Клетка для івалгі

Клетка для івалгі


Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
88.26 МБ
Ліст быў на рускай мове, і я запомніў яго слова ў слова, як фрагмент з дарослага фільма, які мне забаранілі глядзець.
Вось гэты ліст:
«Мая далёкая каханая!
Ты хочаш ведаць, дзе я і што раблю? На гэта не хопіць ні часу, ні паперы. Я кахаю цябе, а гэта значыць, што я жыву. Нават тут, у чужым для мяне свеце, які даводзіцца асвойваць, як немаўля хаду, думкі пра цябе не даюць мне памерці ад адчаю або кінуцца з хмарачоса ўніз галавой. Уласна, мой палёт быў менавіта такім падзеннем.
Я пакахаў цябе адразу, як упершыню ўбачыў ля аэрадрома. Ты стаяла са сваім мужам і махала мне рукой. У табе было тады столькі нерастрачанай любові і жаночай непасрэднасці, што ў мяне перахапіла дыханне, і я забыўся, што ты жонка майго прыяцеля. I калі мы праходзілі міма нашага гарнізоннага базарчыка, я купіў бярэмя півоняў і падарыў табе. А калі спахапіўся, што дару кветкі жонцы Рыгора, пачырванеў і пачаў прасіць прабачэння, а ты так заразна смяялася, што ўсе афіцэры азіраліся нам услед.
3 тых часоў, як мяне неравялі з Усходняй Германіі ва Украіну, я страціў сэнс і хаваў свае пачуцці ад твайго мужа, пілотаў, Вадзіка, Мікалая Васільевіча, ад цябе і сябе. Такі любоўны адчай перажываў хіба што Петрарка, сузіраючы на пасхальнай імшы Лауру ў царкве Святой Клары. Кожны раз, калі бачыў цябе, адчуваў, як нястрымны ўраган закручвае і прыцягвае мяне да цябе, і я ўжо не меў сілаў яму супраціўляцца.
Я ні пра што не шкадую: ні пра страчаную кар’еру, ні пра тое, піто ніколі больш не змагу вярпуцца дадому. Я дзякую Богу, што сустрэў цябе і перажыў тое, што перажылі самыя шчаслівыя мужчыны.
У мяне няма вялікай надзеі, што гэты ліст патрапіць табе ў рукі. Занадта далёка я заляцеў ад цябе. Паміж намі акіян і чужыя гарады. Паміж намі межы і розныя мовы. Але ты заўсёды будзеш у маім сэрцы.
Максім Корсакаў».
Мяне ахапілі дзіўныя перажыванні. Сорам, што чытаю чужы ліст, змяшаўся з рэўнасцю і зайздрасцю да іх пачуццяў, але дзякуючы гэтаму я па-іншаму ўбачыў маці, Корсакава і іх адносіны. Імгненне слухаў, як цікаюць на сцяне ходзікі, a потым зайшоў у гасцёўпю і схаваў ліст у скрыню.
32.	ПАЯДЫНАК СІРЭН. 1978
Між тым здарылася яшчэ адна падзея, пра якую варта расказаць. Дзесяць гадоў дырэктар Жытомірскага тэатра Цімафей Папаіка дамагаўся гастроляў у Рызе, дзе хацсў паказаць оперу Гулака-Артэмоўскага «Запарожац за Дунаем». Дзякуючы спявачцы Марце Навасад, якая мела лірычнае мецца-сапрана, гэтая опера была жамчужынай у рэпертуары тэатра, і Папаіка вельмі хацеў павезці яе ў Рыгу. Яму ветліва адмаўлялі, спасылаючыся на розныя абставіны, але гэта яшчэ болып заахвочвала яго да рашучых дзеянняў. Пасля дзесяці гадоў тэлефонных перамоваў і перагііскі ў дырэктара Тэатра оперы і балета Латвійскай ССР лопнула цярпенне, і ён здаўся. Радасці Панаікі не было мяжы, ён абвясціў гэтую навіну, і тэатр пачаў збірацца на гастролі. Але калі дэкарацыі ўжо спакавалі і была прызначаная дата ад’езду, прыма Жытомірскага тэатра Марта Навасад трапіла ў аўтакатастрофу, зламала нагу, і даўняя мара Цімафея Папаікі памахала яму рукой.
У роспачы Папаіка пачаў ліхаманкава шукаць замену Марце Навасад, хоць усе разумелі, што гэта немагчыма, таму што ўвядзенне новай спявачкі ў оперу патрабавала нямала часу, якога ў дырэктара не было. I тады нехта падказаў яму, што ёсць спявачка, якая запамінае любую арыю пасля першага праслухоўвання.
У гэты ж дзень Цімафей Папаіка выехаў у Туравец, угаварыў маці і забраў яе з сабой. Усё яшчэ не верачы таму, што яму распавялі, ён неадкладна пачаў выпрабоўваць яе на сцэне.
Гэта праўда, што вы можаце запомніць партыю па слых? спытаў дырэктар.
Вы для гэтага мяне сюды везлі?
Паслухайце, я дзесяць гадоў дамагаўся гэтых гастроляў, забегаў па кабінеце Папаіка. I калі менавіта вы цуд, пра які мне расказвалі, то ратуйце. Я добра заплачу. Што вам для гэтага патрэбна?
Прынясіце запіс оперы, папрасіла яна.
Усё яшчэ не верачы, ён кудысьці патэлефанаваў, і ў хуткім часе яму прынеслі магнітафонны запіс оперы Гулак-
Лртэмоўскага з голасам Марты Навасад. Маці папрасіла асобны пакой для праслухоўвання, і яе адвялі ў нумар, які трымалі пры тэатры для засзджых рэжысёраў-пастаноўшчыкаў. Яна зачыніліся ў нумары і ўключыла магнітафон, а нраз дзвс з паловай гадзіны папрасіла дырэктара тэатра пачаць рэпетыцыю. Пасля абеду аркестр, балет і ўся трупа былі на сцэне. Пачатак оперы быў шокам для Цімафея Папаікі. Невядомая жанчыпа, якая не мела музычнай адукацыі і сцэпічнага вопыту, ведала сваю партыю, і яе голас, драматычны, глыбокі, моцны, быў чымсьці яшчэ нечуваным. Ён набіраў сілы, разрастаўся, захопліваў, хваляваў. Перад Папаікам пульсавала і свяцілася новая зорка. Ён зразумеў, што ў яе няма праблем з музычным матэрыялам, важна толькі, каб яна запомніла свае выхады і нічога не пераблытала ў мізансцэнах. Рэветыцыя працягвалася з перапынкамі да вечара. Увечары дырэктар раснарадзіўся, каб маці адвезлі ў Туравец, а на наступны дзень яе зноў забралі на рэпетыцыі. I так нрайшоў тыдзень па тры рэпетыцыі кожны дзень, і пасля гэтага яны з’ехалі на гастролі.
На рыжскіх афішах маці значылася як Марта Навасад, і для прыхільнікаў рыжскай оперы гэтае імя нічога не значыла, зрэшты, як і правінцыйны ўкраіпскі тэатр, таму першы гастрольны дзень сабраў няшмат гледачоў. Зала была запоўненая менш чым напалову, але пачатак оперы і выхад маці былі падобныя ііа віхор, на ўраган, на бурную вясновую раку. Маці выконвала партыю раўнівай і сварлівай Дар’і. Яе эмоцыі, яе голас, яе запал абудзілі сівых мужчынаў, што драмалі ў партэры, і выклікалі бляск у вачах у іх маладых жанчын. Па тэатры прайшоўся ветрык, быццам затрапяталі крыламі сотні матылькоў, гэта вырваўся ўздых з людскіх грудзей і правіапацеў да сцэны, дзе ў разлівах святла пульсавала незнаёмая оперная зорка, што спявала на незразумелай мове. Яна інтрыгавала, яна разрывала сэрцы, яна захонлівала і зачароўвала.
Чуткі пра невядомую заезджую спявачку адразу абляцелі Рыгу. На другі дзень у тэатры быў аншлаг, які ўразіў зорку Тэатра оперы і балета Латвійскай ССР Аніту Лзоліню, якую за вочы называлі Звонкая Моль. Яна была бледнай, невыразнай, але калі пачынала спяваць, яе звонкі і моцны голас
наралізоўваў свядомасць і прымушаў слухаць яе бясконца. Лніта Азоліня зачароўвала, калі спявала, і выклікала агіду па-за сцэнай. Яна была невыносная, каварная, свавольная. Скандалы падсілкоўвалі Звонкую Моль. Яе ўзлаваная душа не магла без іх жыць.
Аніта Азоліня лічылася нскаранаванай опернай дзівай нумар адзін у Савецкім Саюзе. Яе запрашалі ў Вялікі тэатр, але ў яе была нейкая рэдкая форма алергіі на Маскву. Урачы сцвярджалі, што яе голас можа раскрыцца толькі пры такой вільготнасці, як у Рызе, толькі ў паўночных шыротах каля мора. Найболып ёй падыходзіў клімат скандынаўскіх краін. Імпрэсарыа Швецыі і Нарвегіі пераманьвалі яе да сябе і прапаноўвалі значна лепшыя ўмовы, чым яна мела ў Рызе, таму савецкія спецслужбы сачылі, каб Азоліня не выехала на замежныя гастролі, ведаючы, што ў Рыгу яна ўжо не вернецца. I пра гэта памяталі прыхільнікі оперы ва ўсіх буйных оперных тэатрах Савецкага Саюза.
Калі ў Рыгу прыехала невядомая оперная спявачка Марта Навасад і пасля яе першага выступу ўся Рыга стала на вушы, Аніта Азоліня расхвалявалася. Асабліва калі на трэцяе выступленне невядомай спявачкі сышліся ўсе заўзятыя прыхільнікі оперы. Звонкая Моль грэбліва ставілася да гастрольных спявачак, лічачы іх не вартымі сваёй увагі. Але пасля таго, як на выступе незнаёмкі з’явіўся найбуйнейшы ў Рызе знаўца оперы прафесар Латвійскай дзяржаўнай кансерваторыі Улдзіс Лапіньш, Аніта Азолігія вырашыла таксама пайсці ў тэатр. Ужо ў пачатку оперы, калі на сцэну выйшла заезджая спявачка, Звонкая Моль захвалявалася. Голас незнаёмкі разарваў наэлектрызаваную цішыню. За некалькі хвілінаў незнаёмка так накруціла гледачоў, што да канца выступу публіка ўжо ледзь вытрымлівала, і, калі тая даспявала, усе кінуліся на сцэну разам з прафесарам Улдзісам Лапіньшам. Звонкая Моль выскачыла на сцэну, перад ёй расступіліся разгубленыя прыхільнікі яе голасу. Аніта Азоліня падышла да масй маці, якая стаяла з букетамі і была абкладзеная кветкамі, як помнік. Звонкая Моль сцягнула доўгую гіпюравую пальчатку і кінула пад ногі незнаёмцы.
Выклікаю цябе памерацца голасам у сабор Святога Пятра заўтра а шостай раніцы. Арбітрам будзе прафесар Лапінып.
Развярнулася і пайшла з тэатра.
Вестка пра тое, што Звонкая Моль кінула выклік заезджай спявачцы, імгненна абляцела Рыгу.
А пятай раніцы маці разбудзіў званок тэлефоннага аператара гатэля, і яна пачула стрыманы мужчынскі голас:
Добрай раніцы, спадарыня Іванюк, вас чакае прафесар Лапінып.
Яна сарвалася і забегала па нумары, ліхаманкава апранаючыся і выконваючы лёгкі ранішні макіяж. Папрасіла прынесці ёй у нумар цёплай гарбаты і толькі пасля гэтага спусцілася ў хол.
Прабачце, а чаму на афішах вы запісаныя Мартай Навасад, а ў гатэлі Алінай Іванюк? з адчувальным латышскім акцэнтам спытаў прафесар Лапіньш.
Гэта сцэнічны псеўданім, схлусіла яна і зябка павяла плячыма.
Яны выйшлі на вуліцу соннай Рыгі. Яе абцасы гучна цокалі аб рыжскі брук. П’яна хістаючыся, каля ратушы да іх падышоў мужчына з бародкай у джынсах і стракатай кашулі і пацікавіўся:
Where is the nearest Night Club?*
In Stockholm**, паважна адказаў прафесар Лапіньш.
Sorry.. .* * * і ірамармытаў у бараду чалавек і пабрыў, шоргаючы па бруку.
Яны падышлі да сабора Святога Пятра, дзе іх чакалі Звонкая Моль з групай музычных экспертаў.
Прафесар паглядзеў на шпіль сабора Святога Пятра. Вільготны ветрык дзьмуў з мора, і пеўнік быў павернуты залатым бокам. Слухачоў паставілі ад сабора да Даўгавы. Двое стаялі за Домам Чорнагаловых, двое на набярэжнай, чацвёра ў пачатку і ў канцы Каменнага моста і двое у Земгальскім прыгарадзе.
* Дзе тут бліжэйшы начны клуб? (Англ.')
** У Стакгольме (англ.).
*** Прабачце... (Англ.)
Вецер будзе зносіць галасы, сказаў прафесар.
Гэта спаборніцтва дзвюх сірэн, пакурваючы трубку, сказаў музычны эксперт з раскошнай сівой грывай.
Сабор быў унутры яшчэ не адрэстаўраваны, і прафесар Лапінып здзіўляўся, як Аніце Азоліня ўдалося ўгаварыць чалавека, адказнага за сабор. Хоць які мужчына ў Рызе мог не скарыцца волі Звонкай Молі? Падобны да хіпі малады чалавек у джынсавым касцюме адчыніў цяжкія дзверы, уключыў святло і падвёў да ліфта. Пад нагамі затрашчала смецце, усюды віднеліся будаўнічыя матэрыялы. Яны падняліся на ліфце і выйшлі на пляцоўку над вежавым гадзіннікам.