Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Маме я пра гэта не сказала, таму што яна не любіць, калі я ўспамінаю бацьку.
У цябе ёсць лепшы тата, кажа маці.
Ён мне не бацька, адказваю я, а дзядзька Барыс.
Ён цябе корміць! Апранае! У школу возіць! Дом купіў, а ты на яго кажаш «дзядзька»! злуецца мама.
Тады я плачу і гучна крычу, што ўсё роўна гэта не мой тата.
Аднойчы мама мяне пабіла і я не захацела ехаць дадому, села каля школы ўжоўтае марпірутнае таксі і паехала ў горад. Куды ішло таксі, я не ведала, памятаю толькі, што праехала чырвоную бензазапраўку і мост, пад якім было шмат чыгуначных рэек. Ехала я, пакуль хтосьці гучна не сказаў:
Станцыя метро «Чарнігаўская».
Я ўжо бывала на «Чарнігаўскай», калі наш клас вазілі ў музей мастацтваў імя Ханенкаў. Гэта такі прыгожы дом, у якім шмат карцін. Калі я затрымалася каля страшнай карціны з людзьмі, падобнымі да жывёлаў, і звярамі, падобнымі да людзей, усе дзеці з настаўніцай перайшлі ў іншую залу. А мае ногі як хто прыляігіў да падлогі. Я не магла зрушыць з месца і з жахам глядзела на карціну. I тады адчула, што ў зале яшчэ нехта ёсць. Я азірнулася і ўбачыла бацьку. Мне падалося, што ён выйшаў з гэтай карціны, ціхенька стаяў і назіраў за мною. Я вельмі спалохалася і кінулася туды, дзе чуліся дзіцячыя галасы. Да маіх ног былі прывязаныя вялікія лямцавыя тапкі, праз якія я спатыкнулася і з піумам упала на падлогу.
Ты не забілася, дзяўчынка? спытала цётка, што прыглядала за карцінамі.
Я нічога ёй не адказала, дагнала дзяцей і ўвесь час азіралася, калі мы хадзілі ад карціны да карціны і слухалі, што распавядае экскурсавод. За мной следам хадзіў тата, быццам разгля-
даў карціны. А калі мы выйшлі з апошняй залы, я асмялела і пачала прабірацца да яго бліжэй, але тата знік.
Таму «Чарнігаўская» мне падалася вельмі далёкай ад дома. Я спалохалася, што так далёка сама заехала, і выскачыла на прыпынку. Там я спытала тоўстую цётку, як мне вярнуцца на Чырвоны Хутар.
Табе трэба перайсці на другі бок вуліцы! сказала яна.
Як толькі я гэта пачула, адразу кінулася цераз дароіу На дарозе было шмат машынаў. I калі прасігналіў аўтамабіль і завііпчалі тармазы, мяне хтосьці падхапіў, вынес на тратуар і падштурхнуў да падземнага перахода. Я не ведала, што гэтую вуліцу трэба пераходзіць пад зямлёй. Толькі не заўважыла, хто мяне выхапіў з-пад колаў, а калі азірнулася, то ўбачыла бацьку. Ён развітальна памахаў рукой і згубіўся ў натоўпе.
Пра гэта я нікому не расказала, але пасля адна ўжо нікуды не ездзіла, а адразу спяшалася дадому.
Аднойчы я ехала ў трамваі і адчула, што мне ў спіну HexTa глядзіць. Я азірнулася. У канцы вагона сядзеў бацька. Ён глядзеў на мяне і маўчаў. На ім быў шэры касцюм і чорная кашуля, у якіх ён быў, калі яго забілі. Але гэты кастцом і кашулю аддала мама дзядзьку Андрэю, падумала я. Адкуль ён іх узяў?
На наступны дзень я зноў убачыла ў вагоне тату. Ён сядзеў на тым жа месцы і глядзеў на мяне. Я хацела да яго падысці, але пабаялася. У наступны раз я да яго абавязкова падыду, падумала я.
Так і зрабіла. Як толькі ўбачыла яго ў трамваі, адразу пайшла ў канец вагона. Ён сядзеў, як заўсёды, і глядзеў на мяне. Я падышла да яго, тата неяк дзіўна ўсміхнуўся. Я падышла бліжэй, на адлегласць выцягнутай рукі, і на нешта наткнулася, што мяне не пускала. Мне стала страшна. Я чула, як гучна, на ўвесь вагон, б’ецца маё сэрца, але ніхто чамусьці не зрабіў мне заўвагу:
Дзяўчынка, чаму ты так гучна грукаеш сваім сэрцам? Хіба ты не здагадваешся, што нам перашкаджаеш?
Я так спалохалася, што стрымгалоў кінулася ад нрыпынку да брамы, націснула на кнопку і закрычала гувернантцы ў дамафон:
Адчыні! Открой!
Я была вельмі напалоханая, таму распавяла Ліне тое, чаго не ведала мама. Мая гувернантка была з Цярнопаля, мама казала, што там шмат вернікаў, яна ўважліва мяне выслухала, і выгляд яе стаў вельмі заклапочаны. У гэты дзень яна не гаварыла са мной ні па-ангельску, ні па-нямецку, а толькі паўкраінску. Увечары Ліна распавяла пра ўсё маме, а на наступны дзень павезла мяне на Аскольдаву магілу ў грэка-каталіцкую царкву. Там Ліна купіла свечку, загадала, каб я запаліла яе ад іншай свечкі і паставіла перад абразом. Я толькі забылася, як ён называецца.
3 тых часоў тата са мной больш не ездзіць, а я па ім пачала яшчэ мацней сумаваць. Калі мамы і дзядзькі Барыса няма, я выцягваю з паліцы кнігу «Калі яшчэ звяры гаварылі», дастаю адтуль адзіную татаву фатаграфію, дзе ён у старой крэпасці трымае мяне на руках. Я гляджу, які тата малады і прыгожы, як ён мянс любіць, і шкадую, што мама гіарвала яго здымкі. А гэтую фатаграфію яііа не знойдзе, я яе хаваю. Толькі пе трэба было пра ўсё расказваць Ліне, a то яна свечкай адагнала ад мяне тату. А я так хачу, каб ён да мяне хоць часам прыходзіў. Хай нават не ездзіць са мпой у трамваі, а з’яўляецца хоць бы здалёку, каб я бачыла яго ўсмешку або ўзмах рукі.
Але прайшоў месяц, і другі, і трэці. Выпаў снег, і пачалася зіма, а тата больш не з’яўляўся.
На Новы год я паклала пад падушку татаву фатаграфію і папрасіла святога Мікалая, каб ён прывёў да мяне ў госці бацьку.
А калі раніцай я яшчэ спала, то пачула скрозь сон, як мама нешта падсоўвае мне пад падушку. Яе рука замсрла, а потым я пачула, як яна нешта рве. Я расплюшчыла вочы і ўбачыла, што яна злосна дарывае татаву фатаграфію. У мамы выпінаецца маленькі круглы жывоцік, Ліна кажа, што ў мяне будзе брацік ці сястрычка. Я занлакала, а мама працягнула мне мабілыіы тэлефон, такога маленькага памеру, кніжачкай. Я даўно прасіла яго купіць. Усю раніцу мама крычала, што я пустая і нікога не слухаюся. А калі я паглядзела ў акно, то ўбачыла,
як на замерзлым шкле звонку хтосьці намалявау сэрцанка, быццам прахукаў шкло і пальцам абвёў контур. Толькі хто яго там намаляваў? Мы не адчыняем вокнаў, таму што на двары вельмі холадна. I я здагадалася, што гэта святы Мікалай пачуў маю просьбу і прывёў тату.
Сёння пасля школы я зайду ў трамвай, схаваюся ля задніх дзвярэй, буду ехаць і чакаць тату. Ен зойдзе нячутна, сядзе на сваё месца, будзе сядзець і ўсміхацца. Я ціхенька падыду ззаду, моцна ўхаплю яго за руку, а ён пагладзіць мяне па галоўцы і скажа:
Ты прыйшла, дачушка?
ВУШЫ
Усё жыццё Зіна Чэчаль саромелася сваіх вушэй. I не тое каб яны былі ў яе вельмі ўжо вялікія, не. Проста вушы былі адтапыраныя. Спачатку Зіна баялася, што з такімі вушамі яе ніхто не возьме. А калі выйшла замуж за Жору, стала перажываць, што і дзіця можа нарадзіцца з такімі вушамі.
«Яіпчэ добра, калі хлончык, думала Зіна, а як дзяўчынка?..»
Дзіця нараджаць яна паехала да бацькоў у Оўруч. Спачатку неба змілавалася над яе страхам, і Зіна нарадзіла хлопчыка. Прыкідвала, што назавуць яго Багданам. Жора ў гэты час абарамяў у Кіеве дыпломную працу, і Зіна адразу ж папрасіла маму адправіць яму тэлеграму: «Віншую з хлопчыкам. Падобны да цябе. Тры пяцьсот. Вушы не тырчаць». I як сурочыла, бо вечарам, ці на другі дзень, заўважыла, што ў дзіцяці адтапырыліся вушкі. Зіна прытульвала іх да галавы, і яны трохі трымаліся, але хутка разгортваліся, як развараныя варэнікі. Завязвала на ноч хустку, бінтавала, але яны ўсё роўна тырчалі.
«Што зробіш?.. падумала Зіна. Мая мама з такімі вушамі, мая бабуля была з такімі вушамі, і мой Багдасік будзе, мабыць, з такімі вуіпамі».
Так яна з гэтым і змірылася, але не змірыўся малы Багдан.
Як толькі падрос, стаў у яе пытацца:
Мам, а чаму ў мяне вушы так тырчаць?
Ну чаму тырчаць?.. адказвала мама Зіна. Проста ў мяне такія вушкі, і ў бабы Галі, і ў прабабулі Любы таксама былі такія вушы.
А ў таты ж не тырчаць, надзімаўся малы.
У таты не тырчаць, пагладзіла па галаве хлогічыка, але ў мамы тырчаць.
Багдан змоўк і доўга глядзеў, як шалёна сноўдаецца атручаны прусак.
Неяк перад днём нараджэння мама Зіна пацікавілася, што хлопчыку падарыць.
А запішы ўжо мяне на нейкую аперацыю, ці што, насупіўся малы.
На якую аперацыю?! аж падскочыла мама Зіна.
Вушы падправіць.
Ах ты ж, Госпадзе! пляснула рукамі мама Зіна. Што ты да гэтых вушэй прычапіўся?
Яна ледзьве ўладзіла непрыемную размову, купіла Багдану ролікавыя канькі, і ён перастаў гаварыць пра вушы.
Але перад Зялёнымі святамі хлопчык разбіў кубак з бабінага сервіза. На што ўжо баба Галя ласкавая да яго, і тая крыкнула:
Вось ужо лапавухі!
Пасля гэтага Багдана як падмянілі. Ен глядзеў на лапухі пад плотам, і яны нагадвалі пра яго вупіы. Увайшоў у сад, a на вішні драўляны грыб.
«I вішня вушастая», падумаў хлопчык.
Таму як сцямнела, не вячэраўіпы, заснуў. Прысніўся яму бязмежны стэп. Ідуць яны з бабай Галяй стэпам, і тут яна паказвае палкай на далягляд:
Ву-у-унь там узыдзе сонца. Ву-у-унь там.
А замест сонца на ўвесь гарызонт вырасла велізарнае чырвонае вуха...
3 часам хлапчына, калі глядзеў на людзей, адразу звяртаў увагу, якія ў каго вушы.
Баб, спытаў неяк Багдан, а чаму ў мяне такія вялікія вушы?
Таму што даверлівы, пазяхнула баба Галя, седзячы на ганку.
А раскажы мне, цягнуў сваё Багдан, якія ў тваёй бабы былі вушы?
Вось зараз усё кіну і пачну табе распавядаць, якія ў маёй бабулі былі вушы, раскудахталася баба Галя і заскрыпела сківіцамі. Вунь лепей бяжы пад грушу і збяры падаліцы.
«3 такімі сваякамі хіба пагаворыш пра вушы?» засумаваў Багдан і выправіўся да дзядзькі Мікалая, у якога хата была застаўленая кнігамі ііра войны, паходы, палітычныя інтрыгі.
He думай ты пра гэтыя вушы, сказаў дзядзька Мікалай, бо чым болей пра іх думаеш, тым болывымі яны будуць у цябе расці.
Як жа не думаць, калі штодзень бачу іх у люстэрку, паскардзіўся хлогтчык, і ў школе чапляюцца, дражняцца: «Багдан-вушан».
Вунь у гстмана Мазепы, паказаў дзядзька кнігу, былі такія ж вушы. I ў філосафа Скаварады не лепшыя.
Дык, можа, іх, гэткіх разумных, не так чапалі, заныў хлопчык. Бачыш, якія?! у роспачы рвануў сябе за вушы.
Дзядзька Мікалай падарыў яму кнігу пра выдатных людзей.
Калі будзе дрэнна, параіў Багдану, паглядзі на вушы гэтых паважаных людзей, пачытай, чаго яны дамагліся, і табе стане лягчэй.
Але Багдану ляі'чэй не рабілася.
Аднойчы ён збіраўся з хлопцамі на рэчку, як раптам гукнула яго баба Галя:
А хадзі сюды, паманіла пальцам. Ты на рэчку сабраўся, так? А ці ведаеш, што сёння купацца нельга?
Гэта чаму?