Клетка для івалгі

Клетка для івалгі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
88.26 МБ
10.	НА ХВАЛІ ТРЫУМФУ.
1978
Падчас той паездкі мама была нейкая эмацыйна растрапаная. Яшчэ калі мы ехалі ў аўтобусе з Тураўца, яна то смяялася, то ўпадала ў змрочную задуму. А калі за Пяскамі аўтобус рэзка затармазіў, на яе ўпаў пузаты мужчына, ад якога несла гарэлкавым перагарам. Яна павярнулася да яго і яхідна спытала:
Што, ногі не трымаюць? Закускі бракавала?
I змерала яго такім позіркам, што ён толькі скрывіўся, як ад зубнога болю, і да Жытоміра ехаў моўчкі, скоса паглядаючы на яе.
У аўтобусе было горача. Я сядзеў каля адчыненага акна і падстаўляў твар плыням ветру. У чыімсьці кошыку трывожна крычаў певень, смяяліся дзяўчаты, сельскія жанчыны абмяркоўвалі кірмашовыя цэны на чарніцы. Аўтобус павярнуў на Жытні рынак і спыніўся.
Мы прыйшлі да Мікалая Хамічэўскага. У яго доме быў хаос, паўсюль валяліся раскіданыя рэчы, але маці хутка навяла там парадак і села за фартэпіяна. Я заўважыў, што яна стала іграць так лёгка, бы яе пальцы рабілі гэта ўсё жыццё.
Хто паверыць, што за няпоўны месяц вы навучыліся іграць, як выпускніца музычнай школы? радасна спытаў стары.
У мяне на ўсё адведзена мала часу, адказала яна, не адрываючыся ад клавішаў.
Пасля яе ігры Хамічэўскі патэлефанаваў Бакальцу і дамовіўся, што праз паўгадзіны ён забярэ мяне ў скверыку на Тэатральнай. Мы выйшлі на вуліцу і пайшлі праз Жытпі рынак.
Прыпякала. Сярод гандлёвых шэрагаў, як заўсёды, сядзеў Бэн-Цыён Вундэрмахер, гандляваў цюлькай і заклікаў сялянаў, якія прыехалі на базар:
Прадай масла, бо растане, Купі цюлькі, бо не стане.
Я не мог зразумець, чаму ў спякоту ўзнікае такая чаргу за цюлькай. У мяне закралася падазрэнне, што Вундэрмахер або добра вывучыў сельскіх людзей і ведае, што яны купляюць, або валодае гіпнатычнымі здольнасцямі. Бэн-Цыён размахваў рукамі, нібы лавіў невадам мінакоў і зацягваў у чаргу. I калі б раптам ён пачаў гандляваць пістонамі або гарчычнікамі, то ў яго гэтак жа расла б чарга, і, бліскаючы залатымі зубамі, Вундэрмахер радасна ўсклікваў бы свае рэкламныя вершыкі пра перавагі пістонаў і гарчычнікаў.
Гэнё Бакалец ужо чакаў нас у скверыку. Ён ускочыў з лавачкі і пачырванеў, як цюлыіан у загсе, замармытаў нешта пад нос, і я здагадаўся, што яму падабаецца маці.
Прывітанне, Гэню, падышла да яго і радасна зазірнула яму ў вочы. Уладзік табе яшчэ не надакучыў?
Яму падабаецца журналістыка, прагамзаў Гэнё.
Асабліва калі п’яны акцёр з іпабляй ганяецца за рэжысёрам і дырэктарам тэатра, сказала яна, і Гэнё зноў пачырванеў. Ну, я пайшла. Цыбульская чакае.
Яна памахала нам рукой і знікла. Бакалец паглядзеў ёй услед і паправіў наплечную сумку.
Я іду браць інтэрв’ю ў Аксена Вахабы.
А хто гэта? спытаў я.
Гэта паэт. У яго сёння прэзентацыя кнігі, але пасля прэзентацыі да яго не даступішся, я дамовіўся ўзяць інтэрв’ю цяпер.
3 Вахабам мы сустрэліся ў гарадскім парку. Гэта быў невысокі грузны чалавек з вострым розумам, ён лёгка збіваўся на жарты і смяяўся з Гэня:
Паэзія гэта дасканаласць. А ты, Гэню, дасканаласць бачыш выключна ў старэйшых за сябе жанчынах. Ты заземлены, як сапраўдны мешчанін, але я гатовы выслухаць твае пытанні для нікчэмнай газеты «Валынскі кур’ер». А хто гэты юны асістэнт? кіўнуў на мяне.
Гэта Уладзік, сказаў Бакалец.
Будучы журналіст?
Магчыма, стрымана адказаў я.
Што ж, я да вашых паслуг, панове, пасміхнуўся ён.
Мы селі на лаўцы ў цені дрэваў каля скулыггуры Артэміды, і калі Вахаба ўбачыў перад сабой мікрафон з ветраахоўнай насадкай, адразу неяк страціў свой досціп, напружыўся, стаў скаваным, і Гэнё вырываў з яго словы, як дантыст зубы. Я быў здзіўлены, як чалавек, які мае ў запасе столькі слоў, баіцца дыктафопа. Гэнё з ім парадкам намучыўся, нават спатнеў, пакуль выцягнуў тое, што хацеў. Зрэшты, некалькі фраз з яго інтэрв’ю мне спадабаліся.
Калі чалавек спіць, то вызваляецца ад рэалыіых страхаў, затое пранікаецца страхамі ірэальнымі, якія дапамагаюць яму
зразумець, што мы на самай справе хочам. Паэзія гэта і ёсць набліжэнне да гэтых патаемных жаданняў, сказаў Вахаба.
Бакалец выключыў дыктафон, і Вахаба зноў стаў жвавым, дасціпным, вострым на язык. Ён жартаваў, паляпваў Гэню ііа плячы і смяяўся з уласных каламбураў:
Ты Бакалец з бакалеі, ты нахабнік, як Вахаба.
Як дастану мікрафон, з цябе гумар выйдзе вон, яхідна зымправізаваў Гэнё.
Вось такі я, Гэню, баязлівсц. У мяне аж паджылкі трасуцца, як падумаю, што мае размовы хтосьці запісвае на дыктафон.
Так баішся сваіх думак?
Болып за ўсё я баюся сённяшняй прэзентацыі. Прыйдзе шмат людзей. Я планаваў запрасіць спявачку з піяністкай, a ў спявачкі, як на грэх, захварэла дзіця.
Калі гэта так для цябе важна, я магу дамовіцца з вельмі яркай спявачкай, прабурчаў Гэнё Бакалец.
Сапраўды? перапытаў Вохаба.
А чаму б і не?
Я ёй заплачу, ажыў Вахаба, і яго блізка пасаджаныя вочы загарэліся халерычны бляскам. Быў бы вельмі ўдзячны, калі б ты прывёў яе ў бібліятэку на гадзіну раней, каб магла пазнаёміцца са мной, вядучым і піяністкай. Трэба ж дамовіцца, што яна будзе спяваць.
Мы прайшліся па бульвары, а затым Вахаба адправіўся па сваіх справах, а Бакалец зваліўся ў меланхолію:
Што ж я яму наабяцаў? Я ж не ведаю, ці твая маці на гэта пагодзіцца.
Дык пагавары з ёй, прапанаваў я.
Мы дамовіліся сустрэцца зноў на Тэатральнай і да чвэрці на другую чакалі яе ў скверыку. Яна нрыйшла вясёлая і ў гуллівым настроі.
Чым вы без мяне займаліся?
Бралі інтэрв’ю, адказаў я.
I ты ведаеш, як гэта робіцца?
Ведаю, пахваліўся ёй.
Мне яшчэ трэба зайсці ў адну краму, і пасдзем дадому. Гэнё замяўся і ад напружання пачырванеў:
Як вы ставіцеся да таго, каб паспяваць на прэзентацыі кнігі аднаго паэта? I няўпэўнена дадаў: Ён вам заплаціць.
Якога паэта?
Аксена Вахабы, адказаў Бакалец.
А калі прэзентацыя?
У сямнаццаць.
А як жа мы з Уладзікам дабяромся потым да Тураўца?
Спадарожкаю або з цэнтральнага аўтавакзала, замармытаў Гэнё. Цямнее позна.
Спакуснік з Гэня быў дрэнны, і мама вагалася.
А хто будзе на прэзентацыі?
Будзе шмат людзей. Нават Барыс Тэн абяцаў прыйсці.
Мікалай Васільевіч? здзівілася яна. Ну, тады застаёмся. Я хачу, каб ён паслухаў, як я спяваю на публіцы.
Ад радасці Бакалец увесь змакрэў.
Добра, што пагадзіліся. Прыйшоў час, каб пра вас даведаліся.
У нас яшчэ тры гадзіны. Дзе будзе прэзентацыя?
У абласной бібліятэцы, але трэба, каб вы прыйшлі на гадзіну раней і пазнаёміліся з Аксенам Вахабам, вядучым і піяністкай.
Тады мы з Уладзікам пойдзем да Мікалая Хамічэўскага, a ты, Гэню, забярэш гіас а шаснаццатай на Міхайлоўскай. Будзем чакаць пад гадзіннікам.
Дамовіўшыся, пайшлі да старога. Мама прыгатавала яму боршч, салату з рэдзькі і маладой цыбулі.
Я думаў, ці ісці на сённяшнюю прэзентацыю, але калі вы, Аліна, будзеце там спяваць, то я абавязкова прыйду, паабяцаў стары.
Мы паабедалі, мама з гадзіну паіграла на фартэпіяна, і мы выправіліся ў горад.
Я выйду крыху пазней, сказаў нам.
На Міхайлоўскай, пад гадзіннікам, нас чакаў Гэнё Бакалец. Мы перайшлі шумпуіо вуліцу і рушылі ў бібліятэку, дзе ўжо былі піяністка і Аксен Вахаба, а хвілінаў праз дзесяць з’явіўся вядучы.
Яны дамовіліся паміж сабой, як будзе праходзіць прэзентацыя, і мама з піяністкай правялі невялікую рэпетыцыю. Пачалі сыходзіцца на прэзентацыю людзі. Мы з Бакальцом селі ў канцы залы і назіралі, як збіраецца публіка. Першым зайшоў тоўсты чалавек у вышыванцы з вялікімі казацкімі вусамі. Для гюўнага каларыту яму не хапала толькі чуба-асяледца. Ён сеў спераду, насупраць стала, на якім знаходзіўся новы паэтычны зборнік Аксена Вахабы «Вярбовыя коцікі» і стэнд з вялікім рэкламным плакатам, таму ўсе, хто заходзіў у прэзентацыйную залу, адразу звярталі на яго ўвагу.
Хто гэты чалавек? спытаў я.
Гэта Іван Грушка, вядомы калекцыянер. У яго калекцыі болып трубак, чым у герцага Рышэлье. Увесь яго дом завешаны і застаўлены глінянымі, парцалянавымі, касцянымі, кукурузнымі, гарбузовымі, самшытавымі, вішнёвымі, арэхавымі, брыяравымі, мортавымі, пінкавымі, жалезнымі, латуннымі, сепіялітавымі, акрылавымі, шклянымі, эбапітавымі, бурштынавымі трубкамі. Ёсць у яго сапраўдныя шэдэўры такія, як вялікая трубка, на якой невядомы майстар адлюстраваў бітву пад Жоўтымі Водамі ў момант гібелі Стэфана Патоцкага. Лбо імянныя інкруставаныя трубкі гуцульскіх майстроў Юрыя ПІкрыбляка, Васіля Самакішчука, Фёдара Харынчука, Івана Міранюка.
Пакуль ён распавядаў пра калекцыянера трубак, у залу зайшла кампанія студэнтаў у джынсах, клёшах і прыталеных стракатых тэнісках, а затым дзяўчаты і жанчыны з ружамі і белай півоняй, паміж якімі мітусіўся тоўсты чалавек у белых палатняных штанах, светлай тэнісцы і туфлях колеру слановай косці, у акулярах з тоўстымі лінзамі. Ён цалаваўся з дзяўчатамі і вітаўся з усімі нранізлівым пісклявым голасам.
Гэта хто? пацікавіўся я.
Канкурэнт Аксена Вахабы, паэт Станіслаў Копіаль, аматар дзяўчат, варэнікаў і паэзіі, адказаў Гэнё Бакалец. Прычым менавіта ў такім парадку.
Зала ўжо была запоўнена, а людзі ўсё заходзілі. Сярод натоўпу я заўважыў сівую галаву Мікалая Хамічэўскага, з якім
усе віталіся і запрашалі сесці каля сябе, але ён сеў побач з жанчынай нявызначанага ўзросту, якая трымалася так, быццам сваёй прысутнасцю рабіла ўсім вялікую паслугу.
Што гэта за жапчына, каля якой сеў Барыс Тэн? зашаптаў я.
Гэта актрыса Кацярына Варыч, якую малявалі вядомыя ўкраінскія мастакі.
Стары штосьці зашаптаў ёй на вушка, і яна пагардліва кіўнула галавой.
Нарэшце на сцэне з’явіўся вядучы, абвясціў пачатак прэзентацыі, запрасіў аўтара кнігі «Вярбовыя коцікі», і пад апладысменты на сцэну выйшаў Аксен Вахаба, сеў ля вядучага, і прэзентацыя пачалася.
Нейкі час вядучы распытваў пра яго апошнюю кнігу, Вахаба распавядаў, а потым пачаў чытаць свае вершы, і кожны верш публіка суправаджала апладысментамі. Калі ўсе наслухаліся вершаў і пачалі трохі шумець і размаўляць паміж сабой, вядучы ўлавіў гэты момант і абвясціў музычны нумар.
Піяністка села за піяніна, яе доўгія нервовыя пальцы ўпалі на клавішы, і маці праспявала раманс Сідара Варабкевіча «Не пытай, чаму ў мяне заплаканыя вочы», які варта было выконваць пад катрынку дзесьці на рынку ці сельскім вяселлі, так пранікнёна, горача і кранальна, з ледзь адчувальным украпваннем радасці, якая была як прысмак чырвонага перцу ў мёдзе, што ад нечаканасці ўсе аж анямелі. Раманс разарваў сонную цішыню на кавалкі і прымусіў страпянуцца, а калі прагучалі апошнія аккорды, голас узляцеў і абарваўся, па зале прайшоўся такі выбух эмоцый, што вядучы бы здранцвеў і не ведаў, як спыніць воклічы. Гэта быў як глыток свежага паветра ў затхлай зале, як з’яўленне нечага сапраўднага ў тэатры фалыпу, дзе ўсе падманваюць адзін аднаго, пераконваючы, што гэта і ёсць праўда.