Клетка для івалгі

Клетка для івалгі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
88.26 МБ
Мужчына выйіпаў з залы, а праз некаторы час вярнуўся.
Гулянка працягваецца, весела сказаў ёй.
Яны пілі спачатку адпы, а потым у кампаніі з яе сяброўкамі. Тадэй замовіў ім яшчэ бутлік хатняй наліўкі. За паўгадзіны да Новага года нейкі чалавек прынёс у ііакеце вялікую скрынку. Тадэй з ім разлічыўся і падаў скрынку Але.
Прымерце.
Гэта былі новыя боты.
Лле я нс маіу іх прыняць, запратэставала яна.
Навагодні падарунак за кошт фірмы, якая панесла вам матэрыяльную шкоду, смешна надзьмуў пічокі мужчына.
Усю ноч яны святкавалі Новы год, а ііад раніцу Тадэй завёз яе на Караваевы Дачы. Запісаў мабілыіы тэлефон, і праз некалькі дзён яны сустрэліся.
Скажы, дзе ты ўзяў ноччу новыя боты? дапытвалася яна.
Няхай гэта застанецца маёй маленькай навагодняй таямніцай, загадкава ўсміхаўся ў адказ ён.
У пачатку дзевяностых Тадэеў бацька з Жоўквы* перасхаў у Кіеў, зрабіў палітычную кар’сру, купіў дом і перавёз сям’ю. На час іх знаёмства Тадэй быў разведзены. Яго жонка з’ехала па заробкі ў Італію, выйшла там замуж і забрала з сабой дачку. Ён перабраўся з бацькам у Кісў. Бацька быў на дзяржаўнай службе і не мог займацца бізнесам, таму весці сямсйпыя справы даручыў Тадэю з маці. Спачатку яны гандлявалі нерухомасцю і мелі некалькі рэстаранаў, а затым Тадэй стаў уладалыіікам вінных буцікоў, бо маці паспяхова спраўлялася і без яго.
Яны сустракаліся паўгода і доўга адно да аднаго прыглядаліся. Тадэй быў з грэка-каталіцкай сям’і, дзе паважалі сямейныя каштоўнасці. Яму патрэбна была інтэлігентная жапчына з традыцыйнай украінскай сям’і без савецкіх рудымептаў. Лла была менавіта такой. Таму праз паўгода сустрэч яны пабралі-
* Жоўква маленькі горад з вялікай колькасцю архітэктурных помнікаў эіюхі Рэнесансу, размешчаны ў 35 кіламетрах ад Львова.
ся. Вянчанне адбылося ў грэка-каталіцкай царквс* непадалёк ад Львоўскай плошчы. Пасля вяселля Ала перабралася ў яго дом у Кіеве. А праз год у іх нарадзілася дачка, якую назвалі ў гонар Тадэевай маці Насцяй. Дзевяць гадоў яны пражылі, як узорная шчасная сям’я. Займаліся выхаваннем дачкі, у якой выявіліся гуманітарныя схільнасці, і яна вывучала англійскую, іспанскую і фрапцузскую мовы.
Пасля шлюбу Ала расквітнела. У свае трыццаць дзевяць гадоў яна выглядала дагледжанай трыццацігадовай жанчынай, і менавіта ў гэты час яна зразумела, што ў яе жыцці не ўсё так бясхмарна, як здавалася.
Упершыню гэта выявілася падчас наведвання опернага тэатра. Яны сядзелі з Тадэем на балеце «Жызэль» у партэры каля ііажылой аўстрыйскай пары. Высокі мужчына гадоўсямідзесяці моўчкі трымаў у вялікай далоні руку сваёй прыціхлай жонкі. Ала паглядзела на аўстрыйскую пару, на старога, уся пастава якога выпраменьвала глыбокі ўнутраны спакой. На яго твары было напісана: гэтая пажылая жанчына самае дарагое, што ёсць у яго. Яна перавяла погляд на Тадэя і заўважыла: у яе мужу не адчувалася ўпэўненасці, што ён жыве менавіта з той жанчынай, з якой усё жыццё марыў жыць. I ціха пазайздросціла аўстрыйскай пары, бо зразумела, што гэты балет нагадваў яе з Тадэем сям’ю. To была старая бяздушная школа балета, узгадавапага на муштры і антыэратызме, якія падыходзілі толькі для гераічных спектакляў. У сваіх бледных пачках балерыны нагадвалі аблокі молі. Эмацыйна скаваныя, без найменшых перажыванняў, яны механічна кружылі па сцэне, як заведзеныя лялькі, дэманструючы добрую дрэсуру. Сваёй халоднай манатоннасцю балет выклікаў дрымоту. Час ад часу Алу адольваў сон, яна засынала, скаланалася і глядзела на трапяткое марыва асветленай сцэны. Пасля балета, падаючы ёй у гардэробе кажушок, муж спытаў:
* Грэка-каталіцкая царква украінская царква візантыйскага абраду, падпарадкаваная Папе Рымскаму. Існуе з 1596 года пасля падпісання Брэсцкай уніі. Была знішчана Расійскай імперыяй, а ў часы Савецкага Саюза знаходзілася ў падполлі. Храмы царквы знаходзяцца ў многіх краінах свету, дзе жывуць украінцы.
Табе не спадабаўся балет?
Я проста страшна стамілася, адказала яму.
Дома Ала доўга пе магла заснуць і думала, што яе жыli­ne гэта такі ж пазбаўлены актыўнага жыцця спектакль, у якім кожны абыякава выконвае адведзсную яму ролю. Але ёй падабалася сям’я, дом, дачка, забяспечанасць. Яна хацела жыць з Тадэем, выконваць ролю добрапрыстойнай жонкі, і каб Тадэй Швагуляк пры гэтым зрабіў яе суўладальніцай сваіх грошай і даходаў.
Ала ўжо даўію не атрымлівала задавалыіення ад інтымных адносінаў з мужам і вырашыла выпрабаваць усе магчымыя сродкі, каб захаваць сям’ю. Спачатку сваю незадаволенасць прыглушала купляй адзення, гютым ездзіла на Куранёўку ў кандытарскую, дзе гатавалі смачныя тарты і пірожныя. Гэта было яе рытуалам. Яна доўга падбірала вопратку, прыязджала на Куранёўку, сядала за пусты столік, замаўляла пірожныя, каву, і гэты прыемны рытуал доўжыўся амаль год, пакуль не заўважыла складкі на жываце. Непрыкметпа Ала набрала вагу, і калі на працы калега сказала, што яна паправілася, запісалася ў трэнажорную залу.
Лле настуніла восень, пачаліся кароткія дні, стала менш святла, і яна адчула, як у яе душу зноў упаўзае безнадзейнасць і меланхолія. Муж пракансультаваўся з дыетолагам, які гіараіў есць больш капусты, бананаў, яблыкаў і кітайскага лімонніка.
Ты зноў пакідаеш на стале шакалад? Я з цяжкасцю скінула пяць кілаграмаў.
Шакалад прадукуе гармоны радасці, буркнуў муж.
Лепш дрэнны настрой, чым складкі на жываце, незадаволена сказала яна.
Тадэй не шкадаваў грошай, болыпасць вольнага часу праводзіў у сям’і, раіўся, калі ўзнікала складаная сітуацыя на працы. Аднак Ала бачыла, што ўжо даўно не хвалюе мужа як жанчына. I калі аднойчы падчас інтыму ён абмяк і доўга пс мог прыйсці ў сябе, а потым гэта стала паўтарацца штораз, яна наважылася сказаць, ілто ім неабходныя змены ў адносінах, каб захаваць сям’ю. I Тадэй прапанаваў запісацца да моднага кіеўскага псіхатэрапеўта Аляксандра Мендэля, які выраіпаў
такія праблемы. Ён прымаў наведвальнікаў у сваім доме на Старавакзальнай.
3
Мендэль аказаўся сталым мужчынам з вялікімі залысінамі і кіслай усмешкай, што надавала ягонаму абліччу выгляд стомленага жыццём прафесара. Ён жыў у тыповай кіеўскай сталінцы з высокімі столямі і маленькімі балкончыкамі. Пасля знаёмства Мендэль правёў іх у свой кабінет.
Сядайце, паказаў на крэсла і сеў насупраць. Калі я працую з сямейнымі парамі, то гірымаю па адным. Зараз мы з вамі дамовімся аб сеансах на гэты тыдзень, а далей будзем вырашаць гэта ў тэлефонным рэжыме.
А сёння? пацікавіўся Тадэй.
Ала моўчкі назірала за паводзінамі Мендэля, які, здавалася, быў паглынуты размовай, а не аглядам іх.
Спачатку сфармулюйце, як вы бачыце сваю праблему. Што, уласна, вас да мяне прывяло?
Всдаеце, закруціўся ў крэсле Тадэй Швагуляк, у нас з жонкай ёсць усё: дзіця, дом, грошы, але няма, як бы вам дакладней сказаць, смаку да жыцця.
Ад нечаканасці, піто ён знайшоў дакладныя словы, Тадэю ажно перахапіла дыханне і яму стала гіяёмка за сваю шчырасць перад Алай. Ён пачырванеў, але хутка агоўтаўся.
А што пра гэта скажаце вы? звярнуўся да яе Мендэль. Жанчыны заўсёды бачаць прычыну канкрэтней.
Мне няма чаго дадаць, адказала яна. Муж сказаў усё вельмі дакладна. Мы хочам жыць разам, але, акрамя дзіцяці і жадання, у нас няма іншых прычынаў, каб захаваць сям’ю.
Дзіця і жаданне гэта ўжо нешта, прамармытаў Мендэль.
Але гэтага недастаткова, разгублена дадала Ала.
У кабінеце стала ціха, толькі было чуваць, як за акном крапае дождж.
Для пачатку я прапаную, каб кожны з вас успомніў, калі ўпершыню адчуў, што вашыя адносіны страцілі нрывабнасць і
загадкавасць, хруснуў пальцамі Аляксандр Мендэль. Але не абавязкова распавядаць. Важна, каб вы высвстлілі для сябе, калі гэта адбылося.
Ала ўспомніла ўсё з дакладнасцю да аднаго дня. Гэта было на восьмы год іх сямейнага жыцця. Яны сядзелі за навагоднім сталом. Насцечка ўжо спала. I калі секундная стрэлка скокнула ў Новы год і за акном заляскалі і зашыпелі святочныя салюты, яны радасна выпілі шампанскае, і тады Ала спытала:
Ты восем гадоў хаваў ад мяне, дзе ўзяў боты ў карчме на бульвары Лесі Украінкі, калі я зламала абцас. Ты падаўся мне тады добрым чараўніком. Як ты гэта зрабіў?
Муж наклаў сабе ў талерку крэветак і, вылузваючы іх з панцыраў, распавёў:
У маёй фірме ёсць Мірась, малады мснеджар з сяла Вялікія Прыцкі за Кагарлыкам. Ен купляе, каму трэба, падарункі на дзень нараджэння. Калі ты зламала абцас, я набраў яго нумар і кажу: «Мірасю, хочаш за дзве гадзіны зарабіць тры тысячы грыўняў?» А ён з нейкай дзяўчынай збіраўся святкаваць Новы год. «Ужо гюзна, кажа мне. Я сяджу за навагоднім сталом». Пяць тысяч, кажу, табе за працу, акрамя копіту ботаў, і дзве тысячы прадаўцу за навагоднія клопаты. Назваў нумар абутак, паўнату. Ён знайшоў прадавачку, выцягнуў яе з хаты, куніў боты і прывёз у кабак. Як бачыш, усё вельмі проста.
Ала паглядзела на яго тоўстыя пальцы, якімі ён лушчыў крэветак, на задаволены твар і бліскучыя губы і пашкадавала, піто спытала пра гэта. Так знікла загадка іх знаёмства, на якой трымаліся першыя і самыя глыбокія сімпатыі да мужа. I зразумела, што не варта было раскрываць гэты маленькі сакрэт, бо адносіны мужа і жонкі становяцца руціннымі тады, калі паміж імі знікаюць непрадказальнасць і загадка. У тую навагоднюю ноч у ёй неіпта зламалася, і Тадэй стаў ёй абыякавым. А потым заўважыла, што пазбягае інтымнай сувязі з ім і страціла да яго ўсялякую цікавасць. Яна была не з тых жанчын, якія піукаюць забаваў, каб кампенсаваць нішчымнае інтымнае жыццё. У Алы хапала хатніх клопатаў і праблемаў, звязаных з выхаваннем дачкі. Яна ўмела стрымліваць свае
жаданні, бо ведала значна горшага мужчыпу, які прыходзіў дадому ўначы з пахам гарэлкі і танных жаночых духоў, падаў у ложак, раніцай знікаў, а на выходныя ехаў з сябрамі на паляванне. Сацыяльна яе цалкам задавальняў цяперашні муж. I ўсё ж думка пра тое, што да канца дзён давядзецца адмовіцца ад яркіх эратычных перажыванняў і бурнага інтымнага жыцця выклікала ў яе панічны страх і адчай. Яна была не настолькі свабоднай у гэтай нестабільнай краінс, дзе стабільнымі былі толькі галеча і прорва, якая падзяляе багатых і бедных людзей, у краіне, якую маглі разбурыць сацыяльныя катаклізмы або паглынуць суседняя Расея, ад якой Украіна ніяк не магла канчаткова вызваліцца. Як болыпасць жанчын, яна баялася адзіноты, старасці, безграшоўя, хваробаў, маладых і нахабных жапчын, якія лічылі, што няма чужых мужчынаў, a ёсць мужчыны, якія часова належаць іншым жанчынам, таму Ала даўно падладзілася пад Тадэя, а ён пад яе. У трыццаць дзевяць гадоў яна была занадта мудрай, каб ставіць сваё інтымнае жыццё вышэй за свае страхі. I ўсё ж менавіта яно яе найболып непакоіла.