Клетка для івалгі

Клетка для івалгі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
88.26 МБ
Ады, Магда, саветам ужо нядоўга засталося.
Але баба на гата не звяртала ўвагі, а слухала, ці ціха ў спальні. I калі пераконваліся, што бацька з маці спяць, хрысціліся і ішлі ў свой пакой.
Аляксандр Мендэль засоп і замыляў пальцамі. Ён сядзеў, абхапіўпіы калена счэпленымі ў замок рукамі, і засяроджана слухаў. На кончыку яго пальцаў паднятай правай нагі матляўся стары пантофель.
Скажыце, а вашай маці падабаліся іншыя мужчыны? Я маю на ўвазе, спахапіўся Мендэль, былі ў яе жыцці раманы?
* Мікалай Кандрацюк (1931 2006) украінскі оперны спявак (барытон).
** Дзмітрый Гнацюк (1925 г. н.) украінскі оперны спявак.
*** Барыс Гмыра (1903 1969) украінскі оперны спявак (баскантантэ).
Пра іпто вы кажаце?! абурыўся Тадэй Швагуляк. Вы не ўяўляеце, што такое маленькі галіцкі гарадок, дзе ўсё на вачах, як у спалыіі. Нават калі б яна даўжэй затрымала погляд на чужым мужчыну, пра гэта б ужо ведала ўся Жоўква.
Мендэль доўга збіраўся з думкамі, адчуваючы, што Швагуляк нешта недагаворвае.
У вашай сям’і галоўным быў бацька?
Бацька вырашаў усё, пагадзіўся Тадэй. Планаваў сямейны бюджэт, купляў адзенне, прадукты. Маці нават не ведала, які ў яе памер станіка.
А што, ваш бацька купляў ёй бялізну?..
I абутак, і бялізну. Ён заўсёды всдаў, што ёй трэба, нават колькі грошай у яе кашальку.
Але гіры такім кантролі жанчына ў чымсьці сама захоча нраявіць ініцыятыву, запярэчыў Мендэль. Павінна ж яна хоць у нейкіх глыбока інтымных пытаннях быць галоўнай. Няўжо вашая маці ніколі не пратэставала?
Яна для гэтага была занадта правільна выхаваііа, прамармытаў Тадэй.
Аляксандр Мендэль іранічна скрывіўся.
Хоць, заварушыўся ён, вашага бацьку можна зразумець. Мужчыны кансерватыўныя ў болынасці рэчаў, акрамя сексу, інтэр’еру спальні і жаночай бялізны. Даручыце мужчыну самому падабраць інтэр’ер спальні і пасцель і вы ўбачыце яго сапраўдную натуру.
Аляксандр Мендэль устаў, прайшоўся па пакоі і адчуў, як у каленнай чашачцы штосьці хруснула. Ён вярнуўся да крэсла, сеў і трохі паразмінаў калена.
Вось у гэтым месцы мы спынімся, сказаў ён. Я павінен нагадаць, што самы дробны прыхаваны вамі факт з мінулага бацькоў не дазволіць мне вырашыць вашую сямейную праблему, таму я хачу пачуць ад вас усё, як было, нават калі вам гэта не зусім прыемна ўзгадваць. Такім чынам, мяне цікавіць, ці быў у мінулым вашай маці хоць адзін вынадак ад’юльтэра?
Тадэй Швагуляк заварушыўся на канапе. Яму здалося, што гэты бесцырымонны габрэй западта шмат хоча ад яго пачуць,
бо асабістае жыццё яго бацькоў не мае ніякага дачынення да яго з Алай адносінаў. I ўвогуле, ён зрабіў глупства, што звязаўся з гэтым псіхатэрапеўтам.
Вы ж разумееце, што без гэтага не можа быць і гаворкі пра рашэнне вапіых інтымных праблемаў, пачуўся зусім побач голас Мендэля.
I, пэўна, таму, што голас быў такі бездапаможны і зусім ціхі, Тадэй распавёў гісторыю, пра якую ўсё жыццё хацеў забыць. Яна ўрэзалася яму ў памяць з дзяцінства.
Мы жылі ў Жоўкве на трэцім паверсе ў стандартным шэрым доме па вуліцы Львоўскай, якая вядзе ад Вечавай плошчы да трасы на Львоў. Наптыя вокны выходзілі на прыземленую драўляную царкву Святой Тройцы, падобную да шампіньёна, дзе заўсёды тоўпілася іпмат людзей. Бацькі працавалі ў школе, а дзед з бабай былі ўжо на пенсіі. Нашая сям’я глыбока патрыярхалыіая. Усе пытанні ў сям’і выраіпалі дзед і бацька, а жанчынам заставалася толькі кухня і выхаванне дзяцей. I паколькі адзіным дзіцем у сям’і быў я, дык баба і маці ў асноўным займаліся мной.
У нашым домс жылі не толькі мясцовыя жыхары, але і прыезджыя. Над намі жыла сям’я партыйнага работніка Камашні з-пад Харкава. Юрка Камашня вучыўся ў нашай школе і быў на сем гадоў старэйшы за мяне. Тады ён здаваўся мне ўжо зусім дарослым. Як цяпер памятаю яго прышчаваты твар, зрослыя на пераноссі бровы і доўгія рукі, якія раздавалі ва ўсе бакі пстрычкі і выспяткі такім, як я, дзецям.
Гэта здарылася, калі я пачаў хадзіць у трэці клас. У нашым доме быў склеп, у якім дзверы ніколі не зачыняліся, і туды заўсёды лазілі дзеці. Калі над горадам з’явіліся павуцінкі бабінага лета, хлапчукі з нашага дома пачалі гаварыць, што Юрка Камашня водзіць у склеп якуюсьці дзяўчыну з ваеннага гарнізона, і аднойчы я яе ўбачыў. Дзяўчына была рыжая, кірпатая, у кароценькай спаднічцы, з цыгарэтай у зубах. Калі я іпгоў са школы, яны з Юркам, размаўляючы па-руску, спускаліся ў склеп.
Неўзабаве пра гэта загаварыў увесь дом, і нават дзед з бабай.
Ой, што ж гэта будзе?! сказала за вячэрай баба Магда. Трэба выклікаць камунальныя службы. Няхай штосьці робяць.
Дзед ёй нічога не адказаў, толькі піў кампот і шамацеў газстай.
Бацька патэлсфанаваў у камуналыіыя службы, і адтуль даслалі мужчыну ў кіцелі, галіфэ і хромавых ботах. Бацька быў тады ў школе, а маці дома. Калі я пачуў, што яна павядзе гатага чалавека, дык залез у склеп і пачаў назіраць, што будзе далей. У паветры быў застаялы прэлы пах. Недзе крапала вада. Калі пачуліся галасы, я схаваўся ў цёмным закутку за трубамі. Яны былі ўжо зусім блізка, сярдзіты голас маці і віпаваты чужога мужчыны. У мужчыну адчувалася былая ваенная загартоўка, алс перад маці ён чамусьці пачырвансў і страціў ініцыятыву ў размове.
Дзе тут замок? гнеўна крычала яна. Вы ведаеце, што сюды залазяць дзеці? Чаму нічога не робіце? Хочаце, каб мы напісалі ў Кіеў і вас усіх разагналі?!
Прабачце, я ўпершыню нра гэта чую, замармытаў чалавек.
Ён быў удвая большы за маці. 3 цёмнай хованкі я бачыў, як скурчыўся ён, быццам школьнік перад настаўніцай. А яна схапіла яго за шкірку, штурхнула з усёй сілы, якой я ад яс не чакаў, і абурана ўсклікнула:
Вось, паглядзіце, дзе плодзяцца курвы! Вось тут!
Штурхнула яго на брудны матрац, на які Юрка Камашня вадзіў сваю дзяўчыну. Яна гнеўна біла кулачкамі мужчыну ў грудзі, тузанула за рэмень, расшпіліла галіфэ. Потым я ўбачыў, як яна задрала на сабе сукенку, насела на яго і пачала падскокваць, крычаць і біць яго далонямі па шчоках.
Вось так! Вось так! злосна выкрыквала мужчыну.
Яна была злосная і гірыгожая ў сваёй лютасці. Яе твар гарэў ад абурэння, а чалавек толькі con і стагнаў.
Бач, да чаго дайшлі?! шчыпала і біла яго. Распусціліся ў сваёй канторы!
А потым, сапучы, яны абцягнулі адзенне, абтрусіліся і моўчкі разышліся. Ад узбуджэння маё сэрца выскоквала з грудзей,
ад незразумелых пачуццяў я доўга ляжаў і ўздрыгваў ад ітлачу на матрацы, на якім былі мая мама з мужчынам-камуналыпчыкам, пакуль не заснуў і мяне не разбудзілі хлапчукі з нашага дома. Пасля таго склеп зачынілі на замок.
Тадэй змоўк і адчуваў, як гараць ад сораму пічокі.
8
Наведванні Мендэля нічога не змяпялі ў адносінах Алы з Тадэем. Свядомасць падказвала ім, што трэба трымацца разам, у іх было дзіцё, у іх было кола знаёмых, якія лічылі іх ідэальнай парай, яны прывыклі адно да аднаго, але іх глыбока стоеныя жаданні з гэтым не згаджаліся.
Аднойчы ўвечары Лла была з Тадэем асабліва пяшчотнай. Ёй удалося перахітрыць свае прахалодныя адносіны з ім і зноў увайсці ў ролю той загадкавай жанчыны, што заівтрыгавала яго пекалі ў карчмс на бульвары Лссі Украінкі. Япы размаўлялі з Насцяй, і дзяўчынка радасна распавяла пра сваю новую пастаўніцу фраіпдузскай мовы.
Падабасціда яна табе? спытаў Тадэй.
Больш, чым інгліш, надзьмула губкі дзяўчынка.
I Тадэй пацалаваў яе ў маленькія адтапыраныя вушы.
«Ён можа быць добрым і мілым, падумала яна. Няўжо мы нс здолеем перамагчы ў сабе абыякавасць адно да аднаго? У шлюбе наміж мужчынам і жанчынай столькі ўсяго наблытана. Часам людзі і мссяц не могуць пражыць разам. А мы пражылі ўжо дзевяць гадоў».
Яна слухала, як шчабеча Насідечка на каленях у Тадэя, ёй хацелася, каб так было заўсёды, каб ён прыходзіў з працы і яны ўтрох сядзелі ў гасцёўні, размаўлялі і былі шчаслівыя ад таго, што за іхнім домам змяняецца свст, параджаюцца і діаміраюць людзі, з’яўляюцца і распадаюцца шлюбы, банкрутуюцца прадпрыемствы і краіны, а ў іх домс пануюць спакой і дабрабыт.
«Яна такая, як была дзевяць гадоў таму, падумаў Тадэй. Чаму я не магу з ёй жыць? У нас ёсць Насцечка, у нас ёсць бізнсс, у нас ёсць грошы, і мы япічэ не старыя».
Ала назірала за Тадэем і адчувала, што не хоча шукаць іншага мужчыну, зноў прыстасоўвацца, змяняць сваё жыццё і пачынаць усё спачатку. Яна не была ўпэўненая, што праз некаторы час той наступны чалавек да яе не астыне. Тадэй меў свае недахопы, але добрых якасцяў у яго было больш.
«Сёння я паспрабую распаліць у ім агонь, які даўно згас», падумала яна і загадкава ўсміхнулася.
Тадэй заўважыў яе ўсмешку і ўспомніў, як добра ў іх усё начыналася. Зрэшты, ён не мог сказаць, што паміж імі дрэнныя адносіны. Знешне ўсё выглядала досыць добра.
«А чаму б і не? падумаў ён. Няўжо мы не зможам абысціся без гэтага Мендэля?»
Ала назірала, як яго рукі ласкава дакранаюцца да Насцечкі, папраўляюць пасмачку валасоў, што выбілася з-за вушка.
«Што яму зрабіць, каб ён мяне зноў захацеў і каб у нас усё пачалося спачатку?» падумала яна.
Размаўляючы з Насцяй, Тадэй злавіў сябе на думцы, што зацягвае час, баіцца інтыму з Алай, бо ведае, што да гэтага не гатовы. I гэта заўважыла нават іх дзяўчынка.
Тата, а ты баішся маму? спытала яна.
3 чаго ты ўзяла? усміхнуўся Тадэй і адчуў, як ненатуральна загучаў яго голас.
Ты размаўляеш са мной так, быццам не ведаеш, што з ёй рабіць, сказала Насцечка.
А з табой я ведаю, што рабіць?
Са мной ведасш, а з мамай не ведаеш, сунула палец у нос дзяўчынка.
Якая ты некультурная, выняў яе палец з носа.
Такая выдумшчыца, засмяялася Ала.
Але дзяўчынка не звярнула ўвагі на яе смех.
У нашым класе ёсць Зося Бабеля, надзьмулася Насцечка, і ад гэтага яе вуіпкі пачырванелі. Яе бацька знайшоў сабе іншую цётку, а мама чужога дзядзьку. Вы ж не збірасцеся мяне кідаць?
Што ты?.. успыхнула Ала. Мы з татам цябе любім.
I Зосю Бабелю любяць, але кінулі.
Дзяўчынка змоўкла, і ў вячэрпяй цішыні стала чуваць, як за вокнамі вые халодны восеньскі вецср. Яны сядзелі, разгу-
бленыя ад гэтага магчымага павароту свайго далейшага жыцця, і Тадэй збянтэжана глядзеў на Алу. Ён параўноўваў яе з жанчынамі са сваёй працы і разумеў, што яна выглядае лепш за іншых сваіх аднагодак і нават маладых жанчын. Але чаму тады яго цела не ўзбуджаецца пры выглядзе гэтай дагледжанай і прывабнай жанчыны? Яна ж падабаецца, напэўна, многім мужчынам, і, мабыць, не адзін хацеў бы апынуцца з ёй у пасцелі.