Крывавы памол  Сяржук Сокалаў-Воюш

Крывавы памол

Сяржук Сокалаў-Воюш
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 271с.
Мінск 2004
36.28 МБ
чуў тонкі піск. Роўным халодным голасам гэты гук выплываў аднекуль зь лесу, атуляў маёнтак і, кранаючыся вуха, поўніў трывожнай тугой усю маю істоту. Я падыйшоў да хаты і, як злодзей, зірнуў з-за рогу. Па двары, тулячыся да зямлі, слаўся густы туман, якога я, выходзячы з хаты, не заўважыў. Раптам піск змоўк, і маё вуха выразна злавіла далёкае грукаценьне колаў, да якога праз хвілі дадаліся звонкія ляскі гарапніка. Неўзабавае зь лесу, у тым месцы, дзе ніколі не было ніякай дарогі, выскачыла хурманка. Праз колькі хвіляў яна станула ля ганку маёй хаты. Чалавек у старасьвецкім капелюшы саскочыў на зямлю й падаўся да дзьвярэй. Сьледам пасьпяшаўся й хурман. Я мацней сьціснуў стрэльбу ды хацеў быў гукнуць някліканых гасьцей, але нехта ззаду, моцна абхапіўшы мяне за шыю аднэй рукой, заціснуў рот другой і зашаптаў у вуха:
-	He надумайся стрэліць! Зараз я цябе адпушчу альбо прыдушу. Усё залежыць ад таго, як добра ты чуеш і разумееш мае словы. Абурэньні й пытаньні пакінь на раніцу... калі дажывеш...
Па голасе было чуваць, што жартаваць тут ніхто не зьбіраецца. Да таго ж голас падаўся знаёмым... Тымчасам госьці спакойна зайшлі ў адчыненыя
дзьверы маёнтку, і амаль адразу ж у вокнах гасьцёўні замігцела блядае сьвятло.
-	Кінь стрэльбу, каб я ведаў, што ты ўсё зразумеў.
Я расьціснуў пальцы й без маруды быў вызвалены невядомым, які адразу ж дазволіў падняць зброю. Гэта крыху супакоіла. Я глянуў на незнаёмца: лямцавы капялюш з шырокім, загорнутым зьлева, крысом падобны да тых, якія насілі гарматнікі й шарагоўцы Вялікага Княства, захінуты хусткай твар, чорная бурка, з-пад якой выглядала цавейка пісталету, кароткая шабля. На момант мне здалося, што ўсё гэта сон і чалавек перада мною герой чытанай некалі прыгодніцкай кніжкі.
-	Хто вы й што вам трэба каля хаты?
-	Я ж сказаў: вашыя пытаньні на раніцу, а пакуль мае. Хто гэтыя людзі й што вы пра іх ведаеце?
Я не абяцаў адказваць на вашыя пытаньні.
Пане Дзяржынскі, ад гэтай ночы можа шмат што залежаць, а можа й нічога. Прынамсі, мы ня маем часу дыскутаваць. Там вашая сям’я й гэтыя... а мы тут. Я ваш сябра. Вы можаце цалкам пакладацца на мяне. Выглядае, што гасьцей вы ведаеце менш, чым я. Тады дапама-
жэце й скажэце адкуль тут можна пачуць, што робіцца ў хаце?
Ніхто не будуе хаты, каб звонку можна было пачуць, што там робіцца, схлусіў я.
Добра. Тады патрымайце мяне, пакуль буду стаяць ля вакна.
Незнаёмы лёгка скочыў на выступ падмурку, схапіўся за прываконьне. Я адвярнуўся. Злосьць поўніла маю істоту. Хто тут гаспадар? I чаму я мушу некаму дапамагаць зазіраць у вокны сваёй хаты?! Калі празь некалькі хвілінаў я ўсё ж зірнуў на незнаёмцу: той стаяў нерухома, прыклаўшы вуха да трубкі, другі канец якой упіраўся ў шыбіну. Стэтаскоп, здагадаўся я...
Можаце сабе ўявіць, пане Антоне, што адчувае чалавек, які ўночы, са стрэльбай у руках, стаіць ля ўласнай хаты, куды некалькі хвілінаў таму немаведама дзеля чаго ўвайшлі двое чужых, а трэйці цікуе за імі з вуліцы і, лічы, з тваёй згоды, падслухоўвае...
Урэшце, я патрабую тлумачэньняў, мой голас гучаў ціха, але дастаткова цьвёрда. Падслухоўнік нават не варухнуўся. Я наблізіўся да яго й ужо хацеў быў сьцягнуць нягодніка за крысо, як той сам скочыў долу.
Спадар Дзяржынскі, яны выход-
зяць. Прашу не замінаць ім зьехаць, пасьля чаго я вам скажу некаторыя рэчы.
Гэтае выпадковае “спадар” адразу ж паставіла ўсё на свае мейсцы.
-	Шванскі? Вы?
-	Маўчыце.
Дзьверы маёй хаты расчыніліся, і начныя візытанты моўчкі спусьціліся па прыступках. Селі ў хурманку. Ляснуў гарапнік...
IV
-	Гадоў пяць таму, пачаў свой аповед лекар Шванскі, я заўважыў цікавую зьяву. Некаторыя моцныя й жвавыя, як ваша жонка, кабеты пасьля родаў надоўга палатнеюць й губляюць жыцьцёвыя сілы. Ад пачатку я прыпісваў гэта дрэннаму харчаваньню й страце крыві, але пасьля некалькіх падобных выпадкаў зь нябеднымі шляхцянкамі зразумеў, што, прынамсі, харчаваньне тут ні пры чым. Крыві таксама почасту гублялася мала, і я кінуўся чытаць адпаведную літаратуру, гутарыць з бабулямі-пупарэзіцамі ды занатоўваць сабранае. Вялікі збор сьведчаньняў часам дапамагае зразумець дзеякія зьявы. Вось я й спадзяваўся...
Мы сядзелі пры стале, які йзноў быў
перастаўлены ў іншы кут гасьцёўні. Мяне білі дрыжыкі, і я супакойваў свае нэрвы невялічкімі кілішкамі ганушоўкі. Ільля Шванскі спытаўся мятнага ліквору, якога мы ніколі не рабілі, і ўрэшце задаволіўся мятнай гарбатай зь мёдам... Зь ягонага аповеду, які далей быў густа перасыпаны лекарскімі словамі й паняткамі, я зразумеў, што падобныя зьявы ўжо былі апісаныя ў адмысловай літаратуры зусім не мэдычнага характару. Шванскі казаў пра нейкія плыні нейкага “Ордэну Чорнага Цмока”, пра модны цяпер акультызм і патаемныя таварыствы масонаў, пра Розэнкройцараў і Тампліераў ды шмат пра што яшчэ, чаго я ня меў ахвоты запамінаць, а цяпер прыгадваць. Усё гэта лекар зьвязваў з народнымі легендамі й паданьнямі, густа перасыпаў расповед цытатамі невядомых мне аўтараў, казаў пра замовы. Я слухаў безь цікавасьці й ужо нават пачаў засынаць, калі адна фраза раптам адабрала мой сон і вярнула ўвагу:
-	Падчас родаў гэтыя людзі нябачна зьяўляюцца ў хату парадзіхі. Сям’я звычайна лічыць, што запрашала знаёмую пупарэзіцу, а тая кажа, што й сапраўды прыняла немаўлятка.
-	Прабачце маю няўважлівасьць, але пра каго вы толькі што сказалі?
Шванскі цяжка ўздыхнуў, пачаў амаль ад пачатку, але значна карацей і больш выразна:
-	Я кажу вам пра чорную арыстакратыю нобіляў, крэўна зьвязаных з вупарамі-каралямі, вупарамі-царамі, вупарамі-халіфамі й ім падобнымі. Вы можаце пасьміхацца колькі заўгодна, але гэта, даруйце, усьмешка шыбеніка... Пакуль мы ня маем адказу, чаму чорныя арыстакраты зацікавіліся нашай Богам забытай старонкай, але яны тут.
-	Хто гэта мы?
-	Мы гэта моўная хвігура.
-	Але, мне здаецца, вы нешта казалі пра роды.
-	Менавіта. Бо гэта пакуль адзіная рэч, да якой яны прывязаліся тут. Сярод вапіых знаёмых яны бываюць у маёнтках Пілсудзкіх і Маліноўскіх. Былі ў sa­mara арандара Капцэвіча ды ў вас. Зразумела, Капцэвіч ніякая ня шляхта, і гэта тым болып дзіўна. У мяне ствараецца ўражаньне, што тут рыхтуецца нешта надта ж паскуднае.
-	А чаму яны зьяўляюцца падчас родаў?
-	Рэч у тым, што чорныя арыстакраты трымаюцца дзе-якіх паганскіх рытуалаў. Праўда, паганства гэтае зьмененае да непазнавальнасьці. Ад сапраўднага паган-
ства там засталася толькі прывязанасьць да крывавых ахвяраў. Прывязанасьць гэтая перадаецца з пакаленьня ў пакаленьне, а разам зь ёю схільнасьць да вупарства. Калі на сьвет прыходзіць новы чалавек, дасьведчаная пупарэзіца можа перапыніць ягоны першы ўздых ня даць яму зьяднацца зь ягоным лёсам. Такім чалавекам лёгка кіраваць. Трэба толькі ведаць як. У вупараў добрая школа, дзе веды ніколі не губляюцца, а назапашваюцца стагодзьдзямі. Найлягчэй ператварыць у вупара чалавека схільнага, але часам патрэбнага матэрыялу папросту няма пад рукой, і тады яны ствараюць новы.
-	Вы хочаце сказаць...
-	Хутчэй не, чым так. Вупарства й схільнасьць да яго рэчы розныя. Ня кожны схільны робіцца вупарам. Да якой катэгорыі належаць Дыба й Бруна, я пакуль ня ведаю.
-	Дыба й Бруна?
— Так. Вашыя начныя візытанты... Іхная справа нейкія маніпуляцыі зь дзецьмі. Але гэта толькі тое, што мы ведаем... Упэўнены: сэнс ляжыць значна глыбей. Вось толькі ў чым ён? У чым?
Пасьля ад’езду Шванскага я перадумаў усё пачутае й верыце не, пане Антоне, згадаў, як вы назаўтра пасьля на-
раджэньня Фэлікса запыталіся пра нейкага пана Дыбу. Той хвіляй я нават падумаў, што вы зь іхнай хэўры, бо скуль бы вам ведаць, га?”
-	Што ж, шчырасьць за шчырасьць, сказаў я й агульна распавёў пану Дзяржынскаму таямніцу нараджэньня ягонага сына.
-	Але чаму гэтага ня бачыў я, а бачылі вы? I што ўсё гэта мусіць азначаць?
На першую палову ягонага пытаньня я меў пэўны адказ. Прынамсі, выглядала, што ёсьць тут нейкая сувязь з маім сваяцтвам з Батурамі. Апошнім часам я адмыслова цікавіўся гэтым трансыльванскім родам і пасьпеў такі сёе-тое даведацца... Але навошта пра тое казаць пану Эдмунду, калі яно не дапамагае знайсьці адказу на другую палову?
V
Было ўжо далёка за поўнач. Пытаньне Дзяржынскага ўсё яшчэ зьвінела ў цёмным паветры. Пакінутыя без адказу словы марна шукалі спакою. Як сьляпыя кацяняты, яны тыцкаліся ў маўчаньне, рассыпаліся на асобныя кавалкі, складаліся ў новыя камбінацыі гукаў, якія не знаходзілі свайго месца ў мове й таму
асуджана адступалі, перагрупоўваліся, як касінеры пасьля наступу, і наплывалі зноў. Раптоўны парыў ветру расчыніў вакно, і марознае скуцьце ашчаперыла фразу, якая ўмомант заледзянела, упала на падлогу, са звонам рассыпалася. Я прахапіўся й адразу нават не зразумеў, што спаў.
-	Даруйце, пане Антоне, што пабудзіў вас. Рукі Дзяржынскага былі ў крыві.
-	Што здарылася?
-	Шклянка. Я таксама пачаў быў засынаць і, напэўна, ужо сасьніў нешта нядобрае, бо шклянка лопнула ў маіх пальцах як бурбалка. Даруйце.
-	Зараз гляну, чым завязаць.
-	He турбуйцеся. Крыві больш, чым раны, адказаў ён, вымаючы з кішэні насоўку, скажэце лепш, што мне рабіць?
-	Да раніцы знойдзем, а пакуль... Ці не маглі б вы адказаць на некаторыя пытаньні?
-	Што ўжо там...
-	Ды я пра тое самае: біскупскі сос, смажаніна й усё такое...
— Ня ведаю... Напраўду ня ведаю... Нешта зламілася ў маіх адчуваньнях смаку...
-	А што кажа пан Шванскі пра падслуханую размову Дыбы й Бруна?
-	Нічога... Гісторыя пра сьмерць лекара праўдзівая.
-	А арандар?
-	Жывы-здаровы... А сыны ягоныя так і не ажаніліся. Капцэвічы, ведаеце, здаўна былі вядомымі ў нашых краёх самотнікамі.
А як даўно вы іх бачылі?
Сыноў нават і не згадаю, а Міколу зь месяц таму. Ягоная Альжбета ўсё яшчэ хварэе, дык ён нават ня йдзе да касьцёлу. Дома моліцца. Дзяўчаты ж ягоныя... Тры старэйшыя выйшлі замуж і жывуць недзе пад Пінскам, а малодшая, Вэраніка, у нас бывае. Прыходзіць, як жонцы трэба дапамагчы з малымі. Яна да зямлі ня надта. Ёй бы асьвету якую дзяўчына здольная. Але Мікола ад сябе не адпускае. Кажа, патрэбная па гаспадарцы.
Зразумела. А вам не здаецца ўсё гэта дзіўным?
Хіба толькі зараз. Але ня дужа выразна. Няма лягічнае ніткі. Бракуе галоўнага што яны задумалі й чаму мая хата? Калі б паны Дыба й Бруна былі вупарамі, яны даўно б выссалі з нас кроў. Магчымасьцяў было колькі заўгодна, калі яны пры кожным нараджэньні зьяўляюцца ў маёнтку ды вырабляюць што ім захочацца.