Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Другім нумарам праірамы ў Наталлі Зух была арыя ЧыаЧыа-сан з оперы Пучыні «Мадам Батэрфляй», і яна праспявала яе гэтак жа какетліва і гулліва. Грудны голас вібраваў радасцю ўпэўненай у сабе маладой жанчыны. Твар Зух выпраменьваў зачараванне і веру ў сваю выключнасць. Яна была пераканаўчая ў сваёй магічнай сіле і ўплыве на публіку. У яе голасе не было палётнасці і лёгкасці Дзвеніславы Бундзы або глыбокага драматызму Іны Трэй, але абедзве арыі Наталі Зух публіка ўспрыняла эмацыйна, і пасля яе выступу япічэ доўга не сціхалі апладысменты.
Мне падумалася, іпто першы тур несупынны і гэтыя галасы я буду слухаць да канца жыцця. Я нават задрамаў пад спеў нейкага саліста ў белым, і скрозь дрымоту пачуў:
...Аліна Іванюк. Арыя Арэтэі з оперы Дзмітрыя Бартнянскага «Алкід».
Мне падалося, што я працягваю спаць і чую нечы вельмі блізкі голас, які ліўся з нябёсаў. Ён падпальваў мяне і ўсю
навакольную прастору. Я нават захлынуўся, быццам вадой, а калі страпянуўся і раснлюшчыў вочы, то ўбачыў маці. Яна стаяла на сцэне і спявала па італьянскай мове. Госпадзе, як я мог праспаць яе выхад?! Барокавая музыка Бартнянскага і яе гіранізлівы голас лёгка ўзлятаў і, здавалася, уздымаў скляпенні залы. Яна спявала такім напоўненым любоўю голасам, быццам купалася пад вадаспадам і ад радасці крычала на ўвесь свет. Яна спявала горача, у высокім тэмпе. I калі аркестр змоўк, па зале пранёсся піквал апладысментаў і захопленых воклічаў.
Арыя паненкі з оперы Міхаіла Верыкоўскага «Вій» была сумная і адчайная. Спачатку зайграла флейта, і яна адразу заспявала, а затым застагналі скрыпкі, разліваючы нарастаючую меланхолію. Яна перадавала містычны адчай гогалеўскай паненкі з псіхадэлічнымі скуголеннямі, якія пашыралі свядомасць і ператваралі змрочныя пакуты маладой ведзьмы на стамлёны адчай і бсзнадзейнасць. Яе густы і бязмежны голас скардзіўся на адзіноту і любоўную тугу. Зала звалілася ў медытатыўны транс, і кожны, хто чуў яе сііавядальнасць, стаў датычным да замагільнага жыцця, да свету мёртвых, які быў побач, магчыма на сцэне або сярод гледачоў. I калі змоўклі флейта і яе голас, выбухнулі апантаныя воплескі і экзальтаваныя воклічы:
Брава!
Я паглядзеў на Адэліну Цыбульскую і худую жанчыну. Яны апладзіравалі, і на твары Цыбульскай я ўбачыў задаволеную ўсмешку.
Старшынёй журы ў пятай узроставай групе была Дыяна Петрыненка*, якая зачытала пратакол першага тура і аб’явіла адзнакі. У другі тур дапускаліся канкурсанты, якія па дваццаціпяцібальнай шкалс набралі не менш за васямнаццаць балаў. Мама набрала дваццаць пяць балаў. У другі тур выйшлі таксама Наталля Зух, Іна Трэй, Дзвеніслава Бундза і яшчэ нейкія сневакі, якіх я не запомніў.
Пасля абвяшчэнпя вынікаў першага тура да маці падышлі Гэнё Бакалец, Адэліна Цыбульская з худой жанчынай і нейкія
* Дыяна ГІетрыненка (1930 г. н.) украінская спявачка.
незнаёмыя людзі, з ёй фатаграфаваліся і віншавалі з выхадам у другі тур.
Узбуджаная маці пацягнула мяне сгіачатку да Хамічэўскага, а потым адразу на аўтастанцыю.
Усю дарогу мы абмяркоўвалі яе выступ, і, калі зайшлі ў двор, я адчуў, як увесь падворак сочыць за нашым святочным настроем. У цені раскідзістых яблыняў, сліў і груш гулі пчолы, недзе ў садзе крычала галубка, шамацелі казуркі, цвыркаталі на дратах ластаўкі.
А мы перамаглі ў першым туры, радасна паведаміў я.
I што? Ад гэтага перавярнуўся свет? паморшчылася Мільця.
Я паглядзеў у яе насмешлівыя вочы.
Ты ўмееш сапсаваць добры настрой.
Гэтаму не трэба вучыцца, яна адкусіла яблык, заліўшыся сокам.
Гэта ў цябе прыроджанае, сказаў я.
Вось такая я ўжо паскудная, яхідна сказала Мільця і смачна захрумстала яблыкам.
Я не стаў з ёй спрачацца. Мая душа была даверху нагюўненая радасцю, і я хацеў, каб гэтая радасць была са мной як мага даўжэй.
Мы вячэралі, і я глядзеў, як з лесу напаўзаюць змрок і над прыцішэлым Тураўцом загараюцца мірыяды зорак. А потым Мільця сядзела ля тэлевізара, бацька чытаў тэхнічпы часопіс, а мы з мамай працягвалі абмяркоўваць перпіы тур конкурсу. У шыбу стукаліся начныя матылі. У садзе вухкала сава, і каля прыадчыненага акна шамацелі ў паветры скуранымі крыламі кажаны. У акне, падобны на надкусаны мармелад, вісеў малады месяц. Недзе на Высокай вуліцы брахалі сабакі.
Уначы я прыслухаўся да цікання ходзікаў, унутранага буркатання лядоўні, гупання на гарышчы куніцы, соннага дыхаппя бацькі і паглядзеў па рассыпаныя на падушцы мамчыны валасы. Яс вочы былі расплюшчаныя, і ў іх адбіваўся палкі малады месяц.
24. ВАР’ЯЦТВА ДРУГОГА ТУРА.
1978
Мой сон быў лятучы і нетрывалы. У сне я чуў шоргат і мяккую хаду начных істотаў. Я ведаў, што сплю і раніцай не магу праспаць першы аўтобус. Мая свядомасць раскалолася на дзве часткі, адна з якіх спала, а другая чакала раніцы. I калі заспявалі пеўні, я ўскочыў адначасова з маці.
Яна падагрэла сняданак на газавай пліце, засіпела яечня, і дом напоўніўся пахам кропу і памідораў.
Уставай, расштурхала бацьку.
I ён ляжаў на ложку і пазяхаў.
- He пазяхай, праспіш службу.
Ён гучна захрустаў сківіцамі і спусціў голыя ногі з ложка.
Мы паснедалі, і бацька давёз нас да горада, а сам вярнуўся ў гарнізон. У Жытомір мы прыехалі вельмі paua. Другі тур пачынаўся а дзясятай, і мама вырашыла не ісці да Хамічэўскага, a пасяліцца ў гатэлі.
Усё роўна прападае месца, сказала яна. Можа, застанемся ў апошні дзень пасля канцэрта.
- А калі не выйграеш другі тур? спытаў я.
Яна не адказала, а толькі ўсміхнулася.
У гатэлі мама паказала пашпарты і накіраванне на засяленне. Чарговая адміністратарка працягнула паперы, мама запоўніла, ёй далі ключы, і мы падняліся на ліфце ў свой нумар, які выходзіў вокнамі ў двор. Гасцінічны нумар быў з двума пакоямі. Мама схадзіла пад душ, а я крыху падрамаў у ложку.
Мы прыбылі ў музычную вучэлыію за сорак хвілінаў да пачатку другога тура, і мама зноў прайшла лёсаванне. Зала павольна напаўнялася ўдзельнікамі конкурсу, гледачамі і журналістамі. Я сядзеў пасярод залы, а мама размаўляла з дырыжорам і высокім мужчынам у акулярах з залатой аправай. Засталося дванаццаць удзельнікаў, і ўсе чакалі, хто пераможа. Спаборніцтва пачалося на пятнаццаць хвілінаў пазней.
Перад гледачамі зноў закруціўся калейдаскоп знаёмых з першага тура спевакоў, сярод якіх публіка бурна вітала Іну Трэй, Дзвеніславу Бупдзу і Наталлю Зух. Маці выступала
гіасля іх. Палажэнні конкурсу не дапускалі дублявання твораў першага і другога тураў, таму ў гэты дзень яна пусціла ў ход цяжкую оперпую артылерыю «Casta Diva» з оперы Беліні «Норма» і арыю Царыцы Ночы з «Чароўнай флейты» Моцарта.
У дваццатым стагоддзі арыю з оперы «Норма» маглі выканаць толькі некалькі спявачак, таму выйсці са складанай італьянскай арыяй для сапрана было выклікам, і яна гэты выклік зрабіла. У гэты дзень яе голас быў асабліва густы і шчыльны. На сцэне стаяла не Аліна Іванюк, а паганская жрыца, якая малілася месячнаму боству, як калісьці ў дзяцінстве звярталася да неба і маланкі, аблокаў і ветру, птушак і паўзуноў. Аркестр рытмічна адмяраў кантрапункты Беліні, і ў гэтым рытме дырыжор нагадваў маятнік. Вось маятнік гайдануўся фартысіма і павярнуў назад, і ў такт яму затрымалі дыханнс гледачы, a спявачка гіаслала ім такую плынь жарсці, што яны астматычна задыхаліся ад перажыванняў. Яна была эмацыйная і пераканаўчая, у мяне аж пухіркі на руках выступілі, быццам у скуру ўпіліся тысячы маленькіх нябачных джалаў. Яна брала высокія ноты лёгка і прыгожа, без напружання і фарсажу. Спявала, як дыхала, і яе спеў быў гіпнатычны, быццам яна малілася каля храма друідаў. «О прачыстая багіня, што срэбрыш гэтыя святыя дрэвы», голасам жрыцы заклінала яна, звяртаючыся па падтрымку да багоў, каб яны дапамаглі галам вызваліцца ад рымскай няволі. Голас і музыка былі незямныя, нібы ліліся з неба, падпальваючы аркестр, сцэну, залу. I калі голас узляцеў на недасягальную вышыню і аркестр паставіў гучную кропку, па зале канцэнтрычнымі коламі прайшлася магутная хваля эмоцый. Экзальтаваная публіка кінулася з кветкамі на сцэну, і вядучы ледзь суняў яе абвяшчэннем наступнай арыі:
Вольфганг Амадэй Моцарт. Арыя Царыцы Ночы з оперы «Чароўная флейта».
У зале нарастала напруга. Жавчына ля Цыбульскай худымі рукамі сціснула спінку крэсла. Віўдэнка навёў фотаапарат на сцэну і замёр. Аператар ля камеры прыгіаў вокам да акуляра.
Істэрычна зайграў аркестр, і адразу завібраваў апантаны і пругкі голас. Высокі голас звінеў, як тонкае шкло пад па-
рывамі ветру, пранікаў у кожную клетку, распавядаючы пра адчай Царыцы Ночы, якая пасылае прынца выратаваць сваю дачку чароўнай флейтай:
Der Hoile Rache kocht in meinem Herzen, Tod und Verzweiflung, Tod und Verzweiflung flammet urn mich her!*
Яна была пібы аголены нерв, яс страсны твар і працягнутыя да гледачоў рукі былі прасякнутыя гневам і лютасцю, яна гіатрабавала, прасіла, маліла, і ў гэтым урагане эмоцый была пераканаўчая і пеперасягненая. Яе голас лётаў над залай, як абуджаны дэман. I калі гэты лівень эмоцый сціх, пад гром апладысментаў і захопленых воклічаў публікі на сцэну з бярэмем вяргіняў кінуўся паэт Станіслаў Кошаль, але зачапіўся за электрычны кабель і ўпаў, а мама пад гром апладысментаў дапамагла яму падняцца. Ды канфуз Кошаля адразу быў выцеснены са свядомасці новымі ўражаннямі, бо адусюль на сцэну пачалі выходзіць дзяўчаты і маладзёны, мужчыны і дзеці, і яна патанула ў кветках сярод узбуджанага натоўпу.
Пасля яе яшчэ заспявалі двое спевакоў, і Дыяна Петрыненка зачытала пратакол журы:
Па выніках двух тураў у пятай узроставай групе Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў імя Барыса Ляташынскага месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцяе месца занялі Дзвеніслава Бундза, горад Каламыя, і Наталля Зух, горад Жытомір, якія набралі па сорак балаў. Другое месца з вынікам сорак пяць балаў атрымала спявачка з Адэсы Іна Трэй. I першае месца з максімальным вынікам пяцьдзясят балаў спявачка з Жытомірскага раёна Аліна Іванюк. Віншуем лаўрэатаў і нагадваем, што гала-капцэрт
* Пекла адплаты
кіпіць у маім сэрцы,
смерць і адчай, смерць і адчай вакол мяне гараць! (Ням.)
пераможцаў усіх узроставых груп і ўручэнне ўзнагародаў адбудзецца заўтра ў філармоніі. Пачатак а дзевятнаццатай гадзіне. Пратаколы галасаванняў журы дадаюцца да прэс-рэлізаў, і журналісты могуць з імі азнаёміцца. Дзякуй за ўвагу! Да сустрэчы на гала-канцэрце!