Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Сапраўды.
Ты хоць скажы Аліне, у якой глушы твой Парыж, п’яна віскнула Свірысцелава.
Мой Парыж за трыста сем кіламетраў ад Чалябінска, нагарнула Папушаву салаты Зіна.
А дзе гэта? спытаў я.
Па Паўднёвым Урале, Уладзік, гэта карысна для пашырэння твайго геаграфічмага ўяўлення, перастала чырванець Папушава. У нашым сяле большасць людзей нагайбакі.
А гэта хто такія? спытала мама.
Гэта татары. Я таксама напалову нагайбачка з дваранскага роду Дашкіных. Адзін з маіх далёкіх сваякоў Алі бін Альмухамед бін Сунчалі мірза бін Давыш здзейсніў хадж і стаў вядомы як Хаджы Алі. А яго сын заснаваў сяло Мюслюмавае.
А дзе ты пазнаёмілася са сваім Папушавым? пацікавілася мама.
А ён таксама з Парыжа. Толькі на дванаццаць гадоў старэйшы за мяне. Калі Папушаў хадзіў да дзяўчат, я была яшчэ дзіцём. Аднойчы ён прыехаў у адпачынак у нашае сяло ў сваёй лётнай форме і пагонах лейтэнанта і ўбачыў мяне. «А ты хто такая? Нешта я цябе тут раней не бачыў», пачаў заляцацца да мяне. Схапіў мяне за руку, так што ўсе заазіраліся. «Я Зіна Дашкова», вырываю ад яго руку. «Гэта тое малое саплівае дзяўчо, што бегала без майткоў?» «Не бегала я без майткоў», раззлавалася не на жарт і гатовая была выдзерці яму вочы. А ён толькі ўсміхаўся і папраўляў блакітную фуражку.
Выйду на пенсію, вярнуся з Зінай у свой Парыж і пастаўлю Эйфелеву вежу. Парыж мае быць Парыжам, перапыніў яе Косця Папушаў.
Гэта ў Папуіпава адно наўме, на ўсю галаву, задаволена сказала Зіна.
А ты, Рыта, хіба не з вялікага горада? спытала мама.
Я з Кастамукшы, адказала Свірысцелава. Гэта невялікі памежны гарадок у Карэліі ў трыццаці пяці кіламетрах ад фінскай мяжы. Mae бацькі працавалі на горна-абагачальным камбінаце, а я марыла вырвацца адтуль куды-небудзь.
А чаму табе там не падабалася? здзівілася мама.
А што там добрага? Лета кароткае і дажджлівае. Вакол карэлы, фіны, вепсы. Мармычуць нешта між сабой, а ты ні д’ябла не разумееш, абурылася Рыта.
А чаму не вывучыла іх мову?
Галава не для таго, каб забіваць яе ўсялякім глупствам, адказала Свірысцелава. Корсакаў, ты адзіны сярод нас халасты. За табой тост.
Рыта перакуліла локцем пусты келіх, і ён упаў на дыван. Корсакаў падняў, паставіў на стол, разліў усім гарэлку і віно і ўстаў з-за стала.
Неяк улетку быў я ў камандзіроўцы ў Тбілісі. Пераганяў з Жэжэрам два самалёты ў Купянск, пачаў Корсакаў. У Тбілісі мы дабраліся рэйсавым самалётам. Жэжэру вельмі хацелася падэгуставаць грузінскія віны, але я ўгаварыў яго спачатку паглядзець горад. Мы пабывалі на набярэжнай Куры, памыліся ў тбіліскіх лазнях. Грошы разыходзіліся хутка. Пакуль тэхнікі знаёміліся з дакументацыяй і прымалі самалёты, мы наведалі гарнізон Вазіяні, дзе Жэжэра пазычыў у сваіх знаёмых трохі грошай, але гэтыя грошы мы тут жа спусцілі ў шынку дзядзечкі Апюта. Пасля гэтага апынуліся на тбіліскім рынку. Жэжэра хацеў яшчэ віна, але ў нашых кішэнях ужо гуляў вецер. Пузаты прысадзісты грузін пацікавіўся, колькі мы збіраемся ў яго купіць віна, а калі пачуў, што мы тут апынуліся з цікаўнасці, адразу да нас астыў. Ад Жэжэры я чуў, што грузіны любяць украінскіх жанчын. Таму скарыстаўся паўзай, пакуль Жэжэра быў у глыбокім ступары, і сказаў, што мы праездам з Украіны і хацелі праверыць, ці сапраўды грузінскае віно не саступае ўкраінскаму. Магчыма, сказаў я, гэта проста выдумка, бо што можа быць лепш, чым
закарпацкае або крымскае віно? Дзядзечка пасур’ёзнеў і адразу запрасіў нас за стол, нарэзаў памідораў, паклаў жменю духмянай зеляніны, наліў кахецінскага віна. Мы пілі жоўтае віно, цмокалі языкамі, а вакол нас сядзелі старыя грузіны ў лямцавых шапачках, і іх чырвоныя ад віна твары ўсміхаліся. А потым мужчыны заспявалі, і пад іх спеў мы адчувалі сябе ў раі, у якім спявалі анёлы, а сам апостал Пётр быццам толькі сышоў з алтара ў Сіенскім саборы, бразгочучы на поясе ключамі, падае нам на стол райскае віно. Так дачыненне да міфа аб непераўзыдзенасці ўкраінскіх жанчын дазволіла нам бясплатна пакаштаваць кахецінскага віна. Сярод нас ёсць адна жанчына, якая цалкам адпавядае міфу, які стварылі грузінскія мужчыны аб украінскіх жанчынах, таму я хачу выпіць за Аліну і яе бліжэйшых сяброў. За нас!
He, ты паглядзі на Корсакава! п’яна ўсклікнула Свірысцелава. Дзе Рыгор? Дзеці, заткніце пальцамі вушы, таму што я зараз скажу па-даросламу.
Але па-даросламу сказаць Рыце не дала Зіна Папушава:
Выдатны тост. Давайце вып’ем. He ўсё ж піць за імянінніцу. I папросім Аліну, каб яна нам паспявала.
Усе выпілі, а потым мама ўзяла гітару, паспрабавала некалькі акордаў і пранізлівым голасам заспявала:
Kiedy patrz^ hen za siebie W tamte lata co mindly, Czasem mysl^, co przegralem He diabli wzi^li, Co stracilem z wlasnej woli lie przeciw sobie Co wylicz^ to wylicz§, Ale zawsze wtedy powiem, Ze najbardziej mi zal*.
I калі я азірнуся Ў час, які даўно мінуўся, Прыгадаю, што прапала, Колькі д’яблам перапала, Што сышло па добрай волі,
А калі яе голас выбухнуў і пальцы гіачалі адбіваць утрапёныя акорды, усё за сталом ашалелі, падвываючы асобныя словы і фразы.
Мінулым летам у Сопаце гэтай песняй Марыля Радовіч зрабіла для Полыпчы болып, чым Армія Краёва, задуменна сказаў Корсакаў.
Але ў дзверы пазванілі, і нарэшце прыйшоў бацька.
Штрафную! усклікнула Свірысцелава.
Яму нельга, сказала мама. Ён яшчэ мае нас адвезці ў Туравец.
Заставайцеся на ноч, папрасіла Дуніна. Мы забяром вас да сябе.
Але мама сказала, што павінны абавязкова сёння дабрацца дадому. Яна ім япічэ доўга снявала, а потым усе выпілі на каня і пайшлі нас праводзіць. Мы падышлі да бацькавага матацыкла, і ўся кампапія з Эляй і блізнятамі з шумам нас акружыла.
He магу ўявіць, як ты ездзіш на гэтым нямецкім карчы? абурыўся Дунін.
Гэта «БМВ Р-12», адказаў бацька.
Выдатная машына, сказаў Корсакаў.
На гэтым, як ты кажаш, карчы перад вайной устанавілі рэкорд хуткасці, які пратрымаўся чатырнаццаць гадоў, пакрыўдзіўся бацька.
Ну і што?
Я яго купіў за бясцэнак у старога палкоўніка. Нямецкі трафей. Яму трыццаць шэсць гадоў. Апошнюю партыю такіх матацыклаў выпусцілі ў сорак другім годзе.
Выдатная машына, паляпаў па баку матацыкла Корсакаў.
На гэтай мадэлі ўпершыню ўжылі тэлескапічныя рысоры з гідраўлічнай амартызацыяй, якія стаяць сёння на ўсіх матацыклах, патлумачыў бацька.
На тваім месцы я б купіў «Урал» і не задурваў галаву прымірэнча сказаў Дунін.
А што счахла супраць долі,
Моўлю: зрэшты не бяда,
Хоць найболей мне шкада... (Польск.)
м
«Урал» гэта коігія семдзесят першай мадэлі «БМВ», усміхнуўся бацька. А я не люблю копій, я люблю арыгіналы.
А чаму ён табе яго танна прадаў?
У яго стукаў матор. Я яго сам перабраў.
Ну, і колькі ён у цябе яшчэ праездзіць? Разваліцца недзе ў дарозе.
Гэтая старая баварская машынерыя перабегае яшчэ не адзін повы матацыкл, задаволена сказаў бацька.
Мы развіталіся, бацька завёў матацыкл, мама села ў каляску, я на задняе сядзенне, надзелі шлемы і акуляры, матацыкл забуркатаў, і мы памчаліся насустрач ветру.
7. ЖАЛЕЗНАЕ ГОРЛА.
1951
Гэтую гісторыю я не раз чуў ад бабы Марыны.
У тваёй маці ше з пялёнак было луджанае горла, ківала галавой баба Марына. Калі пюс было не па ёй, яна так верашчала, шо за пяць двароў было чуць. I дзе ў тым піскляці трымалася столькі крыку?! Усе, хто ля йіе стаяў, уцякалі, каб не аглухнуць
У такія моманты баба не магла зразумець загадкі маці. Шмат гадоў яна назірала за ёй. Баба Марына, перад якой збянтэжана апускалі вочы свавольныя туравецкія жанчыны, гублялася перад неспасціжнай натурай нявесткі.
Вы яе баіцеся, ці што? пытаў я.
Як жа тут не буяцца, як у ёй жывуць нтушкі ўсяго св’іту? Ты пачінаеш дагуварувацца з ёй, як з салавейкам, а вана уже варона. Дагуваруйіса з ёй, як з варонай, а вана ўже сойка.
Спачатку я не ведаў, што яна мае на ўвазе, а затым з яе апавяданняў у маім уяўленні склалася такая карціна.
Калі маці споўнілася пяць гадоў, за ёй пачалі заўважаць усякія дзівацтвы. Яна не гуляла з дзецьмі, а ішла да рэчкі, залазіла там у вербалозы і гадзінамі слухала, як спяваюць птушкі, а потым іх перадражнівала. I дасягнула ў гэтым такога спрыту што, калі спявала рознымі галасамі, птушкі змаўкалі і ўспрымалі яе як птушку.
Неяк каваль Марцін пайшоў да рэчкі нарэзаць лазы на кашэль. У вербалозах ён пачуў пранізлівы спеў івалгі:
Фіу-ціу-ліу!
А потым скрып, падобны на голас дзікай коткі: Крэ-э-э-эк!
I зноў:
Фіу-ціу-ліу!
Крэ-э-э-эк!
Марцін падкраўся бліжэй і прыгледзеўся да вярбовых вершалін, што ўзяліся маладымі лісточкамі, якія трапяталі на сонцы ад руху паветра. Сярод гэтага мігацення ён хацеў убачыць маленькую птушачку з жоўтай галоўкай і сінімі крыламі. На імгненне яму здалося, што ў кроне дрэва ўбачыў птушачку, якая трымала ў дзюбе валахатага вусеня. Сонца сляпіла вочы, ён прыжмурыўся і назіраў за рухам вярбовага лісця, і недалёка ад яго заспяваў дрозд, які радасна заліваўся і запаўняў сваім спевам бераг, плёс рэчкі і прыціхлыя вербалозы, а потым чамусьці зарыпела ластаўка. Марцін прыслухаўся. Спеў ластаўкі далятаў з шарападобнага куста лазы, ён здзівіўся, што птушкі спяваюць па чарзе адна за адной, а не перапяваюць адна адну ў розных кустах прыбярэжных вербалозаў. Потым зусім блізка забляяў бакас. Марцін ведаў, што бакас не можа крычаць у кустах, ён прапускае ў палёце паветра скрозь пёры, якія дрыжаць і нагадваюць глухое бляянне. Марцін падкраўся, асцярожна разгарнуў кусты і ад здзіўлення застыў. У кустах голасам бакаса крычала маленькая дзяўчынка.
Ты што тут робіш?.. разгубіўся Марцін.
Я тут спяваю, паглядзела спадылба на яго.
Яна была ў доўгай сукенцы і босая.
Чыя ты?
Маркава.
Дык гэта ў Марка такая дзяўчынка, што перадражнівае птушак?..
Я іх не псрадражніваю. Я з імі размаўляю.
Размаўлясш з птупікамі? Хто ж цябе гэтаму навучыў?
Яны самі мяне навучылі, важна надзьмула шчочкі.
А навошта ты з імі гаворыш?
Калі дрозд чуе спеў івалгі, то спрабуе спяваць, як яна, сказала малая. А калі івалга чуе спевы салаўя, то саромеецца свайго голасу і спрабуе спяваць, як ён. А я кажу ім: «Вы самі добра спяваеце. Вось паслухайце».
Віць-віць-віць! Ці-ціу! Ві-ці-віць! голасам дразда залілася яна, аж Марцін здзівіўся, як можа маленькае дзіця мець такое горла.
Паслухай, я нешта не памятаю, ці не выкаваў я табе часам жалезнае горла, што ты так гучна спяваеш? пільна паглядзеў ёй у вочы Марцін.