Клетка для івалгі

Клетка для івалгі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
88.26 МБ
Толькі не ў хаце, раззлавалася мама.
Ён моўчкі выйшаў на двор і сеў і іа лаву, а я каля яго. Абняў мяне, паліў і глядзеў у вячэрняе неба. За Скамарохамі, над Жытомірам, цьмяна мігцела неба, быццам яго хто пасыпаў гарачым попелам. Мы пічога не казалі адно аднаму. Я бачыла,
як знікае у цемры кончык яго цыгарэты, як дрыжаць рукі і як прагна зацягваецца ён дымам. I гэтае маўчанне было красамоўнейшым за ўсялякія словы. Ен паліў цыгарэту за цыгарэтай, а я прыціснулася да яго і адчувала, як прыемна сядзець пад яго рукой, адчуваць, як пахпс яго пот і як ён мяне любіць.
А ваш бацька заўсёды быў такім мяккім?
Гэта толькі збоку здаецца, быццам ён быў уступлівым. А на самай справе характар у яго быў цвярдзейшы, чым у больпіасці мужчынаў, якіх я ведала. Аднойчы мы ехалі на вяселле да сваякоў у лясную вёску Буймір. Аўтобус нанялі ў Жытоміры, і ўсе сябры і блізкія нявесты ехалі з намі. Быў канец траўня. Цвілі акацыі, і ад іх водару, які залятаў у прыадчыненыя аўтобусныя вокны, хацелася ехаць на край свету. Мне было чатырнаццаць гадоў, і маё сэрца напаўнялася радаснымі і хвалюючымі прадчуваннямі. За Тарасаўкаю я ўбачыла, як ад Фастава ішоў таварняк. Усе людзі ў салоне былі святочна ўзбуджаныя, размаўлялі, смяяліся. I толькі бацька занепакоена глядзеў на кіроўцу. Недалёка ад пераезду бацька трывожпа крыкнуў:
Куды ж вы едзеце? Збоку цягнік!
Мне стала няёмка за бацьку, што ён крычыць на ўвесь аўтобус.
Хіба ён не бачыць? Ён жа шафёр, адгукнулася жанчына з букетам белых руж.
Але бацька зноў гучна крыкнуў, аж усім стала за яго ніякавата:
Павярніцс галаву! Там цягнік!
Таварняк быў ужо зусім блізка, калі кіроўца павярнуў галаву на бацькаў крык і затармазіў. Ад рэзкага супынку ўсе пападалі грудзьмі на пярэднія сядзенні. Цягнік са свістам праляцеў перад нашым аўтобусам. Кіроўца спалохана глядзеў, як на адлегласці выцягнутай рукі перад ім з грукатам праскокваюць на платформах танкі і бронемашыны. Цягнік прагрукацеў і знік у напрамку Жытоміра. А кіроўца сядзеў, учапіўпіыся рукамі ў руль аўтобуса, і не ведаў, што рабіць далей. У аўтобусе стала ціха, а потым усе зашумелі, закрычалі, а жанчына з букетам белых руж падбегла да кіроўцы і пачала біць яго тым
букетам. У яе была істэрыка, яна плакала і хвастала шафёра ружамі, пакуль яе не супакоіў і не адцягнуў высокі чалавек. Кіроўца быў увесь падрапаны калючкамі руж. Дрыготкімі рукамі ён запаліў і моўчкі рушыў далей. Пазней я не раз успамінала гэты вьшадак, калі бацька выратаваў усіх, хто ехаў тады ў аўтобусе на вяселле. Ён адзіны заўважыў, што кіроўца задумаўся і не бачыць цягніка.
Але гэты выпадак яшчэ не сведчыць пра характар, сказаў Мендэль. Проста ў вашага бацькі спрацаваў інстынкт самазахавання.
А чаму ён не спрацаваў у іншых? Іншыя людзі таксама заўважылі цягнік, але думалі, што кіроўца ўсё бачыць, і пасаромеліся яму пра гэта сказаць. Зрэшты, калі лічыце, што гэтага недастаткова, каб вас пераканаць, што мой бацька меў цвёрды характар, я раснавяду яшчэ адну гісторыю, якая адбылася, калі мне было шаснаццаць гадоў і мы ездзілі ў Данецк да дзядзькі Паўла.
Старэйшы бацькаў брат з’ехаў на Данбас адразу пасля школы, уладкаваўся на шахту, адтуль пайшоў у войска, а калі дэмабілізаваўся, застаўся там жыць. Мы прыехалі ў Данецк у канцы чэрвеня. Дзядзька Павел сустрэў нас на вакзале і на таксі адвёз дадому. Ен жыў са сваёй жонкай у двухпакаёвай кватэры на праспекце Багдана Хмялыгіцкага. Яны былі бяздзетныя. Дзядзька працаваў на шахце імя Засядзькі. Ужо ў першы дзень ён атуліў нас увагай, павёў у горад, і я захоплена глядзела на ружы, якія цвілі паўсюль на кветніках.
Колькі іх тут?! усклікнула я.
Мільён, усміхнуўся дзядзька Павел.
Ён прывёў нас на плошчу і паказаў скульптуру шахцёра, чорнага, быццам высечанага з глыбы антрацыту.
Бачыш, які вялікі?
У той жа вечар мы хадзілі на балет, у якім танцаваў Вадзім Пісараў*, і я была шчаслівая, што пабывала ў гасцях у свайго
* Вадзім Пісараў (1965 г. н.) украінскі артыст балета, заснавальнік харэаграфічнай школы ў Данецкім тэатры оперы і балета імя Анатоля Салаўяненкі.
дзядзысі, пра якога так шмат чула з дзяцінства, і ўбачыла гэты вялікі ўсходні горад.
Але назаўтра здарыўся выпадак, які назаўжды пасварыў бацьку з яго старэйшым братам. У абед да дзядзькі Паўла патэлефанаваў нейкі чалавек, і дзядзька запрасіў яго ў госці. Цётка накрыла стол, дастала з халадзільніка запацелую бутэльку гарэлкі, адкрыла слоік марынаваных грыбоў, які мы прывезлі. I калі ў дзверы пазванілі, дзядзька Павел папрасіў бацьку:
Гавары па-руску.
Бацька нахмурыўся і нічога не адказаў.
У дзвярах заклацаў замок, дзядзька Павел павітаўся з прышлым чалавекам і сказаў, што да яго іірыехалі госці. Незнаёмы быў здаравенны, большы за бацьку і за дзядзьку Паўла, з грубым валявым тварам і чырвонымі рукамі з чорнымі абадкамі пад пазногцямі. Цётка запрасіла ўсіх на абед. Мы селі за стол, дзядзька разліў мужчынам гарэлку, яны выпілі і пачалі размаўляць. А мой бацька моўчкі закусваў і не ўмеіпваўся ў іх гутарку. Калі цётка спытала, хто будзе піць чай, я папрасіла:
А можна кавы?
Навошта табе кавы? Лепш папі гарбаты. He зможаш заснуць, сказаў тата.
За сталом стала ціха, і я пачула, як на кухні крапае з крана вада.
Эт кто? По-а-а-лякн? паказаў на нас відэльцам чалавек, якога дзядзька Павел клікаў Міхайлавічам.
Мой малодшы брат Мікалай і пляменніца, пачырванеў дзядзька.
А почему онн разговарнвают по-польскн?..
По-украннскн, паправіў яго дзядзька Павел.
Хохлы, что лн?..
Бацька ўвесь напружыўся і стрымана спытаў:
А вас як завуць?
Семён Мнхалыч Пендюрко, пасадзіў грыб па відэлец чалавек.
Дык вы ўкраінец?
Я?!. аж захлынуўся ад абурэння ён. Да я шахтёр! А адкуль вы родам?
Я донецкнй.
Л ваіп бацька?
Отец, что лй? Мы йз Кобеляк*, зачмякаў грыбам чалавек. Л ты кто?
Я кінамеханік.
Послувіай, квномеханйк, узяў кавалак хлсба Пендзюрка, я такнх, как ты, кормлю, а ты здесь мне мозгй пудрншь.
Закусывай, Мйхалыч, паляпаў яго па плячы дзядзька Павел.
Бацька выцер сурвэткай вусны, устаў з-за стала і сказаў:
He ведаю, хто тут каго корміць, але вы з’ехаліся сюды на піахты з Кабеляк і Скамарохаў і саромеецеся адзін аднаго, нібы выраслі ў прабірцы і ў вас не было ні бацькоў, ні дзядоў, ні зямлі, з якой вы прыехалі. Ды хто вы такія?! і павярнуўся да дзядзькі Паўла: Калі ты саромеешся свайго брата, то мне тут пяма чаго рабіць.
Выйіпаў з-за стала, і колькі дзядзька з цёткай ні ўгаворвалі яго застацца, сабраў рэчы, і ў той жа дзень мы выехалі з Данецка. 3 тых часоў і да апошняга свайго дня бацька не размаўляў са сваім старэйшым братам.
Дадому мы ехалі ў купэ з прафесарам Данецкага ўніверсітэта, і ўсю дарогу бацька размаўляў з ім пра кіно. Ужо тады я зразумела, што ўкраінскім сялянам інтэлігенцыя бліжэй, чым працоўны клас, які хутка губляў сувязь са сваімі нацыянальнымі традыцыямі і рабіўся чужым.
Пасля той паездкі я выраіпыла, іпто скончу факультэт украінскай філалогіі. Мяне падштурхнулі да гэтага комплексы дзядзькі Паўла і Сямёна Пендзюркі, учынак майго бацькі і нрафесар з Данецка, які размаўляў такой вытанчанай мовай са старасвецкімі абаротамі, быццам выйпіаў з рамапаў украіпскіх класікаў.
Лла замоўкла і паглядзела на скіслы твар Аляксандра Мепдэля. А калі выходзіла з яго кватэры, адчула, што гэтая гісторыя былаяму непрыемнай, нібы зачапіла нейкія глыбокія механізмы, піто стагоддзямі ўзмацпялі міжэтпічпыя трэнні ў гэтых землях.
* Кабелякі горад у Палтаўскай вобласці.
7
Ну... сабраўся з думкамі Мендэль, сёння мы будзем гаварыць пра вашых бацькоў.
Тадэй Швагуляк ляжаў на канапе і слухаў, як парыпвае паркет пад нагамі Аляксандра Мендэля.
Хто больш паўплываў па ваш светаіюгляд бацька ці маці? усаджваючыся ў крэсла, спытаў ён.
Маім аўтарытэтам заўсёды быў бацька, адазваўся Тадэй Швагуляк. Калі ў пачатку шасцідзясятых гадоў быў узламаны апошні супраціў УПА*, раніцай на ратушы з’явіўся сіне-жоўты сцяг. Адразу ў горадзе ўвялі ваеннае становішча, і ў Жоўкву пад’ехалі танкі, але праз вузкія Глінскія вароты не змаглі прабрацца ў горад. I тады ваенныя заклалі пад вароты выбухоўку, але пасля першых выбухаў брама засталася стаяць, і яе ўзарвалі толькі пад раніцу. Сцяг на ратушы павесіў мой бацька. Гэта было сямейнай таямніцай, пра якую доўгі час мне не расказвалі. А калі я падрос, маці мне гэта распавяла, і я вельмі ганарыўся сваім бацькам. Усе яго ўчынкі заўсёды былі мужныя і пазначаныя мужчынскім стылем мыслення. Бацькава задума са сцягам была ў гістарычных традыцыях горада. Жоўква стаіць на Чорным шляху, які вядзе з Крыма ў Польшчу. Колісь, каб адагнаць ад горада татараў, з гарадскіх сценаў на галовы татарскай конніцы кідалі соты з мёдам, і пчолы джалілі коннікаў і выклікалі сярод іх паніку. Адчайных людзей у Жоўкве заўсёды шанавалі, таму ўсё, што казаў бацька, было для мяне законам.
Мендэль заварушыўся і абхапіў рукамі калена.
Вы сцвярджаеце, што выхоўваліся на мужчынскіх ідэалах. А які з відаў мастацтва на вас зрабіў найболылае ўражанне? Скажам, у музыцы вам падабаліся спевакі альбо спявачкі?
Mae музычныя іусты фармаваліся на мужчынскіх галасах канца шасцідзясятых гадоў дваццатага стагоддзя. Я па-
* УПА Украінская паўстанцкая армія. Ваявала за незалежнасць Украіныз Польшчай, Германіяй, Савецкім Саюзам з 1941 па 1953 год.
мятаю барытон Мікалая Кандрацюка*. Яго багаты і поўны любові голас агіяваў маё дзяцінства. «Квітнсюць восеньскія ціхія нябёсы», «На даліне туман» гэта гучала так прыгожа і па-мужчынску. Барытон Дзмітра Гнацюка**, бас Барыса Гмыры***... У дзяціпстве радыё перадавала болып якаснай музыкі, чым тэлебачаіпіе.
Скажыце, закруціўся ў крэсле Мендэль, як бы вам гэта далікатней растлумачыць?.. Вашыя бацькі пры чужых людзях дэманстравалі, што кахаюць адно аднаго?
Што вы маеце на ўвазс? Ці цалаваліся яны на людзях?
Я маю па ўвазе, як часта яны кахаліся?
Я не падглядваў, іпто яны робяць у спальні, прабурчаў Швагуляк.
Для гэтага не абавязкова падглядваць. Вы ж маглі чуць рыпенне ложка, стогны, шэпт.
Мой бацька родам з Макроціна, а маці з Жоўквы, сказаў Тадэй, і ў яго голасе пачулася раздражненне. Мы жылі ўсе разам: дзед, баба, бацька і маці. Дзед з бабай былі людзьмі набожнымі і сачылі, каб дачка гучна не кахалася, асабліва па святах. Увечары, калі бацькі ішлі ў спальню, дзед з бабай заставаліся сядзець у залі за сталом і чакалі. Дзед шамацсў газетай, каментаваў артыкулы і казаў: