• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    Я памятаю, як сустрэў цябе ранняй вясной! патэтычна ўсклікнуў акцёр.
    Вось што вы робіце?! забягаў па сцэне Сабіпан. Вы не выпраменьваеце любові. Вы нямоглыя і старыя. Вы быццам вылегчаныя каты, якія забыліся, што такое запал. Усё спачатку!
    Асцярожна ступаючы па лесвіцы, ён злез са сцэны, гіайшоў у залу і шумна сеў каля рудой жанчыны. Затузаныя акцёры пачалі яшчэ больш фалыпывіць, але Сабіпан іх чамусьці не спыняў.
    Мы дагледзелі рэпетыцыю да канца, і Бакалец папрасіў Сабіпана расказаць крыху пра спектакль.
    Я хачу зрабіць накід рэцэнзіі на спектакль і выкарыстаць некаторыя вашыя каментары, сказаў Сабіпану.
    Дык вельмі прашу, незадаволена адказаў рэжысёр. А гэта іпто за хлопчык? кіўііуў на мяне.
    Гэта мой пляменнік, зноў зманіў Гэнё Бакалец. Хочаш быць журналістам? буркатнуў Сабіпан.
    Яшчэ не ведаю, адказаў я.
    Хадземце, павярнуўся да нас спінай і пабрыў тэатральнымі лабірынтамі.
    Мы зайшлі ў яго кабінет, і Гэнё адразу пачаў распытваць пра спектакль, зашсваць гэта на магнітафон і рабіць пазнакі ў нататніку.
    Але ў разгар размовы дзверы прыадчыніліся, і зайшоў акцёр, які іграў казака. Ён быў узбуджаны і распаўсюджваў вакол сябс алкагольныя выпарэнні.
    Я хацеў бы з вамі пагаварыць, рэзка мовіў акцёр.
    Толькі не цяпер, раззлаваўся Сабіпан. Я размаўляю з журналістам. Што ты хацеў?
    Я хачу ў вас запытацца, калі мне дасце э... заслужанага артыста.
    Што?! пачырванеў Сабіпан. Ты хоць адну ролю адыграў так, каб зал не пазяхаў?
    Я дваццаць гадоў прапрацаваў у гэтым тэатры, змрочна сказаў акцёр. Нішчоце далі заслужанага. Ён шо, луччы за мяне?
    Табе ніколі не дам!!!	закрычаў Сабіпан, і на яго крык
    у кабінст зайшоў дырэктар тэатра Папаіка.
    Што за крык?
    Вось палюбуйцеся, Галуіпка патрабуе заслужанага артыста.
    Якое нахабства, пагадзіўся дырэктар. I не сорамна такое патрабаваць?
    Апошні раз пытаюся, пагрозліва хітнуўся на нагах акцёр.
    Ні-ко-лі, смачна і па складах прамовіў Сабіпан.
    Ах так! начырванеў Галушка і выхапіў з похваў шаблю.
    Дырэктар тэатра заскочыў за стол, бо Галушка загарадзіў сабой дзверы. Рэжысёр з дырэктарам апынуліся ў пастцы. П’яны акцёр рабіў выпады з-за стала і спрабаваў праткнуць або секануць шабляй Папаіку і Сабіпана, а яны адскоквалі і бсгалі вакол стала, пакуль Галуіпка не кінуўся за імі. Гэта была яго памылка, якой адразу скарысталіся Папаіка і Сабіпан. Улавіўшы момант, яны выскачылі з кабінета, ды Галушка з іпабляй уміг кінуўся за імі. Яны беглі ііа калідорах тэатра, a ззаду з пераможным ровам піаўся Галушка. Мы з Бакальцам выскачылі ў вестыбюль і ўбачылі, як праз плошчу ўцякаюць Папаіка і Сабіпан, а за імі, размахваючы шабляй, падскокам імчыць п’яны акцёр.
    Што ж я не ўзяў з сабой фотаагіарат?! у роспачы прыціснуў галаву да тоўстага шкла, за якім пачыналася плоіпча, Гэнё Бакалец.
    Дырэктар з рэжысёрам заскочылі ў краму «Тэмп», а праз якую хвіліну туды ўляцеў і Галушка.
    Ну, усё. Яны паспелі схавацца ў бакоўку або выскачыць чорным ходам, выбягаючы з тэатра, усклікнуў Гэнё.
    Мы крыху пастаялі на тэатральнай лесвіцы і накіраваліся да Хамічэўскага. На Міхайлоўскай мы ўбачылі п’янага
    Галушку ў тэатральных шараварах з шабляй на баку, які заглядваў у крамы ў пошуках сваіх крыўдзіцеляў, чапляўся да жанчын і на ўсю Міхайлоўскую адчайна выкрыкваў:
    Тады я сыходжу ад цябе назаўсёды! I хай рэха маіх крокаў будзе апошнім, што ты пачуеш ад мяне!
    Усе азіраліся яму ўслед, апладзіравалі, і яго вулічныя паводзіны і гучная рэпліка былі куды болып натуралыіымі, чым на сцэне.
    6.	СКАМАРОХІ.
    1978
    У пятніцу пасля заняткаў вакалам мама купіла торт, букет руж і сказала:
    Зараз мы едзем да бацькі ў гарнізон. У Зіны Папуіпавай сёння дзень народзінаў.
    Бацька служыў авіятэхнікам у 894-м знішчальным авіяпалку ў Лзёрным, але называў гарнізон Скамарохамі. Раней яго так называлі ад назвы вёскі, каля якой знаходзіўся аэрадром. Бацька не прызнаваў савецкіх назваў, таму што лічыў іх несапраўднымі, і ўсе вуліцы ў Жытоміры называў так, як яны называліся ранней: Кіеўская, Малая Бярдзічаўская, Вялікая Бярдзічаўская.
    Таму на Жытпім рынку мы селі ў аўтобус, даехалі да кантрольнага пункта, дзе нас высадзілі салдаты, і мама сказала:
    Мы да Рыгора Іваіпока з вайсковай часткі 23257.
    Ваенныя пачалі некуды тэлефанаваць, і неўзабаве на кантрольным пункце з’явіўся Максім Корсакаў, да самалёта якога быў прымацаваны бацька.
    Грышу папрасілі адрамантаваць пасудамыйную машыну ў сталовай. Праз некалькі гадзінаў ён вызваліцца. Папрасіў завесці вас да Папушавых, сказаў Корсакаў. Цяжкая сумка? Давай памагу, адабраў у мяне сумку, і мы пайшлі праз гарнізон.
    Ен нёс сумку ў левай руцэ, а правай аддаваў чэсць салдатам і афіцэрам, якія праходзілі міма. Вакол асфальтаваных дарожак раслі хвоі, усюды хадзілі ваенныя і бегалі гарнізонныя сабакі.
    Мне падабаўся Корсакаў, высокі, сабраны, ён любіў пагаварыць са мной.
    Ты заўсёды хацеў быць лётчыкам? спытаў я.
    Я б гэтага не сказаў, усміхнуўся ён.
    Уладзік, ты так бесцырымонна размаўляеш, як гэты твой вулічны прыяцель, Саня ці Віцька, тузанула мяне за руку мама.
    А хто ж ён мне? разгубіўся я.
    Дзядзька Максім.
    Аліна, кінь, запратэставаў Корсакаў. Які я яму дзядзька? Мы ж сябры.
    А праўда, што ты служыў у Германіі? пачырванеў я, не ведаючы, як выйсці з гэтай сітуацыі.
    Пасля вучылішча я трапіў ва Усходнюю Германію ў 16-ю паветраную армію. Наш полк стаяў у Памераніі, у горадзе Дамгартэне. Але жыццё ваеннага такое, што ніколі не ведаеш, у які дзень табе загадаюць збіраць рэчы і павязуць за тысячу кіламетраў. Дарэчы, вось мы ўжо й прыйшлі.
    За поштай мы ўвайшлі ў пяціпавярховы цагляны дом, і на другім паверсе Корсакаў пазваніў у дзверы.
    Нам адкрыла Зіна Папушава. Яна была ў бігудзі з завязанай паверх касынкай.
    Хай цябе любяць усе твае мужчыны, радасна пацалавала яе маці. А дзе Папушаў?
    ~ Дапамагае накрываць стол, адказала Зіна. Заходзьце.
    Мы разуліся і ўвайшлі ў гасцёўню, дзе каля вялікага раскладнога стала важдаліся Косця Папушаў і двайняты, трохі маладзейшыя за мяне. Папушаў лётаў у адной эскадрыллі з Корсакавым. Ён быў нсвысокі, хударлявы, з храпічаватым носам і глыбока пасаджанымі вачыма.
    На стале ўжо стаялі гарэлка, віно, салаты, мясныя нарэзкі.
    Праходзь, Алінка, дапаможаш, бо я ўжо стамілася. Зараз павінны падысці Дуніна і Свірысцелава.
    У гасцёўні стаялі тэлевізар «Славуціч» і магнітафон «Маяк», на сцяне вісела вясельная фатаграфія Папушавых, а ў серванце я ўбачыў фатаграфію Папушава ў лётным камбінезоне і гермашлеме і Зіну Папушаву ў школыіай форме з бантамі.
    Пакуль вы на кухні, мы з Уладзікам падбяром музыку, сказаў Корсакаў.
    Падбірайце, крыкнула з кухні Зіна.
    Мы пачалі перабіраць заігісы, але ў дзверы пазванілі. Зіна запстрыкала замкамі, і ў кватэру зайшлі Нюся Дуніна і Рыта Свірысцелава.
    Аліна прыехала? спытала Рыта.
    Прыехала.
    Мама пацалавалася з Нюсяй і Рытай.
    Мы нрынеслі гітару, каб ты нам паспявала, падала гітару Рыта.
    Мама ўзяла гітару і радасна ўскрыкнула:
    I Эля прыйшла?! Прывітанне, Элечка, якая ты ўжо вялікая! Пацалавала дзяўчынку. Уладзік, ідзі пазнасмся з Эляй Свірысцелавай. Я табе пра яе распавядала.
    Я ўбачыў блакітнавокую дзяўчынку майго ўзросту з вяснушкамі на носе і вострымі каленкамі, што выглядалі з-пад кароценькай спаднічкі.
    Уладзік, працягнуў ёй руку, і яна з цікавасцю паглядзела на мяне.
    А дзе Дунін і Свірысцелаў? спытала Зіна.
    Свірысцелаў на дзяжурстве, а Дунін купіць торт, пляшку гарэлкі і прыйдзе, адказала Нюся.
    Мне яшчэ толькі гарэлкі не хапае, засмяялася Зіна. Вунь застаўлены стол, і яшчэ столькі у бары.
    У дзверы зноў пазванілі.
    Пра воўка абмоўка... сказала мама.
    Гэта Дунін з гарэлкай, адчыніла дзверы Зіна.
    Зайшоў Дунін, прысадзісты, з выгаралымі валасамі і насмешлівымі вачыма, трымаючы пляшку гарэлкі і торт.
    Добра, што прыйшоў, бо не маглі сесці за стол без тваёй гарэлкі, сказала Зіна.
    Я гэта ведаў, таму прыйшоў апошнім, каб адчуць важнасць гэткага моманту, задаволена прабурчаў Дунін, згроб Зіну ў ахапак і гучна пацалаваў.
    I ніякага табе сораму, адгукнулася Свірысцелава. Пры жывым мужу прысмактаўся да жанчыны, як пыласос.
    «Бо такн вже я ненаснтннй в коханні». Правільна, Аліна, я сказаў гэтую фразу па-ўкраінску?
    Правільна, засмяялася мама.
    Мянс ўвесь тыдзень Рыгор вучыў у перапынках між палётамі. Дарэчы, а дзе ён?
    Рамантуе пасудамыйную машыну, адказаў Корсакаў.
    Так заўсёды. Як толькі ўсе садзяцца за стол, яго кудысьці пасылаюць.
    Бульба астыне, замітусілася Зіна. Таму, калі ласка, да стала.
    Усе зашумелі, расселіся за сталом і пачалі наліваць сггіртныя напоі.
    Паколькі мне больпі, чым каму сярод нас, даводзіцца цярпець круты характар сённяшняй імянінніцы, надняўся з кілішкам гарэлкі Папушаў, то адчуваю ў сабс маральнае права сказаць першы тост, і зрабіў паўзу, каб усе змоўклі. Заходжу я неяк на пасадку. Выпускаю шасі. Раптам мой курс перасякае самалёт. Я бачу яго зусім блізка. Мы ляцелі на адной вышыні. Хаваю іпасі, набіраю вышыню і крычу ў мікрафон: «Чаму на маім курсе самалёт?» А самалёт праскочыў перада мной і знік. «Па курсу нікога няма, адказвае кіраўнік палётаў. «Ідзі адаспіся. A то яшчэ трохі, і табе голая жанчына на крыле будзе здавацца». I што вы думаеце? Я паслухмяна пайшоў, выспаўся, і болып нічога падазронага мне не здавалася. Таму хачу, каб мы выпілі сёння за жанчыну, якая пагадзілася ўсё жыццё ратаваць мяне ад падобных казусаў.
    Усе зашумелі, загрымелі чаркамі і посудам.
    Убачыць голую жанчыну на крыле самалёта мара кожнага псжанатага лётчыка, такога, як Корсакаў, бо жыццё нежанатага пілота гэта палёты, гарэлка і жанчыны, сказала Свірысцелава.
    Корсакаў не такі, як ты думаеіп, ён рамантык, сказала Зіна. Корсакаў, налівай.
    Корсакаў разліў мужчынам гарэлку, а жанчынам віно.
    Я хачу, каб мы выпілі за гарады, мястэчкі і вёскі, з якіх прыехалі ўсе, хто сабраўся сёння за гэтым сталом, паднялася з келіхам Нюся Дуніна.
    Задзынкалі чаркі з келіхамі, і ў пакоі запахла вострымі прыправамі.
    Тут адзін Корсакаў з Калугі, а ўсе астатнія з вёсак і мястэчкаў. Толькі Зіна Папушава з Парыжа, з’едліва заўважыла Рыта Свірысцелава, і ад выпітага віна на яе твары выступілі чырвоныя плямы.
    Ты сапраўды з Парыжа? перапытала мама.
    Папушава густа пачырванела і залыпала вачыма: