Клетка для івалгі

Клетка для івалгі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
88.26 МБ
А якія вам падабаліся?
Часцей за ўсё пахабныя і вострыя на язык.
I што вас стрымлівала?
Мяне заўсёды вабілі распусныя, злыя, амаральныя жанчыны, але мой розум і выхаванне не дазвалялі мне ў гэтым прызнацца. Я разумеў, што з такой жанчынай нармальнай сям’і не створыш.
Аляксандр Мендэль устаў і прайшоўся па кабінеце. У яго вачах упершыню за час сустрэчаў з Алай і Тадэем з’явіўся азарт, быццам у паляўнічага, які выйшаў на след дзікага звера.
Уявіце сабе, што вы пабраліся з Аксанай Дронь, спыніўся пасярод кабінета Мендэль. У вас востры секс, кожную вольную хвіліну вы хочаце адасобіцца, каб зацягнуць яе ў ложак, з ёй вам добра, як ні з кім іншым, і вам здаецца, што так будзе да канца вашага жыцця. Але праз некаторы час вы заўважаеце, што вашая жонка позна прыходзіць, на выходныя ідзе на працу або кажа, што едзе да сяброўкі ў іншы горад. А потым хтосьці вам нашэптвае на вуха, што ў яе палюбоўнік. Вы не знаходзіце сабе месца, вы пакутуеце, учыняеце
сцэны рэўнасці, бегаеце высвятляць адносіны з тым чалавекам. I чым больш вы ў гэта ўцягваецеся, тым болып брыдкім робіцеся Аксане Дронь. I, нарэшце, яна са скандалам сыходзіць ад вас да іншага мужчыны.
А чаму вы бачыце менавіта такую развязку?
Мендэль зарыпеў паркетам і зноў сеў у мяккае крэсла.
Ці ёсць у вас ідэал жанчыны, якая заменіць вам усіх жанчын?
Я хачу шалёную жанчыну, якая ўмсе гэта хаваць. Пра такую жанчыну я марыў усё жыццё, добрапрыстойную ў сям’і і распусную ў ложку.
Вы хочаце халоднага агню альбо гарачага лёду? кісла ўсміхнуўся Мендэль.
Тадэй адчуў, як раздражняе яго гэты чалавек. У яго душы варухнулася непрыязь да Аляксандра Мендэля, які за тыдзень зарабляе на яго сямейнай праблеме ўдвая болып, чым кіеўскі прафесар за месяц, і не можа яе вырашыць.
Паслухайце, сярдзіта ўстаў ён з канапы, мяне не задавальняюць гэтыя паездкі на Старавакзальны. У мяне няма часу на шматгадовыя размовы пра маё мінулае, якія нічога не змяпяюць у маіх сямейных адносінах. I калі вы не ведаеце кароткай і эфектыўнай тэрапіі, я хачу сёння разарваць нашыя дамоўленасці. Мне гэта ўжо надакучыла! А калі вас сапраўды цікавіць, чаму ў мяне такія адносіны з жонкай, то я скажу. Посная яна мне! Такая ва ўсім правільная, што нецікавая!
Тадэй злосна выйшаў у калідор, прысеў і пачаў абувацца.
Пачакайце, спахапіўся Мендэль, спыняючы яго каля дзвярэй, калі вас не задавалыіяюць традыцыйныя сеансы, то я магу прапанаваць штосьці карацейшае.
На твары Мендэля выстуігілі чырвопыя плямы.
Чаму вы дурыце галаву ўснамінамі пра маё ранейшае жыццё? абурыўся Тадэй.
Mae сеансы цяжэй за споведзь у святара, але без іх мы не маглі б з вамі зрабіць тое, што я вам прапаную.
Колькі гэта зойме часу?
Адны суткі.
Суткігэта не адзііі год, буркнуў Швагуляк. Агэта хоць штосьці дасць?
Вынікі могуць быць нечаканыя, замармытаў Мендэль, але кошт будзе зусім іншы.
Цана для мяне не мае значэння. Галоўнае, каб нядоўга.
Гэта звязана з імітацыяй інтымнага жыцця, ажыў Аляксандр Мендэль, і ў яго голасе зноў з’явілася ўпэўненасць. Я падбяру такіх нартнёраў і мы змадэлюем такую жарсць, якая прымусіць вас пераацаніць сваю жонку, а яе пераацаніць вас. Гэта будзе спектакль пра шлюбную здраду са старасвецкімі вынаходствамі, які вылечыць вашыя пачуцці. У гэтым спектаклі вы будзеце акцёрамі і гледачамі адначасова. Бо што можа быць болын тэатральным, чым распуста? Але гэта будзе не ў Кіеве, а ў нейкім палацы. Я знайду рэжысёра, растлумачу, што ад яго хачу, а ён мне зробіць усё так, як я скажу. 3 капггарысам расходаў я пазнаёмлю вас пасля сустрэчы з рэжысёрам.
I што гэта будзе, калі не сакрэт?
Платон лічыў, што ідэальнага партнёра для мужа і жонкі можна знайсці з дапамогай алгебраічнай формулы, направіў на халаце пас Аляксавдр Мендэль. Але гэтую формулу ніхто не ведае.
А вы ведаеце? зласліва спытаў Тадэй.
Я здагадваюся, загадкава ўсміхнуўся Мендэль.
11
За акном раскінуўся змрочны восеньскі пейзаж. Пажоўклыя дрэвы нагадвалі пасівелых жапчын, што дзівяцца на млявае сонца, якое скупа грэла зямлю, над якой гучаў змрочны развіталыіы акорд па мінулым цянле, колерах і гучных спевах птушак. Падскокваючы на выбоінах прасёлка, за чорным «Ролс-Ройсам» ехаў белы аўтобус. Дарога была такая разбітая, быццам па ёй прайшла не адна армія.
Чаму вы нас сюды пацягнулі? парушыла маўчанне Ала. Качаноўкі* нават на мапе няма.
* Качаноўка сяло ў Чарнігаўскай вобласці, на поўначы Украіны, дзе знаходзіцца былы маёнтак украінскіх ланоў Тарноўскіх.
Тадэй Швагуляк моўчкі курыў цыгару, а Аляксандр Мендэль сумна глядзеў у акно.
Гэты маёнтак выпраменьвае нястрымныя эратычныя жаданні, заварушыўся Раман Бэй, і ад гэтага ў салоне адразу стала цесна. Там быў самы вялікі прыгонны бардэль для выбітных людзей Расійскай імперыі. Вядомыя пісьменнікі, мастакі, кампазітары з’язджаліся ў Качаноўку і жылі там па тры месяцы, а некаторыя і па паўгода.
Прамантачвалі свае гапарары? хіхікнула Ала.
Думаеце, яны за гэта плацілі? прасіпеў Бэй.
А хіба не?..
Яны разлічваліся аўтографамі ў кнізе гасцей. Трыста аўтографаў знакамітых гасцей, якія спустошылі маёнтак сваімі бясконцымі дарагімі абедамі, вось кошт праўдзівае гасціннасці, ахвярамі якой сталі паны Тарноўскія.
А што, Тарноўскія былі такія багатыя?
Дзевяць тысяч прыгопных, землі на Кіеўшчыне, Палтаўшчыне, Чарнігаўшчыне, бровары, конныя і цукровыя заводы. Тарноўскія былі вельмі багатымі людзьмі.
Раман Бэй сеў, і Ала адчула, як яго цяжкая нага прыціснулася да яе. Адчувалася, што Бэй любіўжанчын і ўволю пассці.
«Які ён тоўсты, падумала яна. Як ён кахаецца з жанчынамі? У ім, мабыць, паўтара цэнтнера жывой вагі».
Ганарыстасць і калекцыйныя страсці разарылі Тарноўскага, сказаў Бэй.
Прыціснуты да прывабнай жанчыны, ён адчуваў, як у ім закінае кроў, і хацеў падтрымліваць з ёй размову.
А тут некалі жыў нейкі Качан? гулліва спытала жанчына.
У саракавыя гады васямнаццатага стагоддзя пеўчы імператарскага хору Фёдар Качаноўскі купіў у Чарнігаўскай губерні два хутары. Так з’явілася Качаноўка. Праз трыццаць гадоў яго сядзібу выкупіла расійская царыца Кацярына II і надарыла свайму фельдмаршалу Пятру Румянцаву-Задунайскаму, які заклаў парк і палацавы комплекс. Пасля сядзібу ыабыў тытулярны саветнік Рыгор Тарноўскі, пабудаваў палац, царкву, акультурыў сажалкі, сабраў вялікую бібліятэку і калекцыю
карцін. Пры ягоным гаспадаранні маёнтак наведвалі Гогаль, Шаўчэнка, Панцеляймон Куліш. Наступным гаспадаром Качаноўкі стаў Васіль Тарноўскі-старэйпіы, а найбуйнейшым мецэнатам быў Васіль Тарноўскі-малодшы, вядомы калекцыянер украінскіх старажытнасцяў. Ен меў у сваёй калекцыі казацкія кляйноды, гетманскія ўніверсалы, парсуны гетманаў, піаблю Багдана Хмяльніцкага, асабістыя рэчы Івана Мазепы, Паўла Палуботкі і апошняга ўкраіпскага гетмана Кірылы Разумоўскага.
I што, у Качаноўцы дагэтуль усё так, як было пры Тарноўскіх?
He так даўно сюды прыязджала з Англіі праўнучка Васіля Тарноўскага Таццяна Хайн-Тарноўская, як бы няўзнак зачапіў нагу Ллы рукой Раман Бэй, дала некалькі скандалыіых інтэрв’ю, у якіх расказала пра ўсё, іпто ўбачыла ў Качаноўцы. А ўбачыла яна джыпы на газонах, рэшткі вогнішча ў парку, дзе адпачывала якаясьці вясёлая кампанія, і была тым вельмі абураная. Мы будзем паводзіць сябе абачлівей. За арэнду палаца заплочана. Так што суткі сюды нікога не будуць пускаць. Ага, вось мы і прыехалі.
Яны спыніліся каля брамы былога палаца Тарноўскіх. Два каменныя львы ахоўвалі старадаўні дваранскі маёптак. На прысадзе, піто вяла да палаца, раслі грабы, падобныя да пакарабачаных надаграй старых жанчын у бародаўках.
Рамап Бэй камусьці патэлефанаваў і выйпіаў з мапіыны.
Можпа, я з вамі? выскачыла з маіпыны Ала.
Яны зайшлі ў дырэкцыю, Ала спытала, дзе прыбіральня, ёй паказалі, Бэй пачакаў, пакуль яна адтуль выйдзе, і яны зайшлі ў адзін з пакояў, дзе абедалі жанчыны. На стале яны ўбачылі бутэльку гарэлкі, хлеб, цыбулю і крышанае сала.
Мы заплацілі за суткі арэнды, сказаў Бэй.
Хадземце, замітусілася дзябёлая жанчына. Я пакажу вам, дзе спыніцца, і правяду экскурсію.
Яны выйшлі на паркавую алею. Па тэрыторыі запаведніка бегалі прыблудныя сабакі, якіх падкормлівала абслуга музея. Цэнтральная частка палаца ў стылі класіцызму была ўвенчаная дэкаратыўным купалам на высокім барабане, які
завяршаўся невялікай назіральнай пляцоўкай, абароненай жалезнымі кратамі. Сцены палацабылі ўпрыгожаныя рустам, а над вокнамі былі відаць ляпныя ўпрыгожанні. Да палаца прымыкалі два флігелі.
Акцёры і музыкі пасяляюцца ў гэтым флігелі, паказаў Раман Бэй.
Гурт мужчынаў і жанчып пацягнуў да флігеля сумкі і музычныя інструменты. Свае рэчы Тадэй, Лла, Мендэль і Бэй таксама перанеслі ў флігель на першым паверсе, а потым пайшлі за жанчынай. Яны зайшлі ў вестыбюль з драўлянай лесвіцай, якая вяла ў сталавальню. На ўсім ляжала пячатка запусцення. Залы палаца былі запоўненыя карцінамі мясцовых аматараў-мастакоў і рэпрадукцыямі рускіх мастакоў украінскага паходжання. Былі тут копіі карцін Мікалая Ге і Ільі Рэпіна. Экскурсію вяла жанчына з залатымі зубамі, ад якой пахла цыбуляй. Распавядала яна сумнавата, і Раман Бэй рабіў ёй заўвагі, на якія яна чырванела і пыталася, адкуль ён пра ўсё даведаўся.
Тут можна было б зрабіць добры музей памешчыцкага побыту XVIII XIX стагоддзяў, сжазаў Бэй, падтрымліваючы пад руку жанчыну.
Пад Георгіеўскай царквой ім адкрылі жалезныя дзверы і завялі ў крыпту, дзе знаходзіўся радавы склеп Тарноўскіх.
Л дзе ж спачываюць Тарноўскія? пацікавілася Ала.
У 1935 годзе тут адкрылі прытулак для сіротаў, якія знішчылі склеп і расцягнулі косці, адказала экскурсавод.
Хто тут быў пахаваны? спытаў Тадэй.
Муж і жонка Рыгор і Ганна Тарноўскія. Яны памерлі ў адзін дзень з розніцай у шэсць гадзінаў.
Дык дзе ўсё ж такі падзеліся парэшткі памерлых? не магла супакоіцца Ала.
Хто ведае? Дзесьці тут, махнула рукой на маёнтак жанчына. Часам туманнымі раніцамі па маёнтку блукаюць нейкія цені. Кажуць, гэта душы Тарноўскіх.
Яны выйшлі са склепа і накіраваліся прысадамі.
Збіранне дарагіх калекцый, бясконцыя банкеты, прыёмы гасцей спустошылі дашчэнту Тарноўскіх, і ў 1897 годзе яны
вымушаныя былі прадаць маёнтак цукразаводчыку Паўлу Харытоненку, сказала экскурсавод і какетліва ўсміхнулася. Было прыкмстна, што ёй падабаецца Раман Бэй. Вось гэтая алея, якая злучае царкву з палацам, цяпер засыпаная жоўтым лісцем. А калі Харытоненка выдаваў сваю дачку замуж, дык маладыя ехалі вянчацца коньмі на санях па сцяжыне з цукру, бо вяселле было летам.