• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    He расстраівайся, супакоіў Віталік, наясіся марожанага і палучыцца.
    Калі Віталік хадзіў у прыбіральню, Мальчык украў у яго візітку менеджара фірмы «Грэнуй», якая гандлюе французскай касметыкай.
    У «Яраславе» Мальчык замовіў двайную порцыю марожанага і пяцьдзясят грамаў таннага каньяку, прыкончыў гэта за столікам з мініяцюрнаю жанчынай, падобнай на балонку, і весела рушыў да рэкламнага агенцтва, памятаючы ўстаноўкі Віталіка, што лепей расколваць кліента пасля абеду, калі страх і злосць пераходзяць у страўнік.
    «У панядзелак кліент з перапою, ён не гатовы да разгавору, прыгадаў тэзісы Віталікавых сентэнцый, а ў пятніцу яго цела яшчэ ў офісе, а душа ўжо ў начным клубе ці ў жаночай пазусе, пагэтаму не дразні звера».
    Мальчык зірнуў на гадзіннік. Была серада. Без чвэрткі тры, найлепшы час для дзелавых перамоваў. Калі пераступіў парог рэкламнага агенцтва, дастаў з кейса візітку фірмы «Грэнуй», пракруціў у галаве маі'чымыя сцэнарыі размовы з менеджарам
    і набраў нумар. У трубцы свістаў факс. Мальчык вылаяўся і набраў яшчэ адзін нумар.
    Алё, гэта Алёна Харахандзюк? завуркатаў у трубку Мальчык.
    Гаў! адказала Дзевачка.
    I ў Мальчыка вылецела з галавы ўсё, чаму вучыў Сямён Барысавіч.
    А-а... сказаў Мальчык, збіраючыся з думкамі.
    А-адпусціце меня ў Гімалаі, праспявала на тым канцы дроту.
    I Мальчык здагадаўся, што гэта Дзевачка з мячты.
    Ты Дзевачка з мячты? гукнуў ён.
    Эвс! цмокнула тая трубку.
    Сайдзі са шланга, зазірнуў у офіс Віталік. Дай пагаварыць з чалавекам.
    У іх былі спараныя апараты.
    Мальчык пасварыўся на яго пальчыкам і расслабіў вузлы гальштука.
    Алё, прапеў ён зноў у трубку і расказаў анекдот пра Вовачку, з якога сам доўга і гучна смяяўся. Кагда мы перасячомся? спытаў Мальчык.
    Дзевачка замуркала.
    Безабразіе, замуркаў і Мальчык, жаласць такая. Прэдлагаю ў шэсць у «Яраславе». На Ярвалу.
    Дзевачка зноў замуркала.
    Нікак-нікак? перапытаў Мальчык і ледзь не расплакаўся.
    Ак-кэй! неспадзявана для сябе і яго адказала яна.
    To біш?.. разгубіўся Мальчык.
    Па-па! праспявала Дзевачка і паклала трубку.
    Дзевачка прыйшла па саўдэпаўскаму этыкету, роўна на гіаўгадзіны пазней.
    Па цібе можна звяраць меснае ўрэм’я, зрабіў ёй камплімент Мальчык.
    Ха! сказала Дзевачка, умошчваючыся за сталом.
    А как ты міня ўзнала? здзівіўся ён.
    На цібс наііісана Мальчык, склала губкі банцікам Д.зевачка.
    Я Мальчык, каторы іграет у крутыя ігры, удакладніў Мальчык і разліў віно «Чорпы доктар». Дзінь-дзінь!
    -	Дзінь-дзінь! сказала Дзевачка, чокаючыся з Мальчыкам.
    Паўтары гадзіны набракалі яны віном, размовамі пра рэкламу і адно адным. Мальчык падсоўваў Дзевачцы апельсіны, іпакаладкі і прайсы свайго тэлеканала. Яны выжлукцілі яілчэ па сто грамаў каньяку і вырашылі працягнуць перамовы на хаце ў Дзевачкі. У кіёску Мальчык купіў шампанскае, злавіў таксі, і яны паехалі на левы бсраг, дзе каля станцыі метро жыла Дзевачка.
    На хаце выпілі пляшку піампанскага, і Мальчыку стала ўжо зусім добра.
    -	Класна! выгукнуў Мальчык і пачаў здзіраць з Дзевачкі трусікі.
    Т-ты крутой Мальчык! вырывалася ягіа.
    Дзевачцы было нядобра, рэзала ў жываце і хацелася ў прыбіральню.
    Я здзелаю цібя багатай і шчаслівай, сон Мальчык, блытаючыся ў яс апліках і іплейках.
    3	яго кашулі паадляталі гузікі, галыптук заблытаўся ў станіку Дзевачкі, а візіткі гіараскідаліся па ўсім ложку.
    Бясстыжы Мальчык, супраціўлялася Дзевачка.
    I неспадзявана для сябе яны заснулі.
    Сярод ночы Мальчыка занудзіла, ён вобмацкам дабраўся да прыбіральні, абняў унітаз і доўга ванітаваў, а потым умываўся і мыў заванітаваны гальштук. Досвета Мальчык аблапіў Дзевачку, алс адчуў, што ў яго там нічога не варушыцца, нацалаваў яе аголеную шыю і на дыбачках рушыў да дзвярэй.
    Па-па... сошіа прашаптала яна.
    Ён штосьці невыразна буркнуў і зачыніў за сабою дзверы.
    Каля таксафона Мальчык доўга калупаўся ў кішэнях, шукаючы тэлефонную картку, і хвілінаў дзесяць вызвоньваў брата..
    -	Бодзя! гукнуў у трубку. Пазыч сто баксаў. Учора раскруціл Дзевачку з фірмы «Грэнуй». Зараблю аддам.
    Ты дзе? спыталі на тым канцы дроту.
    На «Чарнігаўскай».
    У трубцы маўчалі.
    Праз гадзіну пад Залатымі варотамі.
    Ак-кэй! павесіў трубку Мальчык і спусціўся ў метро.
    У вагоне былі вольныя месцы. Ад шуму электрапоезда пазакладала вушы, Мальчык баяўся праспаць сваю станцыю і шчыпаў нагу. Насупраць драмаў чалавек у акулярах. На падлозе качаліся лупіны арахісу.
    Праз гадзіну ён узяў братавы грошы і пасунуўся на працу.
    3 тэлефона Дзевачкі доўга адказваў аўтамат, а потым пачуўся яе голас.
    Алё! абрадаваўся Мальчык. Как дзіла?
    Ак-кэй, адказала Дзевачка.
    Перасячомся? прапанаваў Мальчык. Как у ціб’я нашчот урэмені?
    Дзевачка муркала ў трубку і збіралася з думкамі. Пасля ночы ў яе была запаволеная рэакцыя.
    У гі’яць з прайсамі ў офісе, муркнула Дзевачка і назвала адрас.
    Ак-кэй, пасміхнуўся Мальчык і паклаў трубку.
    За пяць да пятай ён стаяў ля чорных браніраваных дзвярэй і ціснуў званок. Дзверы адчыніў мужчына ў шэрым гарнітуры, з-пад крыса якога натапырвалася кабура.
    Я к Алёне Харахандзюк, сказаў ахоўніку.
    Мужчына набраў нумар і паведаміў пра Мальчыка. Яго правялі ў офіс, дзе за камл’ютарам сядзеў лысы мужчына, a другі размаўляў па тэлефоне.
    Гэта так, сказаў размоўца ў трубку. Маем шэсцьдзясят ролікаў у праймтайм. Так, на другім канале... А пакуль даруйце. Хай.
    Мальчык заслухаўся і не заўважыў, як ля яго з’явілася Дзевачка.
    Гавары па-ўкраінскі, ціха сказала. Шэф не любіт... і голасна спытала: Чай ці каву?
    Каву, адказаў Мальчык і спалохана азірнуўся.
    Калі размешваў цукар і прыгубіў кубачак, ля яго з’явілася Дзевачка з чалавекам сярэдняга ўзросту, які адрэкамендаваўся і даў візітку. Мальчык мітусліва пачаў шукаць сваю, працягнуў чалавеку, візітка была пакамечаная, і Мальчык адчуў, як прыліпае да цела кашуля.
    Гэты пан, пластмасавым голасам сказала Дзевачка, мае рэкламную прапанову, якая можа мець для нас інтарэс.
    Чалавек завучана ўсміхнуўся і паглядзеў на Мальчыка, што даставаў з панкі свой прайс. Ён чытаў прайс і запытваў, а Мальчык адказваў, як на ўроку ўкраінскай мовы. Экзекуцыя працягвалася доўга. Мальчык паспеў выпіць два кубкі кавы, яго насоўка ў руцэ была мокрая ад поту.
    Добра, сказаў чалавек, ваша прапанова можа быць цікаваю. Трэба падумаць. Патэлефануйце ў сераду.
    Яго правялі да дзвярэй. Па дарозе Дзевачка паспела шапнуць:
    Пазвані ў срэду утрам.
    Можэт, заўтра перасячомся? шапнуў Мальчык. Па-па, выштурхнула яго ў спіну Дзевачка.
    Дома Мальчык застаў заплаканую маму.
    Дзе ты ходзіш? Тут такое гора. Арыштавалі Багдана. Што ж мы будзем цяпер рабіць?
    У Мальчыка адвісла сківіца, ён замітусіўся, схапіў тэлефон, пачаў набіраць нумар.
    Шчас мы рэшым этат вапрос, разгарачыўся ён. Улад Казленка ўліяцельны чалавек. У него дзенег не пугана.
    Чаго ты скубешся? узлавалася мама. Ды скінь ты з сябе гэтую маску кіеўскага мальчыка. Хоць раз гіагавары з маці па-чалавечы.
    Трэба наняць адваката, узяў сябе ў рукі Мальчык. Грошы я зараблю на рэкламе, а трохі ў кагось пазычым. Усё будзе добра, пабачыш.
    Да канца пятніцы яны знайшлі адваката. Адвакат быў стары, з тварам сушанае грушы.
    Дзяла паганыя, памяў адвакат зарослае шчэццю вуха, яго падставілі. Падаслалі чалавека з запісанымі нумарамі банкнотаў і адразу ж іх у яго знайшлі. Пяцьсот грывень.
    Навошта ім маё дзіця? заплакала мама. Толькі ж вывучыўся. Навошта было йсці на гэткую работу?! Пайшоў бы ў школу, настаўнічаў, а я б дзетак глядзела. Двое ж у яго.
    Мам, раззлаваўся Мальчык, ты ведаеш, чаго бастуюць настаўнікі?
    Ды яно ж так... He даюць грошай, а што тыя грошы, як вунь турма, заплакала мама.
    Бачу я, што жывяце сціпла, захрусцеў пальцамі адвакат, я з вас многа не вазьму, бо мала чым памагу. У вашага сына такая праца, што там бяруць усе, і бяруць многа, а яго падставілі, бо няма падтрымкі. Трэба было ім ахвярнае ягнё, вось яго і выбралі. Такая цяпер наша жызнь, прыцмокнуў дуплістым зубам і пачаў збірацца.
    Усю ноч слухаў Мальчык, як рыпіць у кватэры паркет і шэпча малітвы мама. У сераду ранкам ён вызваніў Дзевачку. Япы дамовіліся сустрэцца на Падоле ў гандэліку «У цёці Соні».
    На Верхнім Вале ўбачыў, як загарэліся адначасна тры святлафорныя вокі. «Гэта напамінае сёняшні дзень, весела падумаў Мальчык, беспрэдзел».
    «У цёці Соні» ён замовіў дзве шкляпкі віна «Вянок Дунаю» і апельсінаў.
    Кактам нашы обшчіе праекты? пацікавіўся Мальчык.
    Будзем с вамі сатруднічаць, адказала Дзевачка.
    На твары Мальчыка расцвіла пасмешка, ён пацалаваў Дзевачку і ўзяў яшчэ па лікёру. Дзевачка адмаўлялася, але ён змусіў яе выпіць, і яны выйшлі ў вячэрні горад.
    ІДёплы вечар выбавіў прыгожых жанчын. Яны стаялі на залітых электрычным святлом прыпынках, таямніча маўчалі, і толькі голыя ногі клікалі ў цёмную ноч.
    Я правяду, пацёрся ля вушка Дзевачкі.
    Да, но ў дом ціб’я не пушчу.
    Ак-кэй! крануўся яе носіка.
    Каля пад’езда пацалаваў Дзевачку ўзасос, а яна адштурхнула яго ад сябе, але яе рукі абмяклі, і Дзевачка падстаўляла доўгую іпыю пад гарачыя губы Мальчыка.
    Толька на п’яць мінут, зашаптала Дзевачка і пацягнула Мальчыка цёмнымі прыстункамі.
    На парозе яны пачалі здзіраць з сябе адзенне і пападалі ў ложак, блытаючыся ў яе рассыпаных валасах і расшпіленых сарочках, і тут зазваніў тэлефон.
    Алё! схапіла Дзевачка трубку, цяжка дыхаючы. Адна. А што? псрайшла на ўкраінскую. Праз дваццаць хвілінаў? Прыязджай.
    Дзевачка сарвалася з ложка і забегала, падцягваючы на сабе калготкі і трусікі.
    Ухадзі! Быстра! гукнула Мальчыку ў напаўспушчаных штанах, што сядзеў ва ўскалмачаным ложку.
    Дзевачка падвяла вусны, сцягнула з ложка Мальчыка і выштурхала ў калідор.
    Шэф? адчуў, як перасохла ў горле.
    Цмок па-па! падала кейс Дзевачка.
    У ціб’я с нім?.. спрабаваў падшукаць далікатнае слова Мальчык, але так і не знайшоў.
    Ты проста Мальчык, уздыхнула яна, а он мушчіна, каторы міня садзержыт, ідзі, пацалавала і выпхнула яго за дзверы.
    Без капейкі ў кішэні пасунуўся Мальчык праз мост. Над Дняпром вісеў малады месяц, падобны на скібку дыні. Па рацэ павольна плыў асветлены катар. Каля рачнога палаца, нібы заснулыя тараканы, стаялі аўтамабілі. Вільготны вецер качаў на асфальце парожнюю піўную бляшанку. На званіцах сабораў гарэлі сігнальныя and, праносіліся вячэрнія аўтамабілі, і наўсцяж трасы стаялі выпітыя пляшкі з-пад шампанскага...