Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Ведаеце, я доўга думала над сваім жыццём, калі прыходзіла да вас і распавядала пра сваё мінулае, сказала яна. Пасля маёнтка Тарноўскіх я зразумела, што ў нас з Тадэем разбураныя ўсе шанцы вярнуць хоць тое кволае сямейнае шчасце, якос было да сустрэчы з вамі. Я ўжо не веру ў каханне з жаліо або разліку. Я веру толькі ў каханне, што выклікае экстаз, акрыляе і абуджае да жыцця. Такая любоў і з’яўляецца рэлігіяй. Аскетычная рэлігія для мяне нічога не вартая, гэтак жа, як адносіны паміж мужчынам і жанчынай без аргіястычных перажыванняў. Толькі каханне з моцнай
* Малады тэатр кіеўскі тэатр на вуліцы ІІрарэзнай, 17.
эмацыйнай і эратычнай сувяззю ўзносіць мужчыну і жанчыну над эгаізмам, уласцівым кожнаму чалавеку. Сваё каханне я звязваю не з інстынктам працягу роду, а з развіццём сваёй асобы. Мужчына, якога я кахаю і хачу яму нарадзіць дзяцей, павінен раскрыць лепшае, што закладзена ў маёй натуры, чаго я сама не ведала да таго, як апынулася з ім у ложку. А вы лічыце, што адсутнасць кахання можпа кампенсаваць, выправіўшы мазгі? Каханне гэта такая штука, што альбо яно ёсць, альбо яго няма. Яго нельга прыдумаць на вашых сеансах.
Але я не прыдумляў, паспрабаваў запярэчыць Мендэль. Я толькі спрабаваў раздзьмуць агонь, які згас. Дарэчы, як вы сабе ўяўляеце таго чалавека, якога шукалі ўсё жыццё? Што вы ад яго чакаеце?
Гэта простыя жаночыя фантазіі, уздыхнула яна.
Я ўяўляю, як муж мяне распране, будзе захоплена казаць, якая я прывабная, і дакрапацца ўсюды, а потым зробіць так добра, што я забуду пра свой стэрыльны ад кахання дом, пра рахункі ў банку і свабоду перамяшчэішя па ўсім свеце. I я згодная жыць з ім у нейкім Жабчым ці Завітным Бажанні*.
А дзе гэтае Завітнае Бажанне?
Вы туды не паедзеце. На Данбасе.
- Сапраўды далёка, прамармытаў ён.
На імгненне яс ахапіла нервовая паспешлівасць.
Ах, пане Мендэль, пане Мендэль! Вы раіце, каб я зноў пачала раздзімаць агонь. Толькі цяжка яго раздзьмуць, калі не засталося нават жару. Асабліва калі яго і не было.
- Дзевяць гадоў вы паспяхова імітавалі пачуцці. Чаму вы не жадаеце гэта рабіць далей? У многіх сем’ях мужчыны з жанчынамі жывуць проста як блізкія людзі. I неяк дажываюць жыццё.
У мяне скончыліся сілы для імітацыі, і ў майго мужа таксама.
I што вы збіраецеся рабіць?
Мне здаецца, што без кахання чалавек мучыцца на гэтым і будзе мучыцца на тым свеце. Таму паспрабую знайсці
* Маецца на ўвазе далёкі закінуты куток.
тое, чаго я ўсё жыццё шукала. Пасля паездкі ў Качаноўку я зразумела, што ў нас з Тадэем ўжо няма рэзерву ні на пяць, ні тым больш на дзесяць гадоў нашых горкашлюбных дзён. I адзінае, што мне застаецца, гэта заняцца пошукамі мужчыны, пакуль я маладая і яшчэ падабаюся іншым. Мне здаецца, што і мой муж ужо заняўся вырашэннем гэтай праблемы.
Вашаму мужу гіатрэбная актыўная, раскамплексаваная жанчына, сапсаваная і вулыарная. Танцорка, якую падабраў Раман Бэй, яго ідэальна задаволіла б. А вам трэба знайсці рамантычнага мужчыну, моцнага, гарачага, здольнага на ўчынак, такога, пра якога ўсё жыццё марыла вашая маці.
Дык мне падыходзіць жанглёр з шаблямі?
Мендэль замоўк і прыслухаўся, як цікае ў серванце гадзіннік.
Жанчыны адчуваюць лепш, які мужчына ім падыходзіць. I ў гэтым вам ні з кім не трэба раіцца.
Ала падзякавала і выйшла з яго кватэры.
У чацвер яна пакінула дачку з нянькай, купіла букет чырвоных ружаў і пайшла на спектакль. I калі ўбачыла на сцэне Дзяніса Пуленку, то забылася пра ўсё на свеце. Калі б пасля яе спыталі, пра што быў спектакль, яна б не змагла нічога сказаць. Ала сачыла толькі за яго тэмбрам, інтанацыямі, мімікай, жэстамі, рухамі, імкнучыся адкінуць тое, піто ён іграў, і зразумець гэтага чалавека, які ўсё болып і больш прымушаў яе губляць галаву. За той спектакль яна адчула яго больш, чым свайго мужа за дзевяць гадоў сумеснага жыцця. Пуленка быў мужчынам яе тыпу. Але ці быў ён мужчынам, якога яна шукала ўсё жыццё? I ці свабоднае было ягонае сэрца? I ці прагнула яно гэтак жа горача вялікага кахання, як хацела яго ўсё жыццё сэрца Алы? Да канца спектакля яна аж дрыжэла ад таго, што вось-вось з ім сустрэнецца. А калі скончыўся спектакль і на сцэну гіачалі падымацца з кветкамі гледачы, паднесла ружы Дзянісу Пуленку і ціха сказала:
На сцэне вы сыгралі болып пераканаўча, чым у маёнтку Тарноўскіх. I калі можаце мне даказаць, што гэта не так, я з задавальненнем вас паслухаю за шклянкай марціні.
Вы запрашаеце?
Пасля спектакля буду чакаць вас ля тэатра.
Яна выстаяла чаріу ў гардэробе, апранулася, выйшла на Прарэзную, азябла і падняла каўнерык паліто. Было холадна. Бралася на замаразкі. Калі зніклі апошнія гледачы, з тэатра выйшаў Дзяніс Пуленка.
Вы не змерзлі?
Холадна ля вашага тэатра.
Я паспрабую вас сагрэць. Дарэчы, як вас завуць?
Ала.
Негіадалёк ёсць тэатралыіая кавярня «Дом Берганье», дзе мы маглі б з вамі пасядзець. Я на машыне.
Я таксама.
У такім выпадку я буду ехаць першым, а вы за мігой.
У «Доме Берганье» было няшмат людзей, яны знайшлі вольны столік, і, пакуль мужчына замаўляў дэссрт і марціні, Ала разглядала інтэр’ер кавярні, выкананы ў стылі савецкага касмапалітызму сямідзясятых гадоў. Нарэшце афіцыянт прынёс марціні, шакалад, нарэзку з ківі, ананасаў і апельсінаў.
Вы вельмі добры акцёр, усміхнулася Ала. Як вы сумяшчаеце ігру на сцэне з іпаблямі? Адчуваецца, што падтрымліваеце сябе ў добрай фізічнай форме.
Калі я быў студэнтам тэатральнага інстытута, адпіў марціні Дзяніс Пуленка, то прыдумаў гэты танец з шаблямі і зарабляў ім грошы на карпаратыўных вечарынках, на адной з якіх мы пазнаёміліся з Раманам Бэем. Але я ўжо даўно ў яго не танцую. Гэта толькі ў Качаноўцы упершыню за апошнія дваццаць гадоў. А наогул я драматычны акцёр.
Я вельмі рада, што ўбачыла нарэшце вашую сапраўдную ігру, прыгубіла келіх Ала. Пасля маёнтка Тарноўскіх у мяне застаўся горкі прысмак, таму вып’ем за тое, каб у жыцці было ўсё натуральней, чым на сцэне.
Часам жыццё яшчэ болыпая ігра, чым на сцэне. Гэта вам кажа чалавек, за плячыма якога зруйнаваны шлюб і досвед адзінотнага жыцця.
- У вас ёсць дзеці?
Дарослая дачка.
- Замужам?
Яшчэ не.
Л вашая былая жонка?
У яс іпшы мужчыпа і сумеснае з ім дзіця.
Хочаце сказаць, што, маючы вакол столькі прыхільніц, вы адзінокі?!
Некалькі разоў спрабаваў жыць з жанчынамі, але ўсё скончылася, як і ў періпы раз. А вы?
У мяне муж і дачка, але, каб захаваць сям’ю, мой муж наняў спектакль у маёнтку Тарноўскіх. Зрэпіты, што я вам пра гэта распавядаю? Вы самі былі яго ўдзелыіікам, сумна ўсміхнулася яна.
Я развёўся з жонкай, бо, як і вы, не меў гармоніі ў сям’і, сказаў Пуленка. Пасля гэтага я перажыў такую дэпрэсію, што ў мяне абвастрылася інтуіцыя на разведзеных людзей. Я адразу заўважаў адзінокіх мужчынаў і жанчын, і мне здавалася, што сучасная сям’я перажывае нечуваны крызіс, вакол масава распадаюцца сем’і, таму многія маладыя людзі баяцца ўзаконьваць свае адносіны, а жывуць грамадзянскім шлюбам. Я пачаў шукаць усё пра гісторыю сям’і ў інтэрнэце і хадзіць у Парламенцкую бібліятэку, пакуль не зразумеў, што платонаўская ідэя правілыіая. У кожнага чалавека ёсць свая палавінка, і са з’яўленнем сацыяльных сетак больш людзей зможа яе знайсці. Мнездасцца, штотолькі ў канцы дваццатага стагоддзя людзі падышлі да такой сям’і, у якой будуць задавальняцца духоўныя, фізічныя, культурныя і матэрыяльныя праблемы. Раней перад сям’ёй такіх задачаў нават не ставілі. Людзі спарваліся, каб працяпіуць род. Мужчыпы заводзілі бясконцыя інтрыжкі, а жанчыны хутка знопіваліся і старэлі, бо нараджалі шмат дзяцей.
Вас і іікава слухаць, усміхнулася Ала. У вас прыемны голас і выразпая міміка, але ўжо позна. Я павінна ехаць. Дзякуй за гэты вечар.
А вам за кветкі і за ўвагу, з якой мяне слухалі.
Мужчына разлічыўся за вячэру, правёў яе да машыны, і перад тым, як яны раз’ехаліся, папрасіў:
Вы не ўспрымеце гэта згіоў за якую ігру, калі я папрашу ваш тэлефон і куды-небудзь запрашу?
Куды? іранічна спытала яна.
- Трэба падумаць.
- Дык падумайце, усміхнулася Ала і прадыктавала яму свой нумар.
Праз дзень ён патэлефанаваў. Яны сустрэліся раніцай на Грушэўскага ля музея выяўленчага мастацтва.
Вы збіраецеся шакаваць Інстытут фальклору і этнаграфіі, дзе я працую, ці весці мяне ў музей?
Чаму шакаваць?
- Там вы знойдзеце сваіх прыхільніц, якія будуць здзіўленыя, калі ўбачаць мяне з вамі.
- Зберажэм жа інтрыгу для вашых калег да іншага разу, узяў яе пад руку ён. Я хачу вас пазнаёміць з майстрам змяркання. Змярканне гата пераход, які раскрывае ўсё цёмнае і светлае ў чалавеку.
- Як пафасна вы кажаце, засмяялася Ала.
Яны зайшлі ў музей, Пуленка ўзяў квіткі і павёў яе міма карціны.
А што, мы пічога не будзем глядзець?.. разгубілася яна.
- У музей трэба хадзіць на аднаго або некалькіх мастакоў. Калі вы пачняце глядзець усё запар, у вас прытупляецца яркасць успрыняцця.
- Давяраю вашаму акцёрскаму досведу, усміхнулася яна.
Ен узяў у сваю далонь яе гарачую руку і падвёў да карціны.
Вось дзеля чаго я вас сюды прывёў. Усе ведаюць Мікалая Піманенку* па карцінах «На мосціку», «Жняя», «Вяселле ў Кіеўскай губерні». А на самай справе ён майстар змяркання. Паглядзіце на карціну «Кіеўская кветачніца». Бачыце? Прыгожая босая дзяўчына з кошыкам кветак у змрочным горадзе. Як тонка перададзены наступ змяркання... Калі доўга глядзець на карціну, то здаецца, што прыцемкі згушчаюцца.
Яна адчувала зусім гюбач яго дыханне і яго рукі, якія сціскалі яе далоні, а потым абнялі за плечы і падвялі да іншай карціны.
* Мікалай ІІімонснка (1862 1912) украінскі мастак-рэаліст.
Л гэта «Гарачы чацвер». Звярніце ўваіу на падсветленыя твары людзей, на іх міміку на іх перажыванні, на цемрыва, якое адганяюць палкія свечкі.
Дыханне было зусім побач. Яна павярнула галаву і сустрэлася з яго вуснамі. За іх спінамі зарыпеў паркет, і з суседняй залы выйшла назіральніца. Алу апёк яго прагны пацалунак, абвостраны падглядваннем работніцы музея.
Яны моўчкі выйшлі з музся выяўленчага мастацтва, селі ў яго машыну і кудысьці паехалі. Сваю машыну Ала пакінула ля музея. Яна ні пра што не думала і ўсю дарогу слухала музыку. Ёй было ўсё роўна, куды ён яе вязе. Япа хацела нарэшце нрыехаць кудысьці туды, дзе нінгго не звязвае яе з мінулым і з тымі бязрадаснымі начамі, калі яна слухала, як, адвярнуўіпыся да сцяны, спіць муж. На Трасшчыне* Пуленка завёў яе ў нейкі падрапаны пад’езд. Яны падняліся на ліфце на сёмы паверх. Мужчына адчыніў дзверы. Зайшлі ў кватэру і ў калідоры пачалі цалавацца і здымаць адно з аднаго вопратку. Ён падхапіў яе на рукі і панёс да вялікага ложка, асцярожна паклаў і пачаў абследаваць вуснамі кожную выемку і грудок яе цела, быццам выпіваючы ўсю яе недалюбленасць за жыццё. Яна забылася пра сваё мінулае. He намятала, колькі мінула часу, як апынулася ў гэтым вялікім ложку, на якім Дзянісу Пуленку аддаваліся жанчыны, якія так і не змаглі звіць гняздзечка ў ягоным сэрцы. Пасля іпматгадзіннага кахання яны ляжалі, прыціснуўшыся адно да аднаго. Мужчына дакрануўся рукою да яе акуратна падстрыжанага кусціка.