• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    Праз трыццаць пяць гадоў, у дзень нараджэння маці я прыехаў у свой пусты дом з закратаванымі вокнамі. Роўна a сёмай раніцы мяне разбудзіла свістам кававарка. Я расплюш-
    чыў вочы і ўбачыў, як з носіка кававаркі струменіць пара і напаўняе спальню хвалюючым водарам. Пасля смерці бацькі яна перастала ламацца, быццам разумела, што яе ўжо не будзе каму рамантаваць.
    Маці памерла пры іюўным здароўі, яна магла яшчэ доўга жыць, але дзіўны выпадак скараціў яе гады. Яна ўпала з раскладной лесвіцы, калі абмазвала глінай хату. Гэта адбылося на маіх вачах. Я толькі выйшаў на кухню, пачуў адчайны крык:
    -	Ен памёр!
    Выпусціла пасудзіну са шчоткай і ўпала на парог спальні. Я пачаў яе падымаць, але яна не магла стаць на ногі і толькі ціха стагнала:
    Яго ўжо няма...
    Я выклікаў «хуткую», і, лежачы ў ложку, яна папрасіла вады. Я прыўзняў ёй галаву, яна зрабіла глыток, адхіліла шклянку рукой і сказала:
    Калі паміж мужчынам і жанчынай узнікае каханне, паміж імі ўсталёўваецца сувязь, быццам тысячы нябачных нерваў прарастае скрозь кіламетры прасторы, звязвае іх. Яны адчуваюць адно аднаго. Таму калі з мужам нешта здараецца, калі ён памірае, яе пранізвае боль, быццам нехта вырваў жылы з яе сэрца. А потым надыходзіць глухата, цішыня, і пад нагамі разяўляецца прорва, праз якую яна ўжо ніколі не зможа перабрацца да яго, таму што ён застаўся недзе па той бок рэальнасці.
    Калі «хуткая дапамога» прывезла яе ў Станішыўку і там зрабілі абследаванне, у яе выявілі зламаныя рэбры і шыйку сцягна. Маці паляжала ў бальніцы, папрасілася дадому, і я прывёз яе ў Туравец.
    Яна памерла ад таго, што з-за зламаных рэбраў не змагла спяваць, бо з тых часоў, як памятала сябе, не было такога дня, каб не спявала. Упала ў глыбокую дэпрэсію, што перайшла ў кому, і памерла. Урачы сказалі, што ўсё адбылося з-за спазму сасудаў.
    Напярэдадні яе смерці мне прысніўся сон, быццам маці выводзіць з дому светлавалосая дзяўчынка. У маці былі распупічаныя валасы, і яна не хацела ісці, але дзяўчынка трымалася з высакародным спакоем і ўпэўнена вывела яе з хаты.
    Куды ты?! закрычаў я.
    Але мама не азірнулася.
    А рапіцай яна памсрла.
    Перад пахаваннсм япа прыйшла зноў у мой сон і папрасіла: Прывязеш на гіахаваіше святара з Міхайлоўскай царквы, у якой я спявала. Толькі не паведамляй пра гэта Наталлі Зух, я з труны выскачу ад такога нахабства. А калі будзеш заказваць помнік, я хачу, каб там было трохі зялёнага каменя, як яго вочы. Сам ведаеш каго...
    У дзень пахавання яна ляжала ў труне, святочная і ўрачыстая. У доме сабралася шмат людзей, і дзверы былі насцеж адчыненыя. Святар Міхайлаўскай царквы вёў службу, яму падпявалі дзве неўчыя, і твар нябожчыцы ўсміхаўся. Усё ішло па яе пахавалыіым сцэнары, які яна перапісвала ўсё жыццё.
    Толькі на могілках адбылася нечаканасць, да якой я не быў гатовы. Пранізлівы халодны вецер дзьмуў у твар і задзімаў на труне брыжы. Пачалі развітвацца. Першай пацалавала маму Мільця, а потым я. Яе твар пагадваў астылую на марозе пластмасавую ляльку. Святар акрапіў магілу, адправіў службу. Глуха ўдарыў малаток аб вечка труны. I труну на вяроўках апусцілі ў яму. Яма была неглыбокая. Я папрасіў, каб труну прысунулі бліжэй да бацькавай магілы. Вецер збіваў з ног, мароз шчыпаў твар. Усё нагадвала апавіты таямніцай сон.
    Калі пачалі кідаць жменькі зямлі, я ўбачыў сярод людзей Антонца і Наталлю Зух з велізарным букетам жоўтых руж. Яна дачакалася, калі нагорнуць грудок і пачнуць закладваць яго вянкамі, паклала на вянкі бярэмя руж, задаволена ўздыхнула і перахрысцілася.
    -	Прымі мае спачуванні, падышоў да мяне Антонец.
    Мы перакінуліся некалькімі словамі, ён забраў Наталлю Зух у сваю «Таёту», і аўтамабіль схаваўся ў снежным пыле.
    Мы з Мільцяй запрасілі ўсіх у аўтобус і павезлі людзей у Жытомір у рытуальную кавярню на Вялікай Бярдзічаўскай. У кавярні было яшчэ двое памінак. Святары чыталі малітвы, а людзі з шумам сядалі, пілі і елі. Ежа была нясмачнай. Я з’еў лыжку куцці і запіў чырвоным віном, а Мільця з пляменпіцамі запрашала выпіць за маці. Перамерзлыя людзі пілі гарэлку, віно і паводзілі сябе, як з галоднага краю вырваўшыся.
    Праз некалькі дзён, калі я ўладзіў усе свае справы ў Тураўцы і сабраўся ў Кіеў, дзе чакала мяне праца, зазваніў мабілыіы тэлефон, і я пачуў мужчынскі голас:
    -	Гэта Антонец. Можла з табой сустрэцца?
    -	Дзе вы ўзялі мой нумар?..
    Уладзік, не смяшы. Ты забыўся, з якой я канторы?
    Мы дамовіліся аб сустрэчы ў жытомірскай кавярні «Пракофій», я зачыніў дом на ўсе замкі і вароты на ключ, завёў «Опель» і выправіўся ў Жытомір.
    Антонец чакаў мяне за столікам у куце, і мы замовілі дзве кавы. Ён гаварыў пра фільмы Параджаііава і паэзію Антоныча, быццам ніколі не служыў у пятым упраўленні, а ўсё жыццё вырошчваў ружы і чытаў эстэцкую літаратуру.
    Дарэчы, а чаму ты жывеш не ў Жытоміры? адпіў кавы ён.
    На гэта ёсць дзве прычыны, гледзячы ў акно, адказаў я. Гэты горад для мяне сатканы са страху і смутку. Тут час рухаецца павольней, чым у Жуан-Песоа, а рытм жыцця вымяраеццажменяй разлузаных семак ці бутэлькай выпітай гарэлкі.
    Ён кіўнуў галавой і заварушыўся.
    Я, Уладзік, ужо на пенсіі. Хоць ёсць чым займацца. Грошай заўсёды не хапае, а людзі маёй прафесіі без працы ліколі не бываюць. Mae сапраўдныя гаспадары, як ты, напэўна, здагадаўся, ле на Уладзімірскай*, а на Лубянцы. Іх заўсёды будзе цікавіць Украіна.
    Мы дапілі каву, развіталіся, і ўсю дарогу да Кіева я думаў, чаму Антонец да гэтага часу не знік з майго жыцця, нібы ўсе людзі, за кім усталявалі нагляд, дагэтуль знаходзяцца пад пільнай увагай спецслужбаў.
    У Кіеве я набраў імя і прозвішча Корсакава ў пошукавай сістэме і зяайшоў інфармацыю, што лётчык Максім Корсакаў, які ў 1978 годзе на самалёце Су-9 збег у Вену, загінуў у аўтакатастрофе па дарозе з Лос-Анджэлеса ў Сан-Францыска. У гібелі лётчыка падазраюцца расійскія спецслужбы. Гэта ад-
    * Уладзімірская вуліца ў Кіеве, на якой знаходзіцца Служба Бяспекі Украіны (СБУ).
    былося ў той дзень, калі маці абмазвала глінай хату і ўпала з раскладной лесвіцы.
    Неяк у Фэйсбуку мяне знайшла Эля. «Ведаеш, ты адгадаў маю будучыню, напісала яна. Я выйшла замуж за мужчыну, які выпадкова трапіўся ў маім жыцці, калі мне проста захацелася выйсці замуж. Я нарадзіла хлопчыка, пераехала да мужа, але з часам зразумела, што нішто, акрамя дзіцяці, нас не звязвае. У сорак гадоў я перажыла два бурныя раманы з маладымі мужчыпамі, якія скончыліся для мяне страшным расчараваннем. Зараз я жыву ў Палтаве. Выкладаю ў тэхнічным універсітэце сістэмы штучнага інтэлекту. Сын дарослы. Як бачыш, вывучыла ўкраінскую мову. Магчыма, не так добра, як ты, але дастаткова, каб чытаць лекцыі і перапісвацца ў Фэйсбуку з людзьмі, якія мне падабаюцца. Прыязджай у госці, я буду тваім гідам і распавяду шмат цікавых гісторый, у Палтаве ёсць што паказаць, калі, вядома, хочаш мяне ўбачыць. Я ўжо не тая дзяўчынка, якую ты памятаеш з ваеннага гарадка пад Жытомірам, але цябе чамусьці ўспамінала ўсе гады. Магчыма, таму, што адгадаў маё невыразнае юнацтва і бурную сталасць. Чамусьці я сабе болып падабаюся сталай жанчынай, чым дзяўчынай. Маё цяперашняе прозвішча Саблук, якое засталося ў спадчыну ад былога мужа».
    Я абяцаў прыехаць, хоць мая былая жонка, напэўна, мела рацыю, калі казала, што я выпалены любоўю маці і на гэтым папялішчы ўжо піколі не расквітнее любоў да іншай жанчыны. Я да гэтага часу здзіўлены загадкай, якую яна пакінула пасля сябе, і пачынаю сумнявацца, ці была ў мяне маці. Тады я думаю: хто ты, мілагучная багіпя, якая выйшла на асфальтавы бераг правінцыйнага ўсходневалынскага горада? Хто ты, чый голас і смех патхняў кабзароў і аэдаў? Мне да гэтага часу сніцца, як мы ідзём з табой у дом, у якім жыў Барыс Тэн, a каля Жытняга рынку сядзіць сляпы Гамер і рэчытатывам чытае свае гекзаметры, падобныя да прыбою Эгейскага мора.
    ЦЕНІ Ў МАЁНТКУ ТАРНОЎСКІХ
    Аповесць
    1
    Карэта загрукатала на мастку, падскочыла на выбоіне вясковай дарогі, гучна прыкрыкнуў ездавы, зафыркалі коні, і ў кішэігі Рамана Бэя зазваніў мабільны тэлефон. Яго мажное цела, схаванае пад чорным іілашчом, цяжка пагойдвалася.
    Толькі не раніцай, сказаў у тэлефон Бэй. Заўтра пасля дванаццатай.
    За іх карэтай, прасеўшы на адзін бок, кацілася брычка, a за ёй воз з музыкамі. Падымаючы пыл, дзіўная працэсія праімчала праз сяло, і ўслед ёй доўга глядзелі дзве вясковыя жанчыны.
    Што гэта такое? абазвалася высокая жанчына ў чырвоным плашчы. У яе вачах застыла здзіўленне.
    Кіно здымаюць, ці што? перапытала другая, лузгаючы гарбузікі.
    А можа, якое вяселле?..
    За вёскай стаялі чорны «Ролс-Ройс» і белы аўтобус. Карэта спынілася, дачакалася, калі пад’едуць брычка і падвода, Бэй вылез з карэты, якая хістанулася ад яго вагі, падаў руку Але Рачкоўскай-Швагуляк і крыкнуў:
    Музыкі і акцёры перасаджваюцца ў аўтобус.
    Разлічыўся з ездавымі, і ўсе з шумам пачалі злазіць з павозак.
    У Кіеў, буркнуў Бэй.
    I важны «Ролс-Ройс» з доўгім капотам і вялікімі коламі панёсся выбоістым прасёлкам, уздоўж якога цягнулася засохлае і пыльнае пустазелле, за ім аўтобус, а карэта, брычка і воз з грукатам пакаціліся назад.
    Яны ехалі моўчкі пустым гасцінцам. У вокны аўтамабіля зазіралі пажоўклыя дрэвы. У прыадчыненае акно ўпаўзаў дым гарэлага бульбянішча і нагадваў, што лепшая пара года скончылася. Пра гэта падумала Ала і заварушылася на сядзенні.
    Ты б зачыніла акно, сказаў ёй муж. Яшчэ прадзьме.
    Жанчына не адрэагавала на яго словы і спытала:
    Што вы скажаце нра апошняга Таріюўскага*?
    Толькі тое, што ён быў калскцыянерам карцін, зброі і жанчын, адказаў Бэй.
    Ён сядзеў каля яс, гарэзна разваліўшыся на заднім сядзенні побач з мужам, бесцырымонна разглядаўяк аголеныя гюўныя ногі, і яна заўважыла, колькі ў ім непрыхаванай юрлівасці.
    А каго з вядомых жанчын ён унёс у сваю калекцыю? пацікавілася Ала.
    Калі малодшаму Тарноўскаму было сямнаццаць гадоў, аканом заспеў яго ў ложку са сваёй жонкай. Гэтым аканомам быў Апанас Марковіч, а яго нявернай жонкай Марка Ваўчок**. Марковіч загадаў сабраць рэчы і без тлумачэнняў пакінуў Качаноўку. Старэйшы Тарноўскі спрабаваў усунуць яму ў рукі дзесяць тысячаў расійскіх рублёў, але Марковіч быў ганарлівы і грошай не ўзяў. Пасля гэтага муж і жонка пасяліліся ў Кіеве і жылі ў страшнай галечы. У іх халупе на Курапёўцы*** была гліняная падлога, а замест дзвярэй вісела коўдра.