• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    Дэ мая трэска?
    Ды каму ж тра твая трэска? абурылася баба.
    Комус жа тра?! сярдзіта ўсклікнуў ён.
    To, можа, хто з дзяцей вікінуў?
    Во, пранцаваты хлапчук, прабурчаў дзед.
    Узяў сцізорык і стаў выразаць новую трэску. А я зайшоў у хату і пачуў, як мама снявае:
    А мой мілы згінуў, згінуў
    I дуду ў каморы кінуў.
    Я ж пайшла мукі набраці
    Ды ўсчала ў дуду іграці.
    Я пачакаў, калі яна зробіць паўзу, і спытаў:
    А чаму гэта дзед Дзяніс у прыбіральні карыстаецца не паперай, а трэскай?
    Бо твой дзед вырас у лесе, дзе не было паперы, а дрэваў гібель, адказала яна і зноў заспявала.
    3.	ДНЯПРО, ШТО ПАЦЁК ПРАЗ ЖЫТОМІР.
    1978
    У панядзелак маці паведаміла, што збіраецца ехаць да Хамічэўскага:
    Ён пазнаёміць мяне з настаўніцай вакалу.
    Раніцай яна загадала сястры:
    Мільця, мы з Уладзікам едзем у Жытомір. Пакорміш і выдаіш коз. Прыедзем пасля абеду.
    Я доўга не мог зразумець, чаму яна бярэ з сабой толькі мяне, а калі спытаў, то мама з мілай непасрэднасцю адказала:
    На гэта ёсць тры прычыны, надзьмула вусенкі і прыціснулася да мяне, калі мы сядзелі ў аўтобусе. Дзед з бабай не будуць думаць, што я зпайшла ў Жытоміры палюбоўніка і езджу на спатканне. Потым, ты носіш за мной гаспадарчую сумку, у якую я складваю пакупкі, і выхоўваю цябе як чалавека, што будзе некалі насіць сумкі за сваёй жонкай. I па-трэцяе, усе думаюць, што ты мой малодшы брат. А якой жанчыне не прыемна, калі ёй даюць менш гадоў, чым насамрэч?
    А чаму ты не бярэш Мільцю?
    А нашто гэта Мільці?.. Ты ўбіраепі свет, як прамакатка чарніла. Знаёмствы з такімі людзьмі, як Хамічэўскі, табе спа-
    трэбяцца болей, чым ёй. Табе ж прыемна са мной ездзіць? зазірнула мне ў вочы.
    Што я мог ёй адказаць? Яна была напорыстая, бы віхор, бы ўраган, што захоплівае з сабой і нясе жыццём, змятаючы ўсё на сваім шляху. Няўрымслівая, смяшлівая, пявучая, вострая на язык і п’яная ад жыцця вось якая была яна ў тое лета.
    Мы выйшлі з аўтобуса на Жытнім рынку, перайшлі праз трамвайныя рэйкі, дабраліся да чырвонага цаглянага дома, абгароджанага зялёным штыкетнічкам, і пазванілі ў дзверы. Але стары да дзвярэй не падыходзіў. Мама дзынкнула яшчэ раз і яшчэ.
    Дзе ж гэта ён? заклапочана спытала і выгнутым пальчыкам пастукала ў акно.
    У доме было ціха. Мы пастаялі пад акном і выйшлі на вуліцу-
    I дзе яго шукаць? спытаў я.
    Яна нічога не адказала і бяздумна кудысь брыла, а я цягнуўся за ёй. Ужо тады я здагадваўся, што яе пачуццёвасць мацнейшая за розум. Ёю заўсёды кіравала нейкая сіла, што падказвала шляхі, якімі трэба рухацца. У гэтым я пераканаўся, калі мы прайшлі бульвар, парк і апынуліся на пешаходным мосце.
    Было цёпла. Мяккае чэрвеньскае сонца разагрэла зямлю, і ў Цецераве боўталіся дарослыя і дзеці. За мостам, ля хутара Бровары, я заўважыў у рацэ старога. Ён плаваў ля берага, задаволена пырхаючы ў вадзе.
    Глядзі, гэта ён Хамічэўскі, паказаў ёй.
    Яна заўважыла яго, гучна закрычала і замахала рукой:
    Гэй, свет перавярнуўся дагары нагамі, а Борыстэн пацёк праз Жытомір!
    Мы сышлі з моста і пачалі спускацца да ракі. Стары падплыў да берага, учапіўся за куст, але з вады не выходзіў.
    Выходзьце, Мікалай Васільевіч, крыкнула яна.
    Толькі не падглядайце, бо я голы, хіхікнуў стары.
    Вылез з вады і за кустамі пачаў апранацца.
    Чаму вы не на пляжы, а ля хутара? спытала яго.
    Стары выйшаў з-за кустоў. Яго мокрыя сівыя валасы пазбіваліся каўтунамі і прылігілі да галавы. Ён нагадваў мокрага пеўня.
    Я калісьці на гэтым хутары жыў.
    Дастаў з кішэні пластмасавую расчоску і зачасаўся. Мы падымаліся ўверх па сцежцы і нетаропка размаўлялі, рухаючыся ў горад.
    А тут што, танней здымаць кватэру?
    Пасля вайны, Аліна, мне не дазвалялі жыць ні ў Кіеве, ні ў Жытоміры, адказаў Хамічэўскі. Я лічыўся палітычна нядобранадзейным. Зрэшты, як вы ўжо, напэўна, здагадаліся, для ўлады я і цяпер нядобранадзейны. Са мной мець зносіны небяспечна, бо сцены майго дома маюць вушы. Дык вось, я працаваў тады ў тэатры, а пасля працы павінен быў ісці цераз рэчку за горад, на хутар. Вунь там, у той хаце, паказаў рукой, я кватараваў. Часта ноччу краўся дадому, як злодзей, бо гэта лічылася парушэннем пашпартнага рэжыму. Толькі прымапічуся да жонкі ў ложак, прыгрэюся, раптам грук у акно. Участковы міліцыянт фіксуе спазненне. У мяне заўсёды была для такіх выпадкаў бутэлька гарэлкі. Ён прымаў бутэльку, строга прадпісваў, каб гэта было апошні раз, я абяцаў, што больш такога не паўторыцца. Але паўторы здараліся, і я зноў усоўваў яму ў рукі гарэлку. I так працягвалася, пакуль не намёр Сталін.
    Вось гэтак размаўляючы, мы прыйіплі да яго дома. Стары адчыніў дзверы. Запрасіў нас у гасцёўню. Запаліў газ, падагрэў чайнік і пачаставаў гарбатай.
    Як жа вы мяне пазналі ў вадзе?
    Гэта Уладзік заўважыў, сказала мама.
    Які назіральны ў вас хлопчык, адпіў гарбату стары. Ну, не губляйце часу. Сядайце за фартэпіяна.
    Маці накінулася на клавішы, як галодны дзяцел на ствол дрэва, з’едзены караедамі. У яе хаатычнай ігры з’яўлялася ўсё болып гармоніі, а пальцы кожны раз рабіліся спрактыкаванейшымі і дакладнейшымі. Стары падказаў ёй некалькі акордаў, і яна тут жа пачала іх выкарыстоўваць.
    He забывайце пра педаль, нагадаў стары і рухам нагі паказаў, як гэта робіцца. Вы павінны зрасціся з фартэпіяна, стаць адным цэлым, быццам гэта вашае цела. I тады кожны рух будзе арганічны, як хада, бег, танец.
    Калі мама нацешылася ігрой, стары сказаў:
    Сядайце, Аліна, на канапу, бярыце да сябе Уладзіка. Я дам вам сёе-тое паслухаць.
    Ен знайшоў нейкую кружэлку і прыладзіў яе на дыску радыёлы.
    Зараз мы з вамі паслухаем Кіры Тэ Канаву з Новай Зеландыі. Яе маці была ірландка, а бацька паходзіў з маоры.
    Хто такія маоры? спытала яна.
    Новазеландскія абарыгены.
    Дык вось, спачатку Кіры выступала ў начных клубах, a затым праспявала арыю з оперы Пучыні «Тоска», перамагла ў копкурсе і атрымала грант на працяг музычнай адукацыі. Пераехала ў Лондан і там зрабіла кар’сру опернай спявачкі. Яна выступала ў найбуйнейшых оперных тэатрах. У мяне запіс 75-га года, опера Бізэ «Кармэн». Зрэшты, давайце лепш паслухаем.
    Пасля бравурнай прэлюдыі загучалі арыі, і стары рэплікамі іх каментаваў:
    А вось і арыя Мікаэлы.
    Спеў Кіры выклікаў сум і меланхолію. Ен нагадваў параненую птушку, піто іубляе апошнія сілы, развітваючыся з жыццём.
    А голас няшчыльны, заўважыла мама. Дрыжыць.
    Ну, вы хочаце, Аліна, каб ва ўсіх голас быў такі густы і шчыльны, як у вас, насмешліва паморівчыўся стары. Кіры не расла на туравецкіх грыбах.
    Яны слухалі і абмяркоўвалі арыі, а мпе гэта хутка надакучыла. Таму я ўжо быў не супраць выйсці на вуліцу.
    Дарэчы, вы абяцалі пазнаёміць мяне з настаўніцай вакалу, якая дапаможа падрыхтавацца да конкурсу, нагадала яму.
    Абяцаў, кіўнуў Хамічэўскі, і зараз пры вас з ёй дамоўлюся.
    Ён падышоў да тэлефона, адкрыў пататнічак, набраў нумар і весела сказаў:
    Добры дзень! Як маецца пані Цыбульская? Ды якое там у старога жыццё? Калі ходзяць ногі, няма бяссоння і ёсць
    апетыт, ты ўжо й шчаслівы. А пра маладзіц нават думаць не смееш, каб шляк нэ трафыв*, як кажуць галічаны. Памятаеце, на мінулым тыдні я вам расказваў пра маладую жанчыну з Тураўца, якой трэба дапамагчы падрыхтавацца да конкурсу? Калі?.. Заўтра? У вас? У колькі? Тады не буду адрываць ад спраў і з вашае згоды дазвольце пакланіцца. Да заўтра!
    Паклаў трубку і задаволена мовіў:
    За такое не грэх і выпіць.
    Дастаў з невялікага бара распачатую пляшку ягаднай наліўкі і дзве чарачкі.
    Шамнанскае, Аліна, п’юць у Шампані, ром у Рыме, кахецінскае у Кахеціі, каньяк у Каньяку, а я вас пачастую добрай коднеўскай наліўкай, у іх свае, а ў нас свае алкагольныя традыцыі. Тым больш, што Кодня недалёка ад Тураўца. Уладзіка не станем прывучаць да гэтага слаўнага напою, каб заўчасна не сапсаваць густ.
    Яны чокнуліся і выпілі.
    Вы так шмат пераклалі, адгукнулася мама. Напэўна, рана ўстаяце?
    Калі чалавек хоча пражыць здаровым да глыбокай старасці, ён прачынацца разам з птушкамі, адказаў стары. Я так раблю апошнія пяцьдзясят гадоў, інакш бы не паспеў перакласці Гамера, зноў разліў у чаркі коднеўскую наліўку і весела працягваў. А ведаеце, усе перакладчыкі Гамера заўсёды пачыналі з «Адысеі». Яна карацейшая за «Іліяду» на 3583 радкі.
    Вы заўсёды ўсё запамінаеце да грама? засмяялася мама.
    Вось усё, што тычыцца грамаў, я якраз і не запамінаю. А радкі Гамера памятаю добра.
    Яны чокнуліся, выпілі, і, заплюшчыўшы вочы, стары працытаваў па намяці:
    А Тэлемах, свінапас і пастух, што кароў пільна пасвіў, Рухі спынілі свае і, як танцы стамілі жанчын,
    * Гіаралюш не ўхапіў.
    Спаць паляглі ўсе ў цяністых, утульных пакоях. Вось Адысей з жонкай, зведаўшы любасці ўцеху, Цешыцца сталі размоваю паміж сабой*.
    Вы так добра чытаеце, вырвалася ў маці. Як быццам вада аб бераг б’е.
    Гамераўскі гекзаметр, Аліна, нагадвае прыбой Эгейскага мора. За маленькімі хвалямі ідуць болыпыя. Гэта як дыханне мора, якое наскаквае на бераг то мацней, то слабей, а затым пераходзіць на шэпт і ліжа камяністы бераг.
    Мы зачаравана сядзелі ў пакоі, застаўленым кніжнымі шафамі і паліцамі, і слухалі яго голас.
    У вас, пэўна, самая вялікая ў Жытоміры бібліятэка? спытала маці.
    Хацелася б, каб так было, задаволена прыцмокнуў стары. Але лепшая бібліятэка была ў Яўгена Кудрыцкага.
    А хто такі Кудрыцкі?
    Мой прыяцель.
    I дзе ён?
    На Смалянскіх могілках, панурыўся стары. Памёр у пазамінулым годзе.
    Мама дапіла наліўку, патрымала пустую чарку ў руцэ і сказала грудным голасам:
    3 вамі цікава, але трэба развітвацца. Нам пара.
    Мы ўсталі. Стары правёў нас на вуліцу.
    Заўтра аб адзінаццатай вас чакае настаўніца вакалу. У вас атрымаецца?
    Атрымаецца. У мяне на гэтым тыдні пачынаецца адпачынак.
    Тады з аўтобуса адразу прыходзьце да мяне.
    Але наш аўтобус прыходзіць вельмі рана, а восьмай гадзіне.
    Цудоўна, задаволена сказаў стары. Пап’ём гарбаты. Паіграем на фартэпіяна і пойдзем.
    * Гамер. Адысея. Песня дваццаць трэцяя. Паводле ўкраінскага перакладу Барыса Тэна.
    Мы развіталіся і перайшлі праз трамвайныя рэйкі на Жытпі рынак. Усю дарогу мне здавалася, што ў мамы за спінай вырастаюць крылы, якія шамацяць у струменях цёплага летняга ветру, што гулліва задзіраў на ёй клятчастую спадніцу.
    4.	ПАНІ ЦЫБУЛЬСКАЯ.
    1978
    Каля васьмі раніцы мы прыехалі ў Жытомір. На Жытнім рынку хадзілі пад нагамі галубы, дзынкалі трамваі, гучалі клаксоны аўтамабіляў і крычалі гандляркі, што гандлявалі семкамі.