• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    Кожны вечар, калі клалася з кнігай у ложак, а потым, пачытаўшы перад сном, тушыла святло, некаторы час ляжала з заплюшчанымі вачыма і прыслухоўвалася да роўнага дыхання мужа, які спаў, думала: калі нарэшце пройдзе яе адчай і яна нерастане зважаць на свой бязрадасны шлюб?
    Тадэй Швагуляк паглядзеў на Алу і ўспомніў, калі ўпершыню адчуў, што яна яго больш не хвалюе як жанчына. Гэта здарылася падчас паездкі ў Польшчу. Яны ехалі на аўтамабілі з Кракава ў гарадок Крыніца ля падножжа Бескідаў, паблізу славацкай мяжы. I гэтая настальгічная турыстычная паездка па старажытнай Лемкаўшчыне, якая ўжо ніколі не будзе ўкраінскай, стала пераломнай у іх адносінах. Была сярэдзіпа чэрвеня. За акном праплывалі зялёныя горы, пакрытыя далікатнай смугою. Дарогі былі падобныя да ўкраінскіх, і толькі польскія радыёстанцыі нагадвалі пра тое, што яны не дома. У мястэчку было шмат драўляных дамоў, якія мелі ўласныя назвы. Япы спыніліся на віле Вітольдуўка, пабудаванай яшчэ за аўстрыйскімі часамі. Насупраць працякала замуравапая ў
    каменныя берагі міленькая рачулка Крынічанка, якую летам мог перайсці і верабей, але значна чысцейшая за раку Свінню, што цякла праз Жоўкву. I Тадэй быў непрыемна здзіўлены неахайнасцю сваіх землякоў у параўнанні з крынічанамі. За некалькі гадзінаў яны абышлі з Алай усю крыніцу з фантанчыкамі і кветнікамі. Усе кветнікі былі ў форме кошыкаў, ваз, лебедзяў. Недалёка ад кветніка ў выглядзе жабы яны ўбачылі бронзавага Нічыпара Дроўняка* з сабакам і надпісы на польскай мове і лемкаўскай гаворцы. Ён папрасіў нейкую жанчыну сфатаграфаваць іх з Алай ля помніка Нічыпару, і жанчына, віхнуўшы лёгкай сукенкай, гіа-лемкаўску спытала:
    Шчо мам робыты?
    Вось іуг прашу, пані, націсніце паказаў ёй.
    Калі гіадаваў фотаапарат і дакрануўся да яе поўнай рукі, па яго целе прабег ток, аж на руках падняліся валасы. Адчуў нястрымнае памкненне да гэтай жанчыны, якая выпраменьвала грубую сексуальную энергію. Ён абняў Алу ля бронзавага Нічыпара, а сам прагна разглядаў незнаёмку з мястэчка ці нейкай лемкаўскай вёскі. Жанчына ўзяла фотаапарат, адкінула ад вачэй пасму валасоў, і ён убачыў, колькі пачуццёвасці ў кожным яе жэсце, быццам яна запрашала да больш блізкага знаёмства. Пад яе лёгкай сукенкай бачыліся цяжкія клубы і грудзі, а на загарэлым твары блукала белазубая ўсмешка. Незнаёмка была добрая ў сваёй жаночай сталасці, як спелая груша, што аж пырскала сокам. Да помніка падбегла крываногая прыблудная сучачка, і жанчына нрагнала яе гуллівым жэстам:
    Ідзі на зламанне шыі, жаба цяжарная!
    Сучачка адбегла прэч, жанчына націснула на кнопку, і Тадэй паврасіў яе зрабіць яшчэ некалькі здымкаў. Калі яна вяртала фотаапарат, паглядзела на яго так адкрыта, што ад хвалявання Тадэй забыўся ёй падзякаваць. Толькі пачырванеў і кіўнуў галавой.
    * Нічыпар Дроўняк (18951968) украінскі мастак-прымітывіст, што жыў на іістарычных землях Лемкаўшчыны, якія адышлі да Полывчы. Яго творчасць стаіць у адным шэрагу з такімі майстрамі, як Ніка Пірасмані, Фрыда Кало, Анры Русо, Марыя Прымачэнка.
    Абхадзіўпіы ўвесь горад, яны наведалі музей Нічыпара Дроўняка, недалёка ад якога чалавечак з храіпчаватымі вуіпамі за восемсот злотых спрабаваў прадаць ім гарадскі пейзаж на жоўтай паперы, выдаючы яго за малюнак Нічыпара. Тадэй хацеў купіць, але Ала яго адгаварыла.
    Ты паглядзі, як у яго бегаюць вочкі, зашаптала япа. Няўжо думаеш, што ў мужчыны з такімі вачыма могуць быць малюнкі Нічыпара?
    Пасля вячэры і прагулкі па Крыніцы яны вярнуліся на вілу Вітольдуўка, ляглі ў ложак, і Тадэй злавіў сябе на тым, што думае пра незнаёмку. Калі ўявіў яе голай, у яго натапырылася плоць, і яны пачалі з Алай кахацца, але ад таго, што ён думаў ііра лемкаўскуіо жанчыну, хутка абмяк і не змог нічога з сабой зрабіць. Ала доўга круцілася, а калі заснула, ён ляжаў у гасцінічным нумары, думаў пра незнаёмку, дакранаўся рукой да ўзбуджанай плоці, пакуль за вокнамі не пачала днець кволая раніца, а потым праваліўся ў стомлены і цяжкі сон.
    Тадэй перапыніў успаміны, развітаўся з Аляксандрам Мендэлем. Яны з Алай выйшлі з яго дома, селі ў машыну і паехалі дахаты. Усю дарогу Тадэй фізічна адчуваў прысутнасць незнаёмкі з Крыніцы яе цяжкія клубы, лемкаўскі гоман і адкрыты позірк назаўжды разбурылі іх з Алай сямсйную ідылію.
    4
    Праз дзснь Ала патэлефанавала Аляксандру Мендэлю і дамовілася пра сустрэчу. Яны ўбачыліся пасля абеду ў яго кватэры на Старавакзальнай. Толькі цяпер Ала заўважыла, што самай яскравай адметнасцю яго быў вялікі варонін нос. Мендэль быў у доўгім турэцкім халаце, з-пад якога тырчэлі блсдныя ногі, парослыя рудымі валасамі. Ён закінуў нагу на нагу і пагойдваў сваёй кашчавай ступнёй у вялікім пантофлі. Пахрустваючы доўгімі пальцамі, ён спытаў:
    На якой мове з вамі гаварыць?
    На ўкраінскай.
    Добра, падбіраючы словы, сабраўся з думкамі Мендэль.
    Адчувалася, што звычайна ён гаварыў па-руску, бо ад кожнага вымаўленага слова ў яго тонкай шыі выступалі жылы.
    Мы будзем сустракацца з вамі тры разы на тыдзень. Адна сустрэча будзе працягвацца пяцьдзясят хвілінаў.
    А чаму не шэсцьдзясят?
    Так прынята, адказаў Мендэль. Для зручнасці вы можаце легчы на канапу.
    Навопіта?
    Каб не глядзець мне ў вочы.
    Вы будзеце пытацца нешта непрыстойнае?
    Забудзьцеся гэтае слова, хітнуў пантофлем Мендэль. Давайце ўспрымаць усё, іпто было ў вас, не як нешта прыстойнае ці непрыстойнае, а як вашае асабістае жыццё.
    Л як доўга будзе ўсё гэта працягвацца? Я маю на ўвазе сустрэчы з вамі.
    Адкуль я ведаю? Год, два, тры, хруснуў пальцамі Мендэль. А можа, і болыл. Гэта як дарога для падарожніка. Адны праходзяць яс хутчэй, іншыя даўжэй. Усё залежыць ад вас. Такім чынам...
    Вы настойваеце, каб я ўсё ж легла?
    Так будзе лепш.
    Ала прытрымала рукой спадніцу і асцярожна легла на канапу, а Мендэль сеў у галаве. Адпак напружаіпіс не нраходзіла. Яе раздражняла тое, як Мендэль з цяжкасцю падбірае словы.
    «Хай бы ўжо гаварыў па-руску, падумала, папраўляючы спадніцу, але раздражпёна адагнала гатую думку. Я яму плачу сто еўра за сеапс. Чаму я павінна перад ім запабягаць?»
    На імгненне ёй падалося, што ён угадаў яе думкі, бо нервова захрускацеў пальцамі і пакрыўджана засоп.
    Як у дрэва ўсё пачынаецца з каранёў, так у чалавека поспехі і паразы трэба шукаць там, дзе закапаная ягоная пупавіна, ажыў Мендэль і злавіў моўную хвалю, нібыта яго аддіусціла. Усе нашыя праблемы схавапыя ў той бесклапотнай часіне напіага жыцця. Успомніце, скуль вы сябс ўпершыню памятаеце. Што вас тады болып за ўсё ўразіла?
    Я нарадзілася ў Скамарохах пад Жытомірам, пачала свой ановед Ала. Мой бацька быў сельскім кінамеханікам,
    а маці вагаўшчыцай на вагавой. Першыя мае ўспаміны звязаныя з фільмам, у якім мужчына цалаваўся з жанчынай. Я не ведаю, што гэта быў за фільм. Памятаю толькі, што сядзела ў мамы на руках у поўнай зале. Таты каля нас не было. Ен круціў фільм дзесьці ў канцы залы, вызіраючы да нас праз маленькае акенца. Я глядзела, як горача цалуюцца мужчына з жанчынай, як узбуджана бліпічаць у цемры маміны вочы, і была зачараваная гэтым відовішчам: тварамі на ўвесь экран мужыны і жанчыны, іх доўгім і гарачым пацалункам і тым, з якім захапленнем, затаіўшы дыханне, глядзела на іх мама. Я адчула, як варухнулася ўва мне нейкае незразумелае пачуццё, падобнае на зайздрасць або крыўду. Гэтае пачуццё было скіраванае на маму і на тых мужчыну з жанчынай, якія так апантана цалуюцца. Абурэнне разрасталася, быццам ува мне пачала распускацца вялікая чорная кветка, і яе пялёсткі закрывалі мне горла, таму я гучна закрычала.
    Маўчы! Чаго ты? гладзіла мяне мама.
    Але мой крык стаў такім дзікім, піто яна вымушаная была вынесці мяне з залы да таты. У апаратнай трашчала кінапракатная маіпына і круцілася вялікая пшуля са стужкай. Я супакоілася і пачала разглядаць тату, пучок святла, што струменіўся ў акенца, металічныя скрынкі з кінастужкамі на падлозе.
    Бачыш? падняла мяне мама да акенца.
    На экране я ўбачыла мужчыну, які нёс жанчыну да ложка, а яна, гледзячы яму ў вочы, штосьці казала. Ад убачанага я закрычала яшчэ мацней, мяне аж затрэсла, быццам у попку ўкусіла аса.
    Нясі яе дадому, папрасіў бацька, перамотваючы вялікую шпулю са стужкай.
    Гэта было першае ўражанне ў маім жыцці, якое назаўжды ўрэзалася ў памяць.
    А што вы запомнілі яшчэ з ранняга дзяцінства?
    Пасля гэтага ў маёй памяці быў правал, сказалаАла, быццам я заснула. А наступны эпізод памятаю з часу, калі ўжо добра хадзіла. He ведаю, колькі мне было гадоў. Можа, тры ці крыху больш. Аднойчы мама павезла мяне ў горад.
    У аўтобусе было шмат людзей, і нейкі чалавек саступіў маме месца. Яна села і ўзяла мяне на рукі, а я глядзела, як за акном праскоквалі легкавыя аўтамабілі, тыцкала пальчыкам у акно і радасна крычала:
    Мама, на туіо машынку сядзем! На тую! I на тую!
    Гэтая дзяўчынка свайго не ўпусціць, сказала поўная цётка, якая сядзела гюбач.
    Мы прыехалі на Жытні рынак, і мама адразу пацягнула мяне за руку да аўталаўкі. Вакол штурхаліся і крычалі людзі. Я не бачыла, піто прадавалі.
    Паглядзіце за маёй дзяўчынкай? папрасіла мама нейкую вясковую жанчыну. Я зараз вярнуся.
    Толькі нядоўга, крыкнула жанчына.
    Мама кінулася ў натоўп, які штурхаўся каля аўталаўкі, і яе рука з грашыма, як залатая рыбка, затрапятала над чалавечымі галовамі. У тыя гады не хапала ежы і добрага адзення. Краіна рыхтавалася да вайны з усім светам і ўсе сродкі выдаткоўвала на ўзбраенне, шпіёнскую дзейнасць і падтрымку прасавецкіх рэжымаў. У гастраномах быў набор самых неабходных прадуктаў, а ў крамах з адзеннем віселі доўгія шэрагі куфаек і балоневых куртак. Краіна нагадвала вялікі канцлагер з аднолькава апранутымі людзьмі, а з тых, хто апранаўся лепш і з густам, кпілі і называлі іх стылягамі. Зрэшты, што я вам пра гэта распавядаю? Вы самі ўсё добра ведаеце. Таму я стаяла ля вясковай жанчыны і чакала маму. Яна выскачыла, растрапаная і расхрыстапая, з чалавечага натоўпу каля аўталаўкі і працягнула мне маленысія чаравічкі, чырвоныя, у белы гарошак. Яны былі такія добрыя, іііто я ўпершыню ўзрадавалася ад таго, што буду іх насіць. Дагэтуль мне было ўсё роўна, у што я абутая і апранутая. А менавіта з гэтых чаравічак ува мне прачнулася свядомасць маленькай жанчыны, я адчула, што мая сутнасць у тым, каб прыцягваць да сябе ўвагу мужчынаў. Мама дастала з сумкі мяшок, паставіла на яго чаравічкі і абула мне.