• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    Брава! выгукнула некалькі захопленых галасоў.
    I пад балконам узарваліся апладысменты.
    Праграйце «Салавейку» яшчэ раз, умольна сказала маці.
    Здзіўленая ўбачаным, Цыбульская зноў зайграла, а маці праспявала. Яе голас перасягнуў усе чаканні. Слухачы пад балконам быццам дадалі ёй сілы, яе голас выпырхнуў і пругка затрапятаў у вулічным гомане, перамагаючы шум аўтамабіляў і тралейбусаў. Яна нібы ператварылася ў ашалелую птушачку, што сваім спевам раздзірала сэрцы выпадковым мінакам. Мне падалося, што над горадам пранёсся ўраган, які закруціўся над зачараванымі людзьмі, узляцеў да нябёсаў, раствараючыся ў вышэйшых сферах. А калі яна змоўкла, унізе закрычалі і заапладзіравалі так, што Цыбульская, быццам уджаленая, выскачыла на балкон, выпхала з яго маму і злосна закрыла балконныя дзверы.
    He будзем адхіляцца, агоўталася яна. Працягнем заняткі.
    Яны яшчэ пазаймаліся, а затым Цыбульская неяк абмякла і стомлена сказала:
    На сёння хопіць.
    Мы развіталіся і выйшлі з яе дома. Пераходзячы Тэатральную, наткнуліся на Пражогу.
    Гэта твая сястра? спытаў ён мяне.
    Я прамаўчаў, і ён успрыняў гэта як адказ.
    Добрая сястра, расцягнуў вусны ва ўсмешцы і адразу спахапіўся. Назавіце сваё прозвішча, і я скажу, хто вы.
    А вы хто?
    Яна з ім асабліва не цырымонілася.
    Анатоль Пражога, пасур’ёзнеў ён. Лінгвіст і аматар старажытнасцяў.
    Вельмі прыемна, праз зубы адказала яму. Адэліна Цыбульская.
    О, Цыбульская! радасна закрочыў побач Пражога, падстаўляючы ёй руку.
    Але мама адсунулася ад яго.
    Ваш брат пра мяне расказваў? пацікавіўся Пражога.
    Нешта не ўзгадаю, сярдзіта адказала яму.
    Я адкрыў мову, на якой гаварылі Адам і Ева. Гэта мова Бога і першых людзей.
    Вельмі цікава, прамармытала яна, усім сваім выглядам выпраменьваючы холад, аж я зябка сцепануўся і адчуў, як высыхае на спіне пот.
    Дык вось, задаволена сказаў Пражога, прасоўваючыся за намі па Міхайлоўскай. Калі раскласці вашае прозвішча на гукі, то Цыбульская на прамове азначае німфу, што забаўляе падарожнікаў гульнёй на кіфары.
    Нам было з вамі вельмі цікава, сказала мама, і я адчуў у яе голасе знаёмыя злосныя ноткі. Але, на жаль, павінны з вамі развітацца.
    Схапіла мяне за руку і пацягнула вуліцаю.
    Куды ж вы? паспрабаваў дагнаць Пражога. Я яшчэ не расшыфраваў вашае імя.
    He будзем чапаць гэтую павучальную гісторыю да наступнай сустрэчы, абарвала яго.
    Бывайце здаровы, разгублена ўсміхнуўся Анатоль Пражога.
    У вас чароўная ўсмешка, кінула на развітанне яму.
    I толькі тады я заўважыў, што ў Пражогі няма пярэдняга зуба.
    Ты так беспардонна з ім размаўляла, папракнуў я. Напэўна, ён на цябе пакрыўдзіўся.
    Такія мужчыны не крыўдзяцца, учапілася за маю руку і пацягнула мяне праз вуліцу. Яны прыліпаюць, як смала да спадніцы.
    Адкуль ты ведаеш? Ты ж яго першы раз бачыла.
    Гэтага дастаткова, каб нацешыцца ім да канца сваіх дзён, разгублена мовіла маці, зацягваючы мяне ў прадуктовую краму.
    Пакуль мы кушлі ўсё, ужо не было часу ісці да Хамічэўскага. А калі выязджалі з Жытняга рынку, за акном убачылі Пражогу, які моцна трымаў за руку чарговую ахвяру сваіх лінгвістычных экзерсісаў таўстуна ў акулярах, белых штанах і паласатай тэнісцы і нешта яму дакучліва даводзіў. Той рабіў выгляд, што яму гэта вельмі цікава, пазіраў на гадзіннік і спрабаваў вырвацца, але Пражога не даваў яму ні аднаго шанцу для ўцёкаў, і дзядзька ў акулярах безнадзейна шукаў поглядам выратавання.
    9.	ПЕРАКРЫКВАЮЧЫ ЎРАГАН. 1955
    Дзе ты, дзяўчынка з вачыма-вішнямі, у чыёй памяці ўмяшчаліся галасы ўсіх птушак? Дзе ты, маленькі анёл, зачараваны музыкай навалыгіцы? Дзе ты, нерасцвілая пупышка, што магла валодаць любоўю ўсяго свету, але не завалодала з-за нешанцавання, якое суправаджала цябе, як павадыр сляпога лірніка?
    Я зазіраю ў той далёкі год, апісаны рознымі людзьмі, і бачу цябе, маленькі цуд, што імітуе галасы людзей і птушак. Пасля смерці маці ты лавіла змей, каб пачуць іх шыпенне і захаваць у сваёй памяці, у якой калекцыянавала гукі, бо твая маці памерла ад укусу змяі. I калі ты зашыпела каля клеткі, дзе жыў любімы белы трусік, у яго з перапуду разарвалася сэрца, бо ён успрыняў твой гук за змяінае шыпенне, і ты глытала слёзы і плакала, закопваючы ў яму свайго трусіка. Але нават пасля гэтага не перастала прагна збіраць гукі, нібы стары кніжнік старадаўнія фаліянты. Ты вывучыла мову дзікіх і хатніх птушак. Часам ты выходзіла на двор і крычала так, як певень склікае курэй, калі знойдзе чарвяка, і ўсе куры беглі да цябе, кінуўшы пеўня, а певень думаў, што гэта ў яго двор забег агністы сусед. Потым ты падавала трывожны гук, калі певень бачыць у небе каршуна, і куры стрымгалоў беглі, хаваючыся пад кустоўем парэчак.
    Калі твой бацька ажаніўся з маладой жанчынай, ты болыл запомніла радаснае бухканне вяселыіага бубна і крыкі скрыпкі, якая спачувала табе, быццам ведала, што з гэтага момалту голас мачыхі дастане цябе ў кожным кутку твайго дома. Тады ты ішла да сажалкі, станавілася пад плацінай і спявала, каб заглушыць боль. У вадзе плавалі рыбы, церліся аб ікры, і табе здавалася, што гэта душа маці, а масй бабулі, увайшла ў зграю рыбак і лашчыць цябе, каб не сумавала па ёй. Л вада шумела, быццам суцяшала цябе, і ты слухала яе магутны шум аб тым, што ўсе злопрыгоды, якія даюцца чалавеку, упісаныя ў кнігу лёсу, дараваную небам.
    У адзін з такіх дзён табе было асабліва сумна, і ты бегла ад свайго болю ў дзейства, якое ўчыніла для дзяцей. Ты наладзіла імправізаваную сцэну, абвешаўшы браму галовамі расцвілых слапечнікаў, і імітавала ўслед галасы знаёмых сельскіх людзей.
    Пакажы нам, як гаворыць Яўхім Кушнір, крычалі дзеці.
    I ты гаварыла скрыпучым голасам Кушпіра, нібы яго дуіпа ўвайшла ў цябе і там курчылася ад дыскамфорту, што ёй дасталася такое маленькае дзяўчачае цела, таму ўсе фразы, вымаўленыя табой, былі пародыяй на Яўхіма, які жыў каля ракі. Л дзеці пацяшаліся тым, што ў табс клекатаў голас старога і гучаў з такімі інтанацыямі, нібы гэта быў сам Кушнір, які сердаваў, калі яго сядзібу залівала разбухлая дажджамі рака.
    А накажы нам, як гаворыць хатняя і дзікая птушка! зноў крычалі дзсці.
    I ты дэманстравала галасы індыка, галубкі, удода, сойкі, a дзяцей зачароўвала і здзіўляла тваё прытворства.
    Ды ў разгар гульні чуўся голас мачыхі:
    Гэта замест таго, каб нарваць трусам зелля, ты перадражніваеш індыкоў?!
    Ты ваўкавата глядзела на маладую жонку свайго бацькі, у якой кіпела лютасць усіх мачых свету да сваіх падчарыц, пакуль яна не пачала біць па тваіх загарэлых нагах галавой квітнеючага сланечніка:
    А гэта, каб ногі не хадзілі ў шкоду!
    Дзеці разбегліся, а ты кінулася Першкаўскай вуліцай насустрач ветру, што ўздымаў пыл над Тураўцом і нагінаў да зямлі садовыя дрэвы.
    Куды ты? Набліжасцца ўраган! пачуўся адчайны крык.
    Гэта крыкнула наўздагон Яўдоха, зачыняючы ў склегіе дзверы, каб не сарвала з завесаў.
    Вецер пшурнуў сарваныя зялепухі, заіуў збітай дахоўкай, забухаў адарванай бляхай і паляцеў кудысьці на Высокую вуліцу, дзе пачуўся трывожны людскі крык, спалоханы грукат воза і шум аўтамабіля. Ураган наляцеў адразу, зламаў у Гжэсевым садзе яблыню, загрымеў і сыпануў дажджом. Дождж біў пругкімі струменямі, нібы сам Гасподзь даіў набраклае вымя кудлатага неба. Пачало ламаць дрэвы, яны з трэскам падалі на зямлю, і чым болей шуму ствараў ураган, тым спакайнейшай ты станавілася.
    Неўзабаве пачалося поле, і ты стала недалёка ад Марцінавага балота, падняла рукі да цяжкіх цёмных аблокаў і заспявала, перакрыкваючы ўраган, пра ўдаву, якая сваімі чарамі прыцягвала на вячоркі моладзь, каб знайсці сабе прагнага да любоўных пяіпчотаў хлопца. I ў гэтай песні было нешта сугучнае з магіяй навальніцы. Цябе хвасталі вадзяныя дубцы, а ты радавалася іх ударам і адчувала, як напаўняешся сілай урагану. Ты аж дрыжала ад яго імклівых парываў і шаленства. А стары Аўрам Першка, якога ўраган заспеў у полі, ляжаў на зямлі, накрыты дажджавіком, бо баяўся, што ў яго патрапіць маланка. Стары Першка бачыў, як ты стаяла ў полі і, перакрыкваючы навальніцу, спявала, а твой голас лётаў над полем, як дух урагану. Яму здалося, што ўраган струменіцца з цябе, што ты нараджаеш ураган, і ён лютуе і курчыцца над Тураўцом, як твая дзіцячая душа, што пакутуе пасля смерці маці. Вакол цябе шугалі маланкі, і ў іх водблісках ты была падобная на маленькую оперную зорку, аслепленую фотаўспышкамі рэпарцёраў. Усё поле, уся прастора былі тваёй сцэнай, а голас ветру галасамі скрыпак, віяланчэляў, басэтляў, а голас грому літаўрамі, бубнамі, званамі, барабанамі, ксілафонамі, кастаньетамі, тамтамамі, а шум дажджу трэмбітамі, флейтамі, кларнетамі, фаготамі, габоямі, валторнамі, трамбонамі, альтамі, тубамі, кларнетамі, трубамі, а кроплі дажджу аб дажджавік старога Аўрама чэлестамі, арфамі, раялямі, а Гасподзь быў дырыжорам. Ты так спявала, так палка ты спявала, аж стары
    Аўрам Першка схаваўся, як курапатка ў траве, і баяўся, каб ты яго не ўбачыла, бо думаў, што з цябе вырвецца маланка і спаліць яго на галавешку.
    Калі ты адчула, што ўсе словы песень не перадаюць таго, што робіцца ў тваёй душы, бо яны толькі адгалоскі вялікіх жарсцяў, ты пачала пераймаць гукі дажджу, ветру і грому, і гэтая палётнасць гарлавых гукаў, народжаных у дзіцячых грудзях, дзе гняздзілася вялікая душа, гэты вакаліз быў больш дасканалым, мацнейшым і глыбейшым за песні ўсіх паэтаў усіх народаў, і тады змоўк гром, здранцвеў дождж, застыў вецер, і прамоклыя птушкі, што хаваліся ад урагану ў траве, зачаравана слухалі твой голас, які разрастаўся, набіраў сілу і ўздымаўся ўсё вышэй і вышэй да цяжкіх навальнічных аблокаў, што рассупуліся, і праз прачыненую заслону неба на дзяўчынку ўпалі прамяні. Яна стаяла, залітая сонечным святлом, якое нагадвала прамень пражэктара, што выхапіў вялікую зорку сцэны, каб усе ўбачылі бляск, які выпраменьваюць яе вочы, грудзі і горла, больш дасканалае за горла салаўя.
    Ты стаяла сярод прытоенага поля, здзіўленага пранізлівай цішынёй, што была красамоўнейшай за выбух авацый у Ла Скала або Метрапалітэн-оперы.
    А потым развярнулася і пайшла паўз спалоханага старога Першку, які лічыў за лепшае быць мокрай купінай у полі, абы толькі яго не ўбачыла гэтая гарластая і недаступная розуму дзяўчынка, якая ішла, мокрая і ўсцешаная, а ўслед ёй здзіўлена глядзелі людзі.