Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Звонкая аплявуха разарвала сонную цішыню. Бегчы не было куды. Вакол змрочна цямнеў лагер, абгароджаны калючым дротам. Тамей схапіла за руку Хаджыя, і яны пабеглі да агароджы. На вачах агаломшаных зняволеных і ахоўнікаў, што не ведалі, як рэагаваць на жанчыну, якая прыехала да начальніка лагера, яны пераадолелі адлегласць ад будынка адміністрацыі і кінуліся да калючага дроту.
- Страляй! закрычаў Пугаўкін.
Пранізлівая чарга разарвала зімовае змярканне. 3 раскарачанага на ножках ручнога кулямёта, ля якога тросся на вышцы вартаўнік, вырваўся свінцовы струмень. I калі яны падалі
на калючы дрот, завыла сірэна, а потым змоукла, і ў лагеры зноў наступіла цііпыня. Парыпеўшы валёнкамі, двое ахоўнікаў падбеглі да распасцёртых на снезе мужчыны і жанчыны.
- Гатовыя.
Іх адцягнулі да зямлянкі і паклалі па гару заштабеляваных каля лагернага морга мерцвякоў, якія нагадваюць сплясканую марожаную рыбу, дзе яны павінны ляжаць, пакуль не наступіць вясна і не адтане тундра, і тады іх скінуць у траншэі і закапаюць на лагерных могілках.
Пасля гэтага выпадку, калі зімой знікала сонца і наступала палярная ноч, у тундры выпадала шмат снеі'у, паветра рабілася сухім, і тады ў небе над Калымой з’яўлялася зялёнае ззянне і дзве яркія чырвоныя фігуры, якія нагадваюць мужчыну і жанчыну. Яны моцна трымаюць адно аднаго за рукі і бягуць, а за імі гоняцца фіялетавыя цені. Кажуць, што гэта бягуць у небе Ганна Тамей і Пятрусь Хаджый. Іх цені асвятляюць змрочную тайгу, а мужчына з жанчынай уцякаюць усё далей і далей, адрываючыся ад пагоні. Тады на тварах зняволеных з’яўляецца ўсмешка. I калі доўга глядзець, як яны ўцякаюць над здранцвелай ад марозу тундрай, хочацца вырвацца на волю. У такія ночы старыя зняволеныя не раілі маладым глядзець на неба, бо некаторыя не вытрымлівалі і кідаліся на калючы дрот.
Гэтую гісторыю распавёў мне стары вязень, якога даслалі ў наш лагер з Калымы, а я расгіавёў яе вам.
Хамічэўскі замоўк, і ў пакоі стала ціха, як пасля лагернай сірэны, калі ля калючага дроту распласталіся на снезе Ганна Тамей і Пятрусь Хаджый.
- А чаму вы гэта не апішаце? варухнуўся Максім Корсакаў, і пад ім ціха скрыпнула крэсла.
Я гэтым атручаны, сказаў стары, і мы пачулі, як уздрыгвае ў акне шкло ад грукату трамвая. Пісаць трэба пра тое, што глыбока не перажыў. Тады гэта атрымліваецца прыгожа і рамантычпа. Мяне мае веды лагераў раздушылі. Я не хачу пра гэта пісаць. Вы былі першымі, хто пачуў ад мяне гэтую гісторыю. Можа, пра гэта калі-небудзь напіша Уладзік. Забылася пімат дэталяў, таму што ад дрэннага харчавання і
здзекаў мозг працуе не вельмі добра. I з таго часу прайшло больш за сорак гадоў.
Хамічэўскі вывеў нас са свайго двара і памахаў рукой. I калі я азірнуўся, то ўбачыў у яго слязліва-старэчых вачах водсветы палярнага ззяння, у якім, моцпа ўхапіўшыся за рукі, беглі ад ахоўнікаў і сабак двое закаханых. Яны беглі праз сняіі, і іх яркія сілуэты асвятлялі калючы дрот, кулямётныя вышкі і змрочныя цені, што гналіся за імі.
20. БЕТХОВЕНСКІ ТЭЛЕГРАФ.
1978
Вакальныя студыі ў Адэліны Цыбульскай яшчэ не скончыліся, а ў Мільці і дзеда з бабай ужо не хапала цярпення, і кожная нашая паездка ў Жытомір суправаджалася хатнімі скандаламі. Толькі бацька на гэта ніяк не рэагаваў, бо быў паглынуты стварэннем электрычнай маслабойкі і ў наш свет ён не ўнікаў.
У адну з такіх паездак Яўген Канцэвіч запрасіў нас у госці на грушы. Запрасіў не сам, а праз Мікалая Хамічэўскага. Пасля рэпетыцыі мы зайшлі да старога, ён сабраўся, замкнуў дзверы, мы селі ў трамвай і трохі пад’ехалі. У трамваі недалёка ад нас сядзела поўная цётачка і ўсю дарогу флегматычна нагадвала мужу:
Я ўназдую.
Яны выйшлі разам з намі, сустрэлі на прыпынку знаёмую з маленькім шчанюком на ланцужку, жанчына разгаварылася і забылася, што спазняецца, а мужчына нецярпліва тузаў яе за руку:
Та скікі яшчэ тутага стуяць?
Ту цэ ўжо не мона і з кумою пурузгуваруваць? пакрыўджана адказвала яна.
Мы абышлі іх і паглыбіліся ў лабірыпт завулкаў і прыватных сядзібаў. Каля дома пад шыферам Хамічэўскі спыніўся, адчыніў жалезную брамку, і мы зайшлі ў двор, што пераходзіў у грушавы сад. Каля басейна ў інвалідным вазку ляжаў Канцэвіч, стаяў стол з рагозавым кошыкам, поўным
груш, над якімі лёталі восы. Канцэвіч жартаваў, жыва рэагаваў на кожную рэпліку, і здавалася, што ён адзіны сярод усёй кампаніі, у каго няма праблемаў, якія ламаюць галаву і вярэдзяць душу. У двары было шмат гасцей, якія елі грушы і размаўлялі гіаміж сабой. Каля высокай бялявай дзяўчыны я ўбачыў Аксена Вахабу, а трохі далей аматара дзяўчат, варзнікаў і паэзіі Станіслава Кошаля. Япы спрачаліся, а Кошаль пісклявым голасам чытаў свас всріпы і падтрымліваў пад руку рудую дзяўчыну, якая хіхікала і зацікаўлена разглядала мужчынаў, што стаялі вакол Канцэвіча. Высокі мужчына фатаграфаваў ў садзе актрысу Кацярыну Варыч, узбуджана мітусіўся каля яе, камеіггаваў кожны ракурс, а Варыч усміхалася на ўвесь рот, дэманструючы ідэальныя беласнежныя зубы. Ля басейна самотна паліла драматург Аліса Бубеняк і доўгім кастлявым пальцам збівала цыгарэтны попел у траву. Яўген Канцэвіч нешта дасціпнае сказаў, і ўсе засмяяліся, a калі ўбачыў нас, радасна ўсклікнуў:
Нарэшце ў пашай камнаніі з’явілася будучая оперная зорка Аліна Іванюк.
Гэта яшчэ невядома, хто тут зорка, засмяялася мама. Вось да вас не так і проста даступіцца.
Л вы паспрабуйце, разважліва прамовіў Канцэвіч.
Псрад намі расступіліся. Нехта прынёс крэслы, мы селі каля Канцэвіча, і Хамічэўскі спытаў:
Дык дзе тыя груіпы, на якія з’язджаецца ўвесь украінскібамонд?
Тыя грушы будуць у канцы жніўня, сказаў Канцэвіч. Але дзюпіэс паспеў ужо. Частуйцеся.
Цёмнавалосая жанчына падала нам кошык жоўта-зялёных з чырванню груш, і я надкусіў сакавіты плод, з якога пырспуў сок і пацёк па падбародку.
Ну як, Уладзік, ці ёсць у тваім садзе такія груіпы? спытаў Канцэвіч.
У нас ёсць гнілічкі, адказаў я.
Некалі ў нас у Млынішчах расла велізарная дзічка, варухнуўся Канцэвіч. Ён ляжаў на жываце ў вазку, быў накрыты клятчастым пледам і падпіраў рукой галаву. Я да гэтага
часу памятаю смак узвару з той дзічкі. Л сёння ў маім садзе спеюць бергамоты, мліеўскія, дэво, але ні адна з гэтых груш так не падабаецца, як дзічка з майго дзяцінства.
Я не мог зразумець, што хочуць ад гэтага ляжачага мужчыны людзі, якія збіраюцца ў яго двары. Мне здавалася, што і Аліса Бубеняк, што самотна паліла ля басейна, і Аксен Вахаба, які рознымі галасамі размаўляў перад люстэркам у прыбіральні рэдакцыі «Валынскага кур’ера», быццам у ім жыло дзве душы, як у яйку два жаўткі, і самаўлюбёная Кацярына Варыч, якая за бездакорнай усмешкай хавае свае глыбока інтымныя праблемы, і Станіслаў Кошаль, што буркуе каля рудой дзеўкі, і ўсе іншыя мужчыны і жанчыны, якія былі ў гэтым прыгожым грушавым садзе, дзе наліваліся сокам бергамоты, шукалі нейкай сілы ў гэтага бездапаможнага чалавека, што не мог дайсці да прыбіральні і справіцца там без старонняй падтрымкі. Я паглядзеў на яго ўсмешку і чыстыя здаровыя зубы, і мне здалося, што я бачу волата, які зваліўся з іншай планеты, а вакол яго кешкаюцца карлікі, і кожны хоча да яго дакрануцца, бо думае, што ён зроблены з іншага, чым яны, матэрыялу.
Гаспадыня вынесла каву і гарбату, і калі ўсе началі частавацца, Канцэвіч вярнуўся да Хамічэўскага:
Аліна і Уладзік, зайдзіце з Мікалаем Васільевічам у хату.
Мы дапамаглі яму заехаць у дом, і мама зачыніла за сабой дзверы. Невялікая гасцёўня была застаўлена кніжнымі шафамі.
Дарэчы, Аліна, вы ў мяне яшчэ не распісваліся?
А дзе трэба распісацца?
Блізкія мне госці распісваюцца на ручніку. Уладзік, адчыні вупь тую шафу, паказаў пальцам.
Я адчыніў старую скрыпучую шафу.
Падай мне гэты ручнік.
Я працягнуў яму скрутак белай тканіны, Канцэвіч разгарнуў, і я ўбачыў, што доўгі ручпік спісаны аўтографамі людзей, якія нехта клапатліва вышыў. Ён дастаў з вазка шарыкавую асадку.
Распішыцеся, Аліна, і ты, Уладзік, каб я заўсёды памятаў сённяшні дзень, і вас, і грушы ў гэтым садзе.
Мы распісаліся, і ён папрасіў мяне пакласці ручнік назад у іпафу. Імгненне ён узрадавана глядзеў на нас, а потым апамятаўся і сказаў Хамічэўскаму:
Гэтай ноччу да мяне прыходзілі хлопцы з канторы каля стадыёна.
Хамічэўскі збялеў, дастаўз кішэні нататнік, акуляры і напісаў вялікімі літарамі: «Што яны хацелі?»
Мне гэтага не сказалі, адказаў Канцэвіч.
«Яны былі ў хаце?» напісаў стары.
Яны круціліся пад вокнамі.
«Хто іх бачыў?» зноў запісаў і паказаў Хамічэўскі.
Бацька стаў заўважаць, што хтосьці шнарыць пад нашымі вокнамі. Гэтай ноччу ён нацягнуў конскую ляску на палову чалавечага росту, каб не закранулі каты, куніцы ці сабакі, абснаваў увесь сад, а раніцай выявіў, што лёска парваная ў многіх месцах. Мпе ён прызнаўся, пгго гэта ўжо не перпіую ноч нехта блукае вакол нашага дома.
«Ты ўпэўнены, што гэта не зладзеі?» паказаў запіску стары, вырваў лісткі, скамячыў, паклаў у гасцявую попельніцу, запаліў, і мы глядзелі, як згараюць, пакрываюцца жарам і чадзяць спісаныя ігаперкі.
Дастаткова, Мікалай Васільевіч, гэтага Бетховенавага тэлеграфа, злосна сказаў Яўген Канцэвіч. Што яны мне зробяць? Пасадзяць? Але калі яны мяне з ляжачага зробяць сядзячым, то я ім за гэта толькі падзякую.
Яшчэ падкінуць нешта, адгукнуўся стары і асцярожна азірнуўся. У пазамінулым годзе Бердніку* падкінулі парнаграфію, а Рудэнку** даляры, таму што лічылі, што Бердніка болып цікавяць жанчыны, а Рудэнку грошы.
Ну і хай падкідваюць, раззлаваўся Канцэвіч. Вось у мяне пачак самвыдату, я не хаваюся, дастаў з кніжнай паліцы побач надрукаваныя лісты на папяроснай паперы.
Мама ўзяла некалькі раздрукаваных старонак.
Можна я вазьму пачытаць? папрасіла Канцэвіча.
* Алесь Берднік (1926 2003) украінскі пісьменнік-фантаст.
** Мікалай Рудэнка (1920 2004) украінскі пісьменнік, філосаф.
Бярыце, калі не баіцеся, што ў вас іх знойдуць.
Ды хто іх у Тураўцы знойдзе? грэбліва сказала яна.
А гэта? паказала іншыя паперы.
Бярыце і гэта.
Дзякуй, згарнула і схавала ў сумачку.
У хаце стала ціха, і я гіачуў за дзвярыма жаночы смех і густыя мужчынскія галасы.
Да чаго зводзіцца ўся нашая прагрэсіўная літаратура і самвыдат? ігільна паглядзеў у вочы старому Канцэвіч. Да таго, што расейцы калісьці адсюль сыдуць.