Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Няўжо Гэнё мог накласці на сябе рукі? шаптаў Грушка.
А для чаго яму гэта было рабіць? абурыўся Буцалюк. Малады, усё жыццё наперадзе.
Гэта праўда, што бачылі, як на світанні яго выкінулі ў парку з аўтамабіля пад мост? зашаптаў Станіслаў Кошаль, хаваючы спалоханы погляд пад шклом акуляраў.
Жывога?
Мёртвага.
Што ж ён каму зрабіў?
Цішэй, на нас глядзяць.
Ды хай глядзяць, злосна буркнуў Сямён Буцалюк.
Я ведаю, хто гэта зрабіў.
За Віўдэнкам я ўбачыў Антонца, які рабіў ператрус у нашай хаце. Ён стаяў у натоўпе і назіраў за пахаваннем. Антонец заўважыў мой погляд і схаваўся ў пахавальнай працэсіі. Недалёка ад нас, раздзімаючы пічокі, ігралі два аркестры, і іх жалобныя мелодыі заглушалі пахавальную гаворку рэдактара газеты. Гэшо хавалі з іншымі нябожчыкамі, і ў адначасовасці гэтых трох смерцяў было нешта штодзённае. У адным канцы горада нараджаліся дзеці, а ў другім хавалі людзей, жыццё якіх скончылася. Гэтыя індустрыяльныя могілкі былі важнай часткай зямнога цыклу. Толькі ў Гэневай смерці я не бачыў нічога інтымнага, як сказала б маці.
Хто гэта зрабіў? працягваў Кошаль.
Хто, хто?! раззлаваўся Буцалюк. Хто ў нас займаецца забойствамі і арыштамі? Хіба не ведаеш дом насупраць стадыёна, у кабінетах якога плануюць забойствы?
Гэта ўсё твае здагадкі, працёр успацелыя акуляры аб рукаў кашулі Станіслаў Кошаль.
Гэта Гніліца ім сказаў, ціха мовіў Буцалюк. Сказаў, што інфармацыю на радыё «Свабода» аб тым, як парвалі дыплом Аліны Іванюк і выгналі яе з працы, перадаў Гэнё. Гніліца чуў, як зрэагаваў Гэнё, калі не пусцілі ў нумар яго інтэрв’ю з Алінай. «Ах так! усклікнуў ён. Дык я перадам гэта на “Свабоду”!» I калі «Свабода» выпусціла гэта ў эфір, а потым з’явіліся публікацыі ў амерыканскай і еўрапейскай прэсе, яго забілі.
Станіслаў Кошаль стаў бялейшы за нябожчыка Гэня, a Грушка тузануў за руку Буцалюка:
Хто табе гэта сказаў?
Журналістка з «Валынскага кур’ера». Яна і Гніліца былі сведкамі гэтых намераў. У яе потым цікавіліся, ці праўда, што Гэнё такое казаў.
А яна што?
Яна сказала, што не памятае. Ды я і без яе ведаю, што Гэню заклаў Гніліца, таму да мяне прыходзілі хлопцы ў цыві-
лыіым. Хацелі, каб распавёў ім пра сувязь Гэні з дысідэнтамі. А калі я нічога не сказаў, задушылі жука-насарога.
А жука за што? здзівіўся Груіпка.
Я спытаў гэта самае, і яны адказалі: «А каб не раздражняў».
Алена Пападзюк даслухала Буцалюка, паглядзела на маленькі наручны гадзіннік, дастала з заіілечніка тэрмас, бо заўсёды піла каву па раскладзе, наліла кавы ў каўпачок, выпіла, схавала тэрмас, падвяла вусны, прыпудрыла ў люстэрка кірпаты носік, падышла да Гніліцы і адвесіла яму гучную аплявуху.
За што?! успыхнуў Гніліца.
За Бакальца, папраўляючы заплечнік, адказала Пападзюк.
Яна была падобная да раздражнёнай коткі.
Ты з ім нават не сябравала!
Часам ён браў мне каву, грэбліва скрывіла вусны Пападзюк і адышла ад Гніліцы.
Калі труну з Гэнем анускалі ў яму і кожны кінуў ііа камяку зямлі, да мяне падышоў Антонец і ціха спытаў:
Ведаеш, хто я такі?
Вы Антонец, паглядзеў спадылба я.
Адкуль ты ведаеш маё імя?
Вы абшуквалі ў нас гарышча і склеп, дзёрзка адказаў яму і насмешліва дадаў. Але сярод слоікаў з марынаванымі памідорамі забароненай літаратуры не знайшлі.
А ў цябе востры язык, кісла ўсміхнуўся Антонец. Спачуваю за Бакальца. Вы былі сябрамі?
Я адвярнуўся і прамаўчаў, каб не сказаць пра ўсё, што я думаю пра яго і яго кантору, а калі азірнуўся, Антонца ўжо не было.
Магілу засыпалі, двое капальнікаў гіадгарнулі грудок пяску, абклалі вянкамі і ўваткнулі таблічку з прозвішчам і ініцыяламі Бакальца.
Мы наехалі ў горад у жоўтым рытуалыіым аўтобусе, а Гэнё застаўся на могілках, падобных на велізарную новабудоўлю з безаблічнымі дамамі.
Усю дарогу мы маўчалі, прыгнечаныя ўбачаным і пачутым, і толькі ў сваім доме стары дастаў з сервапта бутэльку каднянскага віна, разліў у келіхі і перахрысціўся.
Гэнё яшчэ з намі. Ён недзе тут. Я адчуваю, сказаў ёп. Гэта ўсё з-за мяне, прашаптала мама. 3-за мяне... А потым заплакала і ціха праспявала дзіўнай мовай. Яе голас быў глыбокі і дэпрэсіўны, а песня болып нагадвала рэчытатыў:
‘НёХіод 5 ‘avopoucE, Xtncbv лерікаХХЁа Xipvr|v, oupavov Ёд лоАвхоЛкоу, tv ‘dOavatoiGt (pastvot каі 0vt|Totoi ppOTOiatv ёлі ^eiScopov apoupav: oi 5Ё ITiAov, NriXnog ёчктіцеуоу TtroMsOpov, icov: tot 5 ‘Ёлі 0tvi 0аХсшот]д tepa ps£ov, tocupoug лаццЁХауаст, ёуооі/0оуі Kuavo/Htttp
Ha твары старога застыла здзіўленне, нібы ён убачыў прывід з таго свету, і прадэкламаваў, задыхаючыся ад захаплення:
Выплыла сопца, цудоўны пакінуўшы мора заліў,
У неба цвердзь медную, каб несмяротных багоў азараць I люд смяротны па шыры ўраджаем напоўненых ніў. У Пілас Нялееў, удала размешчаны горад вандроўцы Уехалі. Чорных быкоў піласяне на беразе мора Білі ў ахвяру зямлі калаціцелю ў кучарах цёмных.
Стары змоўк і з жахам глядзеў на маці. Мне падалося, што ён забыў усе мовы, і нават тую, на якой вымавіў свае першыя словы. Ен амаль звар’яцеў, я бачыў, як дрыжыць яго падбародак і варушацца вусны, спрабуючы ўсіюмніць гукі, і калі ён нарэшце ачомаўся, то спалохана спытаў:
Адкуль вы гэта ведаеце?.. Гэта пачатак трэцяй песні «Адысеі»...
Нс ведаю, разгублена адказала яна.
Як гэта не ведаеце?!.
Я не ведаю, адкуль я ведаю. Але аднекуль жа я гэта ведаю. Хамічэўскі паглядзеў на яе, і ў яго вачах я ўбачыў жах. Мама разліла ў келіхі наліўку, мы моўчкі выпілі, і алкаголь адразу ўдарыў у галаву і разліўся па целе.
Чаму яго забілі? спытаў я і адчуў, як заплятаецца мой язык.
У гэтым свеце заўсёды будуць войны, адказаў стары.
I ў гэтых войнах, хлопчык, ёсць месца для цябе, калі адчуеш сябе ваяром, якім быў Гэнё. Толькі ты, напэўна, разумееш, я меў на ўвазе не тыя войны, дзе адзін у аднаго страляюць.
А якія?
Ён паглядзеў на мяне неяк дзіўна, і ў яго вачах загарцавалі насмешлівыя конікі.
Калісьці ты сам зразумееш. Войны за мінулае і за будучыню ніколі не спыняцца. Ты яшчэ заспееш час, калі ў нас будзе свая краіна, але ніколі не спыняцца войны за людскія галовы і сэрцы. Іх будуць развязваць наіпчадкі тых, хто схаваў мяне за краты і забіў Гэню.
Але чаму? Чаму так адбываецца? зазірнуў я ў яго маршчыністы твар, падобны на твар рымскага сенатара.
Імперыі заўсёды трымаліся на хлусні і жорсткасці. А кожная нацыянальная гісторыя цесна пераплецена з прыватнымі гісторыямі. Бацьку Валянціна Маланчука забілі хлопцы з УПА, і ў Маскве лічылі, што, прызначаючы яго сакратаром па ідэалогіі, яны будуць мець ва Украіне свайго новага Ярэму Вішнявецкага. Магчыма, калі б ідэолагам ў Кіеве быў не Маланчук, Гэнё сядзеў бы з намі за адным сталом, а твая маці ў гэтым годзе паехала б у кансерваторыю.
Пры згадцы пра кансерваторыю мама ўспыхнула і адразу ўстала.
Нам пара.
У аўтобусе я задрамаў і ўбачыў сябе ў легкавым аўтамабілі, які ехаў па пустых вуліцах горада. За вокнамі віднела, і над спячымі дамамі, як шнар, неба рассякала палоска святла.
Заснуў? спытаў мужчына са шнарам.
Нада мной схіліўся Антонец і насмешліва зазірнуў у мае заплюшчаныя вочы.
Спіць, весела сказаў Антонец.
Каля мяне сядзслі з аднаго боку Гэнё Бакалец, а з другога чалавек са шнарам.
Куды вы мяне везяце? спытаў Гэнё.
Тут недалёка, адказаў Антонец.
Дык праз каго ты перадаў гэта на «Свабоду»? спытаў строгі чалавек з нятага упраўлення*, і яго шнар пачырванеў, а на шыі выступілі плямы.
Хіба гэта праблема? спытаў Гэнё.
Але ты ж праз кагосьці гэта перадаў?
А чаму вы забаранілі мой артыкул пра Аліну Іванкж?
Гэта мы забаранілі?! весела спытаў мужчына са шнарам. Мы што, цэнзура? Ты ж ведаеш, іпто мы гэтым не займаемся.
А чым жа вы займаецеся? прабурчаў Гэнё.
Мы забівасм, падслухоўваем чужыя размовы, саджаем у турму і робім яіпчэ пімат усялякіх карысных для дзяржавы спраў. Ты скажаш, хто ў горадзе звязаны са «Свабодай»?
Я вам хто, Аксен Вахаба, ці што? абурыўся Гэнё.
Ты бачыш, зараза гэткая, яіпчэ і голас павышае! На каго ты павышасіп голас, га? цяжка задыхаў чалавек і ўсадзіў Бакальцу ў нагу шпрыц.
Я спаў і скрозь заплюшчаныя вейкі бачыў, як тырчыць у Гэнсвай назе шпрыц, а Гэнё разгублена паглядзсў на сваю нагу, адчайна хапнуў ротам паветра і замоўк.
Спыніся каля моста, загадаў кіроўцу мужчына са шнарам.
Аўтамабіль спыніўся, яны выцягнулі Гэню з мапіыны, занеслі на мост, цяжка паднялі і перакінулі праз парэнчы.
А што рабіць з малым? спытаў Антонец.
Скінем з моста, змрочна сказаў чалавек са шнарам.
Маё цела было цяжкае, быццам мне таксама ўвялі ін’екцыю. Я не мог брыкацца і з жахам адчуваў, як яны нясуць мяне на пешаходны мост, разгойдваюць і перакідваюць праз парэнчы. Падаючы, я ўбачыў, як недзе над Тураўцом неба разрэзаў вялікі светлы шнар, нібы на шчацэ ў строгага чалавека з дома насупраць стадыёна. Калі я стукнуўся аб зямлю, аўтобус рэзка затармазіў і я прачнуўся. За акном змрочна маўчаў Туравец.
* У 1967 годзе ў структуры КДБ было створана гіятае ўпраўленне, якому рэжым даручыў змагацца з ідэалагічнымі дыверсіямі, што зводзілася пераважпа да кантролю за іншадумцамі.
31. ПЕРАПАЛОХ ПАД ГУКІ ВЕНСКАН ОПЕРЫ. 1978
Калі пасля ператрусу над маімі бацькамі навісла пагроза страты працы, пагоршылая службовае становппча ў Максіма Корсакава.
Поўныя сваіх трывог і перажыванняў, мы не заўважылі, што дрэнныя справы не толькі ў нас, але і ў яго. Корсакава не любіў камандзір эскадрыллі Іван Парэчкін. Яго раздражняла, што Корсакаў пабываў у Нямеччыне і адтуль прывёз японскі магнітафон, нямецкі тэлевізар і модную вопратку, што ён ніколі не выходзіць з сябе, заўсёды встлівы і стрыманы, а ў лётнай кваліфікацыі адзін з лепшых у палку. Але калі сярод палкавога кіраўніцтва заходзіла гаворка гіра Корсакава, маёр Парэчкін заўсёды казаў, што старшы лейтэнант Корсакаў не ўмее працаваць у камандзе. А пасля апошніх паспяховых навучальных палётаў Корсакава маёр, гледзячы ў яго ўсмешлівы твар, скрозь зубы працадзіў:
Я ў Нямеччыне не адссджваўся і на дваццаць пятых МіГах не лётаў, але і без гэтага ведаю, што ты заўсёды будзеш лятаць за мной хвастом. А калі стану камандзірам палка, ты так і застанешся намеснікам камэска і ніколі, нават не сумнявайся, не гіадымепіся вышэй.
Корсакаў разумеў, што маёр не блефуе і так яно і будзе, таму страціў надзею. Парэчкін кум камандзіра палка Яўгена Драгі, а зампаліт быў жанаты з сястрой палкоўніка. Усё палкавое кіраўніцтва знаходзілася паміж сабой у сваяцкіх адносінах, праз якія Корсакаў не меў ніякага іпанцу падняцца вышэй сваёй пасады намесніка камандзіра эскадрыллі.