Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Аднойчы ўлетку, калі з гнёздаў вылецеў першы вывадак ластавак, я блукала каля вагавой. Была жахлівая спякота. Каля крыніцы, у жолабе з вадой, купаліся вераб’і. Высунуўшы
слінявыя языкі, у ценю хекалі сабакі, а я гуляла з маленькім прыблудным кацянём, калі маму паклікаў конюх:
Ксена, ідзі сюды!
Пабудзь тут, сказала мама мне. Я ненадоўга.
Паглядзела ў люстэрка, паправіла прычоску і пайшла. Я бачыла, як яна зайшла ў стайню і ўслед за ёй увайшоў конюх. Я гуляла з кацянём, і неўзабаве мне стала самотна і я захацела да мамы.
- Пабудзь тут, загадала кацяню. Я ненадоўга.
Прыкрыла дзверы ў вагавой і пайшла праз гаспадарчы двор. Пад маімі нагамі падымаўся лёгкі пыл. Адчувала, як пячэ пыл мае ногі, трапляючы ў дзірачкі ў сандалях. Пад клёнамі слінявыя сабакі абыякава правялі мяне поглядамі. Дзесьці ў верпіаліпах дрэваў пачуўся вуркат голуба. Высока ў небе лавілі мух маладзепькія ластаўкі.
Каля стайні ў летняй загароджы, адганяючы сляпнёў, фыркалі і матлялі грывамі коні. Я прасунулася бокам у прыадчыненыя цяжкія дзверы. Скрозь маленькія акенцы сачылася чэрвеньскае сонца. У стайні вісела вупраж і востра пахла конскім потам. Недалёка ад мяне еў з ясляў канюшыну буланы конь. Я спынілася і прыслухалася. У канцы стайні, дзе стаялі вялікая гнядая кабыла і два жарабцы, я пачула дзіўныя гукі. Мне падалося, іпто там нехта стогне.
«Мабыць, камусьці кепска», падумала я і пайшла ў канец стайні.
Гнядая кабыла гучна хрумстала кукурузнымі кіяхамі, і да яе тулілася калматае жарабя. Я абышла кабылу з жарабём і спынілася каля варанога жарабца, што трывожна глядзеў на мяне цёмнымі вачыма, пад яго ільснянай поўсцю перакочваліся вузлаватыя мышцы. Жарабец быў чымсьці незадаволены, круціў галавою і ляскаў ланцугом. Ён быў такі здаровы і нястрымны, што калі б захацеў збегчы са стайні, то парваў бы ланцугі і выбіў капытамі дзверы. Я са страхам глядзела на здаравеннага жарабца і баялася, каб ён не ўкусіў ці не ўбрыкнуў мяне. Лругі жарабец быў не такі дзікі, але тое, што я ўбачыла за ім у пустым стойле, іірымусіла мяне забыцца, чаму я сюды прыйшла. Я ўбачыла конюха са спуіпчанымі
штанамі. Яго загарэлыя рукі задралі спадніцу маёй маці і мялі два вялікія белыя шары, якія ўздрыгвалі пад рукамі. Я не пазнала яе, нібыта перада мной была чужая жанчына, якая аддавалася гэтаму загарэламу і мокраму ад спёкі і любоўнага поту мужчыну з такой страсцю, што, калі б я закрычала на ўсе Скамарохі і ііа ўвесь свет, яна б не кінула падстаўляць яму сваё прагнае цела. Абапёршыся рукамі на яслі, яна стагнала. Яе валасы былі растрапаныя, з-за пазухі вываліліся вялікія дрыготкія грудзі, якія мяла прагная рука конюха, высокага і мускулістага, падобнага на племяннога жарабца, што незадаволена матляў галавой. I ў гэтым грубым вясковым сексе было столькі адкрытасці і прастаты, якія без лішніх цырымоній агалілі вяршыню інтымных адносінаў паміж мужчынам і жанчынай, што я захоплена глядзела на раскудлачапую маці, якая перажывала найбольшае задавалыіенне, якое можа даставіць жанчыне мужчыпа, і адчула, што зайздрошчу ёй, бо нс магу перажыць таго, што перажывала ў гэты час яна. Я ціхенька залезла ў пустыя яслі f іасупраць і адтуль праз шчыліну назірала, як разам з маці застагнаў чалавек, як напнуліся яго потныя мышцы, а потым япа задаволена абтрэслася, паправіла валасы, і яе твар памаладзеў, нібы гэта была не маці, a зусім чужая маладая жанчына. Убачанае ў канюшні атруціла мнс жыццё. Я ніколі пра гэта не ўспамінала. I толькі цяпер, калі распавядаю гэты выгіадак, разумею, што ўсё жыццё мая маці хацела шалёнага кахання. Ей патрэбен быў гарачы налкі мужчына, а не далікатны і мяккі тата. Яна адчувала, што ўва мне ёсць яе тэмперамент, таму з дзяцінства палохала і адваджвала мянс ад вялікага запалу, бо добра ведала, што вялікія страсці цягнуць за сабой вялікія пакуты. Самадысцыпліну і кантроль над пачуццямі яна выхоўвала ўва мне з ранняга дзяцінства. Я баялася пачуццяў і хацела іх, і гэта раздзірала маю душу. Я жыла, як манашка, душачы ў сабе агонь любові. Баялася нават марыць гіра іншых мужчынаў. Вось што рабіла мяне няшчаснай. I калі я нарэшце дасягнула таго, пра што марыла, зразумела, што спружына, якую шмат гадоў стрымлівала ў сабе, пачала раскручвацца ўва мпе і раніць маё сэрца. Гэта толькі збоку здаецца, што ў нас з Тадэем ідэальная сям’я.
На самай справе і ён, і я глыбока няшчасныя. Мы не можам расстацца і не можам быць пічаслівымі. Разумсючы гэта, мы шкадуем адно аднаго і не можам вярнуць хаця б тое, што аб’ядноўвала нас на пачатку знаёмства, бо не хочам, каб пра Насцечку ў школе гаварылі, як пра Зосю Бабелю. I калі вы можаце нам дапамагчы, зрабіце гэта, і мы вам добра заплоцім.
Лляксандр Мендэль моўчкі сядзсў і слухаў, як смаркаецца ў насоўку і стрымлівас ў сабе плач гэтая дагледжаная і прывабная жанчына.
10
Тадэй Швагуляк ляжаў на канапе і назіраў, як меланхалічна ходзіць Аляксандр Мендэль. Твар псіхатэранеўта быў накамечаны, з мяшкамі пад вачыма. На імгненне Мендэль забыўся пра існаванне пацыента і пачаў калупацца ў носе, але перахапіў погляд Тадэя і збянтэжана прамармытаў:
Гэта спрыяе разумовай актыўнасці.
Сныпіўіпыся насупраць канапы, ён паглядзсў на Шваіуляка, і на яго твары з’явіўся сумны выраз.
Штось не так? разгубіўся Тадэй.
Скажыце, пацікавіўся Аляксандр Мендэль, як бы вы сімвалічна абазначылі вашыя адносіны з жонкай?
Лднойчы, корпаючыся сярод сваіх рэчаў, я знайшоў стары механічны гадзіннік, які насіў яшчэ ў Жоўкве, сказаў Тадэй. Ёіі ляжаў у кардоннай скрынцы разам з маркамі, якія я калекцыянаваў у школе. Гэты гадзіннік я не браў у рукі гадоў дваццаць. Л калі яго завёў, убачыў, іпто ён цікае, але стрэлкі не рухаюцца. Я падумаў, што маё жыццё з Алай нагадвае гэты стары механічны гадзіннік. Як быццам у нас прыстойная сям’я, мы забяспечаныя, не здраджваем адно аднаму, не сварымся, але на самай справе нешчаслівыя.
ПІчасце даволі размыты панятак, сеў у крэсла Мендэль і закінуў нагу на нагу. Кожны чалавек укладвае ў яго нешта сваё. Што гэта для вас?
Для мужчыны шчасце гэта калі яму здаецца, што жанчыны, з якой ён жывс, хопіць да канца жыцця.
У Мендэля іраііічпа заламалася брыво.
Вы ставіцеся да жанчыны, як да батарэйкі, закруціўся ён у крэсле і загойдаў пантофлем. Зрэшты, толькі што вы самі прызналіся, што гэта ілюзія.
Але гэтая ілюзія стварае адчуванне, што так будзе заўсёды.
А што такое адчуванне? пацягнуўся Мендэль. Сёння ў вас адно адчуванне, а заўтра вы сустрэлі ііішую жанчыну, пакалечыліся, збанкрутаваліся, патрапілі ў аўтакатастрофу і ў вас раптам усё змянілася.
Каханне не залежыць ад катастроф, змрочна сказаў Тадэй. Гэта тое, што застаецца.
Каханне гэта і ёсць самая разбуралыіая катастрофа, пасля якой людзі губляюць працу, бізнес, канчаюць жыццё самагубствам ці трапляюць у вар’ятню, паправіў зморшчыны халата Мендэль. Вы блытаеце каханне з любоўю і не выкарыстоўваеце перавагі, якія дае вам ваіпая мова. Бо не ўсе мовы гэта адрозніваюць. У рускай мове «любіць сям’ю», «любіць жанчыну» і «любіць гарэлку» пазначана адным словам. Ужо польскую мову адрознівае «mitosc» як любоў у яе глыбокім сэнсе і «kochanie» як палавы юр. Украінскае слова «каханка» больш адпавядае свайму значэнню, чым рускае «любовннца». Каханне праходзіць, як алкагольнае ап’яненне, а любоў гэта тое, піто застаецца. Каханне немагчымае без ап’янення, таму ў старажытных грэкаў яно было звязана з дыянісійскім культам. А калі пасля ап’янення прыходзіць цвярозасць і застаецца нешта, і гэтае нешта набывае іншыя формы, то гэта ўжо любоў.
Дык што вы ўсё ж укладваеце ў панятак «каханне»?.. збянтэжана прамармытаў Тадэй.
Тое, што глыбейшае за жарсць, адказаў Аляксандр Мендэль, сііачуванне, павага, залежнасць, жаданне дапамагаць, весці хатшою гаспадарку, нараджаць і выхоўваць дзяцей. Калі пасля бурнай ночы асалодаў ад жанчыпы хочацца ўцячы, гэта азначае, што паміж вамі няма кахання.
У мяне некалькі іншыя мсркаванні, варухнуўся Тадэй. У восьмым класе нас вазілі на экскурсію ў Львоў. Мы зайшлі ў краму, і ў аддзеле цацак Аксана Дронь на нашых вачах украла драўляную гуцульскую ляльку. Мы нават аня-
мелі, калі яна пакруціла ляльку у руках, а гіотым сказала мне і Свяціку Годзію:
He круціцца. Зараз я гэтую ляльку ўкраду.
I не паспелі мы апамятацца, як яна засупула ляльку ў сумачку і як ні ў чым не бывала выйшла з крамы.
Ты ведаеіп, што ты зрабіла?! абурыўся Годзій. Калі б цябе злавілі, ты б зганьбіла ўсіх нас, настаўніцу і школу. Уяўляеш, як прадаўцы выклікалі б міліцыю, цябе ў кайданках адвезлі ў міліцэйскі ўчастак, склалі гіратакол. А потым гэтую паперу даслалі б у іпколу. Навошта ты ўкрала гэтую ляльку?
Бо мне так захацелася, спакойна сказала яна.
Я паглядзеў у яе цёмныя вочы і ўбачыў там столькі граху, што ажно анямеў. Раней я піколі не звяртаў на яе ўвагу. Гэты крадзеж падняў яе ў маіх вачах. Для мяне яна была жанчынай, якая парушыла закон. Замахнулася на тое, іпто з дзяцінства ўбівалі ў маю свядомасць бацькі, дзед, баба.
А што вас у гэтым так захапіла?
Мяне захапіла тое, што яна пагрэбавала сорамам і страхам.
I што было далей?
А далей усс выйіплі з крамы. Настаўніца нічога не ўбачыла. Усе астатнія з класа, акрамя мяне і Годзія, таксама. А мы са Свяцікам былі так гэтым іпакаваныя, піто і ў Жоўкве псражывалі ўчынак Аксаны Дронь, якая нічым не вылучалася ў школе, а была шэрай, пасрэднай дзяўчынай. Пасля гэтага выгіадку ўсе эратычныя фантазіі ў мяне былі звязаныя з ёй.
I як вы сабе гэта ўяўлялі?
Я ўяўляў, як яна заводзіць мяне ў склеп напіага дома, іптурхае на брудны матрац, сцягвае з мяне адзенне, не міргаючы глядзіць сваімі насмешлівымі вачыма і пытае:
Хочаіп?
Здымае маю і сваю вопратку і са мной кахаецца. У мяне нават палюцыі з’явіліся праз Аксану Дронь. Я прачынаўся ад таго, што было вельмі добра, і на прасціне бачыў вялікую крухмалістуіо пляму.
У вас былі з ёй інтымныя зносілы?
He, што вы! Mae першыя інтымныя зносіны былі з жонкай. Яна стала маёй першай жанчынай, а я яе першым мужчынам.
У Аксане Дронь вы бачылі дзяўчыну, якая пазбавіць вас ад рэлігійных і сямейных табу?
У ёй я бачыў свабодную жанчыну, якая ні перад чым не спыніцца. Усё жыццё я адчуваў, як мяне прыгнятае рэлігійны, сямейны, культурны ўціск, які абмяжоўвае мяне ў гіаводзінах, прымушаючы выбіраць добрапрыстойную жанчыну, добрую кухарку і няню маіх дзяцей. А тут з дна душы паднялася нейкая каламуць, якая назапашвалася ўсёжыццё. I аказалася, што на самай справе гаспадаром у выбары жанчыны з’яўляецца не розум. Ведаеце, спадар Мендэль, у юнацтве я саромеўся дзяўчат і чакаў, калі яны самі пачнуць да мяне прыставаць. Я ўяўляў, як дзяўчына перада міюй распранаецца і цягне да сябе. Я зайздросціў хлопцам, якія карысталіся поспехам у дзяўчат, бо не ведаў, як з імі пачаць... А калі якая з дзяўчат звяртала на мяне ўвагу і была не супраць са мной пазнаёміцца, тая мне не падабалася.