Клетка для івалгі

Клетка для івалгі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
88.26 МБ
У дзяўчынак ёсць маленькая дзірачка, сказаў мне неяк на перапынку Юрка Басюра. I калі яны пішчаць, дык хочуць, каб яе памацалі.
Я быў уражаны адкрыццём, якое зрабіў мне Басюра, і, прыглядаючыся да дзяўчынак на ўроках фізкультуры, заўважыў, як выпінаецца ў іх пад трыко маленькі грудок з выямкаю. Асабліва мне падабаліся смелыя і нахабныя дзяўчынкі, якія маглі парушаць законы, устаноўлсчіыя дарослымі.
Напачатку сёмага класа я неяк апынуўся на беразе рачулкі Свіння, якая працякае праз горад. Кажуць, Свіння атрымала такую назву пасля таго, як туды зваліўся п’яны расійскі імгіератар Пётр I, рэзідэнцыя якога была ў Жоўквс падчас Паўночнай вайны. Дык вось, пасля ўрокаў я стаяў на мастку і глядзеў на рачулку. Мой дзед расказваў, што некалі тут вадзілася стронга і вада была такой чыстай, што яе можна было піць прыгаршчамі. Цянер вада Свінні была мутпай і смярдзючай, а берагі параслі крапівой. I рачулка стала такая малснькая, што цераз яе можна пераскочыць. Яна працякала праз гарадскі парк пад мастком, на якім я стаяў.
У гэты час недалёка ад мяне спынілася дзяўчынка прыкладна майго ўзросту або на год маладзейшая і з цікаўнасцю разглядала смецце гіад мастком. Дзяўчыпка ела марозіва, адварочвалася і глядзела на смецце, варонін памёт і скошаную гнілую траву на берагах ракі. У яе былі русявыя валасы, вялікія шэрыя вочы і кірпаты носік з ледзь прыкметным рабаціннем. Япа даела марозіва, задаволена кінула абгортку ў раку і сустрэлася з маім гіозіркам. Пачырвапела і з выклікам па-
глядзела мне проста ў вочы. I ў тым выкліку я ўбачыў столькі сапсаванасці і грахоўнасці, што ўражаны пабрыў за ёй, пакуль яе не паклікала бялявая дзяўчынка. Яны пачалі размаўляць па-руску і пайшлі да ваеннага гарнізона.
Дома я павячэраў, пачытаў на ноч Станіслава Лема і, калі патушыў святло, доўга не мог заснуць. У маёй памяці стаялі шэрыя вочы дзяўчынкі з ваеннага гарнізона, яе грахоўны позірк, і ад узбуджэння я адчуў, як натапырыўся мой пісюнец, які я мацаў рукамі і з жахам успамінаў перасцярогі мамы, што ў маім узросце думкі пра дзяўчынак ні да чаго добрага не давядуць. Гэта было першае дарослае ўражанне ў маім жыцці.
Тадэй замоўк і адчуў, як, затаіўшы дыханне, варухнуўся Аляксандр Мендэль.
Значыць, з дзяцінства вас цягнула да сапсаваных дзяўчат?
Тадэй адчуў, як загарэліся шчокі, і сам здзівіўся гэтай нечаканай выснове.
He да сапсаваных, паспрабаваў запярэчыць ён.
Давайце скажам прасцей да грахоўных.
Так будзе лепш. Сапсаванасць гэта тое, што з’явілася пазней, а грэшнасць тое, што было спачатку. У прыродзе жанчыны.
Калі гэта нічога не змяняе, хай будзе так, пагадзіўся Аляксандр Мендэль. А вашая жонка таксама мела гэтую грэшнасць?
He, што вы?!. запярэчыў Тадэй. Мая першая жонка была ўзорам цноты. Яна паходзіла з кансерватыўнай рэлігійнай сям’і. Яе клікалі Стэфанія, і ўвесь яе род быў з сяла Блішчыводы. Яе маці, а мая першая цепіча Марфа Банцьё, лічыла, што дзяўчынку трэба выхоўваць пад строгім наглядам. 3 дзяцінства ёй не дазвалялі доўга ляжаць у ложку, каб у галаве не з’яўляліся грахоўныя думкі, і абмяжоўвалі ў ласунках.
Грэх, Стэфка, салодкі, то хай ты яго не зведаеш з маладосці, казала Марфа Банцьё, забіраючы ў яе цукеркі.
Супакойцеся, Марфа, казала ёй кума. Хай дзіця пазабавіцца цукеркамі. Гэта ж ёй цётка дала.
Але Марфа была незгаворлівая:
Ой, не кажыце гэтага, кума.
Увесь дзень Стэфанія выконвала хатнюю работу, рабіла ўрокі, рана клалася спаць і рана ўставала. А з пятнаццаці гадоў, калі была ўжо дзяўчынай і па яс пачалі заглядацца хлопцы, Марфа Банцьё ўзмацніла нагляд за дачкой. Яна баялася, іііто аднойчы Стэфку ўвядуць у зман і тая стане жанчынай япічэ да вянца.
У гіашым родзе ні адна дзеўка не пайшла сапсаванай пад вянец, казала Марфа Банцьё.
Аднойчы ў восьмым класе Стэфанія затрымалася на дні народзінаў у аднакласніцы і прыйшла дадому позна. Дома яе чакалі цёмны ад абурэння бацька і чырвоная ад злосці маці.
Ой, людзі добрыя! закрычала Марфа Банцьё. Вярнулася з іулянкі нашая сука?! Ніка, паглядзі на сваю дачку. Хіба з такою дупаю ў галаву будзе навука лезці?! 3 такою дупаю ў галаву будуць лезці толькі хлопцы!
Схапіла яе за валасы і пацягнула ў спальню.
Ну, здымай трусы! Пагляджу, ці ты яшчэ дзяўчына!
Стэфанія з плачам зняла трусікі, а маці засунула ёй палец паміж ног і злосна зашыпела:
Ну! He тузайся, бо натаўку пысай, каб ведала!
Марфа, бачыла пломбу? крыкнуў з-за дзвярэй бацька.
Так! прыцмокнула Марфа Банцьё і злосна прабурчэла да дачкі: Глядзі мне, бо не ведаю, што табе зраблю!
Пасля таго кожны позні прыход Стэфаніі дадому суправаджаўся гэтай працэдурай. Маці цягнула дачку за валасы, прымушала здымаць майткі і правярала пальцам яе некранутасць. А калі яна штосьці забывала дома зрабіць, Марфа насыпала ў кут грэчкі, ставіла яе на калені і загадвала:
Стой тут, калі на цябе няма іншае рады.
Аляксандр Мендэль даслухаў гісторыю пра першую жонку Тадэя Швагуляка і пацікавіўся:
А чаму вы развяліся?
Так склалася, адказаў Тадэй, што ў пачатку дзевяностых гадоў, калі разваліўся Савецкі Саюз, а ва Украіне пачалося масавае беспрацоўе і раздзяржаўліванне прадпрыемстваў, якія нрыватызавалі тыя, хто быў у той час ва ўладзе,
з Жоўквы людзі пачалі ездзіць на працу хто ў Полыпчу, хто ў Італію, хто ў Партугалію. Мая Стэфанія пакінула дачку ва Украіне, а сама паехала ў Неапаль і там засталася. А іютым забрала дачку і даслала дакументы на развод. Мой бацька тады кінуў школу і заняўся гандлем. Спачатку ён паставіў адну палатку пад сценамі Дамініканскага манастыра, потым дзве, a затым пяць. А калі захапіўся палітыкай і яму прапанавалі працу ў Кабінеце Міністраў, то пакінуў нам з маці свой бізнес і пераехаў у Кіеў. Пасля ён забраў і нас. Таму я быў увесь у працы, і не было часу сумаваць па былой жонцы і дачцы. Неяк з Неапаля прыехала наіпая суседка і распавяла, іпто Стэфанія выйшла замуж за італьянца, які мае некалькі рэстаранаў. Яна ўладкавала сваё жыццё, а я сваё.
А ці падобпая вашая цяперашняя жонка Ала на Стэфанію Банцьё?
Тадэй Швагуляк замоўк. У пакоі павісла цішыня, у якой чулася толькі цікапне гадзінніка ў серванце і пахрустванне пальцаў Мендэля.
Як бы вам гэта дакладней сказаць?.. разгубіўся Тадэй. Яны абедзве увасабленне гожасці... Я сказаў бы, што гэта ідэалыгыя жанчыны для сям’і. Непатрабавальныя, без фанабэрыі, любяць дом, утульнасць. Пра такіх жанчын марыць кожны мужчына, які хоча стварыць ціхі сямейны куток.
I разам з тым у іх нешта не тое, зларадна засоп Мсндэль. Адна ад вас сышла, і другая не супраць. Адзінае, што яе трымае, гэта агульнае дзіця, дом, гропіы. Можа, галоўная праблема схаваная не ў іх, а ў вас?
Я б з вамі не пагадзіўся, запярэчыў Тадэй. Са Стэфаніяй сыгралі ролю абставіны. Калі б не крызіс у краіне, не беспрацоўе, яна б нікуды не паехала. Адарваная ад дома маладая жаіічына ў чужой краіне... Тут спрацавала ўсё: інстынкт самазахавання, палавы інстынкт. Яна ад мяне адвыкла, а побач італьянскія мужчыны з раманскім тэмпераментам. Супраць гэтага рэдкая выстаіць.
А можа, яна з’ехала ў Італію не ад беспрацоўя? He ўсе жанчыны адсюль з’ехалі. Больвіасць засталіся са сваімі сем’ямі.
Але выехала, пагадзіцеся, таксама шмат.
Калі ад вас пайшла адна і другой чагосьці не хапае, дык, можа, давайце пашукаем гэта ў вашым мінулым? прапапаваў Мендэль.
Ён зашамацеў халатам і прайпюўся, каб размяць ногі. Пад нагамі Мендэля зарыпеў паркет, і Тадэй падумаў, што калінебудзь ён вылаецца на гэтага псіхатэрапеўта і разарве з ім усе дамоўлснасці. Але ці ўратуе гэта ад развалу яго сям’ю?
6
Ала ляжала на канапе і не магла засяродзіцца. У галавах яе сядзеў Аляксандр Мендэль, і яго гугнявы голас нагадваў надакучлівую мантру:
Давайце вернемся да вашага дзяцінства. Якія ў вас былі адносіны з бацькам?
Мой бацька, як я ўжо казала, быў сельскім кінамеханікам, пачала распавядаць Ала. 3 таго часу, як яго памятаю, ён заўсёды мяне разумеў і ставіўся з большай добразычлівасцю, чым да брата. Са старэйшым братам бацькі мелі болып клопатаў. Ён горш вучыўся, бо не быў такім руплівым, як я. Пасля войска брат скончыў політэхнічны інстытут. Спачатку працаваў інжынерам, а затым заняўся ўласным бізнесам. У яго ў Жытоміры ёсць некалькі харчовых крамаў, якія дазваляюць яму адчуваць сябе дастаткова ўпэўнена. А я скончыла ў Кіеве факультэт філалоііі, наступіла ў аспірантуру, выйшла замуж і ўладкавалася ў Інстытут фальклору і этнаграфіі. Перад абаронай дысертацыі бацька памёр. У Скамарохах засталася маці, якую глядзіць старэйшы брат. А я іуды наведваюся раз у два-тры месяцы.
3 кім у вас было больш разумення: з бацькам або з маці? заварушыўся Мендэль.
За ўсё жыццё я не гіамятаю, каб бацька павысіў на мяне голас. 3 маці было па-рознаму. У яе цяжкі характар. Яна распачынала скандалы за найменшую правіннасць. А бацька... Бацька мне ўсё дараваў. Ён ведаў, што я нічога дрэннага не зраблю.
Л якія адносіны былі ў яго з маці? Хто з іх быў у сям’і галоўны?
Усе праблемы дома вырашала маці, здзівілася Ала ненатуральнасці свайго голасу, быццам гэта казала нейкая іншая жанчына. Ужо цяпер, калі бацькі няма, я разумею, што мазгавым цэнтрам у сям’і быў ён. Бацька бачыў праблемы глыбей і знаходзіў правілыіыя рашэнні, алс апошняе слова заўсёды было за маці, таму здавалася, што ўсім кіруе яна.
А ці былі ў сям’і здрады?
Аднойчы маці прыйшла дадому іюзна. Часам яна затрымлівалася, але гэта быў выгіадак, які я запомніла назаўжды, сабралася з думкамі Ала і загаварыла так хугка, нібы спрабавала прабегчы праз гэты ўспамін. У той вечар бацька не быў у клубе і пачаў гатаваць вячэру. Я зрабіла ўрокі і глядзела тэлевізар. 3 кухні смачна пахла. Ён умеў добра гатаваць. Ужо сцямнела, а маці не было.
Хачу есці, сказала я.
Мы селі за стол, і бацька паставіў гаршчок з гарачымі картапляпцамі з сырам, якія ў яго заўсёды добра атрымліваліся. Мы павячэралі і глядзелі тэлевізар. За акном брахалі сабакі, шалелі цвыркуны, у вокны стукаліся начныя мятлікі. Было ўжо зусім позна, калі прыйшла маціАд яе нахла гарэлкай. Яна была задаволеная і абыякавая.
Вячэраць будзеш? Я папёк картаплянцаў з сырам, такіх, як ты любіш, выняў з печы гаршчок бацька.
Маці села за стол, адкалупала кавалак картаплянца, анусціла ў смятану і пачала есці. Яе погляд быў далёка, там, адкуль яна прыйшла, а тоўстыя вусны ўсміхаліся. Яна нагнулася пад сталом, і з-за пазухі вываліліся вялікія грудзі, на якіх я ўбачыла засос. Я ўтаропілася на свежы сіняк, бацька перахапіў мой позірк і таксама яго заўважыў, але нічога не сказаў. Дастаў з камінка запалкі і цыгарэты і запаліў.