• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    Што такое дыплом? скрывіла вусны яна. У нармалыіай краіне цэніцца не дыплом, а талент. Бедны Джані Версачэ ўсё жыццё марыў скончыць хоць бы архітэктурны тэхнікум, але так і не змог. Яго ўніверсітэтам было матчына атэлье, дзе ён навучыўся ствараць свае сукенкі. Вы, Аліна, можаце спяваць усё, што напісана для жаночага голасу, без аніякіх абмежаваішяў, сказала Цыбульская холадна, таму што на нейкія чалавечыя сантыменты яна была проста не здатная. У мяне дома калекцыя грамкружэлак з усімі зоркамі оперы за ўсю гісторыю, з таго часу як з’явіўся фанограф. Я праслухоўваю іх кожны дзень і апалізую па сіле, моцнасці, тэмбру, драматычпай выразнасці, інтанацыі. Гэта самас вялікае
    мас захапленне, якому я іірысвячаю свой вольны час. Маё памяшканне закладзенае вінілавымі дыскамі, у якія я ўкладваю ўсе свае сродкі. У дваццатым стагоддзі такі, як у вас, голас мелі Люсія Поп, Марыя Калас, Чэчылія Бартолі. Але ваш голас мяне дзівіць болып, чым голас Бартолі. Толькі не думайце, што я кажу вам камплімент, я іх цярпець не магу. Проста вы нарадзіліся не ў той краіне, не ў той час і не ў тым мссцы, і ў гэтым вашая самая вялікая драма.
    Усе змоўклі, і кожны думаў пра нешта сваё. Я адчуваў, як яны перажываюць за тое, што адбылося, і не знаходзяць слоў, каб суцешыць маці. Але вось з верхавіны дрэва сарвалася груша, цяжка бухнула, і Хамічэўскі сказаў, гледзячы кудысьці ў сад:
    Якія б удары ні наносіла жыццё, чалавек навінен успрымаць іх з радасцю, бо гэта яго жыццё, яго выпрабаванні, яго ворагі, яго непрыемнасці. Вось чаму ставяць у царкве свечку за здароўе ворагаў, бо яны накіроўваюць чалавека туды, дзе ён павінен быць.
    Лтрымліваецца, піто ўсё ідзе гэтак, як павінна быць. Дык, значыцца, у кнізс майго лёсу запісана, іпто мая планіда спаборнічаць не на сцэне з вядомымі спявачкамі свету, а ў полі з жаўруком?! Нарэшце я зразумела красамоўнае жэрабя свайго лёсу, засмяялася мама і раптам заплакала.
    Стары адразу спахапіўся, абняў яе і пагладзіў па галаве.
    Перастаньце, Аліна. Мяне жыццё значна часцей кідала аб зямлю так, піто ііппыя ўжо і касцей не сабралі б, але ж, як бачыце, я жывы і нсрад вамі.
    Ну і выдатна! засмяялася яна і выцерла слёзы.
    Дык атрымліваецца, што любое паражэнне мае нейкі схаваны сэнс? не вытрымаў я. I ў чым жа сэнс таго, што адбылося з намі? Няўжо гэта камусьці трэба?
    Я адчуў, як перасохла ў горле, і трымаўся з усіх сілаў, каб не заплакаць.
    Я скажу, якую ролю выконвае тое, што адбылося, заварувіыўся пад клятчастым пледам Канцэвіч. У гісторыі не бывае дробязяў. Кожпы амаралыіы ўчынак можа стаць некалі фатальным для вёскі, горада ці краіпы. Гэтая краіна рухасцца ў прорву, калі знішчае такіх, як вы, Аліна. Кожнае зламанае
    чалавечае жыццё, кожііы знішчаны талентточыць непахісныя сцены турмы, пакуль яны не разваляцца.
    Вось нашая параза, Уладзік, апраўдае сябе, калі ты пра гэта калі-небудзь напішаш, сказаў Мікалай Хамічэўскі і пілыіа паглядзеў на мяне. Ёсць розныя паразы: параза для трыумфу моцнага над слабым, таленавітага над бесталентным, болып падрыхтаванага над мснш падрыхтаваным, параза для рэваншу, калі чалавека зневажаюць, каб гэта прыніжэнне дало яму сілу для перамогі. I ёсць параза для чалавека, які дасягнуў псдасягальнага ўзроўню майстэрства, і яму ўжо няма з кім у гэтым свеце спаборнічаць. Тады яго неба забірае да сябе або вяртае да прыроды, каб гэты чалавек зноў стала голасам ветру або крыкам чаек.
    Вы лічыце, што я?.. пачуўся ціхі голас маці.
    Вы вернецеся туды, адкуль прыйшлі, дзе няма зайздрасці, таемных службаў і хітра расстаўленых пастак, яшчэ цішэй сказаў стары. Таму што сярод людзей вам няма месца.
    Нам час, устала мама. Дзякуй за ўсё, што вы для мяне зрабілі.
    Развярнулася і пайпіла з сядзібы Яўгена Канцэвіча, а я падхапіў сумку і кінуўся за ёй.
    Дома яна сказала, што заўтра мы ідзём пераварочваць лён. Мільця паказала мне язык і скурчыла дурпаватую фізіяномію.
    Табе, як мамінаму хвосціку, пойдуць на карысць палявыя работы. 3 сённяшняга дня перадаю табе гэтую ганаровую місію. Свежае паветра і здаровая фізічная праца згоняць кніжную бледнасць і вернуць твайму твару здаровы румянец.
    Дзякуй, зласліва адказаў я.
    Я заўсёды, Уладзік, перажывала за тваё здароўе, зларадна паглядзела па мяне Мільця.
    Мяне было лёгка вывссці з сябе, і яна гэта ведала, таму заўсёды выкарыстоўвала найбольшую сваю перавагу, бо ў астатнім сястра саступала мне. Ёй цяжка давалася вучоба, і ўсе задачы па матэматыцы за яе да гэтага часу рашаў бацька.
    Штогод маці выдзялялі лён, хоць і не столькі, як сельскім жанчынам, але нават тое, што ёй даставалася, было даволі карпатлівым. Я не раз ірваў лён, і калі сцёблы жаўцелі і псрасыхалі, то рэзалі скуру на згінах пальцаў, і рукі доўга
    не гаіліся. А потым лён слалі, пераварочвалі, збіралі і адпраўлялі на льнозавод. Праз конкурс Ляташынскага гэтага года лён збірала і расцілала Мільця, а цяпер у яе не было часу, бо кожны дзень ездзіла ў Жытомір ў школу.
    Раніцай мама выставіла на стол сняданак і заўважыла, што я ўперпіышо гіарушыў добрыя манеры.
    Вазьмі кнігі, нагадала мне.
    Каму гата ўжо трэба? фыркнула Мільця. Вы прайгралі ўсё, што маглі.
    Мы прайгралі, але не страцілі годнасці, адказала мама. Утадзік, выраўняй спіну.
    Пасля сняданку Мільця пайшла на прыпынак аўтобуса, a мы з мамай на Іўніцкую дарогу пераварочваць лён. 3 парыжэлай травы выглядваў чубаты жаўрук, у яго была лінька, і ён не спяваў.
    Я зайшоў з другога канца поля, а мама засталася каля шарападобных кустоў вербалозу.
    Перад намі ляжаў рассцелены лён, скрозь які прараслі сякеркі і пятровы канчукі. Мама схапіла ў ахапак лён, перавярнула да сонца нявыгаралым і не пацямнелым ад дажджу бокам, падняла галаву і заспявала. Яе голас нагадваў шум ветру, грукат грому, трывожны крык івалгі, плёскат дажджу, плач дзіцяці, стогны чайкі, шэпт чароту, журчэнне ручая, над якім шамацелі вялікія вірлавокія стракозы. Ад яе вакалу замёр у траве самотны жаўрук, а голас разрастаўся, запаўняў сабой усю прастору, рабіўся пранізлівым, набіраў шаленства і страсці, ад якой прагнулася нябёсы, а голас уздымаўся ўсё вышэй і вышэй, нібы над полсм спяваў сваю песню зрынуты з неба анёл.
    эшлог.
    2013
    Памятаючы словы Мікалая Хамічэўскага і іра тое, што гісторыя, якая зламала жыццё маёй маці, здабудзе завершаны сэнс, калі я распавяду яе людзям, я напісаў усё, што перажыў разам з ёй. 3 тых часоў шмат вады сплыло з туравецкай сажалкі. Калісь Гэнё Бакалец раскрыў мне тонкасці сваёй прафесіі, і я
    стаў журналістам. Пасля школы, калі паступаў у Кіеўскі ўніверсітэт, мяне настойліва завальвалі на экзамене па гісторыі, і я падумаў, што гэта работа хлопцаў з вуліцы Жапдарскай, якія працягваюць сачыць за мною.
    Нават прайграўшы, маці засталася сабой, а бацька сабой. Яна спявала ў царкоўным хоры ў Тураўцы і ў Жытоміры ў Міхайлоўскай царкве.
    Калі звольнілі з вайсковай часткі бацьку, ён доўга моўчкі курыў, а потым сказаў:
    Працу забралі, але галаву і рукі пакінулі на месцы. Дзякуй і за гэта.
    Сканструяваў ільнабралку, якую два інжьшеры з Жытоміра доўга абследавалі, перамалявалі вузлы, а праз некаторы час яе гіачалі выпускаць у Херсоне, і бацьку за гэта нічога не заплацілі. Ён да смерці канструяваў розныя агрэгаты, якія затым усе паламаліся. Засталася толькі кававарка з гадзіннікам, якая свістала і падавала каву акурат а сёмай раніцы, бо на іншы час завесці гадзіннік я ўжо не мог. Гэтая рэч адзінае вьшаходніцтва, якое засталося пасля бацькі. А голас маці, які запісала на магнітафон Адэліна Цыбульская, каб уключыць у сваю калекцыю, яна скапіявала на бабіну і падарыла мне. Калі я прыязджаю ў сваю самотную хату, то ўключаю стары магнітафон «Юпітэр» і чую, як яе голас разліваецца над садам, над раскідзістай яблыняю-баравіцаю і плыве ў всчнасць.
    Адзін за адным памерлі блізкія мне людзі: дзед Дзяніс, баба Марына, Барыс Тэн, бацька, маці, Яўген Канцэвіч. Людзі прыходзяць у свет, і сыходзяць з яго, не затрымліваючыся больш за адведзены ім час.
    He пашанцавала ў творчасці Аксену Вахабу. Хоць яго актыўна падтрымлівалі спецслужбы, але рэдактары часопісаў, атрымаўпіы ад яго рукапіс, нават не расклейвалі канверт, a адпраўлялі адрасату назад у новым з укладзеным рэдакцыйным лістом: «Паважаны Аксен! Дзякуй за ўвагу да нашага часопіса і дасланыя вершы. На жаль, не можам іх надрукаваць. У многіх творах япічэ ёсць недахопы, над якімі трэба болып уважліва папрацаваць. Жадаем далейшых творчых поспехаў. Вучыцеся ў класікаў. 3 павагай рэдакцыя часопіса».
    Што ж тычыцца Барыса Тэна, то з яго смерцю здарылася такая гісторыя. Уся сям’я Хамічэўскіх была пахаваная на старых Смалянскіх могілках, і спецслужбы спачатку зрабілі ўсё, каб яго пахавалі асобна. Таму старога пахавалі спачатку за горадам, а ўжо потым па хадайніцтве грамадскасці дазволілі перавезці цела на Смалянку, і яго імем назвалі вуліцу.
    У дзень пахаваішя Яўгена Канцэвіча на старых Смалянскіх могілках, блытаючыся паміж надмагіллямі, я знайшоў магілу Барыса Тэна. Метал з помніка абадралі здатчыкі металалому, і замест помніка я ўбачыў сядзячую бетонную істоту, падобную да жабы, якая вылезла з зямлі. I з горыччу падумаў, што некаторым людзям не шанцуе нават пасля смерці.
    Мой аповед гэта ўспаміны пяцідзесяцігадовага мужчыны пра падзеі, якія адбыліся трыццаць пяць гадоў таму, у якіх шмат дробных дэталяў забылася, а тое, што захавалася ў памяці, успрымаецца ўжо не як драма, а як біяграфіі блізкіх мне людзей, якіх ужо няма на гэтым свеце. Усе нашыя ўзлёты і падзенні гэта частка нас саміх. 3 часам мяняецца нашае стаўленне да няўдач і страчаных шанцаў. Калі б мы трымалі ў сабе горыч кожнай паразы, то даўно б атруціліся жыццём, але памяць мае здольнасць сціраць усё, што нас абцяжарвае і траўмуе. I гэтая ахоўная ўласцівасць памяці дапамагае скінуць пачварны горб няшчаснага мінулага, каб не цягнуць яго ў будучыню, таму іпто кожны чалавек усё ж заслугоўвае лепшых імгненняў.
    Жыццё маіх бацькоў было сапсаванае ўладамі. Яны абодва былі таленавітыя, але не скарысталіся сваім талентам. Іх перамалоў савецкі малох. Бацькі марылі ііра іншае жыццё, але так і засталіся ў сваім жыцці і часе, у якім спаборнічалі не толькі самалёты, ракеты, верталёты і танкі, але і музыка, літаратура, жывапіс, кіно. I ў гэтым паядынку прайграў Савсцкі Саюз, які меў самалёты, хутчэйшыя за самалёты НАТА, але пацярпеў крах, таму іпто сістэма, якая не цаніла такіх, як маці, бацька, Максім Корсакаў і Барыс Тэн, была асуджаная на наразу.