Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
А што, Марка Ваўчок калскцыянавала мужчыпаў? павярнулася да яго Ала і заўважыла, як ажыў Раман Бзй і як бы няўзнак дакрапуўся рукою да яс клуба.
У гэтым яна была болып паспяховай за калекцыянераў Тарноўскіх, якім жулікі маглі за вялікія грошы прадаць набытыя ў краме срэбныя лыжкі і сказаць, што гэта з кухні гетмана Мазепы. Марка Ваўчок такіх промахаў не рабіла. Ад кожнага чалавека яна брала ўсё, іііто хацсла, а калі яго вычэрпвала, пераходзіла да іншага. Ад Апанаса Марковіча яна ўзяла літаратурны талент і, дзякуючы яму, стала пісьменніцай. Усе яе ўкраінскія творы ў наплыве пачуццяў былі напісаныя Марковічам.
А хто навучыў яе мастацтву зачароўваць мужчынаў?
* Васіль Тарноўскі (1837 1899) украінскі памешчык, мецэнат, калекцыянер.
** Марка Ваўчок (Марко Вовчок; 1833 1907) украінская пісьменніца. Сапраўднае імя Марыя Вілінская. Ракавая жавчына еўрапейскіх літаратурпых салонаў. Зрабіла літаратурную кар’сру нры садзейнічанні ўплывовых мужчынаў.
*** Куранёўка раён Кіева.
- Гэта прыроджанае, прыціснуўся да яе Раман Бэй нагой, і яна адчула, як ад яго палае нястрымным мужчынскім жаданнем. У няпоўныя дванаццаць гадоў яе спакусіў айчым, адстаўны унтэр-афіцэр, а ў пятнаццаць яна завабіла Марковіча, рамантычнага маладога чалавека, сасланага ў Арол за ўдзел у Кірыла-Мяфодзіеўскім таварыстве*. Пятнаццацігадовая Марыя ўжо была вопытнай спакусніцай, здольнай ускружыць галаву любому мужчыну. У дваццаць гадоў у яе калекцыі былі ўкраінскія, рускія, польскія, габрэйскія, італьянскія, французскія, нямецкія, ангельскія, іспанскія мужчыны, яны перакладалі яе творы на розныя мовы, уводзілі яе ў літаратурныя салоны, друкавалі захопленыя рэцэнзіі, бралі ў далёкія падарожжы, дарылі брыльяпты і сваю жарсць. Марковічу заставалася роля мужа, лёс яго прадказала павітуха, якая прымала роды ў маці. Калі пасля адзінаццатага плескача па срачцы хлогтчык запішчаў, пупарэзка паведаміла, што ў малога будзе літаратурны талент і ён памрэ ад няшчаснага кахання. Марковіч пісаў творы ад імя сваёй жонкі, якая ўсё жыццё марыла пра літаратурную славу, і памёр ад сухотаў, якімі яна яго заразіла.
Раман Бэй нахабна навальваўся на Алу, нягледзячы на яе мужа Тадэя Швагуляка, што курыў цыгару і абыякава сузіраў пейзаж за акном аўтамабіля. Ала адсунулася да акна, але нага Бэя прыціснулася да яе лыткі, яна адчула, як загарэліся шчокі, і спытала, каб спыніць абурэнне і хваляванпе, ад якіх перахапіла дыханне:
А чаму Марковіч даў ёй такі псеўданім?
- Далёкі продак Апанаса Марковіча быў габрэем Абрахамам, які ў 1656 годзе далучыўся ў дарозе да шведскага пасла Готгарда Велінга, што ехаў з місіяй да Багдана Хмяльніцкага. Абрахам ведаў украінскую і нямецкую мовы
* Кірыла-Мяфодзіеўскае таварыства тайная палітычная арганізацыя, якая ўзнікла ў 18451846 гадах у Кіеве. Ставіла ва мэце знішчэнне царызму і стварэнне дэмакратычнай федэрацыі славянскіх народаў на чале з Украінай. Па даносе правакатара была разгромленая, удзельнікі зняволеныя, высланыя пад нагляд наліцыі ў аддаленыя куткі Расійскай імперыі, у прыватнасці Тарас Шаўчэнка сасланы ў салдаты ў Арэнбург.
і мог спатрэбіцца ў якасці тлумача. Усю дарогу ён скардзіўся на габрэйскія пагромы, што рабілі ва Украіне казакі, а ў Чыгірыне параіў шведу прадаць скрутак дарагога малдаўскага аксаміту і за тыя грошы набыць сабаліныя футры. Але калі ён прынёс абадрапыя старыя скуркі, разгневаны пасол прагнаў яго. На наступны дзень Абрахам вярнуў скрутак аксаміту і забраў скуркі. Калі пасол перамераў скрутак, то аказалася, што палову Абрахам адрэзаў сабе, а атрыманыя ад продажу аксаміту грошы выкарыстаў на ліхвярства і дзёр з усіх такі адсотак, што за гэта яго празвалі Ваўком. 3 таго часу да аднаго з ліхвяровых сыноў, Марка, прыліпла мянушка Ваўчок.
Пасля род Марковічаў разбавіў сваю кроў і стаў украіпскай шляхтай. Таму Апанас Марковіч і абраў для жонкі псеўданім Марка Ваўчок, не падазраючы, што ў яго жыцці гэтае імя сыграе злую ролю, бо ператворыць каханую ў ваўчыцу літаратурных салонаў, што дамагаецца прызнання даступным для жанчын метадам праз уплывовых мужчынаў.
Хто б мог падумаць, што ў вялікім XVII стагоддзі паміж украінцамі і габрэямі трапляліся такія кровазмяшальныя неспадзяванкі? з’едліва заўважыў Аляксандр Мендэль.
А каханне паміж Віннічэнкам* і Разаліяй Ліўшыц**? ажыў Бэй, і на яго шчоках выступіла чырвань.
Якое там каханне... агрызнуўся Мендэль. Гэта толькі габрэйская жанчына можа так пс'ражываць з-за інтымных праблемаў свайго мужа, каб вадзіць яму дзяўчынак дзеля аднаўлення эрэкцыі.
Таму Віннічэнка і абраў Разалію Ліўшыц, бо якая ўкраінская жанчына да такога дадумалася б і тым больш тое трывала? засоп Бэй.
Усё гэта пыха тагачаснай разбэшчанай багемы, з халодпым здзекам сказаў Мендэль і адвярнуўся да акна.
* Уладзімір Віннічэнка (18801951) украінскі пісьменнік, палітычны і дзяржаўны дзеяч Дырэкторыі вышэйшага органа Украінскай I Іароднай Рэспублікі: украінскай дзяржавы, якая існавала ў 19171921 гадах. Пасля паразы ўкраінскай вызваленчай барацьбы эміграваў за мяжу. Памёр у Фрапцыі, у горадзе Мужэн.
** Разалія Ліўшыц жонка Уладзіміра Віннічэлкі, паходзіла з заможнай габрэйскай сям’і.
Захоплены сваім аповедам і цёплым сцягном Алы, Бэй хацеў распавядаць далей, але яго перапыніў Тадэй Шваіуляк:
Наш аўтобус спыніўся.
Яны азірнуліся і ўбачылі, што аўтобус, які ехаў за імі, стаіць на збочыне і з яго выходзяць акцёры з музыкамі і штосьці ўзбуджана разглядаюць на дарозе.
Што там такое? Трэба вярнуцца, сказаў Бэй.
Кіроўца развярнуўся і машына пад’схала да аўтобуса. Мужчыны з жанчынамі збіліся ў кола і штосьці разглядалі.
Яна жывая? спытаў жаіючы голас.
Глядзіце варушыцца.
Лла пралезла праз шчыльнас кола і ўбачыла збітую лісу. Гэта мы збілі?
Я чула, як нешта глуха ўдарылася ў аўтобус, сказала нейкая бландзінка.
Што будзем з ёй рабіць?
Хай здыхае, прабурчаў кіроўца аўтобуса. Ці мо дабіць і садраць скуру.
Вы, дзядзька, жывадзёр? абурылася высокая жанчына.
Усё роўна здохне, агрызнуўся кіроўца. А каўнср быў бы добры.
Ёнзаварочваеяеўкуртку!.. віскнула некалькі жаночых галасоў. Яна япічэ пакусае!
Высокі мужчына асцярожна падняў і панёс лісу да аўтобуса. Ала загледзелася на яго спрытныя рукі, якія абдымалі яе ў маёнтку Тарноўскага, але чалавек з лісой на руках не азірнуўся. Усе з шумам зайшлі ў аўтобус, які завуркатаў і рушыў далей, а Аляксандр Мендэль, Ала, Тадэй Швагуляк і Раман Бэй селі ў аўто і паехалі ў Кіеў.
2
У дарозс Ала няўважліва слухала Бэя: яна страціла цікавасць да яго аповеду і замкнулася ў сабс. Жавчына думала, што, насуперак запэўніванням Аляксандра Мендэля, гэтая паездка ў маёнтак Тарноўскага нічога не змяніла ў яе адносінах з мужам.
Па дарозе на Прылукі Бэй спытаў:
Колькі яшчэ да Кіева?
Кіламетраў сто дваццаць, адказаў кіроўца.
Бэй кіўнуў галавой і заснуў. Неўзабаве заснуў і Тадэй, і толькі Мендэль думаў нра штосьці сваё.
Ала ўзгадала, як пазнаёмілася з Тадэем Швагуляком. Гэта было дзевяць гадоў таму. Яна ў невялікай жаночай кампаніі святкавала ў рэстаране Новы год. Ёй іпіоў трыццаты год. Быў у яе досвед няўдалага шлюбу, які надоўга адвярнуў яе ад мужчынаў. Дзяцей ад таго шлюбу ў яе не было. Яе былы муж Барыс працаваў у падатковай інспекцыі. Дадому прыходзіў гюзна, а на выходныя ехаў з сябрамі на паляванне. Яны здымалі аднапакаёвую кватэру на Караваевых Дачах*, у якой Ала праводзіла час у асноўным адна. Яна працавала ў Інстытуце фальклору і этнаграфіі і за час шлюбу абараніла дысертацыю аб пахавальных абрадах на Валыігі. Грошай на жыццё не хапала, і яна вяла калонку ў жаночым часопісе.
Усе хатнія клопаты ляжалі на ёй. Барыс мала даваў грошай на побыт і нічым не дапамагаў. Яна сама купляла на базары прадукты, гатавала яму сняданкі і вячэры, а абедаў ён у «Пузатай хаце» каля Бесарабскага рынку. Праз год сумеснага жыцця паміж імі спыніліся інтымныя адносіны, і на другі год мужчына заявіў, што ў яго ёсць іншая жанчына. Развіталіся без сварак. У іх не было дзяцей і агульнай маёмасці. Пасля разводу ў яе жыцці мала што змянілася. Яна зноў хадзіла на рынак, купляла прадукты, гатавала ежу, а выходныя бавіла адна. Двойчы ў тыдзень навсдвала Інстытут фальклору і этнаграфіі, астатні час праводзіла ў рэдакцыі жаночага часопіса.
Дык вось, дзевяць гадоў таму яна святкавала Новы год у рэстаране, стылізаваным пад старадаўнюю карчму з віламі, збанамі, карытам, матавілам, вязанкай цыбулі. Падлога была выслана доўгімі стракатымі дыванкамі-дарожкамі, якія кладуць у вясковых хатах. Іх кампанія складалася з пяці жанчын незамужніх ці разведзеных. Было весела. У карчме гуляла некалькі кампаній. Да іх падышоў вясёлы карчмар, і
* Караваевы Дачы раёп Кіева.
яны замовілі крывянку, дранікі са смятапай, варэпікі з сырам і скваркамі, блінцы і бутлік слівянкі. Зала была маленькая, a музыка гучная, таму за сталамі стаяў шалёны шум, бо кожны спрабаваў перакрычаць музыку. Неўзабаве алкаголь разняволіў людзей, і пачаліся танцы.
Ллу запрасіў жвавы мужчына, і яны весела танцавалі пад іучную музыку. Гулянка была ў разгары. Шалелі музыкі. Гучна гупаталі і іа падлозе мужчыны і пішчалі п’яныя жанчыны, калі Ала ўпала на грудзі свайму кавалеру.
Прабачце, пачырванела і паспрабавала ўстаць на ногі, але зноў упала.
Асцярожна, падхапіў яе мужчына.
Я зламала абцас, Ала паклыпала да свайго століка. Мужчына яе падтрымліваў.
Чаму вы не танцуеце? спытала задыханая ад танцаў Аксана. Яна двойчы была замужам і ад кожнага мужа мела па хлопчыку.
Бачыш? наказала зламаны абцас.
Добрыя танцы, засмяялася Аксана. Яе падхапіў п’яны мужчына і яны закружыліся, прытупваючы пагамі.
Гэта сімвалічнае падзенне напярэдадні Новага года, пажартавала Ала.
Мяне завуць Тадэй, сказаў чалавек.
А мяне Ала.
Які ў вас памер абутку?
Трыццаць шосты. Амаль дзіцячы. А што?
Паспрабую што-небудзь дастаць. He кінеце ж вы гулянку і не паедзеце дадому пад Новы год.
Якраз так я і збіраюся зрабіць.
Я ўсё ўладжу, дастаў з кііпэні тэлефон чалавек.
Паглядзіце на гадзіннік. Хто ў гэты час прадае абутак? I ў мяне з сабой няма столькі грошай. Зараз выклічу таксі...
Але ён пачаў набіраць нумар.
Нікуды не тэлефануйце. Ад вас я нічога не вазьму, абурылася яна.
Лічыце, што гэта будзе пракат па адзін вечар за кошт вінаватага, усміхнуўся Тадэй. Тут шумна. Я на хвіліну адыду.