Клетка для івалгі

Клетка для івалгі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
88.26 МБ
Якое марнатраўства, прабурчаў Аляксандр Мендэль.
Зрэшты, гэта не зрабіла Алепу Харытоненка шчаслівай, бо першы яе шлюб быў нядоўгім, усміхнулася жанчына і паглядзела на Рамана Бэя. Неўзабаве яна развялася і выйшла замуж у другі раз. Маладая сям’я і іасялілася ў Качаноўцы, але праз дзесяць гадоў адбылася балыпавіцкая рэвалюцыя, і ў 1919 годзе маёнтак пацыяпалізавалі, а яго ўладалы-іікі эмігравалі за мяжу. 3 тых часоў дваранскай сядзібе не шанцавала. Пры новай уладзе ў Качаноўцы пачалі высякаць дрэвы, разбураць скулыітуры, расцягваць мэблю. У сельскіх дамах з’явілася антыкварпая мэбля, а рэдкія кнігі сяляне круцілі на самакруткі.
Яны даслухалі экскурсавода, абышлі маёнтак, пастаялі каля запушчанай Маёрскай сажалкі і вярнуліся да флігеля. Быў канец кастрычніка. Цямнела хутка. Неўзабаве ў палацы павінна было пачацца вячэрняе дзейства. Раман Бэй падгапяў акцёраў, кухараў і гучна лаяўся па тэлефоне з рэквізітарам. У флігелі касцюмеры апраналі акцёраў, Алу, Тадэвуша, Мендэля і Бэя, які крычаў у слухаўку:
Праз паўгадзігіы ўсе адключаюць мабільныя тэлефопы. Усё павінна быць, як у дзевятнаццатым стагоддзі. Праз пятнаццаць хвілінаў збераце слуг у вестыбюлі. I не шкадуйце свечак.
Але ціснулі вузкі гарсэт і невысокія зашнураваныя бальныя туфлікі з выцягнутымі квадратнымі насамі. Яе спадніца нагадвала квітнеючую ружу, глыбокае дэкальтэ адкрывала гюўныя грудзі, а дыяментавыя завушніцы з падвескамі надавалі ёй адмысловы шык. Гардэробніца працягнула Але вячэрні веер, распісаны гуашшу ў стылі ракако, з залатой фольгай, і яна не ведала, што з ім рабіць. Неўзабаве іх паклікалі. Тадэй узяў жонку пад руку і павёў у палац. За імі йшлі дзве служанкі і
меланхалічна сунуўся Аляксандр Мендэль. Тадэя апранулі ў чорны фрак з крухмальным каўнерыкам, а Мендэля у шэрую венгерку з чорнымі шнуркамі. Мужчыны ў цесных панталонах былі як падстрэленыя, і Алу гэта смяшыла. У вестыбюлі іх сустрэлі Раман Бэй у легкадумнай карычневай візітоўцы і дварэцкі з сурвэткай пад пахай. Тадэй спыніўся насупраць прыслужніка, які ветліва схіліў галаву:
Абед пададзены.
Дзесьці на другім паверсе загучаў цырыманіяльны марш, і Тадэй з Алай, а за імі Аляксандр Мендэль, Раман Бэй і якіясьці акцёры ў патрапаных гістарычных касцюмах нявызначанай эпохі рушылі лесвіцай у залу з цяжкімі цёмнымі дзвярыма, чырвонымі калонамі і крэмавай столлю з ляпнінай. Банкетную залу ярка асвятлялі свечкі. Злева, у глыбіні залы, стаяла аблезлае фартэпіяна, каля якога іграў аркестр. На Але была доўгая спадніца з крыналінам, у якой яна ўплыла ў залу, рухаючыся дробнымі крокамі, і ад гэтага прымацаваныя да сукенкі абручы з кітовага вуса смешна калыхаліся. Каля стала на дзесяць персонаў завіхаліся два даглсджаныя старыя лёкаі, на якіх так добра сядзелі ліўрэі, быццам яны ўсё жыццё камусыді прыслугоўвалі. Лёкаі дапамаглі Але сесці. Насупраць яе сеў Тадэй, а каля яго Мендэль з Бэем. Ала не ведала, куды падзець веер, і непрыкметна схавала яго пад крэсла.
Спачатку падалі гетманскі боршч і юшку з трыбухамі. Мужчыны пілі гарэлку, Ала густое чорнае віно і слухала, пра што гавораць мужчыны.
Гэтая мэбля захаваная з часоў Тарноўскіх? пацікавіўся Тадэй.
У асноўным закупленая ў антыкварных крамах і музеях, але гэтая мэбля той эпохі, адказаў Раман Бэй.
Пратэстую, адазваўся Аляксандр Мендэль. Вы павінны весці размовы, быццам знаходзіцсся ў дзевятнаццатым стагоддзі.
Грэчка ў гэтым годзе не ўрадзіла, спахапіўся Тадэй. I буракі. А жыта сабралі шмат.
Кажуць, у вас Гогаль быў? сёрбаючы юшку з трыбухамі, спытаў Бэй.
Ды вось толькі нядаўна паехаў, глынуў баршчу Швагуляк. Такі насмешлівы чалавск, скажу я вам. I адкуль у яго столькі той зласлівасці бярэцца?
Калі змоўк аркестр, з-за арэхавага люстэрка выйшаў малады чалавек з бандурай і чубам-асяледцам на галаве, заплеценым у коску. Чуб рэагаваў на кожпы рух, падскокваў, пагойдваўся ў такт ігры, а часам у эмацыйным гіарыве музыкант, матлянуўшы галавой, закідаў яго на спіну. Касічка была яго нервам і перадавала ўсе яго эмоцыі. Іграў бандурыст у нетрадыцыйнай манеры паклаўшы бандуру на калені. Спачатку выконваў нейкую складаную інструменталыіую кампазіцыю, якая больш нагадвала музычныя практыкаванні, але чым даўжэй ён іграў, тым эмацыйнейшай рабілася музыка. I калі змоўкла бандура, Бэй гучна запляскаў у ладкі, Тадэй з Алай таксама, а Мендэль працягваў моўчкі есці гетманскі борпіч.
Пасля бандурыстаў сярод банкетпас залы з’явілася вялікая зялёная спружына з фіялетавымі ўзорамі, якая над музыку аркестра складалася, навялічвалася, памяніпалася і скручвалася ў вузлы. Зялёная спружына нагадвала вялікага вусеня. А тое, што вырабляў гэты вусснь, было проста дзіўным. Расцягваючыся, ён завязваўся вузламі, круціўся вакол сваёй восі, падымаўся ўверх і станавіўся гіадобным да чалавека без галавы, а затым да слана, варуіпыў хобатам і зноў ператвараўся ў вусеня.
А хто ў гэтай спружыне? спытаў Тадэй.
Жанчына, адказаў Бэй. Вы яе ўбачыце яшчэ ў адным нумары.
Наступным выступіў ілюзіяніст, загрыміраваны пад сумнага міма, іпто выцягнуў з кішэні ланцужкі і ператварыў у металічную палку, а затым у свечку, якую гіадпаліў сярнічкай. Дастаў з кішэні хусцінку, зрабіў з яе жывога бслага голуба і пасадзіў у клстку, выцягнуў з кіпіэні ліст, запаліў і з агпю вылецеў яшчэ адзін голуб, якога ён таксама пасадзіў у клетку, а трэцяга голуба ён дастаў з кішэні Тадэя Швагуляка і таксама пасадзіў у клетку, якую накрыў хусткай, і клетка знікла разам з галубамі. Ілюзіяпіст паклаў Алс ў руку чырвоны шарык, зрабіў паветраны ііас і з яе далоні выпала тры шарыкі.
Затым паклаў адзін шарык у кішэнь, а два схаваў у кулак, і, калі раскрыў яго, на далоні зноў было тры чырвоныя шарыкі.
Танец напаўаголенай жанчыны на маленькай металічнай скрыні быў самым экзатычным відовішчам банкету. Яна так рухалася, выгіналася і скручвалася, быццам у яе целе не было костак. Пад музыку аркестра яе цела, разняволенае і пластычнае, выпраменьвала такі магнетызм, што кожны чалавек, які хоць раз пабачыў яе танец, думаў пра адно: што яна можа вырабляць у ложку. Твар маладой жанчыны быў эмацыйным і выразным, яна перажывала кожную музычную фразу і прайгравала яе сваімі рухамі. I калі жанчына склалася ў куфар, зачыніла за сабой вечка і двое моцных хлопцаў у казацкім адзенні вынеслі куфар з банкетнае залы, Тадэй, Ала, Бэй і Мендэль захоплена запляскалі.
Вы пыталіся, хто быў у той зялёнай спружыне? Дык вось там была гэтая танцорка. Яна на нашым вечары выконвае яшчэ ролю пакаёўкі, апладзіруючы, павярнуўся да Тадэя Аляксандр Мевдэль.
Што вы маеце на ўвазе? спытаў Тадэй.
Яна будзе слаць ложак у вашай спальні і зробіць для вас адзін сюрпрыз.
Які сюрпрыз? пацікавіўся Тадэй.
Вы самі ўсё даведаецеся, загадкава ўсміхнуўся Мендэль.
Аркестр зайграў бравурны марш, і на сярэдзіну залы выскачыў атлетычны чалавек з дзвюма шаблямі, раскудлачаны, у белай кашулі з закасанымі рукавамі, кароткіх ботах і запраўленых у халявы штанах. Шырокі скураны рэмень падкрэсліваў яго доўгія стройныя ногі і вузкі стан. Рэльефныя мышцы перакочваліся пад кашуляй, а лёгкія рухі былі грацыёзныя і завучаныя. Мужчына так азартна жангліраваў шаблямі, што яны са свістам разразалі паветра, выпісваючы складаныя траекторыі. Вострыя лёзы зіхацелі пры святле свечак і зліваліся ў мігатлівыя паветраныя фігуры. Ён танцаваў з шаблямі, як з дзвюма жанчынамі, кожная з якіх хацела адабраць яго ў іншай.
«Я таксама хацела б яго адабраць у іншай», нечакана падумала Ала, і сама здзівілася гэтай думцы.
Чалавек выпісаў шаблямі апошнія росчыркі і грацыёзна пакланіўся. I адразу падалі судака, запечанага з грыбамі і ракамі, качку з яблыкамі, а да Тадэя падышла апранутая ў кароткую сукенку з фартухом жанчына, якая танчыла на металічнай скрыні, і пітосьці зашаптала яму на вуха. Тадэй папрасіў у іх прабачэння і сышоў у глыбіню залы за жанчынай, якая абярнулася да Алы і змерала яе бессаромным позіркам, ад якога Ала збянтэжылася і адчула, як у яе сэрцы ўпершыню за аіюшнія гады варухнулася забытая рэўнасць. Муж знік з танцоркай, a Мендэль з Бэем абсмоктвалі нейкія пікантныя падрабязнасці з апошніх гадоў жыцця Марка Ваўчка.
Аркестр зайграў фрагмент з оперы Бартнянскага* «Алкіда», калі Ала ўстала з-за стала.
Прабачце, я на хвіліну вас пакіну, ніякавата сказала Мендэлю з Бэем.
Прайшла праз банкетную залу, адкрыла цяжкія дзверы і натыкнулася на чалавека, што жангліраваў шаблямі. Ён размаўляў са слугой і жанчынай у каптуры. Ала разгублена агледзелася.
Вам дапамагчы? спытаў акцёр, што жангліраваў шаблямі.
Я шукаю свайго мужа, сказала яна. Ен кудысьці пайшоў з...
Танцоркай?
Так.
Хадземце, я вам дапамагу яго знайсці, сказаў акцёр.
Яны прайшлі праз залу з акварэлямі і афортамі Шаўчэнкі і маленькую залу з калекцыяй тульскіх самавараў, спусціліся на першы паверх, выйшлі на двор, і акцёр падвёў Алу да дома, у якім была некалі псярня.
Яны недзе тут, ціха сказаў ёй.
Лла штурхнула цяжкія дзверы. Тадэй сядзеў пры свечках за старадаўнім сталом з высокімі разьбянымі крэсламі, а на яго каленях, абхапіўшы рукамі за іпыю, сядзела танцорка.
* Дзмітрый Бартнянскі (17511825) украінскі кампазітар, спявак і дырыжор. Ствараў музыку для іірыдворнага асяроддзя і царкоўных харавых спсваў.
Япы цалаваліся, і жанчына задаволена хіхікала. За сталом відаць была мармуровая скулыітурка хлопчыка з тамбурынам і партрэты Тарноўскіх на сцяне.
Дык гэта ты выкінуў чорт ведае колькі грошай, каб у псярні гэтага панскага маёнтка ціскацца з дзяўчынай без костак?! абурылася Ала.
Мендэль сказаў, іпто яна павінна выканаць ролю пакаёўкі і ў яе для мяне сюрпрыз, адазваўся Тадэй, не здымаючы танцорку з каленяў.
Гэта такі сюрпрыз?! гнеўна крыкнула ў твар яму.
Ды гірагані ты гэтую істэрычку, абазвалася танцорка, адрываючыся ад вуснаў Тадэвуша.
Лла ўжо губляла кантроль над сабой і ледзь стрымлівалася, каб не ўчапіцца ёй у валасы.
He прыніжайцеся, узяў яе за руку акцёр.
Ён сказаў гэта такім голасам, што Ала моўчкі рушыла ўслед за ім. У небе свяціў вялікі мясісты месяц. Асветлены свечкамі палац нагадваў начны прывід. Над Маёрскай сажалкай вісеў туман. Было сыра. Ад абурэння і холаду Алу трэсла. Яна гатовая была расплакацца, акцёр гэта адчуў, абняў яс за плечы, рэзка прыцягнуў да сябе, і яе аж апякло гарачае дыханне і рукі, якія блыталіся ў складках яе нязграбнай спадніцы з крыналінам, і вусны, і язык, што пранікаў у яе.