• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    Хто гэта? спытала я.
    Гэта Чаўіпэску, адказаў манах.
    Дапамажыце майму мужу, папрасіла я.
    Мы спяшаемся да Тырговііптэ, мовіў Чаўшэску.
    Аўтамабіль натужна загуў, грабпуў коламі і знік у снежным пыле...
    Падкладзі япічэ гарбузовай кашы, папрасіў я. I падлі малака.
    Толькі не забывай трымаць роўна спіну і дзве кнігі пад пахамі, нагадала, падліваючы мне з гладыша малако.
    Калі ўжо перастанеш мучыць мяне сваімі манерамі?
    Калі ты іх засвоіш.
    Я глядзеў, як яна збіраецца, бегаючы з пакоя ў пакой.
    А чаму мы сёнпя едзем у Жытомір?
    Мяне выклікаюць у раённы аддзел культуры.
    А для чаго табе я?
    Хіба ты не хочаш пабачыць Бакальца ці Мікалая Васільевіча?
    Я моўчкі даеў кашу, запіў малаком і пачаў збірацца.
    У аўтобусе мы сядзелі моўчкі, і мама пра нешта сваё думала, а калі ішлі цераз Жытні рынак, яна была так паглыблена ў свае псражыванні, што нават не звярнула ўвагі на Бэн-Цыёна Вундэрмахера, піто прадаваў цюльку і, бліскаючы залатымі зубамі, заклікаў прыезджых сялян:
    Прадай масла, бо растане, Купі цюльку, бо не стане.
    Каля ўнівермага мы селі ў тралейбус і пад’ехалі да вуліцы Лесі Украінкі, а потым зайпілі ў шэры чатырохпавярховы дом, абсаджапы кіпарысамі.
    У кабінеце, у які мы зайшлі, сядзела тоўстая жанчына з мітуслівым позіркам і капічкай на галаве, абцягнутай сеткай, з якой тырчалі шпількі.
    Я з Тураўца, сказалі мама. Мяне выклікалі...
    Вы Іванюк Аліна Маркаўна? не дала ёй дагаварыць жанчына, кінуўшы на нас кароткі пранізлівы погляд. Мы вымушаныя скасаваць з вамі працоўны дагавор.
    А чым жа я буду займацца? разгубілася мама.
    У вас няма адукацыі.
    Я вучылася ў культурна-асветным вучылішчы, пралепятала яна.
    Але вы яго не скопчылі.
    Вы ведаеце, што я выйграла конкурс імя Ляташынскага?
    Я ў курсе, адвярнулася жанчына і пачала корпацца ў шуфлядзе.
    Дык што мне рабіць?.. спыталася мама.
    На жаль, нічым не магу вам дапамагчы, адказала жанчына.
    I ў яе голасе я адчуў спачувальныя ноткі.
    Я ведаю, ціха адказала мама.
    Мы моўчкі выйшлі з кабінета і пайшлі цераз увесь горад.
    Куды мы ідзём? спытаў я.
    He ведаю, адказала яна.
    У рэдакцыі газеты «Валынскі кур’ер» мама пацягнула мяне па другі павсрх і штурхнула цяжкія, абцягнутыя цёмным дэрмацінам дзверы.
    Гэнё Бакалец стукаў на машыпцы нейкас інтэрв’ю, расіпыфроўваючы запісы з дыктафона.
    Мне трэба з табой пагаварыць, сказала мама. Бакалец кінуў машынку і падняўся.
    Хадземце, іуг нельга, паказаў пальцам на сцены.
    Мы выйшлі з рэдакцыі і найпілі ў парк. Дрэвы ўжо зачапі ла восеньская пазалота, і клёны нагадвалі моцных мужчынаў з ранпяй сівізной.
    Нават не ведаю, з чаго пачаць, сказала маці, і ў яе голасе было шмат адчаю. У мяне, Гэнё, зямля пад нагамі гарыць, і не ведаю, за іпто ханацца. Я як спаўзаю ў прорву і дзе ні ўхаплюся рукою за выступ, усюды пада мной правальваецца зямля. На допыце капітан дзяржбяспекі Мікалай Алейнік разарваў мой дыплом уладальніка Гран-пры, а сёння ў кабінеце на Лесі Украінкі мне паведамілі, іпто разрываюць са мной працоўны дагавор і я ўжо не буду працаваць у бібліятэцы. Я нават не ведаю, для чаго я табе гэта кажу. Хіба ты можаш мне чым-небудзь дапамагчы?!.
    Мы ішлі гіа бульвары, і даўганогі Гэнё, надобны на сцізорык, разгублсііа слухаў яе адчайную споведзь.
    Я сапраўды нічым не магу дапамагчы, адказаў ён. Я магу толькі напісаць пра ўсё, што яны з вамі зрабілі. Калі ў гатай краіне знішчаюць таленавітых людзей і затыкаюць глоткі прэсе, то я знайду, як паведаміць пра гэта свсту, і яны пра гэта пашкадуюць. Прабачце, павінен вярнуцца ў рэдакцыю, збянтэжана развёў рукамі Гэнё.
    Развітаўся і пайшоў бульварам, згорблсны і прыгнечаны ад пачутага, а мы павярнулі да Барыса Тэна.
    Стары сустрэў нас радаснай усмешкай, быццам бы мама ўжо пакуе чамаданы, збіраючыся ў Венскую оперу, і прыйшла да яго развітацца.
    Як вашы ўражанні ад паездкі на Жандарскую?
    На якую Жандарскую?
    Так называлася калісь вуліца, на якую вас вазілі ў акуратны будыначак пад елкамі. У царскія часы там была жандармерыя, да вайны НКУС, у вайну гестапа, а цяпер КДБ.
    Нічога... адказала мама. Быў там лысаваты капітан. Спачатку нават са мной жартаваў. «Есць самвыдат, а яшчэ тамвыдат, ласкава ўсміхаўся мне. За тамвыдат даюць болыті, чым за самвыдат».
    Хай вас не збівае з панталыку ветлівасць афіцэраў КДБ, адказаў стары. Гэта ў іх такі стыль.
    У кватэры Хамічэўскага адчувалася дыханне кніг. У промнях сонца, мякка калыхаючыся, лётаў у наветры кніжны пыл.
    Мы сядзелі ў гасцёўні за масіўным сталом, пілі чорную індыйскую гарбату, і яе даўкі смак навязваў спецыфічную танальнасць нашай размовы.
    Але чаму? Чаму яны зрабілі ператрус у маім доме?! адпіўшы гарбаты, абурылася мама. Хто ім сказаў, што ў мяне ёсць ліст Караванскага?
    Асабліва калі ўлічыць, што вы яго, напэўна, нават не чыталі, зазначыў стары.
    Я чытаў, скрыпнуў крэслам я і ўважліва паглядзеў на маршчыністы твар старога.
    Гэта адзінае, Уладзік, што можа суцешыць у гэтай несуцяшальнай сітуацыі, сказаў стары, падліваючы сабс ў кубак гарбату. Скажыце, Аліна, каму вы гіаказвалі гэты самвыдат?
    А каму я магла гэта паказаць? абурылася мама. Думаеце, я толькі і раблю, што прымаю ў Тураўцы гасцей і тачу з імі лясы? На мне козы, куры, агарод, муж, двое дзяцей, кухня, праца.
    Калі Наталля Зух прыязджала ў госці і ты шукала ёй кружэлку, яна бачыла гэты ліст на кніжнай шафе, сказаў я. За сталом стала так ціха, што было чуваць, як гудзе на кухні прыліплая да ліпучкі муха.
    Вось і адказ на пытанне, хто наклікаў на вас ператрус, спачувальна паглядзеў на маму стары.
    Яна пачырванела і ўскрыкнула, як уджаленая:
    Але я ёй не паказвала! Яна сама ўбачыла гэтыя паперкі, калі разглядала маю хатнюю бібліятэку.
    Гэтага было дастаткова, каб навесці на вас хлопчыкаў з Жандарскай, з дакорам сказаў стары. Я ж вас папярэджваў, як толькі яе ўбачыў, што гэтая жанчына вам зайздросціць.
    Мама змоўкла, пачырванела, як апараная гарачай бульбінай, але раптам спахапілася:
    У нас япічэ ёсць у горадзе адна справа. Дзякуй за ўсё. Нам трэба ісці.
    Яна выскачыла з-за стала і кудысьці пабегла, а я, як шчанюк, засопшыся, бег за ёй. Мы ўлезлі ў натаптаны пасажырамі тралейбус, і мялс прыціснула да дзвярэй гладкая цётачка, цяжка абаперлася аб мяне і дыхала гарэлачным перагарам.
    Падыміцеся ў салон, сярдзіта засіпела ёй мама.
    А табе гэта што, таксі? агрызнулася цётка. Здаровая дзявуля такая. Магла б і прабегчыся.
    Выходзь адсюль, бо яна цябе сваім задам раздушыць, выцягнула мяне на прыпынку мама.
    Мы прайшлі два прыпынкі і ў 1-м Каракульным завулку зайшлі ў двор з будылкам пад чырвонай дахоўкай, у якім хрыпеў, нацягваючы ланцуг, здаровы сабака. Двор быў вымаілчаны бетоннай пліткай. Над ганкам расла старая раскідзістая груша-сімірэнка, на спадзістай тоўстай галіне якой ляжаў рыжы кот і назіраў за намі. Здзіўленая нашым з’яўленнем, ла брэх сабакі выйшла Наталля Зух.
    He чакала? спытала мама.
    Шчыра кажучы, не чакала, разгубілася Зух.
    Ведаеш, чаму я лрыйшла?
    Здагадваюся, агоўталася япа і зларадна паглядзела на маму.
    Гэта ты навяла на мяне ператрус?
    Мы стаялі ў двары: Зух у прыадчыненай верапдзе, a мы пад галінай, на якой ляжаў рыжы кот.
    Ты, думаеш, гэтага не заслужыла? успыхнула Зух, і ў яе вачах загарэліся помслівыя агеньчыкі. Калі я пачула, як ты спяваеш на прэзентацыі кнігі Вахабы, я ііе злаходжу сабе месца. Праз цябе я страціла сон. Я ніколі не буду так спяваць,
    як ты, і ад мяне ніколі не будзе так шалець публіка. Пакуль ёсць ты, мне не будзе спакою ў гэтым свеце. Ператрус у тваім доме гэта найменшая плата за мае бяссонныя ночы.
    Ты сапсавала мне кар’еру, гучна сказала мама, імкнучыся да яе ў веранду, але Зух адштурхнула яе ад сябе.
    А ты атруціла мне жыццё, злосна засіпела яна. Ідзі адсюль. Цябе ўжо не пусцяць ні на адну сцэну.
    Імгненне маці парывалася ўчапіцца ў яе валасы, алс ўзяла сябе ў рукі.
    Нават калі ў мяпе адбяруць сцэну, у мяне ніхто не адбярэ майго голасу. I ты будзеш заўсёды памятаць, што недзе ёсць я, і праз гэта ніколі не будзеш мець спакою.
    Развярнулася і пайшла з двара Наталлі Зух, але не з яе жыцця.
    Барацьба Зух з маці была жорсткай і цёмнай, як зубныя камяпі. Так знішчаюць адзін аднаго лютыя ворагі.
    Увечары мама дастала з шуфляды стала ў гасцёўні свой пахавальны сцэнар, узяла ручку, штосьці дапісала і выкрасліла.
    Уладзік, паклікала мяне, калі я памру, каб нагі Наталлі Зух не было на маім пахаванні. Чуеш? Пахаванне гэта вельмі інтымная рэч у жыцці чалавека.
    Закрыла шуфляду і доўга сядзела за сталом, гледзячы на сваю вясельную фатаграфію з бацькам. А потым варухнулася і сказала здушаным голасам:
    I яшчэ, Уладзік, сабралася з думкамі, і на яе лбе з’явілася дзіўная зморшчынка. He выкідвай дзедаву трэску. Твой дзед сапраўдны мужчына. I, як у кожнага сапраўднага мужчыны, у яго павінна быць трохі дзікунства. Дазволь твайму дзеду мець гэтае дзікунства.
    Пасля гэтага я ніколі болып не выкідваў дзедаву трэску.
    29.	ШКЛЯНОЕ ВЯСЕЛЛЕ СВІРЫСЦЕЛАВЫХ. 1978
    27 жніўня Свірысцелавы святкавалі пятнаццаць гадоў шлюбу. Яілчэ міюгія хадзілі ў тэнісках і фугболках, хоць больш асцярожныя ўжо апраналі швэдры і курткі, але ў нядзелю цяпло зноў вярнулася, і мама сказала:
    Хоць нам не да гулянняў, але павінны ехаць да Свірысцелавых. У іх сёння шкляное вяселле. Я купіла ім набор келіхаў.
    Назразала ў садзе букет вяргіняў, бацька завёў матацыкл, і мы паехалі. Да Свірысцелавых мы прыбылі на паўтары гадзіны раней, і маці пачала гаспадыні дапамагаць на кухні. На гэты раз бацька ўпершышо не рамантаваў нікому аўтамабіля, пасудамыйнай машыны або сокавыціскалкі, а быў з намі. Праўда, Рыта паскардзілася яму, што Эля зламала магнітафон, і бацька яго адразу разабраў і пачаў у ім капацца.
    А Уладзік і дома так маўчыць? ляскаючы каструлямі, пацікавілася Рыта.
    Гэта яшчэ той хлоітчык, адказала маці. Ён будзе ўвесь дзень назіраць за кожным, а потым нешта як выдасць, не ведацьмеш, куды схавацца.
    Нсшта вульгарпае?
    He, але гэта будзе такая праўда, што лепш яе не чуць, наразаючы вяндліну, адказала маці.
    Яны поркаліся з Рытай на кухні, і адтуль даносіліся пахі маянэзу і варанай бульбы.
    Эля, схадзі ў краму і прынясі сітро. Дзесяць бутэлек, крыкнула з кухні Рыта. Можаш узяць Уладзіка, каб дапамог. Грошы ў серванце.