Клетка для івалгі

Клетка для івалгі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
88.26 МБ
«Чаму гэты вульгарны струк, які нават саромеюцца паказваць і старанна хаваюць ад чужых вачэй, сам выбірае, на каго яму падымацца, і не слухаецца здаровага сэнсу?» у роспачы падумаў ён.
Табе пара спаць, усміхнулася Ала.
Дабранач, мамачка! Дабранач, татачка! расцалавала іх дзяўчынка і пабегла ў свой пакой.
Ала пайшла ў ванную, а ён ляжаў у зале перад тэлевізарам і думаў, што адбудзецца, калі яна выйдзе ў халацс, накінутым на голае цела, ляжа побач з ім, будзе пахнуць маладой недакаханай жанчынай, а ён будзе ляжаць побач і адчуваць, як спалохана б’ецца яго сэрца, бы злоўлены ў клетку верабейка, у прадчуванні бяссілага кахання. Ен паціскаў сваю расслабленую плоць, але яна не выяўляла ніякіх прыкметаў хвалявання. Засяродзіўся на ўспамінах пра паездку ў Крыніцы, пра незнаёмую лемкаўскую жанчыну, што выпраменьвала грубую жаночую энергію, і адчуў, як пад рукой пачало набракаць і цвярдзець. Падумаў, што так можна падмануць сваё свавольнае цела і прымусіць кахацца з Алай.
Ен доўга блукаў і іа тэлевізійных каналах, пакуль не знайшоў эратычную сцэну. У ложку ляжалі загарэлы мужчына і маладая жанчына, якая ўздрыгвала ў яго абдымках. На імгненпе Тадэй адчуў прыліў крыві і ўявіў замест мужчыны сябе, а замест актрысы жанчыну з Крыніцы. Любоўная сцэна скончылася, і жанчына размаўляла ў ложку з мужчынам, які паліў цыгарэту і глядзеў кудысьці ў глыбіню спальні. Яны сварыліся, і Тадэй перанёс гэта на лемкаўскую жанчыну, якая ўзбудзіла некалі ў ім кроў.
Калі мы з табой сустрэнемся? пусціў да столі струменьчыкі дыму.
Як вада ўгору пацячэ, агрызнулася яна.
Ён памацаў яс грудзі.
Такія цяжкія, сказаў прымірэнча.
Але жанчына адрэагавала па-свойму. Пачапала яго плоць і зларадна заўважыла:
Як прамоклая курыца.
Тадэй адчуў, як узбуджае яго гэтая сварка, бы вострая заправа да любоўнага дэсерту.
Ты такая злая. Хочаш з кімсьці пасварыцца? зацягнуўся цыгарэтным дымам.
3 табой.
Што ты ўвесь час агрызаешся? затушыў цыгарэту і ўважліва паглядзеў у яе насмешлівыя вочы. He можаіп нармалыіа размаўляць?
Яна адвярнулася, выклала на коўдру цяжкія ляжкі і прабурчала:
3 табой нагаворыпіся, як са смаркатым паясіся.
Але я не хачу рваць нашыя адносіны! у роспачы ўсклікнуў ён.
Жанчына павярнула да яго галаву і насмешліва спытала:
Так і будзеш хадзіць у чужую капусту?
Гэтая ўяўная сварка ўзбудзіла ў ім пачуццё ўласніка, з рук якога выслізгвае востраязыкая і ненаедная ў каханні незнаёмка з Крыніцы. Ён хацеў ёй сказаць нешта рэзкае, але пачуў голас Алы:
Ты яшчэ не заснуў? Пойдзем ужо...
Выключыла тэлевізар, кінула пульт на канапу, узяла яго за руку і павяла ў спальню. Калі згасла святло начной лямпы і да яе ног з шоргатам угіаў халат, яна зрабіла некалькі крокаў да ложка і легла ў яго зусім голая, толькі ў млявых разлівах вулічнага ліхгара цямнеў кусцік інтымных валасоў і ўзбуджана блішчалі яе вочы. Ён правёў рукой па яе тугім цёплым целе, прыпаў вуснамі да сараматных іуб і адчуў, што яна таксама не гатовая да кахання.
Ідзі сюды, папрасіла яна. Ляж каля мянс.
Яны ляжалі моўчкі адно ля аднаго, жаігчына ўзяла рукой яго расслабленую плоць і пацалавала ў лоб.
Спі, табе рана ўставаць.
Доўга круцілася, а потым ён пачуў яе роўпае дыханне. У сне яна ўздрыгвала і штосьці балбатала. Зазіраючы ў іх спальню праз прадзёртае радно неба, спалохана міргала вялікая зорка.
Раніцай Ала прачнулася, прыгатавала мужу і дачцэ сняданак, дапамагла сабрацца ў школу. Тадэй і Насцечка пацалавалі яе, яна правяла іх у двор, паглядзела, як садзяцца ў машыну, і доўга махала ўслед рукой.
Усю раніцу яна наводзіла ў доме парадак, варыла грыбнуіо поліўку, пякла яблычныя пірагі, ад якіх на ўвссь дом струменіўся водар свежаспечанага цеста, а калі пачала збірацца да Мендэля, падумала, што муж ні ў чым не вінаваты. Ва ўсім вінаватая яна.
9
Лляксандр Мендэль сустрэў яе ў сваім дамашнім халаце і старых пантофлях. Ала прайшла ў яго кабінет, і Мендэль запрасіў яе легчы на канапу.
Сёння мы будзем гаварыць пра вашую маці, сказаў, сядаючы ў мяккае крэсла. Ці вядома вам што пра яе раннія захапленні мужчынамі?
Яна адчула пах старога дома, пах цвілі і пылу, быццам у памяшканні не прыбіралася з часоў сталінскіх рэпрэсій.
Пасля вайны, калі маёй маці было трынаццаць гадоў, яна закахалася ў нямецкага палоннага Паўля, пачала сваю гісторыю Ала. Палонныя салдаты пракладалі брук ад трасы праз Скамарохі. Непадалёк ад вёскі быў ваенны аэрадром са знішчальнікамі і самалётамі дальняй авіяцыі. Таму калі брукаванку давялі да Скамарохаў, мая маці, якая была яшчэ дзеўчынём, упершыню ўбачыла маладзенькага палоннага Паўля. У яго былі светлыя валасы і сінія вочы, і калі ён усміхаўся, на яго шчоках з’яўляліся ямачкі. Штодня палонных выводзілі на працу салдаты з аўтаматамі. Нямецкія ваеннапалонныя былі абарваныя, з патупленымі поглядамі і ніколі не глядзелі ў вочы. Толькі Паўль меў ясны твар, і ў яго вачах не было ні адчаю, ні агрэсіі, нібы ён выконваў сваю звыклую працу. Калі
брукаванку пракладалі каля дома дзеда з бабай, маці набірала з калодзежа ваду, і Паўль папрасіў у яе піць. Ахоўнікі трапіліся нядрэнныя і дазволілі. Маці падала яму вядро, палонны прыпаў да вады, і, калі напіўся, на яго шчоках з’явіліся ямачкі.
Wie heiBen Sie?*
Ксеня, адказала маці.
Danke sehr, Ksena!** удзячна кіўнуў ёй.
У яго вачах было столькі шчырай радасці, што яна доўга не магла супакоіцца. У ім было так шмат чысціні і нерастрачанага кахання, што яна гэта адчула сваім паўдзіцячым і неспрактыкаваным жаночым сэрцам. Ен не сказаў, як яго завуць, але яна і так ведала, бо чула, як яго называў іншы палонны, калі таксама хацеў напіцца. Перад яе вачыма быў твар палоннага і сінія вочы, гіра якія яна думала ўсю ноч, а пад раніцу зразумела, што ўпершыню закахалася. Палонных прыводзілі штодня. Яна чула, як з грукатам праязджалі грузавікі з каменем, і пад крыкі ахоўнікаў палонныя вазілі тачкамі брук. Праходзячы па вуліцы, яна заўсёды працягвала яму яблык і казала:
Паўль, вазьмі яблык.
Ён усміхаўся, і, калі варта дазваляла, браў з яе рук яблык. Нюхаў, як пахне ён садам і рукамі незнаёмай дзяўчынкі, піто так па-даросламу на яго глядзела, угрызаючыся зубамі, адчуваў смак яблыка, які на імгненне засланяў горыч палону. А яна шчасліва глядзела на яго. I гэты яс штодзённы рытуал ужо ведалі палонныя і ахоўнікі. Гэтае каханне не мела ніякай будучыні. Яна не магла з ім нават гіацалавацца, але дзяўчынка пра гэта не думала, яна была шчаслівая, што можа яго бачыць. Дзеля таго, каб заквітнела кахаіше, трэба трохі рэальнасці, a ўсё астатняе дамалюе ўяўленне закаханых, якія заўсёды хочуць бачыць адно ў адным тое, чаго ім не хапае. Каханне гэта заўсёды пешта большае за рэальнасць.
Яе безнадзейнае каханне працягвалася паўмесяца, пакуль не з’явіўся новы ахоўнік Бліноў, невысокі, круглатвары, ён гучна лаяўся і біў прыкладам палонных. За два тыдні знаёмства
* Як вас завуць? (Ням.)
** Дзякую, Ксена! (Hum.)
з Паўлем яна ператварылася ў дзяўчыну. Налілася сокам, у яе нават змянілася хада.
Гэта адбылося ў першы дзень выхаду на службу яфрэйтара Блінова. У той дзень яна ўзяла некалькі буйных яблыкаў і пайшла паўз палонных. Грузавікі падвезлі камень, і палонныя ўкладвалі брук. Над дарогай узляталі кіркі і адборная лаянка новага ахоўніка. Паўля яна ўбачыла не адразу. Ён укладаў камень з процілеглага боку дарогі. Перайшла да яго і паклікала:
Паўль! Паўль!
Ён заўважыў і зажэстыкуляваў, паказваючы на Блінова, які кінуўся напярэймы з аўтаматам, пстрыкнуў затворам і закрычаў:
Назад! Стрелять буду!
Але Паўль быў ужо зусім блізка. Яна падбегла да яго і працягнула яблыкі. Яе адкінула ўдарам прыклада ў жывот. Падаючы, убачыла зусім блізка твар Паўля. Аўтаматная чарга перапалохала варон у садзе. Паўль упаў, ненатуральна падкурчыўшы руку. Убачыла яго вялікія здзіўленыя вочы, яблыкі ў крыві і ўсмешку на твары.
Danke, Ksena, прашаптаў ён.
У раптоўнай цішыні вялікая зялёііая муха села на яго шырока расплюшчаныя вочы, і яна гучна закрычала, не пазпаючы свайго голасу. Бот Блінова адкінуў яе ад Паўля.
Глупая хохлушка! Провалнвай, я сказал!
На стрэлы прыбег маладзенькі лейтэнант і строга спытаў:
Кто стрелял?
Ефрейтор Блннов! клацнуў абцасамі і ўтаропіўся на афіцэра той.
Блннов, блнн!.. гучна вылаяўся лейтэнаігг, зняў фуражку, выцер рукой мокры лоб і злосна загадаў: Убернте гражданскях! Труп закопать!
Здаравепны салдат з аўтаматам узяў Ксеню за руку і павёў па вуліцы, а яна ішла і азіралася, бачыла, як пасярод дарогі палонпыя дзяўбуць кіркамі неглыбокую яму, укладваюць цела Паўля, а зверху трамбуюць і мосцяць брук.
А наступнай раніцай на свежавыкладзенай дарозе салдаты і палонныя ўбачылі букет васількоў, сініх, як вочы Паўля.
Ала змоўкла і паглядзела на Мендэля. Ён сядзеў і не міргаючы глядзеў кудысьці на падлогу, быццам там быў напісаны працяг лёсу Ксені Рачкоўскай, пра якую расказала яе дачка. Ён пацягнуўся і пазяхнуў, прыкрываючы далонню рот.
-	3 гэтай гісторыі я зрабіў бы выснову, што вашай маці падабаліся рамантычныя і непрадказальныя адносіны з мужчынамі. Але калі гэтас напаўдзіцячае каханне да нямецкага палоннага пачатак яе ўваходжання ў свет дарослых, то я хацеў бы ведаць, як развівалася яе інтымнае жыццё далей. Аб здрадзе, якую ваіп бацька далікатна абышоў, каб не распачынаць сямейны скандал, я ведаю. Але ці было нешта ў яе адносінах з іншымі мужчынамі, што глыбока ўразіла вас на ўсё жыццё?
Ала падумала, што мусіць распавесці гісторыю, якую хацела забыць, бо яна ўразіла яе яшчэ несфармаваную дзіцячую душу прадчуваннем вялікага і гарачага кахання яшчэ больш, чым першы любоўны фільм, які яна бачыла, і развітальныя пацалункі дзяўчыны з хлопцам, якога забіралі ў войска, з яе далёкага дзяцінства.
Мне здаецца, што ключ да разгадкі вашага нуднага сямейнага жыцця схаваны ў паводзінах вашай маці, няўпэўнена сказаў Мендэль, і яго голас быццам растварыўся ў прапахлым страхам старым сталінскім доме, што гіамятаў начныя крокі мужчынаў у скуранках.
Я не хацела б нра гэта распавядаць, адазвалася Ала, але ўжо столькі ператрэсла сваіх і мамчыных старых прасцінаў, што павінна ісці да канца і распавесці тое, што баюся ўспамінаць нават для сябе. Я ўжо казала, што мая маці працавала вагаўшчыцай. 3 дзяцінства памятаю зашклёную вагавую, машыны і падводы з грузам і маці, якая пасоўвае бліскучую жалезную гіру і запісвае лічбы ў накладныя. Я любіла круціцца ля яе, назіраючы, як заязджаюць на платформу вагавой машыны і жартуюць з маці ездавыя і кіроўцы.