Клетка для івалгі

Клетка для івалгі


Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
88.26 МБ
Яму затрымалі прысваенне звання капітана і абяцаную пасаду началыііка іптаба эскадрыллі. Тэрмін выслугі ў вайсковым званні старэйшага лейтэнанта ў яго скончыўся яшчэ ў пачатку года. Абяцаная пасада начальніка штаба эскадрыллі давала яму права на паступленне ў акадэмію, куды ён так імкнуўся.
Але калі з Жандарскай інфармацыя пра тое, што жонка авіяцыйнага тэхніка Рыгора Іванюка звязана з украінскімі дысідэптамі, а Максім Корсакаў набліжаны да гэтай ненадзейнай сям’і, трапіла ў полк, яго шанцы зрабіць кар’еру сталі
яшчэ болып ілюзорнымі. Камэск нават пагражаў адхіліць яго ад палётаў. Свірысцелавы, Папушавы і Дуніны адразу ад нас адмовіліся, быццам ніколі і не сябравалі. А Корсакаў гэтага зрабіць не мог. Ён быў інтэлігентным афіцэрам, пазбаўленым тыповай для расейцаў пыхі да іншых народаў. Нават Мікалай Хамічэўскі гэта заўважыў:
Ваш Апалон, Аліна, не падобны на свайго радавога супляменніка, якіх мне давялося шмат бачыць у савецкіх і нямецкіх лагерах.
Які Апалон? засмяялася мама.
3 якім мы сядзім за адным сталом.
Яны пілі віно і размаўлялі, быццам хацелі загаварыць свае непрыемнасці, смерць Гэні Бакальца і ўсё дрэннае, што нечакана ўварвалася ў іх жыццё.
А каго з рускіх цароў вы лічыце самым магутпым? спытаў Корсакаў.
Сталіна, адказаў стары. Цары нават не марылі пра тое, што зрабіў сын грузінскага шаўца з горада Горы. Ніколі Расійская імнерыя не мела такой магутнасці, як пры Сталіне, калі Масква кіравала сваімі войскамі ў цэнтры Еўропы. Але пасля Другой сусветнай вайны сітуацыя паўтарылася, як пасля паразы Напалеона. Савецкія людзі, якія былі на прымусовых работах або ваявалі ў Еўропе, заразіліся еўрапейскімі ўяўленнямі аб жыцці. Народы, якія разбілі Гітлера, чакалі ад улады болыпай свабоды, спынення тэрору, ліквідацыі калгаснай сістэмы, зняцця цэнзуры.
Вы кажаце, Мікалай Васільевіч, аб свабодзе, быццам для большасці нашых людзей гэта нешта важнае. Для народа, які перажыў тыранію і прыгон, свабода гэта пусты гук, і бохан чорнага хлеба для большасці значыць болып, чым свабода.
Але для свабодных людзей свабода патрэбна, як паветра, і калі яе не стае, яны адразу задыхаюцца. Вось чаму за імі пастаяппа сочаць, даліў віно ў келіхі стары.
Мы сядзелі ў прапахлай кніжным пылам гасцёўні Барыса Тэна і слухалі яго бяскопцыя каламбуры. У той дзень ён пераскокваў з мовы на мову, распавядаў кур’ёзы са свайго жыцця, нібы адчуваў, што бачыць Максіма Корсакава ў апоішіі раз.
Лд віна і жартаў на мамчыных шчоках выступіў румянец, і яна стрымана смяялася, але гэты смех быў нейкі сумны, быццам мы ўсе развітваліся адзін з адным. Нам было добра, але я адчуваў, што мы ўжо ніколі не будзем больш разам вось так сядзець за адным сталом.
Калі мама, зірнуўшы на гадзіннік, пачала збірацца дадому, Корсакаў паглядзеў у вочы старому і ўсхвалявана сказаў: Калі мы болып ніколі не пабачымся, я хачу сказаць вам, Мікалай Васільевіч, што мне будзе не хапаць гэтых размоў. I успамінаючы вас, Аліну, Уладзіка, туіо адкрытасць і непасрэднасць, якая заўсёды была паміж намі, я буду па гэтым сумаваць.
Стары ўважліва паглядзеў на Корсакава.
Што ж... Гэта тваё жыццё. Рабі, як лічыш патрэбным.
Паціснуў руку і моцна яго абняў.
Ён правёў нас да трамвайнай лініі і доўга глядзеў услед, a калі я азірнуўся якраз каля Жытняга рынку, ён усё яшчэ стаяў, быццам спрабаваў на нас наглядзецца.
Л раніцай Максім Корсакаў зляцсў з васчшага аэрадрома і больш не вярнуўся. Я расказваю ўсё, як было, па словах бацькі і з тых скупых размоў і здагадак, якія давялося пачуць.
Раніцай у палку началіся навучальныя палёты. Максім Корсакаў меў заданне перахапіць кантрольную цэль над Заходпяй Украінай. Бацька быў аіюшнім, хто бачыў Корсакава. Ён папрасіў заправіць поўныя бакі, хоць палежала заправіцца напалову. За блок жуйкі, якой запасся, калі служыў ва Усходняй Германіі, запраўшчык паліў яму поўныя бакі паліва.
Хачу сёння налётацца, сказаў запраўшчыку, і той з разуменнем кіўнуў.
Бацька адразу заўважыў, што Корсакаў бледны, на твары ў яго выступілі чырвоныя плямы, а калі сеў у кабіну, дрыготкімі рукамі доўга не мог далучыць фішку радыёстанцыі, і бацька дапамог яму гэта зрабіць, агледзеў самалёт і забраў лесвічку.
Корсакаў уключыў рухавік і паведаміў па радыёсувязі:
Чатырыста трынаццаты. Дазвольце ўзляцець.
Чатырыста трынаццаты, узлёт дазваляю, адказаў голас кіраўніка палётамі.
Самалёт зароў, выплюнуў з сапла агонь, разагнаўся і ўзняўся ў нсба. Ён ляцеў на захад для перахопу кантрольнай цэлі, але каля мяжы самалст знік з экранаў радараў. Як паказала расследаванне, ён ляцеў проста ў Аўстрыю і не рабіў ніякіх разваротаў. Надвор’е было добрае. Нават калі б навігацыйныя прыборы выйшлі са строю, ён па сонцу мог вольна арыентавацца. Хаваючыся на нізкай вышыні ад радараў савецкай і чэхаславацкай супрацыіаветранай абаропы, Корсакаў прызямліўся ў аэрапорце «Швехат». У той дзень усе, хто быў у венскім аэрапорце, бачылі, як на пасадку заходзіць дзіўны самалёт, які з’явіўся печакана, як прывід з цяжкага сну. За самалётам, перакручваючыся на ветры, цягнуўся тармазны парашут. Калі Корсакава затрымала аўстрыйская паліцыя, ён меў на руках пасведчанне пілота першага класа, дыплом аб заканчэнні ваеннага вучылішча, атэстат сталасці і пасведчанне аб нараджэнні.
Вестка пра тое, што ў Лўстрыі сеў савсцкі ваенны самалст, пагнала ў аэрапорт шумных журналістаў.
Чаму вы прызямліліся ў Вене? на ламанай рускай мовс крычала журпалістка, спрабуючы нрарвацца праз кардон паліцыі.
Горад, які мае Венскую оперу, не можа зрабіць зла, адказаў ён.
Іэтая фраза, апублікаваная ў газеце «Wiener Zeitung», разварушыла аўстрыйскі патрыятызм, і пасля доўгага ўзважвання ўсіх палітычных наступстваў для Аўстрыі прызямлення чужога зніптчальніка і рэакцыі на перадачу пілота савецкаму боку ўладьі па просьбе пілота перадалі яго амсрыканскай амбасадзе.
У Венс рэзідэнцыя ААН, сказаў бацька, марпа іпукаіочы ў савецкіх газетах весткі аб выкраданні самалёта. Там яго будзе не проста ўзяць савецкім спецслужбам.
Амбасада ЗША ў Аўстрыі дапамагла Корсакаву з просьбай даць палітычны прытулак. Паводле інфармацыі, якую бацька скрозь выццё глушылак пачуў на хвалі радыё «Свабода», яго забралі ў ЗША, дзе ўладкавалі на працу і дапамаглі з жыллём.
Калі Максім Корсакаў заявіў, што ва Украіне пераследуюць іптэлігенцыю за тое, што адмаўляецца капітуляваць перад
русіфікацыяй, і распавёў гіра гісторыю маці, выбухнуў гучны міжнародны скандал.
А гэта праўда, што Су-9 ніколі не пастаўлялі за мяжу? спытаў я бацьку.
Хто табе такое сказаў?
Я чуў на дні нараджэння ў Папушавай.
Ды каму ён патрэбны? абурыўся бацыса. Ён ужо даўно састарэў. Су-9 адзін лётчык перагнаў у Ірак яшчэ ў 1961 годзе, дзе яго разабралі і адправілі ў Амерыку. Усе выкрадзеныя ў Савецкім Саюзе самалёты амерыканцы дастаўляюць у Неваду на авіябазу Грум Лэйк. Там ёсць сакрэтнае падраздзяленне «Рэд Хетс», у якім вывучаюць самалёты варожых краінаў.
Значыцца, Корсакаў ніякіх сакрэтаў не перадаў? асцярожна пацікавіўся я.
Ды якія сакрэты? узлаваўся бацька. Зімой Су-9 здымуць з узбраення, а нам прыгоняць дваццаць трэція МіГі са зменлівай геаметрыяй крыла.
А ты іх бачыў?
Ды бачыў.
Якія яны?
Падобныя на каратканогую жанчыну.
А чаму ў Скамарохах няма дваццаць пятых МіГаў?
Тут яму няма дзе разагнацца. Дваццаць пяты ствараўся для прыкрыцця ад крылатых ракет з Арктыкі, дзе няма суцэльнага радыёлакацыйнага поля. Там, дзе лётаюць самалёты НАТА, там лётаюць і дваццаць ііятыя МіГі, а Скамарохі гэта тыл. Генералы лічаць, што тут можна лётаць і на старых Су-9.
Падтрымліваючы размову, я ведаў, што з бацькам можпа гаварыць толькі пра тэхніку і самалёты, бо ўсё астатняе яго не цікавіла, а мяне сапраўды цікавіў Корсакаў. Пасля яго ўцёкаў маю душу раздзіралі складаныя пачуцці. Я раўнаваў яго да маці і не мог змірыцца, што яго ўжо ніколі не ўбачу. Толькі цяпер я адчуў, што мне будзе бракаваць яго стрыманасці, такту, непасрэднасці, умення падтрымліваць са мной размову, як з роўным, і яшчэ чагосьці, чаго я не мог тады растлумачыць.
Калі ён збег за мяжу, мама не знаходзіла сабе месца. Яна схуднела і хадзіла задуменная, а яе песні былі працяглыя і сумныя.
У адзін з такіх дзён у Туравец нрыехала незнаёмка. Ягіа была ў капелюшы і свстлым плашчы. Трымалася дзяўчына лёгка і нязмушана, быццам прыехала да даўніх знаёмых.
Мяне зваць Вольга Блажыеўская усміхнулася яна, папраўляючы светлыя валасы, што густымі хвалямі выцякалі з-пад шапкі. Маё прозвішча вам нічога нс кажа. Мяне да вас прыслаў бацька, які пс змог прыехаць, таму што за ім сочаць. Адкуль вы? насцярожана спытала мама.
3 Кіева.
Сядайце, запрасіла яе да стала.
Дзякуй.
Яна паклала капялюш на калені, валасы рассыналіся, і дзяўчына паправіла іх рукой.
Дык якія справы прымусілі вас выправіцца ў дарогу? спытала маці і ўважліва паглядзела на дзяўчыну.
Кінулася ў вочы, што госця была смелая і адкрытая.
Уласна, гэтыя справы болын датычацца вас, усміхнулася дзяўчына, доўгімі пальцамі прытрымваючы капялюш. Адзін чалавек перадаў вам ліст, які, паверце, было досыць складана даставіць сюды з-за акіяна. Яго вам перадаюць праз трэція рукі, але я рада, што нарэшце гэта зрабіла.
Яна дастала з сумачкі томік Гамсуна і выняла з яго чысты канвсрт.
Вазьміце.
Маці ўзяла ліст, і яе вочы радасна ўспыхнулі.
Ведаеце, ад каго гэты ліст?
Ведаю, адказала яна, і на яе шчоках расцвілі ружы. Здымайце плашч, сядайце за стол. Вы ж з дарогі.
Сначатку я б хацела памыць рукі, устала дзяўчына. I дзе тут у вас прыбіральня?
Маці вывела яе ў двор і замітусілася, накрываючы стол. А калі прыйшла дзяўчына, яны хутка знайпілі агульную мову і паводзілі сябе, як сяброўкі.
Пасля абеду госця агледзела наш сад, абышла горад і захоплена паляпала здаравенны гарбуз.
Я яшчэ такога не бачыла! А гэта што ў яго, бародаўкі? Я б тут жыла.
Але заставацца на апошні аўтобус д.зяўчына не захацела і, калі маці вызвалася яе правесці, катэгарычнай жэстам перасцерагла:
Гэтага не варта. Чым менш людзей будзе ведаць, да каго я прыязджала, тым лепш для вас.
Яны цёпла развіталіся, мама ўклала ёй у сумку груш, і дзяўчына пайшла на аўтобусны прыгіынак.
Я ведаў, што гэты ліст ад Максіма Корсакава, бо калі за бландзінкай зачыніліся брамка, мама зайшла ў спальню і доўга нс выходзіла, а гютым я ўбачыў яе заплаканай і шчаслівай. У ёй адразу з’явілася столькі жыцця, што яна спявала, бегала па хаце, хавалася ад мяне ў розныя куткі, перачытваючы дарагія радкі. У такой эйфарыі яна была некалькі дзён, аж я не вытрымаў і адчуў велізарнае жаданпе прачытаць тое, што атрымала маці. Я не мог нічога з сабой зрабіць. Гэта было падобна на нястрымнае імкненне падлетка падгледзець скрозь шчыліну ў спальню, дзе зачыніліся муж і жонка. Я высачыў, куды яна хавае ліст, і, калі маці страціла пільнасць і кудысьці сышла, адкрыў шуфляду і дрыготкімі рукамі дастаў яго адтуль. Ліст ляжаў разам са сцэнаром яе пахавання. Я ўзяў ліст і адчуў, як звонка забухала маё сэрца. Мне падалося, што нехта зайшоў у двор. Спалохапа схаваў ліст назад, зачыніў шуфляду і выйшаў з хаты. На падаконніку грэўся кот. У садзе зашумеў вецер, з дрэва зваліўся на сцежку грэцкі арэх, і наступіла цішыня. Я пастаяў за парогам і вярнуўся ў хату. Абрус быў задранны, і калі б маці нечакана вярнулася, то здагадалася б, што я лазіў у яе скрыню. Я перастаў думаць, што раблю нешта бруднае, акрыяў, зноў высунуў скрыню, выцягнуў ліст, сеў на канапе, і ад інтымнага жыцця блізкіх мне людзей мае шчокі запалалі.