Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Нас могуць убачыць, аж задыхнулася яна.
Мужчына глядзеў на грудзі Алы, што цяжка дыхалі, вырываючыся з дэкальтэ, і трымаў яе ў сваіх руках. Яны забыліся пра ўсё на свеце, цалуючыся за палацам сярод цёмных дрэваў, і Ала падстаўляла яму вусны і шыю, а ён апякаў яе пацалункамі і рукамі, якія рабіліся ўсё больш патрабавальнымі і бессаромна задзіралі на ёй спадніцу. Невядома, колькі часу прайшло, пакуль яны цалаваліся за палацам: паўгадзіны ці болып.
Мне трэба ісці, прашаптала яна і пацягнула мужчыну да асветленага налаца.
Ала вярнулася ў банкетную залу, расчырванелая і растрапаная. Аркестр стомлена іграў свецкі кант Ведэля, а Бэй распавядаў Тадэю нейкую смешную гісторыю з жыцця манахаў.
Я стамілася, сказала Тадэю.
Павячэрай, за ўсё заплачана, супакоіў яе муж.
Я хачу спаць, раздражнёна перапыніла яна яго.
У такім выпадку мы вас пакідаем, падняўся з-за стала Тадэй. А вы можаце працягваць.
А мы і працягнем, аблізнуўся Раман Бэй. Я япічэ не еў парасё з хрэнам і інжыр з грушамі.
Тадэй устаў, лёкай паднёс яму медную паласкалыгіцу, ён спаласнуў рот, выцерся ручніком, і яны сышлі з залы, дзе працягваў іграць аркестр ды балявалі Аляксандр Мендэль з Раманам Бэем.
Тадэй з Алай вярнуліся ў флігель. У іх спальні ўжо мітусілася пакаёўка. Яна шархацела прасцінамі і размаўляла толькі з Тадэем. Алу душыла рэўнасць, яна бачыла, што жанчына, якая была танцоркай і накаёўкай у адной асобе, маладзейшая, прывабнейіпая, нахабнейшая, у яе дзіўнае цела, ад якога млелі на балі мужчыны. Але падалося, што яна тут лішняя, і яна выйшла з флігеля. Над маёнткам Тарноўскіх вісеў туман. 3 палаца даносіліся гукі стомленага аркестра. Дзесьці на паркавых прысадах брахалі сабакі.
Ала, ты ідзеш? пачула голас Тадэя.
Яна зайшла ў спалыію вузкі пакой з двума ложкамі і высокай столлю. Тут было сыра і холадна. Пакаёўка прьшесла ім электраабагравалыіік, які з’ядаў кісларод. Пакой награваўся, алс галава ад гэтага рабілася цяжкай.
Чаму ты не хочаш трохі падыграць? абняў яе Тадэй.
Гэта ўсё несапраўднае: і гэтая ноч, і гэтая спальня, і нашая рэўнасць, адсутным поглядам зірнула на яго яна.
Чаму? пагладзіў яе валасы.
Памешчыкі не начавалі ў флігелі. Тут начавалі слугі.
А што ж сапраўднае? пацалаваў яе ў іпыю.
Яе душу разрывала рэўнасць да маладой жанчыны з гнуткім і моцным целам і ўспамін пра ігодых гарачага дыхання чужога мужчыны. Тадэй прыпаў вуснамі да яе грудзей, доўга іх цалаваў, і калі ёй падалося, што яна гатовая аддацца любому мужчыну, які апынуўся б з ёй у гэтым ложку, слізганула рукой па яго жываце і адчула ягоную маленькую, завялую плоць...
Ты пытаеш, што сапраўднае? А сапраўднае тое, што ў нас так нічога і не выйшла, зашаптала яна і адвярнулася да сцяны.
Да раніцы ў маёнтку Тарноўскіх брахалі сабакі, а пад вокнамі блукалі п’яныя акцёры і музыкі.
12
Усю дарогу Ала, Тадэй і Мендэль слухалі расповеды Рамана Бэя. У Кіеў яны прыехалі ўвечары. Стомленая Ала прыняла ванну, паразмаўляла з Насцяй і легла спаць. Яна пе чула, калі да яе лёг Тадэй. Спала трывожна. Пад раніцу ёй прыснілася, што гуляе ў лесе пад Скамарохамі. Выйшла на паляну, зарослую глыбокім і чыстым мохам. Мох пераліваўся на сонцы, мякка прыгінаўся пад нагамі, і яна адчувала, як прыемна ісці залітай сопцам лясной палянай, ды нечакана ногі праваліліся, і яна ўпала ў пячору. Яе падхапіў нейкі мужчына, задраў сукенку і пачаў гвалтаваць. Яго твар яна не бачыла, але адчувала яго ў сабе, гарачага і палкага. I ад гэтых вострых перажыванняў прачнулася.
Стаяла нейкая асаблівая цішыня. Такая цішыня бывае толькі перад абуджэннем. He спявалі птушкі, не гулі аўтамабілі, не было чуваць ні чалавечага смеху, ні сварак, ні брэху сабак. За акном цадзіўся слабы світанак і размываў рэшткі ночы. Над лесам гарэла светлая паласа, зацягвала гарызонт брудным зарывам і прыціскала да зямлі світальны туман.
«Трэба ўставаць і пачынаць усё спачатку», падумала яна і пайшла на кухню гатаваць спяданак мужу і Насцечцы.
У сем гадзінаў яна разбудзіла дачку і Тадэя, дапамагла Насцечцы сабрацца ў школу, глядзела, як яны снедаюць, a потым правяла іх да машыны і памахала рукой.
Яна не ведала, што ў гэты дзень Тадэй сустрэнецца з Аляксандрам Мендэлем. Размова адбылася на Старавакзальнай і была непрыемнай.
Спадар Мендэль, ледзяным тонам сказаў Тадэй, і ў голасе яго заклекатала лютасць. Вы лічыцеся добрым псі-
хатэрапеўтам, і я вам нядрэнна плаціў. Чаму пасля вашых сеансаў і гэтага недарэчнага дзейства ў Качаноўцы ў маіх адносінах з жонкай нічога не змянілася?
Аляксандр Мендэль можа многае, але ён не Гасподзь, развёў рукамі той. Я магу дапамагчы разабрацца ў вашых інтымных праблемах, алс не магу зрабіць нават такой дробязі, як знізіць кошты на Бесарабскім рынку*. I тым болып не магу вярнуць сексуальную цікавасць да вашай жонкі, калі вы яе страцілі.
- Але ў пачатку нашай сустрэчы вы казалі, што можаце, абурыўся Тадэй.
Калі б Аляксандр Мендэль мог вярнуць маладосць, спадар Швагуляк, то што б рабілі рытуальныя канторы? Яны б абанкруціліся. А я чалавек гуманны і не магу пазбавіць кавалка хлеба войска далакопаў, бо гэтыя людзі таксама павінны неяк жыць.
Дык што мнс рабіць? густа пачырванеў Тадэй.
Паспрабуйце аднавіць цікавасць да жыцця з інпіымі жанчынамі. Разалія Ліўшыц была мудрай жанчынай. Яна вадзіла дзяўчат да Віннічэнкі, Віннічэнка з імі кахаўся, але заставаўся з Разаліяй Ліўшыц.
- Але мая Ала не Разалія Ліўшыц.
- На жаль... На жаль, захрускатаў пальцамі Мендэль.
Нейкі час Тадэй стрымліваў у сабе лютае жаданне даць яму поўху.
А як клічуць танцорку, якая іграла ролю пакаёўкі? у рэшце рэшт спытаў ён.
Гэтага я не ведаю, але дам вам тэлефон рэжысёра Рамана Бэя, які дапаможа яс знайсці.
Яны холадна развіталіся. У аўтамабілі Тадэй набраў нумар Бэя. Слухаўку доўга ніхто не падымаў, але нарэшце пачуўся самаўпэўнены і трохі раздражнёпы голас:
- Я слухаю вас.
- Мяне клічуць Тадэй Швагуляк. Вы рабілі на маю замову вечар у маёнтку Тарноўскіх.
* Бесарабскі рынак самы дарагі харчовы кірмаш Кіева.
- I што? У вас да мяне нейкія прэтэнзіі?
Я хачу даведацца імя і тэлефон танцоркі, якая іграла ролю пакаёўкі.
Гэта канфідэнцыйная справа, засоп Бэй у слухаўку. Я не маіу вам даць яе тэлефон.
Я вам заплачу, разгарачыўся Тадэй.
У слухаўцы стала ціха, і праз некаторы час зноў пачуўся голас Рамана Бэя:
- Колькі?
А колькі вы хочаце?
- Тры тысячы грыўняў, шолах у слухаўцы. Тры тысячы за нумар і тры тысячы за тое, што я з ёй пра ўсё дамоўлюся.
Пра што?.. разгубіўся Тадэй.
Я ёй скажу, што вы маеце намер падтрымліваць з ёй сур’ёзныя адносіны, сказаў Бэй.
- Давайце імя і нумар і я заплачу.
Спачатку сустрэпемся, вы заплоціце грошы, я дам нумар і пры вас з ёй пра ўсё дамоўлюся.
Праз дзве гадзіны на Падоле*, у рэстаране «Шчэкавіца», сказаў Тадэй.
Яны сустрэліся ў «Шчэкавіцы», і Тадэй замовіў на дзве персоны казацкі сун з белымі грыбамі, бануш з брынзай ды скваркамі і каву. Калі Бэй дасў бануш, Тадэй заплаціў яму шэсць тысячаў грыўняў, Бэй схаваў грошы, дастаў з кішэні тэлефоп, набраў нумар і прамовіў голасам старога спакусніка: Як маецца самая сексуальная жанчына Кіева? He вельмі добра?! ІІІто за праблемы? Я дапамагу іх вырашыць. Тут на цябе паклаў вока адзін заможны чалавек з сур’ёзнымі намерамі. Зрэшты, ты яго ведаеш. Той, што замаўляў ноч у маёнтку Тарноўскіх. Узгадала? Ён хоча з табой сустрэцца. Дык як? Вось бачыш! У цябе ўжо настрой падняўся. Ён табе патэлефануе. Ну, пакуль! Па-па!
Бэй задаволена дапіў каву.
* ГІадол гістарычная частка Кіева, старажытны раён рамеснікаў. Распасціраецца ўздоўж нравага берага Дняпра і Кіеўскай гавані.
Яе клічуць Вольга Фафлей. Запішыце тэлефон, і прадыктаваў Тадэю нумар жанчыны.
3 Фафлей яны сустрэліся ў гэты ж дзень на Шаўкавічнай* Ен завёз яе ў рэстаран «Царскае сяло». Яна замовіла ўсё, што было ў меню, і, калі падалі «Шато Брыдуар» і Тадэй разліў віно, жанчына хуценька выпіла свой келіх.
He спяшайцеся, перапыніў яе Тадэй. Віно трэба накатаць спачатку на языку. У розных месцах язык па-рознаму перадае смак.
Фафлей не любіла доўгіх прэлюдый і адразу перайпіла на ты:
Як ты ставішся да кахання ўтрох?
Швагуляк падавіўся рыбінай косткай і доўга кашляў, a Фафлей біла яго на спіне кулачком.
- Двое мужчынаў і жанчына ці дзве жанчыны і мужчына? асцярожна пацікавіўся ён.
Дзве жанчыны і ты.
О, вельмі цікава! ажыў Тадэй. А хто будзе другой жанчынай?
Мая сучка Жана, бультэр’ер, адпіла віно Фафлей. Калі я кахаюся з мужчынамі, на яе нападае такі сум, што яна пачынае скуголіць і лезці ў ложак. У такія моманты яе трэба пачухаць за вушкам, сказаць некалькі цёплых словаў. Мужчыны гэтага не разумеюць і пачынаюць яе адштурхоўваць. А Жана грубасці да сябе не любіць. Яна можа і ўкусіць. Я рассталася са сваім афіцыйным трэцім мужам праз сваю сучку. Хоць, калі іпчыра, ён мне проста надакучыў.
Што ж... Трэба абавязкова з ёй пазнаёміцца, разгублена сказаў Тадэй.
- Тады кідаем гэты рэстаран і едзем знаёміцца! усклікнула Фафлей. Жыццё кароткае, мой пупсік.
* Шаўкаўнічная вуліца на Пячэрску, у прэстыжным раёне Кіева.
13
Пасля паездкі ў Качаноўку паміж Тадэем і Алай усё было як раней, і яна адчувала, што ў іх адносінах пічога не змянілася. Жапчыпа звязвала гата са стратай апопініх ілюзій на тэрапію Аляксандра Мендэля. Тадэй пачаў пазней прыязджаць дадому, і Ала здагадвалася, піто ён праводзіць вечары з танцоркай. А яна ўсё часцей думала пра мужчыну, піто жангліраваў піаблямі ў маёнтку Тарігоўскіх. Па дарозе з Качаноўкі яна чула, як Бэй распавядаў, што ўсе акцёры, акрамя танцоркі, сабраныя з кіеўскіх тэатраў. Таму вырапіыла наняць няньку для Насцечкі, якая сядзела б з ёй, пакуль Ала будзс наведваць тэатралыіыя пастаноўкі. Яна не была заўзятым тэатралам, і ў тэатры пачала хадзіць на спектаклі, каб праглядзець галсрэі акцёраў. Яго фатаграфію яна знайшла ў Маладым тэатры*. Аглядаіочы ў антракце партрзты акцёраў у вестыбюлі, япа знайшла знаёмы твар. Яго звалі Дзяніс Пуленка. 3 партрэта на Алу глядзеў саракагадовы чалавск з ярка выяўленым раманскім тыпам мужчыпскай прыгажосці. Дома праз інтэрнэт япа знайпіла тэатральную афіпіу і даведалася, піто ён будзе граць ва наступным тыдні ў чацвер. У яе яшчэ быў час, і Ала спрабавала прыслухацца да свайго сэрца. Хацела разабрацца ў сабе, ці яе гэта мужчына і ці варта марнаваць на яго час. 3 такой знешнасцю ў яго, напэўна, завышаная самаацэнка. Ірвучы сябе сумненнямі, патэлсфанавала Аляксандру Мендэлю і напрасіла сустрэцца. Ён правёў яе ў свой кабінет і прапанаваў сесці.