• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    Я некалі дапамог яе пляменніку з паступленнем у інстытут, хіхікнуў стары.
    Мы развіталіся і пайшлі на Жытні рынак, дзе закупіліся ў некалькіх крамках. А калі ехалі дадому я не стрымаўся і спытаў:
    -	Да Цыбульскай ніхто не адгадаў, што я твой сын. Як яна гэта зразумела?
    Жанчына жанчыну бачыць наскрозь, адвярнулася ў акно мама.
    I пакуль мы ехалі ў Туравец, яна так і не павярнула галаву, быццам на аблоках чытала толькі ёй зразумелыя пісьмёны.
    5.	БАКАЛЕЦ, ПРАЖОГА I РЭПЕТЫЦЫЯ Ў ТЭАТРЫ. 1978
    У сераду мы прыехалі да Мікалая Хамічэўскага, і мама пачала наводзіць у яго доме парадак.
    Нават не думайце пярэчыць, катэгарычна сказала яму. У вас пастаянна госці. А паглядзіце, што тут робіцца.
    Стары бурчаў, калі яна выцірала пыл, мыла падлогу, складала раскіданыя рэчы і праветрывала пакоі. Калі мы селі піць гарбату, у дзверы пазванілі, і стары падвёў да нас высокага ссутуленага хлопца.
    Знаёмцеся, гэта карэспандэнт газеты «Валынскі кур’ер» Гэнё Бакалец.
    Аліна, працягнула яму руку маці.
    А гэта Уладзік, паказаў на мяне стары. Сядайце, Гэню, з намі да стала.
    Мы пілі гарбату, стары жартаваў, распавядаючы, як Гэнё напісаў фельетон аб якімсьці мясцовым мастаку, і той прыходзіў да яго ў рэдакцыю біцца.
    У вас такое вострае пяро? спытала мама.
    Пяро, можа, і ііе такое вострае, але Гэнё любіць ім калоцца, рагатнуў стары. I за гэта часам з ім вельмі жорстка высвятляюць адносіны.
    Я вам магу нешта прачытаць, пасур’ёзнеў Гэнё.
    Толькі не сёння, запярэчыў Мікалай Хамічэўскі.
    Лле Гэнё ўпёрся:
    Гэта зоймс тры хвіліны.
    Ну добра, здаўся стары. Што вы нам хочаце прачытаць?
    Сваю апошнюю рэч, якую забракавалі ў газеце, адказаў Бакалец і з наплечнай сумкі дастаў свой опус.
    Лле не злоўжывайце нашым часам, таму што мы хоць і багема, але людзі занятыя, нагадаў стары.
    Гэта называецца «О, Жытні рынак!» рыпнуў крэслам Бакалец.
    Выдатная пазва, ажыў Хамічэўскі, і ў яго голасс загучалі вясёлыя ноткі.
    Гэнё ўдыхнуў у сябс паветра, нібы нырэц за жэмчугам, і патэтычным голасам начаў чытаць:
    «Ці можна ўявіць Парыж без Мапмартра, Адэсу без Дэрыбасаўскай або Кісў без Крашчаціка? Л як, скажыце, уявіць Жытомір без яго душы Жытняга рынку?
    Вось я каля паўднёвых варотаў рынку. На скрыні, недалёка ад крамы мэблі, хрумстаючы баравіцай, сядзіць чырванаіпчокая жанчына і раіпуча вымагае грошы з кожнага, хто ўваходзіць па рынак. Перада міюй экзатычпы для еўрапейца тып савецкага жабрака.
    Пры ўваходзе за трыццаць рублёў гандлююць коранем “не пакінь мяне, любы”, лекамі ад меланхоліі, дыярэі, капілю і палавога бяссілля.
    Сельскія жанчыны прадаюць трускаўкі, чарніцы, лісічкі, рэдзьку і жменькі зялёнай цыбулі. Па лужынах цяжка ступаюць з торбамі маладыя мамы і вссела боўтаюцца іх мілыя птушаняткі. Вецер шпурнуў у твар скамечаную газету “Праўда”. Паўсюль засмечана. Над усім пануе жыццярадасная мітусня.
    Прасоўваючыся да галоўнага ўвахода крытага рынку, заўважаю натоўп бабуль са скрынкамі за плячыма. Гэта трыумфуе
    спрадвечная мара чыноўнага люду. Бабулі манатонна зубраць і канспектуюць правілы гандлю на рынках.
    Жытні рынак спрабуе абвергнуць замацаваную за Саюзам рэпутацыю краіны вечназялёных памідораў.
    Здавалася, цалкам ачышчаючы ад пестыцыдаў і гарантуючы поўную бяспеку ўжо адным сваім выглядам, вісіць папярэджанне: “He купляйце сельскагаспадарчую прадукцыю, што не прайшла хімічны кантроль. Патрабуйце адпаведныя даведкі”.
    У вас ёсць адпаведныя даведкі? цікаўлюся ў першай жа жанчыны.
    Шырока разяўлены рот яшчэ доўга чырванеў з натоўпу, і палец выразна стукаў па скропі.
    I раптам раўнамерны рытм рынку раздзірае сакавітая лаянка. Гэта, рэзка выхапіўшы яблык, поўны маладой энергіі піянер радасна ўцякае з рынку. А за ім у выхаваўчых мэтах безнадзейна кінуўся няголены мужчына.
    Над рынкам пануе разбэшчаны дробнабуржуазны хаос. 3 пашкоджанага дзесяціметровага планшэта палымнее лозунг: “Ліквідуем сацыяльныя, бытавыя і культурныя адрозненні паміж горадам і вёскай”, на якім абыякавыя да ідэйнай высакароднасці галубы, павярнуўшыся хвастамі, звычна робяць сваю пазакласавую справу».
    Гэнё дачытаў і пераможна паглядзеў на старога.
    Калі думаеце, Гэню, што я ў вялікім захапленні ад вашага эсэ, то памыляецеся, сказаў стары. Я і так ведаў, што вы ўмееце пісаць ні пра што. Па меншай меры, чагосьці фенаменалыіага ў гэтым я не ўбачыў. А вось што мяне сапраўды захапляе, дык гэта здольнасць з першага разу запамінаць арыю на любой мове і дакладна яе паўтараць.
    Вы гэта можаце? хмыкнуў Гэнё.
    Я не, а некаторыя з нас цалкам, пасур’ёзнеў стары. Падыдзіце да радыёлы і выберыце любы дыск.
    Гэнё ўстаў з-за стала і недаверліва падышоў да калекцыі грамкружэлак, выцягнуў адну наўздагад і працягнуў Хамічэўскаму.
    Гэта Джэма Белінчоні, прачытаў стары. Я пастаўлю арыю Сантуцы з оперы Масканьі «Сельскі гонар».
    Выняў кружэлку і паставіў на дыск.
    Аліна, станьце бліжэй да фартэпіяна.
    Маці ўстала з-за стала, замерла паміж радыёлай і фартэпіяна, і гасцёўню апанавалі сіцылійскія страсці. Высокі грудны голас Белінчоні, перапоўнены любоўю і адчасм, рэўнасцю і трывогай, затрапятаў над кніжнымі стэлажамі, над сталом, над старой друкарскай машынкай «Кантыненталь», а калі ўсхліпнуў і змоўк, выбухігуў іншы голас, падхапіў арыю і, узнаўляючы ўсе інтанацыі і тэмбр Белінчоні, з нечуванай сілай пранёсся над ашаломленым Бакальцам. Маці змоўкла, а яе голас нейкі час яшч.э ўздрыгваў і звінеў у крышталёвых куфлях.
    Хто вы?.. нарэшце апамятаўся Гэнё.
    Ці ж нас не знаёмілі? усміхнулася яна.
    Адкуль вы прыехалі?
    ЗТураўца.
    He, сур’ёзна. У якой оперы спяваеце? Кіеўскай, львоўскай?.. Ваш голас я ўжо чуў на якімсьці дыску.
    Вы не маглі чуць, таму піто ў мяне ўсяго два дыскі, і пры гэтым кожны ў адзіным экзэмпляры. Адзін вось перад вамі, мой сын Уладзік, а яшчэ адзін заканчвае восьмы клас.
    Гэта ваш сын?!. разгубіўся Гэнё Бакалец, і ў яго голасе пачулася непадробнае здзіўленне. Колькі ж вам гадоў?..
    Вельмі ветліва, паморшчыўся стары. Замест таго, каб такос пытацца, лепш пазнаёмце хлопца з журналістыкай і мясцовай багемай. Ён назіральны. Неўзабаве Аліне ісці на заняткі, і было б нядрэнна, калі б нехта пашырыў уяўленне хлопца аб горадзе, таму што я ўжо для гэтага занадта стары.
    А чаму б і не? спахапіўся Гэнё.
    Дарэчы, мне сапраўды час ісці, замітусілася маці.
    Але вы, Гэню, маеце прывесці яго ў трынаццаць сорак да мяне, нагадаў Хамічэўскі.
    Ды прывяду. Куды ж я яго дзену? крыху абурыўся Бакалец.
    Мама, Гэнё і я выйшлі з хаты Хамічэўскага, перайшлі Жытні рынак і на Міхайлоўскай разышліся.
    Ты памятаеш? У трынаццаць сорак у Мікалая Васільевіча, нагадала мама.
    Памятаю, буркнуў я.
    Мы прайшлі да ратушы і павярнулі направа.
    Зараз пойдзем на рэпетыцыю ў тэатр, запрапанаваў Гэнё.
    Але каля Цэнтральнага гастранома нас спыніў каржакаваты сівы чалавек.
    Як справы, Гэню? I моцна сціснуў яму руку. А гэта хто? кіўнуў на мяне.
    Мой пляменнік, схлусіў Бакалец.
    Вельмі прыемна, кіўнуў мужчына. Анатоль Пражога, лінгвіст і аматар старажытнасцяў.
    Прабачце, мы спяшаемся на рэпетыцыю да Сабіпана. Праз дзесяць дзён здача новага спектакля, паспрабаваў выкруціцца Гэнё.
    Але Пражога ўчапіўся ў маю руку.
    Так і скажыце, Гэню, што не жадаеце мець зносіны, пакрыўдзіўся ён. Але ваіпаму пляменніку можа быць цікава. Як цябе завуць?
    Уладзік.
    Дык вось, Уладзік, паважна мовіў Пражога, ці ведаеш ты, што я першы ў свсце адкрыў мову гіпербарэйцаў, гэтага вечна юнага народа, які жыў на напіай зямлі?
    He, пачырванеў я за сваё невуцтва.
    Бакалец зірнуў на гадзіннік:
    Анатоль, з вамі вельмі цікава, але сёння ў нас, на жаль, няма часу. Павінны бегчы. Праз пятнаццаць хвілінаў Сабіпан начне рэпетыцыю.
    А ведаеце, што азначае слова Сабіпан? прыжмурыў вочы Пражога.
    Што там ведаць? цвыркнуў праз зубы Бакалец. Сам сабе пан, і ўсё.
    Так можа казаць толькі невук, сказаў Пражога, і яго манументальная постаць велічна паплыла гюбач з намі.
    He зніжаючы тэмпу, Бакалец манеўраваў і спрабаваў адвязацца ад Пражогі.
    Далібог, Анатолю, у іншы раз мы з вамі пап’ём кавы і паслухаем вашу арыгінальную тэорыю, зноў паспрабаваў ад яго адчапіцца Бакалец. Але сёння... На жаль, на жаль...
    Пражога пакрыўдзіўся. Яго загарэлы валявы падбародак задрыжаў, і ён зменшыў тэмп.
    У такім выпадку, маладыя людзі, я вам скажу, што азначае на гіпербарэйскай мове Сабіпан, адпушчу на ўсе чатыры бакі, сказаў Пражога. Дык вось, Сабіпан азначас «настух, піто пасе коз ля вялікага возера».
    Пражога ўсміхнуўся і паціснуў нам рукі. Поціск яго рукі нагадваў ціскі. Адчувалася, што шмат гадоў ён зарабляў на хлеб не сваімі лінгвістычнымі здольнасцямі.
    У вас ёсць навуковыя аргументы, якія пацвердзяць, што вы сказалі? зморшчыўся Бакалец.
    Малады чалавск, абурыўся Пражога, паглядзіце на мас сівыя валасы. Хіба я магу хлусіць?!
    Гэты аргумент змусіў Бакальца інтэлектуальна капітуляваць перад лінгвістам і аматарам старажытнасцяў, які застаўся каля Дома прафсаюзаў, а мы пайшлі ў тэатр.
    У пустой зале тэатра ўжо ішла рэпетыцыя, там сядзелі Сцяпан Сабіпан, рудая з аб’ёмістым целам жанчына і падазроны чалавек, што азірнуўся на нашае з’яўленне і скоса назіраў, як мы ўсаджваемся за яго спінай.
    Укормлены акцёр у кашулі і казацкіх шараварах з піабляй на баку парываўся неіпта сказаць хударлявай дзяўчыне, але Сабіпан увесь час іх спыняў.
    Як ты яе абдымаеш?! сарваўся з крэсла і пабег да сцэны. Ты хочаш, каб табе паверылі, што ты яе кахаеш? Глядач не такі сляпы, як ты думаеш. Ад слоў «колькі яшчэ можаш мяне мучыць» да «тады я сыходжу ад цябе назаўсёды. I хай рэха маіх крокаў будзе апошнім, што ты пачуеш ад мяне».
    Акцёр нязграбна абняў худую актрысу.
    Колькі яшчэ можаш мяне мучыць? усхліпнула яна.
    Вось тут спыніцеся! замахаў рукамі Сабіпан і раздражнёна падняўся на сцэну.
    У ім было не менш за паўтара цэнтнера жывой вагі, і ён выкаціўся, як вялікі тлуіпчавы шар.
    Няўжо гэта так складана? адпіхнуў акцёра, згроб у ахапак худзенькую актрыску і закрычаў, пырскаючы слінай. Вы зачыненыя ад свсту на сотні замкоў, гаплікаў і зашчапак!
    Вы толькі вучылі тэкст, мізансцэны і механічна іх паўтараеце! Вы лагічныя і асцярожныя! Вы губляеце сувязь з жыццём! На кожнай рэпетыцыі я павінен хукаць на вас, каб сагрэць вашую халодную кроў і прымусіць яе рухацца ў вашых нямоглых жылах! Вы не ўзбуджаецеся! Вы ліпкія ад боязі, што страціце сваю штодзённую булачку з маслам. Вось гэтую сцэну спачатку з моманту, калі яна адварочвае галаву, і да канца.