Клетка для івалгі

Клетка для івалгі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
88.26 МБ
Бо сёння Ілля. Пакупаешся, дык з дупы вярба вырасце.
Ой, а што ж рабіць?
Во-о-о. Ты лепш пайдзі і збяры ў садзе падаліцы.
Багдап надзьмуўся, але ўзяў копі і паплёўся збіраць грушы. На бітых грушах лазілі восы, і адна ўкусіла яго за руку. Ён нарабіў крыку на ўвесь двор. Баба Галя, цяжка сапучы, выцягнула джала, нрыклала да ўкусу нож.
Як пухліна спадзе, бяжы гуляць. Але доўга не шлывдай, бо прыйдзе маці крычаць будзе.
Багдан, не счакаўшы, пакуль спадзе пухліна, выграб з пенала назапашаныя дзевяноста капеек і пайпюў у горад. Купіў марожанае і, наласаваўшыся, круціўся між гандлёвымі шэрагамі на Жытнім рынку.
Па абедзе, калі сонца зачапілася за найвышэйшы будынак, Багдан убачыў вушастага дзядзьку. Ну такога вушастага! Проста вельмі вушастага... Яго буйныя мясістыя вушы тапырыліся, а з вушэй тырчалі жорсткія чорныя валасіны. Гэты пузаты дзядзька ў белых іптанах і белай тэнісцы з велізарным херсонскім кавуном у руках нагадваў белы дырыжабль. Багдан зачаравана брыў за ім, пакуль той не зайпюў на вуліцу Барыса Тэна. 3 гадзіну хлопчык круціўся вакол будынка, у які ўвайшоў дзядзька. Тады наважыўся прыадчыніць жалезную брамку і зайсці ў двор. У двары лютаваў калматы сабака, хрыпеў і напінаў ланцуг. Хлопчык пазваніў у дзверы і назіраў, як іюўзаюцць па ганку чырвоныя драўляныя клапы.
За дзвярыма зашоргала, пстрыкнуў замок, адчыніліся дзверы. 3 хаты патыхнула кіслым паветрам, якое бывае ў дамах у адзінокіх мужчынаў. Дзядзька ўбачыў хлопчыка.
Ну? прамовіў і заварушыў вушамі. Хлопчык сабраўся з духам і закрычаў:
Як вы жывяце з такімі вушамі? Я ўжо не магу!
Ціха, ціха! замахаў рукамі дзядзька. 3 нашымі вушамі затое глухіх нс бывае, і зацмокаў языком: цмок, цмок, цмок. Хочаш кавуна? Багдап кіўнуў. Сядай тут. He бойся, усадзіў нож, кавун трэснуў, і з яго пацёк сок. Добры кавун, сакавіты кавун, прыцмокнуў дзядзька і працягнуў Багдану лусту. У цябе ёсць вушы, выплюнуў у жменю бубкі. Думаеш, такія вушы ў цябе проста так? Проста так нічога не бывас. Ты не такі, як усе, чаўкнуў кавуном дзядзька і гучна адрыгнуў. Паглядзі на свае вушы. Бачыш, яны вышэй броваў. Значыць, цябе чакае добрая кар’ера. Л гэтая радзімка кажа, што ты асёл. Калі табе ў галаву нешта стрэльне, цябе ўжо не спыніць ніякая балячка.
He хачу я такіх вушэй, надзьмуў губы хлопчык.
Калі ў чалавека вялікія вушы, зачвякаў кавуном дзядзька, і сок пацёк яму па шыі, гэта не значыць, што ён непрыгожы. Проста ў яго такая эстэтыка.
Я хачу маленькія вушкі, усхліпнуў Багдан.
Маленькія прылеглыя вушкі ў зласлівых людзей, выплюнуў бубкі дзядзька.
А я хачу такія!
Дзядзька павярнуўся, затуліў сабой акно і стаў падобны на вялікага надзьмутага крумкача.
Ты хто такі Бог?! аж захлынуўся ад абурэння ён. Ты ведаеш, што ў чалавека кожная радзімка нешта значыць? Я ўжо не кажу пра вушы, дзе кожная зморшчынка або мочка можа расказаць, што ў цябе на вяку напісана. Твае бацькі могуць заплаціць грошы, і табе зменяць вушы. Ды пасля гэтага цябе так выверне, што не рады будзеш сонейку.
Нуіняхай! закрычаў Багдан. А я ўсё роўна не хачу такіх вушэй!
Цішэй, раззлаваўся дзядзька, бо накаркаеш!
Яны змоўклі і глядзелі, як даўжэюць цені. Над кавуном круцілася надакучлівая муха, і дзядзька зганяў яе рукой.
Хто вы? спытаў хлопчык.
Хо-хо! заквахтаў дзядзька, і ў яго грудзях зайграў гармонік. Можа, я цар лапавухіх.
Тады я пайду? ціха папрасіўся хлопчык.
Ідзі! зачмякаў кавуном дзядзька.
Дома Багдан доўга сядзеў пануры, а потым пачаў даводзіць маму Зіну да шаленства.
Ды ў Жытоміры ніхто табе тых вушэй і не паправіць, зашамацеў газетай тата Жора.
Дык у Кіеве, заскуголіў Багдан.
Цішэй, зараза ты гэткая, a то як дам зараз па тых By­max! сарвалася мама Зіна і пашкадавала, але што ж.
Увесь вечар і раніцу ўсю сям’ю калаціла ад Багданавай істэрыкі. Раніцай мама Зіна забылася зняць з галавы бігудзі. На вуліцы Усходняй яна заўважыла, што ўслед ёй азіраюцца мужчыны, а нейкі аўтамабіль павольна ехаў за ёй, і з акна высунуўся мардаты мужык.
«Мабыць, я сёппя вельмі прыгожая», падумала мама Зіна і радасна завіхляла клубамі.
Яна так і прыйшла б на працу, калі б не прадаўшчыца, у якой купляла станік.
Жанчына, нагнулася да яе прадаўшчыца, вы, напэўна, сёння ў люстэрка не глядзеліся?
Што? Дзе?! спалохана закружылася мама Зіна, аблапваючы сябе з усіх бакоў.
Паглядзела на ногі. Калготы цэлыя, нацягнутыя правільна, пяткамі назад.
Ды не там, зашаптала прадаўшчыца, на галаве.
Яна торкнула, а там бігудзі.
«Ну, усё, падумала мама Зіна, дастаў ён мяне сваімі вушамі. Трэба нешта рабіць».
Пасля гэтага яна адвезла Багдана ў Кіеў, і там яму падцягнулі вушы.
Хлопчык не адыходзіў ад люстэрка. Змяніў прычоску, стаў зачэсваць валасы пазад. Некаторы час, праўда, у школе называлі яго Новыя Вушы, ды пасля кінулі.
А праз год у сям’і адбыліся змены. Пачаў співацца тата Жора. Ен прыходзіў дадому позна і п’яны. Курыў, чапляўся на кухні за зэдлікі, лаяўся, біў посуд, а ўначы гучна хроп і скрыгатаў зубамі. Мама Зіна перастала з ім спаць і перасялілася ў пакой да Багдана. I так і ірацягвалася доўга, вельмі доўга. Пасля Багдан заўважыў, што мама Зіна стала нейкая не такая. Яна даўжэй круцілася перад люстэркам, у яе з’явілася прыгожая бялізна з карункамі, дарагія духі. Прыходзіла дадому позна, пахла віном і цыгарэтамі, была задаволсная і да ўсяго абыякавая. Доўга плёскалася ў ваннай, а потым пры святле таршэра ляжала ў ложку, гартала жаночы часопіс і пра нешта марыла.
Пасля Спаса злегла баба Галя. Ад сварак з бацькам Жорам у яе здарыўся сардэчны прыступ. I яшчэ бабу Галю даймала ўдушша. Яна цяжка сапла ў ложку, мама Зіна купляла ёй гармоны і астматычныя аэразолі.
У абед мама паслала Багдана ў аптэку па лекі, а калі ён вярнуўся, то ўбачыў, што мама Зіна ў чорнай хустцы завешвае люстры.
Два дні назіраў Багдан, як прыбіраюць бабу Галю, як капае са свечак воск, шэпчацца радня і суседзі, як бабу ў жоўтым
аўтобусе вязуць на могілкі, як раздзімае іпчокі духавы аркестр, плача мама Зіна і п’яна смаркаецца тата Жора, як псрадаюць за сталом з рук у рукі міску з куццёю.
Усю ноч ішоў дождж і выў вецер. Багдан прыціскаўся да мамы Зіны і спалохана шаптаў:
Мам, аддай мнс старыя вушы.
Навошта?
Я хачу, каб была жывая бабуля Галя і не піў тата Жора, і каб у нас было ўсё, як раней.
Памаўчы, стомлена ўздыхнула мама Зіна не вяртаецца тос, іпто не вяртасцца.
Багдан усхліішуў і падсунуўся пад цёплую мамчыну руку. А чаго так вые вецер?
Гэта баба Галя плача.
-	Так агідна гілача, сгіалохана дрыжаў хлопчык.
-	Спі, хрыпла сказала мама Зіна.
А раніцай яны ўбачылі ў садзе зламаную вішню, па якой сядзела старая варона і доўга, скрыпуча каркала.
КІЕЎСКІ МАЛЬЧЫК
Аўтамабільны затор спаралізаваў Вялікую Жытомірскую. Сто клаксонаў, бы тая чарада звар’яцелых кароў, раўлі ад Львоўскай плоіпчы да Уладзімірскай. Аўтамабілі збіліся вакол катафалка з нікеліраваным анёлам на капоце. Хавалі Бальбузу, караля крымінальнага свету, якога забілі ў разборках з хлогіцамі Саламахі. Сто руляў, хаваючы смерць, папура маўчалі ў гарнітурах ад Вароніна. Суровы картэж з жывымі кветкамі ад «Нарыты» ды журботнымі надпісамі «Ад Кабінета Міністраў», «Ад Федэрацыі кікбоксінга» і проста «Ад верных сяброў» і «Ад кахаючай сяброўкі» захрас каля будынка з вымытым дажджамі і ветрам бязлікім сцягам, у якім ледзьве ўгадваліся колеры сонца і неба. Міліцыянт спалохана прыставіў да скроні далонь у белых пальчатках і дрыгатлівым жазлом паказваў на Байкавыя могілкі.
«Крута, падумаў Мальчык, зачараваны працэсіяю, міня так хараніць не будуць. He тая вясавая кацягорыя»
У яго вушах яшчэ стаяў роў аўтамабільных сірэн, калі ён паварочваў на Залатавароцкую. Каля іржавага бака для смецця ён убачыў дзеда ў інтэлігенцкім берэце і плапічы колеру хакі, які нешта выцягваў з лушпіння і еў, паглыблены ў сябе. 3 дзедавай кайстры тырчэлі жаночыя боты часоў Цэнтральнай Рады і томік Грушэўскага.
«Агі’яць невязуха, падумаў Мальчык, няўдалы паход з блыівынага базару».
Жаласць какая! голасна сказаў дзеду.
Дзед спалохана вынырнуў з сябе, дажаваў кавалак цвілой булкі і раздражнёна глянуў на незнаёмца.
Падкрапляемся, дзядуля? весела гукнуў Мальчык. Вазьмі грыўню на пончык.
Дзякуй, сказаў дзед і з годнасцю схаваў грошы ў кішэню.
Мальчык звярнуў на Яраславаў Вал і зайшоў у кафэ «Яраслава». Ужо болей за месяц працаваў ён у рэкламным агенцтве, куды ўлаштаваў яго старэйшы брат, падатковы інспектар. Штодзень гарбеў за тэлефонам, вызвоньваючы багатыя канторы. Яго выслухоўвалі стомленыя дырэктары і шчабятлівыя дзяўчаты-менеджары, даўганогія кіеўскія дзевачкі, уладкаваныя папамі ды мамамі, і ўсе яму адмаўлялі або варылі з Мальчыка ваду. У яго ўжо быў доўгі спіс вадавараў, якія ніколі не казалі «так» ці «не», але нязменна прасілі праз тыдзень або два нагадаць пра сябе, калі нібыта чакаецца новая партыя тавару і, можа, яны запусцяць рэкламу.
А быў яшчэ ў агенцтве Віталік, сэрцаед менеджараў і зубр выцыганьвання грошай.
Ты хаця б голас памяняў, соп Віталік Мальчыку, чысты дзецкі сад. На такі голас не клюне ніводзін кліент. Вучыся вось у дзядзі, набіраў ён нумар. А гдзе эты нігадзяй? лагодна пытаўся ў трубку. Прывяжыце яго да дроту. Ну, здрастуй, нігоднік. Што ж ты міне падводзіш, га? Ды не... Ну да... Канешна! Ну дуй сюды, закроім вапрос, і клаў трубку. Бачыў, як нада работаць? паварочваўся да Мальчыка. Толькі што дамовіўся наконт пяці тысяч баксаў.
Клас! вырвалася ў Мальчыка, і ён ледзьве не лопнуў ад зайздрасці.
Мальчык прайшоў курс НЛП, «як с помашчу пастраенія фраз і вапшчэ языка забраць дзеньгі ў кліента», за які Сямён Барысавіч садраў з яго трыста баксаў. Грошы, як звычайна, заплаціў старэйшы брат.
Я здзелаю вас багатымі і гачаслівымі, вы будзеце долга помніць Сямёна Барысавіча з Адесы, сказаў той на развітанне дзевачкам і мальчыкам, што слухалі яго з разяўленымі ратамі.
Мальчык часта згадваў Сямёна Барысавіча і думаў, што галоўнага сакрэту ён так і не выдаў, бо чаму ж тады Віталік робіць усё наадварот і ў яго выходзіць, а ён гаворыць па схемах Сямёна Барысавіча і ў яго нічога не атрымліваецца? Хіба таму, што Віталік паспеў пабыць у апараце камсамола і яму далі за гэта трохпакаёўку ля Шакаладнага будынка? Выходзіць, камсамол лепшая за НЛП школа, думаў Мальчык.