Клетка для івалгі

Клетка для івалгі


Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
88.26 МБ
Па зале пранесліся нервовыя апладысмснты, і ў клубах дыму ў сіне-чырвоных разлівах святла ў глыбіні сцэны з’явілася маціЯна ўсплыла ў серабрыстай сукенцы, падобная да вялікай акіянічнай рыбы, замсрла перад мікрафопам, і, калі застагналі скрыпкі, улавіла іхнія ўрачыстыя галасы і праспявала
ўзнёсла і пяшчотна, быццам дарыла гэтую кантату нс Госпаду, а мужчыну, што слухаў яе ў зале. Яе голас, адарваўшыся ад нябеснага харала, пракраўся пад скляпенні філармоніі, разросся пад люстрамі, ператвараючыся ў вялікую чароўную кветку, і зала адчула вось яна, каралсва конкурсу. Гэта была чыстая і нябесная музыка, быццам напісаная для яе голасу, з непераўзыдзеным дырыжорам, строіім і велічным, які адкрываў усё лепшае ў музыцы Баха. А іютым выбухнуў такі касмічны вакаліз, што зала нібы выгпулася, рассоўваючы звыклую зямную прастору, і кожны адчуў кароткае імгненне хуткаплыннасці чалавечага жыцця. А калі гэтая музыка і голас змоўклі, на сцэну кінуліся гледачы з кветкамі, і фотарэпарцёры сляпілі яе ўспышкамі, а Леанід Віўдэнка ўпаў на сцэне на адно калена і апантана бліскаў фотаанаратам.
Пучыні, арыя «О mio, babbino саго» з оперы «Джані Скікі», абвясціла вядучая.
Любоўнае заклінанне беднай фларэнційскай дзяўчыны, звернутае да бацькі, было напоўненае смуткам і адчаем. Яна хацела абвянчацца з каханым, а калі гэтага не наканавана, то пайсці на мост Понтэ Вэкё і кінуцца ў брудныя воды Арно. Пачуцці, якія перадаваў яе голас, былі глыбейшыя і мацнейшыя за простыя словы, якімі яна звярталася да састарэлага бацькі. Яе голас патануў у бурных авацыях, і тады ўсе кінуліся на сцэну Свірысцелавы, Папушавы, Дуніны, Корсакаў і шмат незнаёмых людзей, якія назносілі ёй столькі кветак, што Корсакаў і я трымалі іх у ахапках, а затым папеслі за ёй у грымёрную. Калі мы занеслі за ёй кветкі, у грымёрную пастукалі і абазваўся чыйсьці знаёмы мужчынскі голас. Яна адкрыла дзверы, і ў грымёрную зайшоў Мікалай Кандрацюк.
Я хацеў сказаць, што вы былі па-за канкурэнцыяй, пацалаваў ёй руку і працягнуў візітоўку. Калі будзе патрэбная мая пратэкцыя, звяртайцеся, я заўсёды да вашых паслуг.
Увага такіх шаноўных мужоў заўсёды была для мяне не вельмі добрым знакам, какетліва сказала мама. Калісьці адзін вельмі ўплывовы ў музычных колах чалавек уручыў мне сваю візітоўку, і пасля гэтага ў мяне пачаліся праблемы.
Спадзяюся, у мяне лёгкая рука, схіліў галаву Кандрацюк.
Хочацца верыць, усміхпулася мама.
Яны ветліва развіталіся.
~ Пачакайце мяне каля філармоніі, папрасіла маці мяне з Корсакавым, бо сама я гэтыя кветкі не данясу.
Чакаць яе давялося яшчэ вельмі доўга. Свірысцелавы, Папушавы і Дуніны перадалі ёй прывітанне і адразу зніклі. Корсакаў прызнаўся, што Папушаў з Дуніным спяшаюцца, бо на досвітку едуць у Луку лавіць рыбу.
Нарэшце ля службовага ўвахода філармоніі мы ўбачылі знаёмы жаночы сілуэт.
Куды ідзём? спытаў Корсакаў.
У мяне засталося дзве справы, весела сказала мама. Трэба падарыць букеты Цыбульскай і Мікалаю Васільевічу. Да Мікалая Васільевіча заходзіць не хачу. Мы і так яму надакучылі за лета. Да таго ж калі мы да яго зойдзем, то затрымаемся надоўга. Хачу недзе адзначыць гэты дзень.
Можна кімсьці перадаць, занрапанаваў Корсакаў.
Давайце спачатку занясём кветкі ў гатэль, па дарозе я забягу да Цыбульскай, гютым пойдзем да Мікалая Васільевіча, а ўжо ад яго у рэстаран, быў адказ.
На Тэатралыіай япа спынілася.
Пачакайцс мяпе ў скверыку. Я падару кветкі Цыбульскай.
Выбрала лспшы букет руж і знікла ў пад’ездзе пяціпавярховай сталінкі.
Яе не было хвілінаў дваццаць, і я ўжо падумаў, што ў Цыбульскай яна засела надоўга, але пачуліся лёгкія крокі, і мама выйіпла з хаты, узнёслая і шчаслівая.
Цыбульская нагаварыла мне столькі кампліментаў, радасна паведаміла і павяла нас у гатэль.
У гатэлі Корсакаў заткнуў у душавой зліўную трубу, набраў вады, паклаў у ваду кветкі. А мама выбрала букет раскошных вяргіняў, і мы выйшлі на вуліцу.
He даходзячы да хаты Хамічэўскага, Корсакаў спыніўся, быццам кагосьці чакаў. Неўзабаве з Ціхага завулка выскачылі дзве дзяўчынкі і пайшлі ў нашым кірунку.
Хочаце зарабіць на марожанае? спытаў іх Корсакаў.
Яны змоўклі і глядзелі на яго спадылба.
Л што трэба зрабіць? спытала смялейшая дзяўчынка са збітымі каленкамі, заплямленымі зялёнкай.
Перадаш> кветкі аднаму чалавеку, патлумачыла мама.
Дзе ён жыве?
Вунь у тым будынку, паказала ім рукой.
А колькі заплаціце? нахабна пацікавілася дзяўчынка, а другая тузанула яе за руку.
Яны з цікавасцю разглядалі нас, больш нахабгіая была з кароткай стрыжкай, а сарамлівейшая з бантамі.
А колькі хочаце? спытаў Максім Корсакаў.
На чатыры пачкі шакаладнага марожанага, мовіла болып нахабная.
Дамовіліся, працягнуў ёй руку Корсакаў, і малая з усёй сілы ўдарыла яе далонькай.
3 цябе атрымаецца добры дырэктар бакалеі, падміргнуў ёй Корсакаў.
Мама дала ім букет вяргіняў, вырвала з нататніка аркушык, напісала: «Мікалаю Васільевічу Хамічэўскаму. Дзякуй за ўсё! Аліна», згарнула запіску трубачкай, уклала ў букет і перадала дзяўчынцы.
Пазваніце вупь у тыя дзверы, паказала рукой. Спытаеце Мікалая Васільевіча Хамічэўскага.
Дзяўчынкі зніклі з букетам і праз некалькі хвілінаў прыбеглі назад.
Паслалі да Хамічэўскага, а там жыве Барыс Тэн, закрычала дзяўчынка з зялёнкай на каленях. Я яго ведаю.
Спадзяюся, вы не выкінулі кветкі? спытаў Корсакаў.
Кветкі ўзяў, закрычалі дзяўчынкі. I перадаў вам вось.
Мама разгарнула запіску. «Аліна! У аўторак, а 15-й, у Канцэвіча будуць адзначаць дзень нараджэння Валерыя Шаўчука, прачытала надпіс старэчым почыркам. Прыязджайце, калі зможаце, і не забудзьцеся ўзяць з сабой Уладзіка. Мікалай Хамічэўскі».
Корсакаў заплаціў дзяўчынцы тры рублі, і япы вярнуліся ў Ціхі завулак, а мы пайшлі праз Жытні базар.
Нарэшце я адчула, што галодная, і не супраць дзесьці пасядзець за келіхам віна, сказала мама.
У якім бы ты хацела рэстаране? спытаў Корсакаў.
Я плачу.
Яна задумалася, і на яе твары блукала ўсмешка.
Я б хацела ў «Цецераў». Там добры аркестр. Па меншай меры, такім ён мне запомніўся.
Мы селі за стол, накрыты белым абрусам. Афіцыянта доўга не было, і мы слухалі ігру аркестра.
Вунь таго старога гітарыста я, здаецца, ведаю, кіўнула мама.
Да нас падышоў хударлявы афіцыянт з выпеставанымі вусікамі.
Што будзем заказваць?
Нам з Уладзікам паесці, абыякава адказала мама.
Яна была радасная і ўсё яііічэ перажывала момант трыумфу.
Смажонку па-хатняму, замовіў Корсакаў. Карасі ў смятане, бульбяную бабку, бутэльку такайскага віна. Нешта з садавіны будзеце?
Можна вінаград, парушыў маўчанне я.
I вінаград. Усё на тры персоны.
Я вінаграду не хачу, сказала мама.
У такім выпадку вінаград для вось гэтага маладога чалавека, стрымана сказаў Корсакаў.
Потым ён разліў віно ў келіхі і грамаў пяцьдзясят наліў мне. Яшчэ споіш мне хлопчыка.
Трохі дэсертнага віна, усміхнуўся ён. Хай запомніць смак тваёй перамогі.
Віно мела прысмак мёду і хлебнай скарынкі. Калі слава мае такі густ, то я зразумеў, чаму да яе ўсе так імкнуцца. Налягаючы на смажонку, я звярнуў увагу на самотнага мужчыну за суседнім сталом, які сядзеў тут, напэўна, досыць доўга, але ніяк не мог справіцца з біфштэксам. Калі мужчыну ўдавалася насадзіць біфштэкс відэльцам, яго нож са скрыгатам слізгаў аб фарфор. Ён засяроджваўся, зноў нацэльваўся на біфштэкс, але відэлец яго не слухаўся. У рэшце рэшт мужчыну атрымалася-такі адцяць кавалачак, і ён паспрабаваў яго нат надкусіць, але мяса аказалася жылаватым, і ён зноў паклаў біфштэкс у талерку, вырашыў даць яму перадышку.
Дзіўна, прамармытаў ён.
Мужчына наліў з і'рафінчыка чарку гарэлкі, выпіў, засоп і зноў узяўся за біфштэкс.
Капітан Румачкін з нашай вайсковай часткі, перахапіў мой пагляд Корсакаў.
Яму падыходзіць гэтае прозвішча, засмяялася мама. Уладзік, еш. Ты сёвня ўвесь дзень галодны.
Назіраючы, як капітан Румачкін безнадзейна ганяецца з відэльцам і нажом за біфштэксам, я ўпершыню ацаніў свае практыкаванні за сталом з кнігамі пад пахамі. He справіўшыся з непаслухмянай стравай, Румачкін досыць упэўнена, як на свой стан, падышоў да аркестра, штосьці сказаў старому гітарысту і ўсунуў яму ў далонь пакамечаны чырвонец. Калі загучала тапга, капітан падышоў да ўкормленай жанчыны з паўднёвым загарам, ліха стукнуў абцасамі, яна ўстала, і пад гукі танга павёў яе паміж танцуючых, але яны наскочылі па маленькага лысага мужчынку, які танцаваў з жанчынай з хімічнай завіўкай. Лысы мужчына спатыкнуўся і ўпаў, выпусціўшы з абдымкаў сваю партнёрку. Разгневаная жанчына з паўднёвым загарам нешта злосна сказала Румачкіну і вярнулася за свой стол, а капітан пачаў запрашаць усіх жанчын, і кожпая яму адмовіла. Імітуючы, што танцуе ў пары, быццам абдымае нябачную жанчыну, ён дакружыў танга, замовіў яптчэ графінчык гарэлкі, выпіў чарку за чаркай, не закусваючы, разлічыўся з афіцыянтам і, стараючыся не зачапіцца за чый стол, выйшаў з рэстарана.
Пайшоў на аўтапілоце, азірнуўся ўслед Корсакаў.
Так праводзяць выходныя ваенныя лётчыкі? спытала мама.
-	Хто як.
-	А ты што робіш?
Выбар невялікі, адкінуўся ў крэсле Корсакаў. Купаюся, лаўлю рыбу, езджу ў Леўкіў у грыбы. Часам бываю ў Жытоміры.
Ну, гэта я ўжо ведаю, засмяялася мама. Ратаваць жанчын ад хуліганаў на танцах.
Насамрэч гэта было толькі раз з адной жанчынай, наліў ёй і сабе віна.
-	Між іншым, самыя грыбныя месцы не ў Леўківе, а каля Буймыра і Тураўца.
Мяне туды не запрашалі.
Дык я запрашаю.
Я надкусіў вінаградзіну, сок пырсвуў і пацёк па падбародку. Мне стала няёмка, я выцерся сурвэткай і прыслухаўся, пра што гавораць паміж сабой дарослыя.
А Рыгор любіць грыбы?
Ён сказаў не Грыша, а Рыгор, і я зразумеў, што з бацькам у яго стрыманыя адносіны.
-	Толькі есці, куткамі вуснаў усміхнулася мама. Яго цікавіць толькі тэхніка. А калі ён прыносіць грыбы, то мы з Уладзікам палову коіпыка выкідваем.
-	Няўжо мухаморы?
Мухаморы ён яшчэ адрознівае, але можа прынесці маладзенькую бледную паганку, лічачы, што гэта сыраежка, ці нейкія вужачкі.
-	А што такое вужачкі?
Гэта ў нас так называюць дрэнныя грыбы. Давай лепш вып’ем за тое, каб не атручваць жыццё іншых людзей.
Яны чокнуліся і адпілі віно, уважліва разглядаючы адно аднаго. Мне не спадабаўся яе погляд. Япа глядзела на Корсакава, нібы гэта быў не ён, а зусім іншы мужчына, які запрасіў яе ў рэстаран на рамантычпую вечарыну.