• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    Ну, тре йсці, падняўся дзед, узяў кош і, прысвечваючы ліхтаром, пайшоў па толькі яму знаёмай дарожцы.
    У перадсвітальным тумапе мы брылі з гюўнымі кашамі грыбоў насустрач псршым грыбнікам, якія агаломшана азіраліся кам услед.
    Толькі ты не расказвай таго, шо бачіў, таму шо ў лесі грібоў не стане, папрасіў дзед. Чалаўйік самае жаднае на зямлі жівотнае, яму ўсягда ўсяго мала. Гэта могуць знаць толькі такіе, хто ведае меру.
    Скрозь густыя вяршыні раскідзістых дубоў цадзілася кволая раніца. У лесе застыла цішыня, і толькі глыбока ў нетрах штосьці сапло і глуха вухкала, быццам у сне пад зямлёй цяжка дыхаў грыбны бог.
    МАЛЮНАК НА ЗАМЕРЗЛЫМ АКНЕ
    Над Бесарабіяй сіняе неба, як бацькавы вочы, і зоркі нізкія, можна рукой дастаць. Толькі няма змяркання пасля дня адразу надыходзіць вечар. Увечары тата браў мяне на рукі, a я паказвала пальчыкам у неба і прасіла:
    Здымі ву-у-пь тую зорку.
    А ты паспрабуй сама, смяяўся бацька і падымаў мяне вышэй.
    He маіу! крычала я.
    -	Яптчэ крышачку падрасцеш і дастанеш, казаў тата.
    Мы жылі ў Вылкаве*, на беразе Дуная. Там вельмі шмат камароў. Спачатку тата лавіў селядцоў, вазіў на лодцы на высны турыстаў, а потым з дзядзькам Барысам гіачалі прадаваць у Галандыю чарот. Яго ў плаўнях без канца і краю сагіраўднае чаротавае царства, а ў ім плойма гадзюк, і я іх баюся. А тата не баяўся, таму справы ў іх з дзядзькам Барысам пайшлі так добра, што тата пабудаваў новы дом і купіў аўтамабіль. А раней мы жылі ў мазурцы, гэта такая чаротавая хата, якую абмазваюць глінай і бсляць. Вунь у Галандыі шмат цюльпанаў, але няма столькі, як у нас, чароту, якім там накрываюць дамы, каб было добра і цёпла. У Вылкаве ўсе ездзяць не на машынах, а іілаваюць на гірасмоленых лодках. У кожнай сям’і ёсць лодка для дарослых і дзяцей. I нават ёсць лодкі для кароў. У мяне таксама быў маленькі човен. Як толькі я пайшла ў першы клас, вылкаўскі майстар зрабіў мне чоўпік, яго бацька пафарбаваў у зялёны колер, а я назвала яго «Жабянятка». Замест вуліц у Вылкаве пратокі, а ўздоўж пратокаў ляжаць драўляныя кладкі, а яшчэ там шмат драўляных мастоў. У Вылкаве жывуць ліпаване**, гата такія барадатыя дзядзькі, што смешна размаўляюць і п’юць ваду з пратокаў; спачатку яе хрысцяць, а затым п’юць. Калі ў Вылкаве вяселле, то маладая ў вэлюме плыве на лодцы ад сваёй мазуркі*** да мазуркі маладога.
    * Вылкава горад у Адэскай вобласці.
    ** Ліпаване стараверы Расейскай імперыі, вядомыя з XVII стагоддзя.
    *** Мазурка хата.
    На высне ў нас быў свой агарод, на ім раслі трускаўкі і бульба, якія тата з мамай вазілі ў Адэсу на Прывоз. Бывала, тата браў мяне на агарод. Ён даставаў з дна глей, складаў на беразе, а калі глей падсыхаў, развозіў калёсамі і ўгнойваў агарод. У выхадныя тата, мама, дзядзька Барыс і я плавалі на Ачакаўскую выспу лавіць рыбу. Дзядзька Барыс даставаў з чахла гітару, мы распальвалі цяпельца, варылі з судака юшку, а дзядзька спяваў. Ён так добра спяваў, што ў мамы ўспыхвалі вочы і яна рабілася вельмі прыгожай. Хоць мая мама і так прыгожая.
    -	Твая Лэся першая жанчына на Дунаі, казаў бацьку дзядзька Барыс, калі выпіваў дзве кварты вылкаўскага віна.
    Л тата толькі ўсміхаўся.
    Аднойчы мы адпачывалі на Паўднёвай выспе, тата паплыў лавіць рыбу, мама з дзядзькам Барысам гатавалі юшку, а я глядзела на ружовых пеліканаў. Калі я падышла да агню, то ўбачыла, што дзядзька Барыс і мама цалуюцца, а ў казане кіпіць юшка.
    Хачу юшкі, сказала я.
    Мама спалохалася і адштурхнула дзядзьку Барыса.
    Зараз прыплыве твой тата, адказаў дзядзька Барыс, і будзем есці.
    Затым прыплыў тата, мы елі юшку, а тата, мама і дзядзька Барыс пілі вылкаўскае віно. А калі тата хадзіў па сухі чарот, я бачыла, як дзядзька Барыс сціскаў маме руку, а мама адкідвала валасы рукой і здаволена казала:
    Перастань!..
    Часам мы ездзілі ў Ізмаіл, Адэсу, Кілію, Прыморск. Але больш за ўсё мне падабаўся Белгарад-Днястроўскі. Там на лімане старая крэпасць з такімі круглымі вежамі. Я нават ведаю, як называюцца дзве вежы Авідзія і Турма. Мы там часта фатаграфаваліся, але ў мяне застаўся толькі адзін здымак, дзе тата трымае мяне на руках. А ўсе астатнія мама парвала, гэты ж я схавала ад яе ў кнігу.
    Калі ўвесну была паводка і пачыналі плыць у Дунай селядцы, Вылкава затаплівала, пад вадой хавалася вузенькая сцяжыпка, што йшла ўздоўж агароджы, ёю хадзілі з адной
    часткі горада ў іншую. Калі мы жылі бедна, мама ўвесь час карміла мяне селядцамі, а я іх адсоўвала і казала:
    Што, зноў селядцы? I смажаныя селядцы, і салёныя селядцы?!
    Еш, казала мама, тады будзеш жыць доўга, як ліпаване.
    Я не хачу жыць доўга, я хачу жыць добра! капрызавала я.
    Але калі мы сталі жыць добра, забілі бацьку. Яго знайшлі ў лодцы з запечанай на скроні крывёю. Сказалі, што забілі вяслом, але хто гэта зрабіў, ніхто не ведаў. Спачатку да нас прыплывалі на лодках чужыя дзядзькі, распытвалі маму, а потым перасталі. Толькі аднойчы, калі да нас прыйшоў дзядзька Барыс, я пачула, як цётка Нюся сказала дзядзьку Андрэю:
    Бач ты, псяюха! Грошы на чароце зараблялі разам, а цяпер забіў мужыка і цягаецца з яго жонкай!
    Маўчы, дзіця пачуе, адазваўся дзядзька Андрэй.
    Яна яшчэ малая, адказала цётка Нюся.
    Тады я хадзіла ў другі клас.
    Часам дзядзька Барыс у пас падначоўваў. Калі мама ўкладвала мяне спаць, я заплюшчвала вочы, быццам сплю, і чула, як яны шэпчуцца і важдаюцца ў ложку.
    Я всльмі сумавала па тату. У яго былі такія вялікія цёплыя рукі, якія падкідвалі мяне да столі і гладзілі па галаве.
    Аднойчы я сядзела ў лодцы недалёка ад нашага дома. У дом я не хацела ісці, бачыла прывязаную лодку дзядзькі Барыса. Ён быў у мамы. Заплыла ў Ачакаўскае вусце, сядзела і глядзела ў плаўні. Мне ўсгюмніўся яшчэ жывы тата, як ён сядзеў на кукішках на беразе супраць нашае хаты, чысціў рыбу і мыў у Дунаі. Каля мяне ўскідвалася рыба, у вадзе стаяла нерухомая чапля. Над галавой са свістам праляцела чародка дзікіх качак, калі з супрацьлеглага берага хтосьці закрычаў. Я прыслухалася. Дзьмуў Фартуна, добры марскі вецер, што заўсёды прыносіць рыбу.
    Дачуіпка-а-а! працягла данеслася з чароту.
    Калі б нават гуло сто маторных лодак, то і сярод іх шуму пазнала б я гаты голас. Гэта быў голас майго таты. Я вельмі
    спалохалася і хутка павеславала дамоў. Дома я распавяла маме, што ў плаўнях чула голас таты, а мама ўзлавалася і пабіла мяне. Увесь вечар я праплакала з лялькай у ложку, а мама з дзядзькам Барысам зачыніліся ў гасцёўні і гучна размаўлялі.
    На другі дзень пасля піколы я зноў прыплыла на тое ж месца і пачула, як з чароту данеслася:
    Дачушка! Дачушка!
    Тата крычаў працягла і доўга, але я вырашыла не расказваць пра гэта маме, каб яе не злаваць.
    Я ні з кім болып не дзялілася сваёй таямніцай, толькі кожны дзень пасля школы плыла ў Ачакава, каб паслухаць тату. Аднойчы я ўбачыла яго на бсразе, ён памахаў мне рукой і знік у плаўнях.
    Улетку мы перабраліся ў Кіеў. Мама казала, што дзядзьку Барыса забраў з сабой адэскі дзядзька Сямён, з якім яны разам зараблялі грошы. Дзядзька Барыс ужо не возіць у Галандыю чарот, а з дзядзькам Сямёнам прадаюць у Кіеве рыбу. У іх TaKia вялікія машыны, якія развозяць яе па ўсім свеце.
    Мы жывём утрох на Чырвоным Хутары* я, мама і дзядзька Барыс. Мама дапамагае яму займацца бізнесам. А восенню я пайшла ў трэці клас. Я вельмі сумую па Вылкаве, там мой човен, а яшчэ болып я сумую па татку, пакінутым у плаўнях. Мабыць, ён да гэтага часу кліча мяне з чароту, а мяне ўжо там няма.
    Дзядзька Барыс купіў нам дом з жоўтай цэглы пад зялёнай чарапіцай. 3 двума паверхамі і мансардай. Гэта такі яшчэ адзін паверх з няроўнаю столлю, як надрэзаны торт. Недалёка ад дома расце сасновы лес і круціцца чортава кола, ды я не люблю на ім катацца, баюся. Наш дом стаіць на рагу вуліцы, дзе паварочвае дваццаць дзявяты трамвай. А каб трамвай не сышоў з рэек і не заехаў у наш дом, яго абнеслі каменнай агароджай з рассоўнай зялёнай брамай. Ля варот вісіць зялёная паштовая скрыня. Але ігіхто нам не піша, толькі часам прыходзяць квітанцыі за ваду, святло і тэлефон. Мне падабаецца наш дом, дрэнна толькі, што ён насупраць бальніцы, белай, як
    * Чырвоны Хутар раён Кіева.
    бальнічны халат. У гэтай бальніцы хварэюць не толькі людзі, але і дрэвы. У двары бальніцы ўсыхаюць хвоі, і я баюся, каб гэтыя хваробы не залезлі праз каменны гілот да нас.
    Рапіцай дзядзька Барыс з мамай едуць у свой офіс і вязуць мяне на машыне ў школу. У дзядзькі Барыса цёмна-чырвоны аўтамабіль, як кроў на віску ў мёртвага таты. Пасля школы я еду дадому ў трамваі сама. Мама купіла мне праязны білет. Мая школа знаходзіцца на вуліцы Ялцінскай, 13. Ад дома да школы трамвай ідзе дзесяць хвілінаў, а маршрутка пяць. Але я не люблю ездзіць маршруткай, бо ёю часам можна прамінуць свой прыпынак і заехаць далёка ў горад. А яшчэ з яе вокнаў пе паспяваеш разгледзець ляжачы дом. Ен не таму ляжачы, што ўпаў, а таму, што яго такім нехта пабудаваў. Калі я вяртаюся трамваем дадому, выглядваю з акна, каб убачыць, як смсшна гэты перавернуты дом кранаецца дахам зямлі, быццам яго хтосьці зваліў на бок. Гэта шынок «На бачок». Такіх дамоў у горадзе болыл няма, толькі ііа Чырвоным хутары.
    Дома мяне заўсёды чакае гувернантка Ліна, якую наняў дзядзька Барыс. Яна вучыць са мной англійскую, нямецкую і правільную ўкраінскую, бо ў нашым чаротавым раі, як кажа мама, жудасная гаворка.
    Guten Tag, meinc liebe Piippchen!* кажа гувернантка.
    Guten Tag, Frau Lina!** адказваю я.
    Ліна на розных мовах распавядае смешныя гісторыі. Яна марыць выйсці замуж, пабудаваць прыгожы дом і акружыць яго ружамі. Ліна любіць каву і мужчынаў, а я люблю тату і марозіва.
    Але ўсе чамусьці не любяць мяне, асабліва ў школе. Кажуць, што я надзьмутая і не такая, як іншыя, бо не ведаюць, што сумую па тату, таму ў школе мне не вельмі добра.
    Аднойчы я ішла са школы і каля гульнявых аўтаматаў на мяне напалі трое хлопчыкаў з майго класа. Яны вырвалі мой заплечнік, трапалі мне валасы, а я крычала і адбівалася.
    * Дзень добры, мая лялечка! (Uhm.)
    ** Дзень добры, пані Ліна! (Ням.)
    Нова корова! Нова корова! дражнілі яны і паказвалі языкі.
    Міма праходзілі людзі, але ніхто нас не раздымаў. I калі мяне піхнулі, я ўнала і разарвала калготы. Хтосьці з дарослых накрычаў на хлопчыкаў, і яны ўцяклі. Я падцягнула калготкі, азірнулася і ўбачыла тату, што памахаў мне рукой і знік у трамваі.