Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Улдзіс Лапіньш лічыўся вяршыняй аб’ектыўнасці ў музычным свеце рыжскіх прыхільнікаў оперы. Яго светлыя халодныя вочы і твар з выразнымі марпічынамі рабілі яго падобным да рымскага сенатара. Некалі яго палюбоўніцай была эфектная снявачка, якой ён не прысудзіў першае месца ў конкурсе маладых выканаўцаў. Пасля гэтага яна пакінула прафесара, які не мог даць неаб’ектыўную ацэнку. Опера была яго жыццём, прафесіяй і самым вялікім захапленнем.
Спявачкі былі як дзень і ноч: яркая чорнавалосая маці з рамантычнымі карымі вачыма і бледная, невыразная, светлавокая Аніта Азоліня. Яны падышлі абедзве да парэнчаў і паглядзелі ўніз, дзе цямнелі воды Даўгавы і можна было ўбачыць асветлепыя масты. Пад саборам Святога Пятра дасынаў сонны горад, і толькі дзе-нідзе ў дамах свяціліся вокны. Справа цямнеў Дамініканскі сабор, а наперадзе, падобны да спячага дракона, віднеўся Каменны мост.
Улдзіс Лапінып быў задуменны і бясстрасны. На яго поўным спакою маршчыністым твары не варухнуўся ні адзін мускул. Для спаборніцтва прафесар абраў мужчынскія гіартыі Арфея з оперы Глюка і Рынальда з оперы Гендэля. Абедзве партыі пісаліся для спевакоў-кастратаў і мелі прыкладна аднолькавы галасавы дыяпазон. Ен дастаў запісную кніжку, металічную шарыкавую аўтаручку, запісаў нумары з назвамі партый, звярнуў у трубачкі і запрапанаваў спявачкам. Маці выцягнула арыю Арфея, Азоліня Рынальда. Першай павінна была спяваць Аніта Азоліпя. Яна падышла да пюпітра,
усталяванага на назіральнай пляцоўцы сабора Святога Пятра, прафссар запаліў ліхтарык, асвятліў ноты, Лзоліня глыбока ўдыхнула волкае паветра, і з яе грудзей вырваўся пранізлівы голас, які разрастаўся, набіраў сілу і заліваў сонны горад. Расстаўленыя слухачы не всдалі, хто са спявачак павінен спяваць першай і якую каму арыю запрапануе Улдзіс Лапіньш. На вялікай адлегласці ад сабора Святога Пятра разабраць, хто спявае, было цяжка. Тэмбр і нюансы голасу знікаюць, застаецца толькі сіла гуку. Голас Аніты Азоліня рабіўся болып высокім, больш моцным, яе луджанае горла паказала ўсю сваю сілу, на якую была здатная Звонкая Моль. Голас дасягнуў асабліва пранізлівага іучання і замоўк. I тады да пюпітра падышла маці. Прафссар Лапіньш адкрыў ноты з арыяй Арфся, навёў па аркуш ліхтарык, маці расправіла грудзі, удыхнула, і яе і'олас разарваў перадсвітальную цішыню соннай Рыгі. Голас набіраў сілу, разрастаўся. Здавалася, што яе горла асабліва не напружвалася, а гук ішоў з нябёсаў, быццам гэта спявала не жанчына, а нейкая незямная істота. Арыя Арфея разбудзіла сонны горад, і ў дамах засвяціліся вокпы.
Гэта не арыя, а малітва. Чароўны голас, сказаў прафесар Лапіньш, калі маці замоўкла.
Яны спусціліся ўніз і сталі чакаць, пакуль да сабора Святога Пятра дабяруцца слухачы. Калі тыя сабраліся нарэшце каля Улдзіса Лапіньша, ён моўчкі выслухаў іх. Арыю Рынальда чулі каля Дома Чорнагаловых і на Камснным мосце, але не пачулі ў Земгальскім прыгарадзе, куды даляцела толькі арыя Арфея. А тютым стала вядома, што арыю Арфея чулі тую раніцу маракі рэфрыжэратарнага траўлера «Балтыка», што лавілі салаку ў Рыжскім заліве. Яны падумалі, што гэта слыхавыя галюцынацыі ці спеў сірэны.
Раней я думаў, што ў фортэ спявак з лепшымі галасавымі звязкамі не можа дасягнуць больш за сто дваццаць дэцыбелаў. А тое, што я пачуў сёння, не ўкладаецца ні ў якія ўяўленні аб чалавечым голасе, задумліва сказаў прафесар Лапіньш.
Так была перасягнутая Звонкая Моль, івто лічылася самай галасістай спявачкай Рыгі і ўсяго савецкага опернага свсту.
Гастролі невядомага тэатра з украінскай глыбінкі скончыліся трыумфам маці. Яе фатаграфіі і відэазапісы абышлі латвій-
скую прэсу і тэлебачаннс, а адзін відэазапіс трапіў у Швецыю, і адтуль прыйіпоў ліст жытомірскаму тэатру, у якім маці прапанавалі выгаднае замежнае турнэ. Гэтая вестка вельмі напалохала сакратара па ідэалогіі ЦК Кампартыі Украіны Валянціна Маланчука, і савецкія спецслужбы вырашылі, што Аліну Іванюк трэба неадкладна схаваць, каб яе больш ніхто не чуў і не бачыў.
33. КАНЦЭРТ ДЛЯ САМОТНАГА ЖАЎРУКА. 1978
Пасля краху, які зведалі бацькі, я часам думаю, што ўсе няшчасці, якія звальваюцца на чалавска, прыходзяць ці калі ён адхіляецца ад вызначанага лёсам шляху і пачынае ісці хібным кірункам, або даюцца, каб праз пакуты адкрыць у ім патаемныя сілы і прывесці да поспеху. Тады самая вялікая страта становіцца найбуйнейшым дасягненнем, падзенне узлётам, а няіпчасце і асабістая драма пастаментам, які ўзвялічвае чалавека. Гэты закон робіць пакутнікаў святымі, а няўдачігікаў паспяховымі людзьмі. Але ў сітуацыі з бацькамі гэты закон чамусьці не дзейпічаў, і я не разумеў, для чаго было небу не пускаць маці на сцэну, дзе яна адчувала сябе ў сваёй стыхіі. Бо кожны чалавек, які ўкладвае любоў, сілы і талент у справу, для якой нарадзіўся, удасканальвае свет і робіць яго лепшым.
3 бацькам было прасцей, ён хоць і страціў працу на ваенным аэрадроме, але працягваў прыдумляць розныя механізмы, якія заказвалі яму знаёмыя. У яго была незакончаная вышэйшая адукацыя, таму ў гэтай краіне ён не меў перспектыў для кар’ернага росту.
Я адчуваў, што ў гэтай гісторыі не хапае кропкі, і асуджана чакаў, калі наступіць развязка. Маці ўжо звольнілі з бібліятэкі, але яна ў здранцвенні чакала нейкага цуду, які выратуе яе і дапаможа падняцца на сцэну. Гэта быў болевы пюк пасля падзення, і я разумеў, што яна павінна ад яго адысці.
Аднойчы я пайшоў на сажалку. У вадзяной моркве ўскідваліся ўкормленыя карпы, у пяску грэбліся дзеці. 3 вады вылез дзед Марцін, мажны, у слізі, падобны на індзейскую рачную
начііару Мічыбічы, якой у ахвяру рыбакі кідалі сабаку. Я ляжаў і надстаўляў спіну сонцу, якое аддавала сваё апошняе цяпло.
Ты не супраць, калі я ля цябс пагрэюся?
Я падняў галаву. Побач стаяў Антонец. Я нічога яму не адказаў, але ён ужо сеў у пясок. На ім былі вузкія чорныя плаўкі.
А адкуль вы даведаліся, што я на стаўку? спадылба зірнуў на яго я.
Мы ўсё ведаем, сказаў ён і між інпіым спытаў: А Корсакаў нерадае вам лісты?
Я яго лісты не чытаю, пачырванеў я.
У мяпе закралася падазрэнне, што ў пашым доме паставілі жучок.
А твая маці?
He ведаю.
А ведаеіп, дзе ён зараз?
He ведаю.
Ты заўсёды так кантралюеш свае словы?
Толькі з афіцэрамі КДБ, сярдзіта адказаў я.
Ты не супраць, калі я япічэзтабой сустрэнуся? прапанаваў Антонец.
Навошта? злосна паглядзеў на яго я. Вы сапсавалі жыццё маіх бацькоў.
Гэта не я, падняўся Антонец. Гэта сістэма. Але нават у такіх умовах паміж намі могуць быць добрыя адносіны.
Нс думаю, няветліва адказаў яму.
Мне падабаецца твая адкрытасць. Пакуль.
Ён апрануўся, нетаропка пайшоў праз плаціну, і я доўга глядзеў яму ў спіну. Каля хваёвай пасадкі да яго пад’ехаў чорны аўтамабіль, Антонец адчыігіў дзвсрцы, сеў, дарога запыліла, і аўтамабіль знік на Высокай вуліцы.
На наступны дзень маці захацслася ўбачыць Хамічэўскага, Канцэвіча, Цыбульскую, і мы раніцай паехалі ў Жытомір. На досвітку яна спякла бульбянікаў з тварагом, узяла бутлю хатняй слівянкі, сліў, і раніцай мы прыехалі да старога. Ён адразу, адчыпіўшы, прапусціў нас у дом і ўзбуджана забегаў, пібы ведаў, што мы ўжо болып ніколі не будзем прыязджаць да яго так часта.
А ведаеце, Мікалай Васільевіч, стрымана сказала мама, я прыехала з вамі развітацца. I з Канцэвічам, і з пані Цыбульскай.
Стары нічога не адказаў, моўчкі падышоў да тэлефона і набраў нумар.
Спадарыня Адэліна, стрымана сказаў у трубку, яквы ставіцеся да таго, каб сустрэцца ў Канцэвіча з вашай апошняй вучаніцай, якая нарабіла шмат шуму ў горадзе? Калі? Праз гадзіну? Чакасм вас у Яўгена.
А Канцэвіча будзеце папярэджваць?
Навошта? здзівіўся стары. Прыём гасцей гэта яго традыцыйны штодзённы рытуал.
Я прывезла вам бульбянікаў з тварагом і слівянку, замітусілася мама, забіраючы з кухні сумку.
Гэта ўсё, Аліна, мы пакаштуем у Канцэвіча. Пойдзем.
Я ўзяў сумку, стары зачыніў дзверы, мы селі ў трамвай і пад’ехалі да Канцэвіча.
Канцэвіч ляжаў у інвалідным вазку, падпёршы галаву рукой, і назіраў за галубамі. У яго садзе бухалі грушы, і над бітымі падаліцамі кружылі восы і мухі.
Здаецца, мы сёння першыя наведвальнікі гэтагадома, замест прывітання сказаў стары.
Гэтую туравецкую суседку я гатовы прымаць у любы час, паказаў белазубую ўсмешку Яўген Канцэвіч.
А хто б у гэтым сумняваўся? прабурчаў стары.
Уладзік, зайдзі ў хату, вазьмі крэслы, папрасіў Канцэвіч.
I для пані Цыбульскай! крыкнуў наўздагон стары.
Я вынес ім крэслы, мы сядзелі і нязмушана размаўлялі, быццам нічога дрэннага не адбылося. Так вось размаўляючы, мы пачулі, як рыпнулі весніцы, і ў двор у светлым плапічы зайшла Адэліна Цыбульская, стрымана з усімі павіталася. Мама зайшла на кухню, наставіла на паднос бутлю слівянкі, бульбянікі з тварагом, фужэры і ўсё гэта ўлаштавала на століку ля Канцэвіча.
Калі ласка, запрасіла ўсіх да стала.
Яны моўчкі выпілі, і Канцэвіч пачаў хваліць бульбянікі, a затым выпілі зноў, таму што хацелі ап’янець, каб не адчуваць сябе вінаватымі за тое, што здарылася з маці.
Я вам, Аліна, калісь распавядаў пра оперную спявачку Кіры Тэ Канава, маці якой была ірландка, а бацька маоры? каб запоўніць напружанне, якім быў напоўнспы ўвесь сад, двор і сядзіба Яўгена Канцэвіча, пачаў стары. Яна гатуе гэтак жа віртуозна, як і вы.
Ах, Мікалай Васільевіч, стрымліваючы дрыжыкі ў голасе, сказала мама, нас паставілі ніжэй маоры. Мне ніхто не дасць грапт для навучання ў Лондане. Усё, што могуць мне даць у гэтай краіне, гэта плантацыю буракоў. Мой тэатр Ла Скала знаходзіцца каля Іўніцкай дарогі, дзе мяне чакае парассціланы лён. У мяне няма нават дыплома, каб застацца ў бібліятэцы.
Яна сказала гэта здушаным голасам, і я ўбачыў, як задрыжалі яе вейкі, але тут жа ўзяла сябе ў рукі і засмяялася.
Што такое дыплом? абурыўся стары. Ведаеце, колькі ў свецс дыпламаваных бездараў? А вунь мастак Максіменка з адным вокам і без вышэйшай адукацыі, а так бачыць колеры, як не бачаць мастакі з двума вачыма і дыпломамі акадэмій.
Без адукацыі ў нас сапраўды... адпіла з келіха слівянку Цыбульская. Хто вам, Яўген, настойваў гэтую слівянку?
Аліна, заварушыўся на інвалідным вазку Канцэвіч.
А на чым мы спыніліся? перапытала Цыбульская.
На дыпломе, нагадаў стары.