Павярпуў туды, дзе можна было абабегчы сетку, але там ужо былі сабакі. Кінуўся назад, наткнуўся на сетку і на адлсгласці аднаго скачка ўбачыў засліненую сабачую пашчу.
Яго атачылі сабакі, псракрываіочы выхад з агароджанай пляцоўкі. Бегчы не было куды. Здаровы брудны сабака загырчэў і кінуўся на яго. У апошні момант заяц адчуў боль,
востры, як туга па Мусію Скараходу, і з усіх бакоў убачыў сабачыя зубы.
Мусій Скараход расплюшчыў вочы і наўздагад пабрыў ранішнім горадам. У яго разгарачаным уяўленні яшчэ чулася лясканне сабачых зубоў. 3 дахаў капала талая вада. Дзынкалі трамваі і бібікалі аўтамабільныя клаксоны, гучна смяяліся дзяўчаты і цвыркалі вераб’і.
На Вялікай Бярдзічаўскай чалавек разгублена абышоў тралейбус і пайпюў цераз вуліцу. 3-за старога аўтобуса выскачыў чорны гіікап, пачуўся цяжкі ўдар, і вакол распластанага на снезе цела праступіла вялікая чырвоная пляма. А калі завішчалі аўтамабільныя тармазы і на прыпынку ўскрыкнула жанчына, вулічным разявакам здалося, што па Вялікай Бярдзічаўскай, як віхор, праімчаў цень, спыніўся каля збітага мужчыны, лізнуў яго ў твар і спалохана знік, раствараючыся ў мітусні вялікага і абыякавага горада.
КРЫК ГРЫБА
У зялёных вачах дзеда Дзяніса хавалася загадка імхоў і нетраў, напоўненых змсямі і дзікімі звярамі. Ён ішоў у лес ноччу, калі толькі ахутаны срэбным пылам месяц мог падгледзець яго сцежкі, якія вялі ў глыбіні векавых лясоў, балот і густых хвойнічкаў, скрозь якія, акрамя яго, маглі прабіцца хіба толькі дзікі. У яго захапленні было нешта ад нораву заўзятага нумізмата, які за рэдкую манету прадасць душу. У грыбным вар’яцтве дзеду Дзянісу не было роўных у Тураўцы, а можа, і ў свеце.
Дзед прыносіў з лесу грыбы нават у гарачую восень, калі высыхалі лясныя балоты і ручаі, а ўюны залазілі ў глей і дранцвелі, прагна чакаючы дажджоў. Яго таемныя веды грыбоў былі прадметам плётак у Тураўцы, дзе славалюбства і зайздрасць не прабачалі такіх сакрэтаў. Ен нікога не браў з сабой у лес, нават мяне.
- Я іду ноччю. Шчэ спужаесса тхара чі куніцы, разважліва казаў мне. Анё лучче хай баба даст табе млынцёў.
Дзед ніколі не казаў, калі збіраецца ў грыбы, але перад гэтым баба Марына заўсёды чысціла яму вушы.
Баба, пастаў міне хвіціля, неяк папрасіў дзед, калі баба частавала мяне жытнімі блінамі.
На маёй барадзе бялелі падцёкі смятаны, і баба Марына выцірала іх ручніком.
Бачіш, шо я раблю? адказала яму падкладаючы мне блінцоў.
Затым паставіла на пліту патэльню, накрыіпыла ў яе воску, падкінула ў грубку бярозавых паленцаў, стала чакаць, пакуль разгарыцца агонь і расплавіць воск. Мачала потым канаплянае палатно ў гарачы воск, і пах воску расцякаўся па ўсёй хаце.
Дзед лёг на драўляны ложак, а баба паставіла на падлогу эмаліраваную міску з вадой, наматала на верацяно правошчанае палатно, запхала дзеду ў вуха і чыркпула запалкай. 3 дзедавага вуха тырчаў палатняны раструбак, з якога клубіўся і распаўзаўся па хаце дым. Калі палатно дагарэла бліжэй да вуха, агонь засквірчэў, затрашчаў, запыхкаў, а дзед стаў задаволена пакрэктваць і варушыць вусамі:
Дзівіс, баба, шоб не згарела вуха.
I баба сачыла за агнём, і калі агонь падкраўся блізка да вуха, выцягнула недагарак, патушыла ў місцы з вадой, разгарнула і паказала:
Ге, колькі серкі ў тваём вусе.
Дзед паглядзеў і ўсцешана павярнуўся на другі бок.
Так добре грела, аж задремаў, сказаў бабе.
Яна запхала яму верацяном гіалатно ў іншае вуха і зноў падпаліла. Дзед ляжаў і слухаў, як, патрэскваючы, тлее правошчанае палатно. Калі баба затушыла недагарак і зноў паказала серу, дзед Дзяніс сказаў так ціха, што было чуваць, як недзе шамаціць крыламі заблытаная ў павуціне муха:
- Ціх, баба, я чую, як точіт ложка шашаль.
Я не вытрымаў гэтага напружання і, ціха рыпнуўшы дзвярыма, выскачыў у двор.
Баба чысціць дзеду вушы, забягаючы ў сваю хату, закрычаў я. Уначы дзед пойдзе ў грыбы. Ты мяне разбудзіш?