• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    Есць.
    Вам трэба неадкладна ў бальніцу. Прайсці рэнтген, абследаванне. У вас, пэўна, запаленне лёгкіх. Я вазьму вас з сабой.
    Мужчына закруціўся ў ложку.
    А куды я падзену зайца?
    Вы адзін жывяце?
    Адзін.
    Што я магу параіць?.. падняўся лекар. Выбірайце, што вам даражэй: жыццё або заяц.
    Заяц схаваўся за хворага гаспадара і адтуль напружана глядзеў на чужынца.
    Я не магу яго пакінуць, закашляўся чалавек, і ў яго грудзях захрыпела, як у старым гармоніку.
    Давайце я завязу вас у раённую балыііцу. Пройдзеце хоць бы рэнтген, купіце лекі, я распавяду, як лячыцца, і прывязу назад.
    Сёння прывезяце?
    Сёння.
    Ну, калі так, то паеду, зазбіраўся Скараход.
    А заяц скакаў за ім, скроб гаспадара пярэднімі лапамі, імкнуўся зазірнуць яму ў вочы.
    Я прыеду, пачухаў яго за вушамі.
    Паклаў зайцу нізку яблыневых галінак і зачыніў хату.
    Да Станішэўкі даехалі хутка. У бальніцы Скараход прайшоў рэнтген, і лекар пацвердзіў папярэдні дыягназ. У яго было двухбаковае запаленне лёгкіх, але класціся ў бальніцу ён адмовіўся.
    Спусціцеся ў аптэку, купіце вось гэтыя лекі, выпісаў лекар і прабурчаў: У вас крупознае запаленне, а вы пра зайца думаеце.
    Скараход купіў лекі, лекар распавёў, як лячыцца, адвёз у Туравец і, ужо калі развітваліся, сказаў:
    Вы павінны штодня шмат прысядаць у добра праветраным пакоі. Ваша цела будзе ўзбагачацца кіслародам, а гэтага
    не любяць вірусы. Сто разоў прысядаеце, здымаеце з сябе мокрую бялізну, пераапранаецеся ў сухую. Адпачылі і зноў сто разоў прысядаеце. Напіваецеся гарачай гарбаты з маслам і мёдам, кладзяцеся ў ложак, накрываецеся цёплымі коўдрамі і пацееце. Прапацелі знялі мокрую бялізну, апранулі сухую. I так кожны дзень. Ешце часнык, парэчкавае і ажынавае варэнне, прымайце лекі, якія я выпісаў, кантактуйце са сваім зайцам. Вам карысныя станоўчыя эмоцыі. Паслязаўтра загляну.
    Мусій Скараход адчыніў дзверы, увайшоў у дом. Да яго падбег заяц і пачаў абнюхваць.
    Што, пахну бальніцай? пагладзіў яму вушы.
    Унёс брыкет, дровы, распаліў грубку, выпіў лекі, выйшаў на ганак, дзе было свежае паветра, і пачаў прысядаць. Ногі дрыжалі, ён з цяжкасцю прысеў сорак разоў і адчуў, што болып не зможа. Але, сапучы, праз сілу, дацягнуў да сотні, на непаслухмяных нагах увайшоў у хату, зняў з сябе мокрую вопратку, пераапрапуўся ў сухое, закіпяціў у чайніку ваду, дастаў з каморы слоік грэцкага мёду, кінуў у кубак з кіпенем мёд і масла, напіўся, залез пад коўдру, і ля яго адразу прымасціўся заяц, нюхаў твар, казытаў вусамі і асцярожна пазіраў на грубку, у якой шугаў агонь.
    Зайца ён знайшоў у канцы чэрвепя. Неяк ішоў праз высокую траву на Рудой, і раптам адчуў пад нагой нешта мяккас. Спалохана адскочыў, прыгледзеўся ~ a то зайчанё. Яно было такое маленечкае, што змяшчалася ў далоні. Глядзела на яго вялікімі паслёнавымі вачыма, шэрае, валахатае, з доўгімі пухнастымі шарсцінкамі і жоўта-рудымі бакамі. Хвосцік у зайчаняці знізу быў белы, а зверху чорны. Мусію стала яго шкада, і ён забраў зайчаня з сабой.
    Навошта ты яго прынёс? абурыўся Гжэсь. У цябе яно прападзе. I аднясеш прападзе. Бо гіахне табой. Зайчыха ўжо яго не прыме.
    Аднак зайчанё не прапала. Ён купляў у Вялікаборцаў казінае малако і з соскі яго паіў. Размінаў жывот, гладзіў. Карміў днём і ноччу, калі яно пішчала. Зайчаняці ён не даў імя, a казаў на яго проста заяц. Яно асвоілася, скакала па хаце і
    губляла маленькія арэшкі, але заўсёды ў адным месцы. Днём зайчанё спала, ноччу бегала, а калі падрасло, заскоквала ў ложак і ціснулася яму ў бок, таму ён пабойваўся, што ў сне яго прыдушыць.
    Абедаў ён заўсёды са сваім зайцам, які сядзеў у яго на каленях або, мякка кранаючыся пярэднімі лапамі цыраты, зазіраў на стол. Заяц любіў хлеб, гарох, галінкі яблыняў, моркву і капусту.
    На зіму заяц збялеў па баках і стаў серабрыстым. Скараход зрабіў яму гняздо са сваёй старой камізэлькі, і ў гэтым гняздзе заяц спаў. Хаця мог спаць і ў яго пасцелі, і пад канапай, і пад старым буфетам.
    Калі заяц вырас, ператварыўся ў моцнага звера з вялікімі мускулістымі лапамі, а праз год стаў не такім баязлівым, гаспадар зразумеў, што ў яго пачаўся перыяд палавога выспявання. Тады Скараход пасадзіў яго ў кошык, занёс далёка ад Тураўца і выпусціў на Рудзі, дзе яго калісьці знайшоў. Усю дарогу да хаты ён пікадаваў, што выпусціў зайца. Часам яму здавалася, што бачыць у высокай траве яго вушы. Спыняўся, узіраўся і бубнеў:
    -	На волі яму будзе лепш.
    А калі вярнуўся, заяц сядзеў на нарозе. I колькі пасля гэтага ні выносіў яшчэ і ў Буймір ці Грабаўку, той заўсёды вяртаўся, таму Мусій вырашыў, што ў зайца абвостранае пачуццё дома, і пакінуў яго ў спакоі.
    Калі Мусій ішоў у краму, то за ім у дзверы ўскокваў і заяц, і прадавачка з усмешкай маўляла:
    -	Пусціце ўжо гэтага Скараходавага зайца.
    Усе расступаліся, заяц падскокваў да Мусія, радасна тыцкаў носам у штаны, станавіўся на заднія лапы і вызіраў з-за прылаўка на прадаўшчыцу.
    Бач, колькі там таго розуму, казала яна, а так усё разглядвае, як будзе нешта купляць.
    А чаго ж не будзе? адклікаўся Скараход. Тры боханы хлеба і запалкі.
    Разлічваўся, прымаў пакупкі і йшоў дамоў. А ўслед скакаў заяц, скуб траву і даганяў гаспадара.
    To Скараход ішоў да Марчанкі, а за ім бег заяц. Калі з Зацаркванскага завулка ад Чыпачэнкаў выскачыў здаровы чорны сабака і адразу кінуўся да зайца, той зрабіў шалёны скачок убок. Сабака трапіў у канаву, а заяц дагнаў Скарахода і кінуўся яму пад ногі. Мусій падхаігіў зайца на рукі і тупнуў на сабаку:
    Пайпюў! Лну прэч!
    Сабака пагрозліва загыркаў і кінуўся да Мусія, ды ён схапіў камень і шпурнуў, сабака, падціснуўшы хвост, з віскам знік у завулку.
    У іх двары жыў кот Бабась, вялікі, разумны, з пагрызенымі ў каціных баях вушамі. 3 катом заяц не тое каб сябраваў, а быў у прыяцельскіх адносінах. Бабась прыходзіў у хату, наядаўся і знікаў. I толькі калі на вуліцы быў мароз, кот залазіў на печ, клаўся і ўва сне ўздрыгваў і выпускаў кіпцюры. Яму сніліся каціныя бойкі. Але калі для ката хата, двор, сад і прылеглыя землі, за якімі цямнеў лес, былі яго прасторай, куды ён не пускаў іншых катоў, то для зайца цэнтрам яго свсту быў чалавек.
    Бабась успрымаў зайца і Скарахода як істотаў, якіх ён павінен цярпець, бо не лічыў іх сваімі канкурэнтамі. He тое было з чырванаватым пеўнем, які цярпеў Скарахода, што яго карміў, але трываць усіх іншых не мог. Некалькі разоў певень нападаў на зайца, але той адбіваўся лапамі, пасля чаго певень залятаў у сад і абураўся з-пад куста парэчак, а куры з крыкам разбягаліся. Пасля некалькіх сутыкненняў певень стаў абмінаць зайца.
    Зайцу падабаўся скараходаўскі драўляны дом, абкладзены цэглай, з прыбраным драўляным ганкам, аплеценым вінаграднай лазой, за ганкам стары сад, у якім раслі баравіцы, сімірэнкі, антонаўкі, белы наліў, спасаўкі і вялікая груша бэра, вакол якой заўсёды лёталі восы.
    Скараход быў сталяром і рабіў фігурныя рамы для ганкаў, калыскі, ночвы, брамы. Заяц любіў яго майстэрню, у якой нюхаў стружкі, заглядваў ва ўсе закуткі і сачыў за працай. Калі б ён умеў гаварыць, то распытаў бы гаспадара, чаму той часам сумуе.
    Ажаніўся б і не меў клопатаў, a то пасля смерці жонкі ты ўсё адзін ды адзін, казаў яму Гжэсь.
    Гжэсь хадзіў згорблены ад радыкуліту, але меў ясную галаву і заўсёды ўсміхаўся, нават калі ў яго было не ўсё так добра, як ён таго хацеў.
    На гэтыя словы Гжэся Мусій кіўнуў, зацягнуўся цыгарэтай і, відаць, ад з’едлівага дыму заміргаў.
    Бо насамрэч Скараход быў не адзін, у яго быў заяц. Л калі хварэў, да яго наведваўся лекар. Заяц адчуваў, што гаспадару ад гэтага робіцца лепш, але ў той жа час ён трапляў ад лекара ў нейкую залежнасць, псзразумелую для яго заечага розуму. Кожны раз чалавек у белым халаце спрабаваў пагладзіць зайца, але звер ад яго ўцякаў ііад ложак, адкуль спалохана глядзеў на лекара, бо адчуваў ад яго нейкую ўтоеную небяспеку. I гэтая трывога паглыблялася з кожным наведваннем чужога чалавека.
    Штодзень Мусій Скараход прысядаў па сто разоў, піў гарбату з мёдам і маслам, лекі, зноў прысядаў і неўзабаве ачуняў. Лекар памераў у яго тэмпературу і доўга слухаў грудзі і спіну. А заяц стаяў слупком каля дзвярэй і трывожна глядзеў на лекара.
    Я хачу вам паведаміць, задаволена сказаў доктар, што з сённяшняга дня вы здаровы.
    За акном капала з ледзяшоў вада, радасна цвыркалі вераб’і, а са снежных праталінаў нясмела выглядвала зялёная траўка.
    Дзякуй, абцягнуў швэдар Скараход. Колькі я вам вінен?
    Ды што вы мне там вінны?! схаваў стэтаскоп лекар.
    А ўсё ж?
    Такая ў мяне праца.
    Кожная праца мае свой кошт, разважліва сказаў Скараход.
    Грошай я ад вас не вазьму, падняўся лекар. А калі хочаце мне аддзячыць за лячэнне, то падарыце зайца.
    Зайца?.. разгубіўся Скараход.
    Гэта адзінае, што я магу ад вас прыняць.
    Але ён у вас не стане жыць...
    Чаму ж не стане? Я буду яго добра карміць.
    Ён прывык да мяне... да хаты... да Тураўца...
    Нават сабака, якога добра кормяць, прывыкае да новага гаспадара. А гэта заяц, дадаў лекар.
    Я вам лепш заплачу.
    Вы мяне гэтым пакрыўдзіце, папраўляючы акуляры, зморшчыўся лекар.
    На імгненне ў доме наступіла цішыня. Толькі чулася, як за акном крапае ў снег адталая вада. Мусій паглядзеў на зайца, які насцярожыўся і трывожна ўслухоўваўся ў капеж і напружаную цішыню. I калі з даху з шоргатам ссунуўся снег, урач паглядзеў у вочы Скарахода і дакорліва сказаў:
    А я вас ад смерці выратаваў.
    Шкада было зайца, але мусіў яго аддаць.
    Што ж, забірайце, змрочна сказаў Скараход, нават сам не пазнаў свайго голасу.
    Вы не хвалюйцеся. Я за ім буду добра глядзець, узрадаваўся лекар.
    Скараход злавіў зайца і моўчкі падаў яму. Заяц пішчаў і вырываўся з рук.
    Во разбрыкаўся, задаволена прыцмокнуў лекар і пайшоў да машыны «хуткай дапамогі», якая чакала яго на дарозе.
    I калі садзіўся ў кабіну, пачуў адчайны крык:
    Пачакайце!
    Да машыны падбег Скараход.
    -	Вось! працягнуў лекару. Гэта яго піяздо з маёй камізэлькі. Ён любіць тут спаць.
    Лекар кінуў заячае гняздо ў салон і моўчкі ляпнуў дзверцамі.
    -	А яшчэ ён любіць галінкі з фруктовых дрэваў і каб яго чухалі за вушамі, крычаў наўздагон Скараход.
    Ды яго ўжо ніхто не чуў. Набіраючы хуткасць, машыпа знікла ў вячэрнім змроку.
    Усю ноч Скараход трывожна спаў і прачынаўся ад піску зайца. Уключаў таршэр, доўга ляжаў і глядзеў у прастору пу-