Клетка для івалгі

Клетка для івалгі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
88.26 МБ
Ці не выкаваў я табе часам жалезнае горла, што ты так гучна спяваеш? голасам Марціна паўтарыла яна.
I голас гэты быў пракураны і рыпучы, быццам гаварыла не пяцігадовае дзіця, а дарослы чалавек. Ад такога нахабства Марціна як зацяло. Ён хапаў ротам паветра і не ведаў, што ёй сказаць. Некаторы час ашаломлена разглядаў гэткае дзівоснае стварэнне, якое магло паўтарыць дразда, івалга, сініцу, бакаса і ўсіх птушак, якія яна чула ў Тураўцы, і яго, Марціна.
Ану разяў рот, строга сказаў ён.
Дзяўчынка падалася назад, гатовая рвануць ад яго праз вербалозы, але ён схапіў яе за руку.
Ну!
Давялося шырока адкрыць рот, як птушаняці, якому татаверабей прынёс чарвяка. Марцін зазірнуў у яе горла, але нічога там не ўбачыў. Гэта было звычайнае ружовае горла маленькай дзяўчыські, якая спалохана стаяла перад ім.
Закрый рот, расчаравана сказаў Марцін. А зараз хадзем. Няма чаго такой маляўцы лазіць каля рэчкі. Яшчэ ўкусіць гадзюка ці разарве бадзяжны сабака.
Ен узяў яе за руку, павёў берагам, і малая неахвотна пацягнулася збоч, спатыкаючыся босымі нагамі аб кратавінне і куп’ё.
Калі Марцін з маленькаю міналі Конанаў двор, у іх пад нагамі заспяваў цвыркун. Дзяўчынка вырвалася з Марцінавых рук, звалілася каленамі ў траву і пранізліва зацвыркала. Ад нечаканасці цвыркун замоўк і прыслухаўся, а затым высунуў з норкі доўгія вусы, апантана заспяваў, а дзяўчынка зацвыркала ў адказ. Дзяўчынка і цвыркун перакрыквалі адно аднаго,
быццам сварыліся. Марціну здалося, што ў дзяўчынкі з’явіліся крылцы, шэсць ножак і вусы. Яна сварылася з цвыркуном на яго мове, а цвыркун упаў у такое піаленства, што забыўся пра страх і вылез з норкі ў зарослай дзірваіюм кратавіне. Ён абурана ўтаропіўся на дзяўчынку і пранізліва крычаў, адганяючы яе прэч ад сваёй хаты.
Ты што, хочапі залезці ў яго нару? пацягнуў яс за руку Марцін.
Л чаго ён са міюй сварыцца? абурылася яна і зацвыркала.
Таму што гэта яго хата.
Дык я ж у яго яе не адбіраю.
А ён думае, што ты хочаш адабраць, прабурчаў Марцін. А чаго ён так думае?
Ён такі маленькі, піто ў ім змясцілася толькі адна гэтая думка, прымірэнча сказаў Марцін.
А ўва мне пімат усяго можа змясціцца, пераступаючы цераз кратавіну, горда сказала дзяўчынка.
У табе месцяцца ўсе галасы свету, адказаў Марцін.
I яны пайшлі мяжой да вуліцы.
I птушак, і людзей, сказала яна.
I цвыркуноў, і катоў, і сабак.
I ветру, і вады, дадала дзяўчынка.
Марцін перасадзіў яе цераз пералаз і павёў у хату. Ён ужо і забыўся, піто йшоў па лазу. Гэтая дзяўчынка перавярнула ўсе яго ўяўленні аб дзецях. Ён не ведаў, адкуль у ёй бяруцца галасы птушак і насякомых, і вырашыў спытаць пра гэта яе маці.
Яна была на кухні, калі Марцін пастукаў у дзверы і гучна крыкпуў:
Ёсць хто ў хаце?
Рыпнулі дзверы ў сенцы.
Добры дзень! павітаўся Марцін. Ля рэчкі, Таццяна, я знайшоў тваю дзяўчынку.
Што яна там рабіла?! спалохана ўскрыкнула маці.
Яна спявала галасамі івалгі, і ластаўкі, і бакаса, і дразда. I цвыркуна.
Колькі разоў табе казаць, каб не ішла да ракі, схапіла дзяўчынку маці. Яіпчэ ўтонішся! Навошта ты туды ідзеш, га?!
Ад мацярынскага крыку дзяўчынка пачырванела, з вачэй пацяклі слёзы, і з маленькага цела вырваўся такі крык, што з грушы ўспырхнула чародка вераб’ёў, загаўкалі сабакі, закудахталі куры, закрычалі індыкі, трывожна загалёкалі гусі, ды і Марціну здалося, што яго вушы не вытрымаюць гэтага гвалту.
Уцякайце адсюль! закрываючы вушы, закрычала жанчына, а мая баба.
Марцін кінуўся з Маркавага двара, але крык нарастаў, набіраў сілы, гатовы аглуіпыць яго і панесці над Тураўцом, каб кінуць недзе над Лапанькай або ў Лёўкаве.
Пасля таго случая Марц’ін стаў трохі недачуват, сказала баба Марына. Може, тое і не ад яе галаса, а ад прастуды чі якойсь болькі, толькі людзі так кажуць, то і я табе кажу. Я думаю, шо гэты голас ёй дадзены не для таго, каб яна спявала на сцэне, таму шо якбі яна там гіавінна была спеват, то ўже б мы дзівіліса яе ў цілівізары. Мабіт, Гасподзь ёй гэты голас дав для таго, шоб яна проста спявала, як жаўрук чі вецер.
Я нічога не адказаў бабулі Марыне. Толькі прыслухоўваўся, як за акном хлюпае дождж і шуміць у жалабах вада.
8.	КАНЦЭРТ НА БАЛКОНЕ ЦЫБУЛЬСКАЙ. 1978
У панядзелак мы прыехалі ў горад. Дзень чакаўся спякотным, ужо раніцай хацелася схавацца ў цень. На Жытнім рынку, адчуваючы набліжэнне спёкі, сядзелі ачмурэлыя каты. Сухавей шамацеў кінутай абгорткай з-пад марожанага і задзіраў на дзяўчатах сукенкі.
Мы прыйшлі да Мікалая Хамічэўскага, і мама адразу заявіла:
Кідайце ўсё, Мікалай Васільевіч. У лесе з’явіліся першыя чарніцы. Я буду вас частаваць варэнікамі з чарніцамі.
Каля старой друкаркі «Кантыненталь» ляжалі паперы, усыпаныя неразборлівым почыркам.
Хамічэўскі задаволена пазіраў, як мама гаспадарыць на яго кухні. Яна панакладала ўсім у талеркі смятаны, пасыпала цукрам, мы атрымалі з рондаля варэнікі, мачалі іх у смятану, варэнікі пырскаліся, і Хамічэўскі запэцкаў сабе тэніску.
Старое як малое, засмяяўся ён.
Паснедаеце і я памыю, сказала мама. Сёння будзе горача, і праз гадзіну тэніска высахне.
А грыбы ўжо з’явіліся? спытаў стары.
Учора я збірала ягады і знайшла з дзясятак бабкаў.
А бабкі гэта якія грыбы?
Падбярозавікі ці бярозавікі... Як там яны па-літаратурнаму называюцца?.. разгубілася яна.
Гэта ў вас так кажуць? надкусіў ён варэнік. Аякувас называюць гарчака? Гэта такі горкі грыб, надобны на белага.
Зайцаў грыб.
Падай, Уладзік, ручку і паперу. Я запішу.
Я падаў яму, і ён запісаў усё, што казала мама.
Прачытайце, Аліна, што я тут напісаў, таму што без акуляраў не бачу.
Што гэта вы панакрэмзвалі?! засмяялася яна, разглядаючы яго неразборлівы почырк.
Стары асцярожна начапіў відэльцам варэнік.
А як у вас называюць польскі грыб?
Сіняк, таму што ён сінее, калі бярэш рукамі.
Што ж, лагічна. А зялёны махавік?
Рашатнюк, таму што яго шапачка знізу нагадвае рэшата.
А вясёлку? Гэта такі грыб, што падобны на пену. Пахне пад час дажджу.
Панна.
Як прыгожа, абмакнуў варэнік у смятану. Грыб панна. Трэба паехаць у Туравец, каб запісаць, як у вас называюць грыбы і расліны.
У верасні пачынаецца сезон грыбоў. Усе жытомірскія грыбнікі едуць у Туравец. Так што я вас запрашаю.
Да верасня трэба яшчэ дажыць, усміхнуўся стары. Але вашыя варэнікі з чарніцамі могуць канкурыраваць з бульбянікамі з сырам. Калі да мяне прыязджаў у госці знаёмы ба-
лгарскі перакладчык, то мая Нара пачаставала яго варэнікамі з вішнямі. Ён еў і ўсё дапытваўся, як у цеста патрапілі вішні.
Здымайце тэніску, я вам хуценька замыю, прапанавала мама.
Стары выйшаў у спальню, пераапрапуўся, падаў ёй тэніску з чарнічнай плямай, і яна яе адразу вымыла і павесіла на кухні ля прыадчыненага акна.
О, а што гэта вашая тэніска не сходзіцца на шыі? заўважыла мама.
Усе мае кашулі і тэніскі не сходзяцца на шыі, сказаў стары. Такая шыя павінна была дастацца барцу або спеваку, а выйшла перакладчыку Гамера. Патэлефаную лепш Бакальцу, каб Уладзіка чымсьці заняў, пакуль вы будзеце ў Цыбульскай, дастаў запісную кніжку, узяў тэлефон і набраў нумар. Ало, Гэню! Гэта Мікалай Хамічэўскі. Як у цябе з часам? Тут Уладзік прыехаў. Куды?.. Ну што ж... Праца ёсць праца. Пакуль!
Гэнё кудысьці едзе? здагадаўся я.
У Любар. Збірае сумку. Можаш застацца ў мяне, прапанаваў стары.
Хай ідзе са мной, сказала мама. Пагуляе з сабакам. Паглядзіць на заняткі.
Мая справа запрапанаваць, а ваша адмовіцца, развёў рукамі стары.
Мы развіталіся і выйшлі з хаты.
Заходзьце пасля заняткаў, запрасіў Хамічэўскі.
На вуліцы прыпякала, і бадзяжныя сабакі хекалі з высунутымі языкамі. Я адчуў, як пацее спіна і ліпне да яе тэніска.
Мы перайшлі Жытні рынак, і на Тэатральнай мама націснула на званок у дзверы Цыбульскай.
Добры дзень!
Заходзьце, прыадчыніла дзверы Адэліна Цыбульская.
Яна была ў скураных тапачках і доўгім шаўковым халаце. Пакуль мама расспеўвалася, я павітаўся з Коні, але залацістарудая ёркшырская тэр’ерыха з’ела нейкага дрэннага матыля і была не ў гуллівым настроі. Яна ляжала і сумна глядзела на мяне.
Вы слухаеце арыі і рамансы, якія я вам рэкамендавала? строга спытала Цыбульская.
Слухаю, адказала мама.
Як часта?
Кожны дзень.
Выпрастайце спіну, прыкрыкнула пані Цыбульская. Оперы і балету апладзіравалі каралі. I пры камуністах гэтыя мастацтвы застаюцца элітарнымі. Таму кіньце горбіцца і трымайцеся як каралева. А цяпер прыступім да чысткі рэзанатараў. Гук леппі гучыць там, дзе ёсць паражніны. Адна такая паражніі іа знаходзіцца ля псраносся, а другая пад грудной клеткай. Вазьміце «до». Голас павінен быць густым і шчыльным. He трэба гучна. Трэба правільна. Рассслабцеся. Вызваліце свой сапраўдны голас. Болып свабоды. Больш палёту. Вашы грудзі павінны раскрывацца, нібы крылцы матылька.
Скрозь прыадчыненыя вокны і балкон заходзіла разагрэтае наветра. Я не ўяўляў, як спявала ў такую спякоту маці, бо нават засліненая Коні сапла і адводзіла позірк ад мяне.
Што вы хочаце праспяваць пад акампанемент? спытала Цыбульская.
«Салавейку» Крапіўніцкага.
Няўжо вы ўяўляеце сябе Бэлай Рудэнка або Яўгеніяй Мірашнічэнка?
А чаму вы думаеце, што гэтую песню не будуць спяваць пасля Рудэнка і Мірашнічэнка? Яе заўсёды будуць спяваць.
Калі спяваюць «Салавейку», то выцёхкваюць. Так можа зрабіцьтолькі падрыхтаваная спявачка. Пасля вайны нс было мікрафонаў і былі гіапулярныя высокія жаночыя галасы, якія тады лічыліся сімвалам жаноцкасці і сексуальнасці. Але калі вы ўпэўнены, што вам хопіць голасу і таленту, то калі ласка, села за раяль Цыбульская.
Першыя акорды былі млявыя, нібы пальцы піяністкі не маглі перамагчы паўдзённай спёкі, але мама адразу ўхапіла такт, праспявала, і яе голас стаў набіраць сілу. Мне падалося, што яна ў гэты час ператварылася ў звар’яцелага салаўя, які так азартна спявае, што не можа спыніцца. Яе голас выцёхкваў, пераліваўся, узлятаў угору, падаў і, як у клетцы, біўся
ў сталінцы Адэліны Цыбульскай, напаўняў кожны закутак, выпырхнуў на Тэатральную і раствараўся ў нябеснай выіпыні, а потым сарваўся з нябёсаў, упаў на зямлю, цёхнуў і замоўк. У кватэры наступіла такая наэлектрызаваная цішыня, быццам сцены дома адчулі дыскамфорт ад таго, што знік голас. А праз імгненне мы пачулі шум і галасы. Цыбульская, а за ёй мама і я, выглянулі на вуліцу. На Тэатральнай стаяў натоўп слухачоў і зачаравана глядзеў на наш балкон.