Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Якраз, узрадавалася яна. Ты падобная ў іх да маленькага мухаморчыка.
Мне ажно дыханне перахапіла такія яны былі добрыя.
Трошкі завялікія, памацала мама мой вялікі палец, але на восень будуць якраз. Ну, пойдзем. Нам трэба яшчэ шмат усяго набыць.
Мама схавала чаравічкі ў сумку і пацягнула мяне за руку, а я бегла за ёй. Мяне распірала ад радасці, што ў мяне такія цудоўныя чаравічкі. Мы перайшлі трамвайпыя рэйкі, і, калі бразнуў трамвай, я павярнула галаву і застыла ад таго, што ўбачыла. Мая рука выпала з мамінай рукі, а я глядзела, як на лаўцы пад вярбой прапіа цалуюцца хлопец і дзяўчына. Ён цалаваў яе ў вусны, вочы, а яна падстаўляла доўгую шыю, цёмныя валасы і плакала. I ў тым было столькі незразумелага мне адчаю, пяптчоты і жарсці, што я зачаравана глядзела на іх, пакуль мама не тузанула мяне за руку. Хлопец быў стрыжаны і ў чорнай куфайцы, а крыху далей я ўбачыла груііу гэтакіх жа пастрыжаных хлопцаў у куфайках і з заплечнікамі. Каля іх іграў гарманіст, плакалі жанчыны і палілі вайскоўцы. Мама пацягнула мяне за руку далей, а я ўсё азіралася і азіралася на хлопца з дзяўчынай, якія не маглі адарвацца адно ад аднаго. У той момант у маім дзіцячым сэрцы прарасла дарослая зайздрасць да цёмнавалосай дзяўчыны пад вярбой. Тады я захацела памяняць сваё бесклапотнае дзяцінства на жыццё маладой жанчыны. У той час я нават не магла гэтага растлумачыць так, як цяпер вам расказваю, але менавіта тады ўпершыню адчула, кім я хачу быць дарослай жанчынай.
Ала змоўкла і прыслухалася. Было чуваць, як цікае ў серванце гадзіннік. Ей здавалася, што прайшло пімат часу, і Аляксандр Мендэль, слухаючы яе, задрамаў, але ён заварушыўся і спытаў:
У вас было суро...? Выбачайце, далікатна пракашляўся, у вас было строгае выхаванне?
Бацькі выхоўвалі мяне па старасвецкіх звычаях, у строгай любові. 3 дзяцінства ў мяне было ўсё неабходнае. Была накормленай, апранутай, мела цацкі, дзіцячыя кніжкі. Але заможным маё дзяцінства цяжка назваць. Я мсла не болып і не менш як добранрыстойную ўкраінскую сям’ю. Бацькі кантралявалі маё навучанне. У канцы тыдпя я прыходзіла з дзённікам да мамы, і яна глядзела мае адзнакі. Зрэшты, з вучобай
я lie давала ім асаблівых клопатаў. Я мела добрую памяць і была старанная. Мне цяжка даваліся дакладныя навукі, але я старалася. Апроч таго, я падабалася настаўнікам сваёй памяркоўнасцю, ахайнасцю і педантызмам. I вось у сёмым класе ў нас з’явілася новая настаўніца хіміі і біялогіі, і гэтая старая панна з Жытоміра мяне неўзлюбіла. Я не магла зразумець, што менавіта ўва мне яе так раздражняла. Але ці ёсць рэальныя прычыны чалавечых сімпатый і антыпатый? Я не была ёй канкурэнткаю і нічога дрэннага гэтай настаўніцы не зрабіла. Аднак яна да мяне няроўна дыхала. Упершыню за сем гадоў навучання ў мяне з’явіліся тройкі, якія шакавалі не так мяне, як маіх бацькоў.
Што гэта такое?! крычала мама, трасучы табелем. Ты ёю цешышся, распавядаеш усім, якая файная і разумная дачка, а яна!.. У гэтым годзе прынесла дзве тройкі ў табслі! Л ў наступным дзіця ў пялёнках?! Дык кідай ужо школу, выходзь замуж і ідзі ў Жытомір вуліцы падмятаць! Знайдзі сабе такога, як сама, які праз пару гадоў сап’ецца, сцягаецца, a ты будзеш вывадак дзяцей за сабой вадзіць! Састарэеш, зносішся! Каму ты пасля гэтага будзеш трэба?
Я зачынілася ў сваім пакоі і горка плакала на канапе, a мама за дзвярыма пералічвала доўгі шэраг прафесій, што чакаюць мяне пасля школы, сярод якіх найбольш крыўднымі былі санітарка ў нсіхбальніцы і асенізатар грамадскіх прыбіралыіяў. Тата спрабаваў яе супакоіць, казаў, што я выпраўлю гэтыя тройкі.
Куды яе такую возьмуць? крычала мама. У Гуйву* ці г.-.но вычышчаць!
У восьмым класе неверагоднымі намаганнямі я выправіла тыя тройкі, вызубрыла хімію і біялогію так, што сніліся сны, у якіх я каля допікі рашала хімічныя задачы. Гэтыя кашмары на хімічную тэму перасталі мне сніцца толькі пасля таго, як я нарадзіла дзіця.
Скажыце, а вы закохваліся ў школе?
Якраз тады, калі ў табель паставілі дзве тройкі, мне падабаўся Віктар Ходас. Ён быў на год старэйшы за мяне. Высокі
* Гуйва псіхбальніца пад Жытомірам.
такі, спартыуны хлопец, некалькі разоу танцавау са мнон на школьных дыскатэках і нават праводзіў дадому. Алс тады мяне так запалохала мама, што я баялася аддацца сваім пачуццям. Я была валявой і ўмела сябе трымаць у руках, таму ў школе мяне лічылі ганарыстай. Я пазбягала вясковых дзяцей, была ўся ў кнігах і сваіх фантазіях. Бацькі ўбілі мне ў галаву, што вёска гэта такое месца на зямлі, дзе паміраюць аііошігія надзеі, таму я душыла ў сабе ўсе інстынкты, нават калі яны рваліся на волю, расггіраючы школьную сукенку, пад якой ужо наліліся жаночыя формы.
Ала змоўкла і слухала, як цяжка дыхае, паглыбіўшыся ў свае думкі, Аляксандр Мендэль.
Ну, што ж, азваўся ён, для пачатку досыць. Давайце з вамі дамовімся, што сустракацца будзем у адзін час. У панядзелак, сераду і пятніцу ў пятнаццаць трыццаць. Пастарайцеся не спазняцца і не прапускаць свае дні. Ад гэтага будзе залежаць, як паспяхова мы вырашым вашую праблему.
Мендэль правёў Алу ў калідор, і, калі зачыняў за ёй замок, дзверы рыпнулі так, быццам у іх грудзях з палёгкай уздыхнулі металічныя лёгкія.
5
Тадэй Швагуляк ляжаў на канапе і думаў, што гэтыя сеансы вельмі недарэчныя, прынамсі цяпер, калі на працы патрэбны асаблівы кантроль. У яго вінных буціках было сабрана да двух тысячаў гатункаў украінскіх, грузінскіх, італьянскіх, французскіх, іспанскіх, нямецкіх, венгерскіх, амерыканскіх, чылійскіх, аўстралійскіх, новазеландскіх, паўднёваафрыканскіх вінаў. Ён пашыраў сетку буцікоў, алс не хапала прадаўцоў, якія маглі б цікава распавядаць і завабліваць пакупнікоў калекцыянаваннем дарагіх вінаў. Падумаў, што было б нядрэнна наняць у прадаўцы паэтаў, якія маглі б метафарамі распальваць калекцыйныя жарсці пакупнікоў. Але да рэальнасці яго вярнуў голас Аляксандра Мендэля:
Мы ўзгаднілі з вамі дні панядзелак, серада, пятніца ў васямнаццаць. За прапушчаны сеанс вам усё роўна давядзецца плаціць, таму я параіў бы вам іх не прапускаць.
А ў чым заключаецца мая і вашая ролі?
Вапіая роля заключаецца ў тым, каб распавядаць, а мая слухаць, усміхнуўся Мендэль.
Як хугка я павінен вам усё расказаць?
Думаю, у ваіпым мінулым ёсць не толькі райскія сады, але і мінпыя ііалі, таму не буду вас падганяць, хруснуў пальцамі Мендэль.
Калі я муіпу разабрацца ў сабе сам, працягваў Тадэй, дык я так да канца і не зразумеў вашае ролі.
Калі вы гледзіце спектакль, вы бачыце толькі тое, што на сцэне. Сцэна гэта ваіпае мінулае. Я дапамагу вам пракрасціся за кулісы і паказаць тыя механізмы, якія прымушалі іх рухацца і апускаць новыя дэкарацыі. Словам, раскрыю тое, у чым вы не маглі прызнацца нават самому сабе.
На імгненне Тадэю здалося, што ён страціў сувязь з панярэдняй размовай і не разумее, чаго ад яго хочуць. Мендэль злавіў яго адсутны ногляд і паспрабаваў знайсці дзеля тлумачэння іншы вобраз:
Уявіце сабс, піто вы спускаецеся ў люльцы, у якой мастакі фарбуюць сцены, міма вокан кватэр высокага дома. Вы зазіраерс ў кожнае акно і расказваеце, што там бачыце. Акно кожнага наверха гэта вашае мінулае. Чым ніжэй вы апускаецеся ў люльцы, тым даўнейшыя ўспаміны бачыце ў вокнах дамоў. Бо тое, што хвалявала вас у дзяцінстве, на самай справе працягвае хваляваць і сёння. Вапіыя першасныя эмоцыі і адчуванні развіваюцца мснавіта ў такім кірунку, ад ніжняга паверха да апошняга. Мы будзем успамінаць да таго часу, пакуль у мінулым не з’явіцца першапрычына вашых сённяшніх праблсмаў.
Можацс лічыць, што вы мяне пераканалі, нецярпліва варухнуў нагой Швагуляк. Давайце пачнём.
Аляксандр Мендэль замоўк. Якую хвілю ён нагадваў азяблага мужчыну на беразе рэчкі, які распрануўся і не адважвасцца ўвайсці ў халодную ваду.
Якія дзяўчынкі вам падабаліся ў іпколе? нарэшце спытаў ён. Чым яны вас прываблівалі?
Я нарадзіўся ў Жоўкве, у трыццаці пяці кіламетрах ад польскай мяжы, пачаў свой аповед Тадэй Швагуляк. Знешне Жоўква была мала сапсаваная савецкай уладай і выглядала амаль як на акварэлі Кронбаха*. 3 дзяцінства я ведаў, што жыву ў ідэальным горадзе эпохі Рэнесансу. Мы жылі ў шэрым доме каля драўлянай царквы Святой Тройцы, пабудаванай на сродкі прыхаджанаў і каралевіча Канстанціна Сабескага, якая адразу кідаецца ў вочы, калі ўязджаць у Жоўкву з боку Львова. Мая маці з Жоўквы, а бацька з Макроціна. Яны абодва настаўнічалі ў першай сярэдняй школе. Маці выкладала ўкраінскую мову і літаратуру, а бацька матэматыку. Я быў паслухмяным настаўніцкім хлоггчыкам, іпто з першага класа ва ўсім павінен быць лепшым за іншых. Мая сям’я з моцнымі нацыянальнымі традыцыямі не магла дазволіць сабе мець ляўдалае дзіцё, таму з першага класа я быў выдатнікам, а калі некалькі разоў у мяне з’яўляліся дрэнгіыя адзнакі, бацькі перажывалі гэта як сямейную драму. Яны былі заўсёды ўпэўненыя, што я нічога дрэннага зрабіць не маіу I я стараўся ні ў чым іх не расчароўваць. Калі згадваю, на чым трымалася маё сямейнае выхаванне, то думаю, што не апошнюю ролю ў ім сыграла рэлігійнасць маіх абаіх дзядоў і бабуль. Mae бацькі былі таксама рэлігійнымі, але ўжо не такімі, як іх. Я сказаў бы, што яны сучасныя людзі, якія мяркуюць, што чым складанейшы чалавек, тым больш цяжкі і індывідуальны яго шлях да Госпада. А царква ў такіх выпадках больш падыходзіць для простага народа. Прынамсі, так сказаў аднойчы мой бацька. I вось у такой сям’і, дзе спавядалі культ поспеху, фармаваліся мае першыя ўяўленні пра жанчын. Вуліца, вядома, таксама адыгрывала сваю ролю, але меншую, чым сям’я. У савецкія часы ў Жоўкве ваенных было больш, чым цывільных. У тыя гады горад ператварылі ў базу ракетных войскаў. Дзеці рускіх, якія служылі ў Жоўкве, прыкметна адрозніваліся ад украінскіх дзяцей не толькі мовай, але і поглядамі на жыццё. Рэлігійнасць нават у такім сучасным выглядзе, як у маіх
* Эмануэль Кронбах мастак XVIII стагоддзя.
бацькоў, стварала болып абмежаванняў у паводзінах, чым у ссм’ях без рэлігійных традыцыяў.
У піколе я любіў назіраць, як дзяўчынкі гулялі ў «клеткі». Яны скакалі на сваіх тонкіх ножках і кідалі пушачкі знад гуталіну, напоўненыя зямлёй, на квадрацікі, накрэсленыя крэйдай на асфальце. У дзяўчынак былі касічкі з банцікамі, і пахлі яны ііа-інпіаму, не так, як хлончыкі. Але далей назіранняў за дзяўчынкамі ў мяне не заходзіла. Я саромеўся размоваў хлопчыкаў, якія намякалі, што ў дзяўчынак паміж ног усё не так, як у нас.