Клетка для івалгі

Клетка для івалгі


Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
88.26 МБ
У жанчын так заўсёды, пыхкаючы дымам, сказаў Шаўчук. Пачынаюць з захаплення адным, а сканчаюць іншым.
Над яго галавой павісла шызае воблачка.
Але ж... паспрабавала яго спыніць.
He пярэчце, таму што я добра ведаю, на што здольная жанчына, бесцырымонна перапыніў яс Шаўчук.
Яна надзьмула губкі і адышла ад яго, а да нас з трывожным хваляваннем і неадолыіай цікаўнасцю бачком падабраўся чалавек, не падобны на сабраную багему. У яго руках была вялікая пластыкавая каністра і ташіая торба са штучнай скуры. Апрануты мужчына быў у мятыя картовыя штаны, баваўняную кашулю з закасанымі рукавамі, на галаве меў заношаную шэрую фуражку, а на пагах вялізныя стаптаныя туфлі. Такога вялікага, як у яго, абутку я яшчэ ні ў кога не бачыў.
Напэўна, вы якаясь вельмі вялікая шышка, калі з вамі гавораць у такую штучку, у якой гавораць па цілівізару? спытаў ён, і ў яго вачах загарэлася цікавасць, што аж распірала яго ўсяго ад стаптапых туфляў да заношанай фуражкі.
Хто вы? здзіўлена спытала яго маці.
Бачыце, я тут, мона сказаць, не ў сваёй кумпаніі, бо ўсе тут так граматна гамоняць, аж страшна. А я просты сельскі
мужык. Давайце пазнаёмімся, працягнуў чырвоную руку з кароткімі дужымі пальцамі, мяне зваць Іван Дзядок. Я з Млынішч.
Аліна, падала руку. 3 Тураўца.
О, вы жывяце зусім блізка, узрадаваўся Дзядок. Калі будзеце ў Млынііпчах заходзьце. Я жыву ля ракі. Спытаеце: «Дзе тут жыве Дзядок?» I вам і іакажуць.
А вы прыехалі на дзень нараджэшія Шаўчука?
А хто гэта такі?.. падазрона азірнуўся дзядзька.
Бачыце вунь таго мужчыну, з якім я толькі што размаўляла?
Які паважны, у акулярах, прыцмокнуў дуплістымі зубамі Дзядок.
Вы прыехалі ў госці да Канцэвіча?
Я тут, пачаў свой аповед ён, з вамі аказаўся случайна. На Вялікай Бярдзічаўскай, ці як там яна зара называецца, ля палікмахерськай «Чараўніца», жыве Марыся Лубкіўская, памешаная на здаровым харчаванні, бо не давярае казённаму малаку. А ў мяне дома дзве каровы, і кожная дае штодня сорак пяць літраў малака, і малако ў мяне вельмі добрае. Палсзнае, як зара кажуць. Дык вось я прадаваў тое малако на Жытнім рынку, аж падыходзіць да мянс такая ўся з сябе гарадская дама. Пакапітавала, а потым купіла ў мяне малако, тварог і смятану. I япо ёй так прыйшлося да душы, што праз пару дзён знайшла мяне і дамовілася, каб я ёй штотыдзень дадому прывозіў вядро малака, пяць кіло сыру і чатыры літры смятаны. Дала яна пакаштаваць маё малако япічэ адной жанчыне з Цюцюновага завулка, а тая яшчэ адной з Каракульнага завулка. I стаў я вазіць малако ім дадому, бо яны бяруць у мяне шмат і добра плацяць. Дык вось сёння прывёз я раніцай малако Марысі Лубкіўскай, разуўся ў калідоры перад яе дзвярыма...
А навошта вы там разуліся? здзівілася мама.
Таму што ў мянс старыя стаптаныя сандалі сорак сёмага размера. Куды я з імі буду заходзіць да такой выкшталцонай гіані? Дык вось разуўся я ў калідоры, зайшоў босы ў яе кватэру; пакуль перадаў малако, пакуль пагаварылі, пакуль яна са мной расшчыталася, выходжу а сандаляў няма! Япа давай
усіх раснытваць, аж тут з лаўкі вяртаецца дзядзька, такі пузаты, лупаты і лысы, сусед Лубкіўскай. «Вы не бралі сандаляў перад маімі дзвярыма?» пытаецца яна. «Браў», кажа ён. «I куды ж вы іх падзелі?» пытаецца. «Выкінуў на памыйніцу», адказвае. «А навошта?» «Бо падумаў, што гэта хтосьці выкінуў мне пад дзверы старыя стаптаныя сандалі». «А ў чым жа я ў вёску паеду?» пытаюся яго. Ен толькі вачыма лыпае. Пайшлі мы на сметнік, а смецце ўжо прыбралі. Што рабіць? He буду ж я босы ехаць! IIIто людзі падумаюць? А падумаюць: «Стары стаў зусім скупы, гандлюе малаком, а грошы хавае ў панчоху, бо ў горад басанож ездзіць». Яшчэ прыдумаюць мянушку Босы і будуць ганьбіць за вочы. Вось што рабіць? I тут я ўспомніў, што ў горадзе жыве чалавек з Млынішч Жэнька Канцэвіч, малодшы ад мяне на дзесяць гадоў. У яго ногі такія, як у мяне, здаровыя. Але я не ведаю дакладна, дзе ён жыве. Ведаю толькі, што там, дзе трамвай паварочвае. Выйгпаў я на трамвайныя рэйкі і іду. Аж бачу якраз каля Жытняга рынку павяртае трамвай. Стаў я ўсіх распытваць, дзе тут жыве Канцэвіч з Млынішч, а ўсё толькі глядзяць на маю пустую каігістру, сумку, босыя ногі і ўцякаюць. I так блукаў басанож трамвайнымі рэйкамі на ўсіх паваротах, пакуль адзін чалавек не стаў мяне распытваць боліе падробна. «Так, ведаю такога. Чытаў у газеці». Гэты чалавек распытаў другіх такіх, як сам, з умным відам. А нейкая жанчынка нам і падказала, як дабрацца да Канцэвіча. Дык вось мне дапамаглі яго знайсці, a Жэнык аддаў мне свае старыя шкарбаны. Трохі ціснуць, але ў сяло ехаць можна», задаволена сказаў дзядзька і паказаў вялікія стаптаныя туфлі.
Каб не слухаць далей яго балбатню, мама папрасіла прабачэння:
На жаль, мушу вас пакінуць. У нас япічэ ёсць размова з гаспадаром.
Мы падышлі да Канцэвіча, але ён на нас не адрэагаваў, a назіраў за паэтам Вахабам.
«Што ён там убачыў?» падумаў я, прыглядаючыся да Вахабы.
Аксен Вахаба сядзеў недалёка ад Яўгена Канцэвіча, круціў у руках фотаальбом і быў чымсьці занепакоены. Ен не слухаў,
пра што гавораць усе, а яго рукі нервова ўчапіліся ў альбом, быццам ён баяўся яго упусціць.
«Тут нешта не так», падумаў я.
Што гэта ў вас за альбом? спытаў Канцэвіч.
Гэта фатаграфіі з прэзентацыі майго апопшяга зборніка, адказаў Вахаба, і яго голас неяк дзіўна ўздрыгнуў.
Можна глянуць?
Глядзіце, раскрыў алізбома і паказаў Канцэвічу. Вось я раздаю аўтографы. А вось спявае Аліна Іванюк.
Дайце я пагляджу, папрасіў Канцэвіч.
Працягваючы альбом Яўгену Канцэвічу, Аксен Вахаба пачырванеў, неяк дзіўна распух, і струменьчык поту пацёк па яго шчацэ.
«Можа, ён захварэў?» падумаў я.
Там ёсць фота Барыса Тэна, як ён сядзіць на маёй прэзентацыі, здушаным голасам сказаў Вахаба.
Але Канцэвіч не слухаў, змінаў альбом, быццам хацеў у ім нешта намацаць, гартаў старонкі, засоўваў доўгія пальцы пад карэньчык, і вось ён з трэскам нешта надарваў і выцягнуў маленькі пластыкавы цыліндр. Адклаўіпы надарваны альбом, імгненне разглядаў выцягнутую з фотаальбома рэч і падняў яе, як чорны ўказальны палец:
Вось гэтай штукай праслухоўваліся ўсе нашыя сённяшнія размовы, у раптоўнай цішыні сказаў ён.
Я не ведаю, адкуль гэта ўзялося, замармытаў Вахаба. Гэта мне нехта падкінуў...
Я нават ведаю хто, зларадна сказаў Канцэвіч, павяртаючыся ў інвалідным вазку. Гэта падкінулі хлопцы, якія слухаюць нашую размову ў аўтамабілі недалёка ад майго дома. Гэта япы вас сюды прыслалі?
Вахаба ўскочыў і кінуўся да брамкі, а за ім, просячы прабачэння за крайнюю неабходнасць адлучыцца, за некалькі хвілінаў са двара па адным і групамі зніклі ўсе госці. Засталіся толькі Канцэвіч, Хамічэўскі, я, маці, Шаўчук, што прыгрэўся на сонцы і задрамаў, і дзядзька з Млынішч.
I што ты пра гэта скажаш? развёў рукамі Хамічэўскі.
У яго маці была кароткая нупавіна, сказаў Канцэвіч. Калі ў радзільні Аксен вылузнуўся з мацярынскага ўлоння,
лекары пачалі думаць, з якога боку да яго падступіцца. I пакуль думалі, ён заскочыў назад ва ўлонне. 3 тых часоў Вахаба стаў палахлівым і ўсё жыццё хаваецца то за маці, то за сваіх заступнікаў з канторы насупраць стадыёна.
Зараз прыйдуць хлопцы, якія яго сюды прыслалі, абапёрся на кульбу стары.
Рыпнулі весніцы, і ў двор зайшлі двое мужчынаў. Яны былі зробленыя са стандартных блокаў, як дамы ў спальных раёнах. Калі б я пасля ўбачыў іх у горадзе, то не пазнаў бы.
Можна з вамі пагаварыць? звярнуўся адзін з іх да Канцэвіча.
Гаварыце, адказаў Канцэвіч.
Лепш, каб вы заехалі ў хату. Давайце вам паможам.
He саромейцеся. Гэта мае бліжэйшыя сябры, насмешліва сказаў Канцэвіч.
Справа канфідэнцыйная.
Дык што вы хацелі?
Зойдзем у хату.
Вы ж бачыце, іпто я не хаджу.
Аддайце тое, што выцягнулі, абарвалася ў іх цярпенне.
Хіба я ў вас нешта выцягваў? Вось сведкі, кіўнуў на нас Канцэвіч.
У вашых інтарэсах нам гэта аддаць.
Што?
Самі ведаеце.
Чаго вы прычапіліся? раззлаваўся Канцэвіч. Заходзяць у мой двор двое невядомых і пачынаюць патрабаваць тое, што я ў іх не браў. Я вас упершыню бачу. Хто вы такія? Вы зайшлі без дазволу ў мой двор. He глядзіце, іпто ляжу. Як ухаплю дрын, то разаб’ю галаву аднаму і другому.
Мы пры выкананні службовых абавязкаў, пагрозліва сказаў адзін з іх.
Пакажыце дакументы.
Яны замяліся, пераступаючы з нагі на нагу.
Дык не аддасце?
Я ў вас нічога не браў.
Вы пашкадуеце, прабурчалі яны і пайшлі, злосна лясііуўшы брамкай.
I ад мсталічнага груку брамкі ў неба трывожна сарвалася чародка галубоў, затрымцела і завісла над садам.
27.	ПАЕЗДКА НА ЖАНДАРСКУЮ. 1978
Праз дзень пасля наведвання Яўгена Канцэвіча, калі падвячоркавае сонца завісла над лссам, каля нашай брамы спыніліся «Жыгулі» колеру гнілой слівы, з якога вылезла чацвёра моцных мужчынаў Яны зайіплі ў двор, як ганчакі ў прадчуванні радаснага палявання.
Ёсць тут хто-небудзь? крыкпуў чалавек са шнарам на скроні.
Каго вам трэба? скрыпнуўшы дзвярыма, спытаў я.
Дзе бацькі?
Бацька на начных палётах, а маці я паклічу. Пачакайце.
Яны спыніліся ля ганка, і чалавск са шнарам двума пальцамі падцягнуў напрасаваныя штаны і паставіў нагу на каменны парог.
Там нейкія мужчыны прыехалі, сказаў маці, якая выбірала памідоры. Мне здаецца, віто трэба паклікаць дзеда.
Яна адставіла кошык, паправіла валасы і ўважліва паглядзела на мяне.
Дык пакліч. Я зараз прыйду.
Дзед чытаў услых Біблію, а баба слухала.
Дзед, там нейкія мужчыны прыехалі, сказаў я з парога.
Дзед Дзяніс адклаў кнігу і паглядзеў у акно.
Ге, бабуля, з казённага дома пріехалі. Ад такіх можна ждат толькі якойсь напасце.
Мы выйшлі на двор дзед, баба і я.
А дзе гаспадыня? спытаў чалавек са шнарам, і на яго храсткаватай шыі перакаціўся кадык.
Падаждзіт трохі, адказаў дзед і пацікавіўся. Вы скуль?
Мы з органаў, пагардліва адказаў мужчына са шнарам.
3	якіх органаў? Бо ж задніца тоже орган.
3	Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Чулі аб такім?
Та чаго ж не чуў? Столькі людзей угробілі да віслалі ў Сібір, сказаў дзед і паглядзеў на іх.
Але ў гэты час падышла маці з кошыкам памідораў.
Вы да мяне?
Вы Іванюк Аліна Маркаўна?
Так, гэта я.
У нас афіцыйны ордар на ператрус вашага дома.
Што вы шукаеце?
Гэта таямніца, са здзеклівай ветлівасцю адказаў мужчына са шнарам. Гасцёўня, кухня і зала Тхарук, Дзідкіўскі спальня, сенцы, кладоўка, Антонец гарышча і склеп.