Крывавы памол
Сяржук Сокалаў-Воюш
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 271с.
Мінск 2004
- Думаю, варта папярэдзіць Дамініку й Людвіка.
- Магчыма. Яны абяцалі быць на Купальле. Тады й пагаворым. Макару й Ганьне, можа, яшчэ ранавата...
- А Фэліксу не?
- Ну, падумаем...
Размова падыходзіла да канца, і мы высьлізнулі з пакою. У вокны падцікаўся золак. Мне хацелася думаць, пгго ўсё гэта дзіўны сон, які неўзабаве скончыцца й усё стане на свае месцы... Ня скончыўся... Ня стала...
Дзед Макар замаўчаў, потым наліў чарку:
- Пі, Абруч-Жахоўскі-Шуляк.
- А што было потым? I чаму вы не сказалі бацькам пра той піск, які падняў вас з ложкаў?
- Дзіўна, што ты не спытаўся пра Дзяржынскіх.
- Я быў у піянэрскай дружыне імя Дзяржынскага.
- Тым больш. А пра піск мы сказалі. Толькі гэта ўжо іншая гісторыя, на якую цяпер няма часу. Зрэшты, я й так распавёў табе ці ня лішняе.
- Але чаму?
- Таму што я спадзяваўся скончыць гэтую справу на нашым пакаленьні. Ды, выглядае, ніхто не абаронены ад сваёй мінуўшчыны. Лухта, што сын не адказны за бацьку. У нашым сьвеце гэта, як бачыш, не працуе. Мы ўсе адказныя адказнасьцю роду. Можна, вядома, апусьціцца, ня мець дзяцей, зьвесьці на нішто спадчыну, але тады лепш было б не нараджацца наагул. На жаль, гэта, Андрусь, не працуе нават тады, калі дзіцё было зачатае не ў каханьні, чаго ў Абруч-Жахоўскіх, здаецца, ня было.
- Па-вашаму, калі бацька быў злачынца, то сын абавязкова будзе гэткі самы?
- Неабавязкова. Але ён заўсёды будзе сынам злачынцы, заўсёды будзе несьці на сабе рэха мінуўшчыны. Нашыя продкі гэта добра разумелі. Яны адчувалі, што кожны зь іх толькі зьвяно ў бясконцым ланцужку нараджэньняў і сьмерцяў, і калі гэтае зьвяно пайшло іржой увесь ланцуг стае хібным альбо нявартым. Тыя, хто пільнаваліся свайго зьвяна, часам
станавіліся на глотку ўласнай песьні, каб выратаваць род.
Няроўны шлюб?
I няроўны, як ты кажаш, шлюб, які чалавецтва зьвяло да паняцьцяў беднасьць-багацьце, маладосьць-старасьць. Некаму было дужа выгодна, каб няроўны шлюб выглядаў менавіта так. А няроўны шлюб гэта нешта іншае. Няроўны шлюб гэта калі адна палова зьвяна псуе ўсё, што выбіралася стагодзьдзямі. Памятаеш плякат, дзе чалавек з каменным тварам расьсякае ланцугі на зямной кулі? Угледзься ў ягоныя рысы. Што можа даць такая істота пасьля пасьпяховага заканчэньня працы? Ланцугі трэба не разьбіваць, а ствараць. Іншае пытаньне, што гэта павінны быць за ланцугі.
- Чалавек на зямной кулі разьбівае кайданы.
- I што? I што ён даў заместа іх? Мільёны маленькіх кайданкоў, пасьля чаго ягоны молат працягваў ламаць косткі, трушчыць галовы. Ды й што можна яшчэ рабіць з такой пысай?
— Па-вашаму, каб мастак намаляваў іншы твар...
- Ён ня змог бы намаляваць молата. Ха!
- Папросту малюнак ператварыўся б
у карыкатуру... Некалі я меў досыць часу, каб усё гэта перадумаць.
- А я думаў, што ў ГУЛАГу было не да любамудрасьці.
- Ха, даражэнькі, гэта й не было там!
Мы йшлі ў бок шашы, якую тут называюць вылучна бальшаком. Дзед Макар цьвёрда ступаў па сьцежцы, а я глядзеў на ягоную моцную постаць, думаў пра пачутае, стараўся ўявіць свой лёс у аўрэолі сьмелых уяваў. Дайшлі да Субаўшчыны. Перад першай хатай дзед спыніўся й зірнуў на мяне:
- Далей праводзіць ня буду. Дзякаваць за тое, што прыехаў, таксама. Магчыма, яшчэ й убачымся. Трымайся.
Ён падаў мне руку, потым парывіста пацягнуў да сябе, абняў:
- Цяпер ты зьвяно. Пастарайся, каб яно не заіржэла, а я зраблю, што магу.
"к * -к
Рукапіс быў разьлічаны на працяг, a калі працягу няма жыцьцё аднойчы траціць цярпеньне й пачынае дапісваць недапісанае. Да сёньня гэтая думка была толькі рамантычнай забаўкай, але цяпер... Цяпер жыцьцё зацягвала мяне ў нейкі агідны вір насланьня, зданяў, мяшанкі
часоў, дзе я чуўся ніжэйшым ад вучня пачатковае клясы. Выразным было толькі пачуцьцё, што нехта спрабуе мяне ўжываць. Хто й навошта? Ад чаго мяне ахоўвае й што ад мяне хавае дзед Макар? “Вас мала”, сказаў мне жалезны Фэлікс. А сэнс? Потым начныя немарасьці, незнаёмка ў абліччы паэткі JL, Жора, бязглуздая бойка са стольчым, возьнік... Усё гэта неяк зьвязана паміж сабой, вось толькі як?
Я апрануў цёплую вязанку, джынсы, куртку, абуў скураныя вандроўныя боты, схаваў “Чорных варанцоў” на паліцу нечытаных дзедавых кніжак, акінуў позіркам пакой і падаўся ў сутоньне восеньскай ночы.
АБРУЧ-ЖАХ0ЎСК1Я
Антон, Аміля
1
1
Дамініка
1
Макар
1
Ганна
(Людвік
(Наталя
(Якуб
Грабніцкі)
Вяршэвіч)
Шуляк)
1
Васіль Шуляк
I
Андрэй Шуляк
Зьмест
ЧОРНЫЯ ВАРАНЦЫ
Частка 1. АЛЕНА 19
Частка 2 ЭДМУНД 66
Частка 3 ФЭЛІКС 142
Частка 4 ВАНДА 168
Частка 5 ІЗНОЎ ФЭЛІКС 229
ХТО КАМУ ХТО?
Спроба збору тэрміналёгіі сваяцтва й некаторых паняцьцяў, зь ім зьвязаных
Цётчынай прабабы залвіцы зяця сын. Прадзед нявесткі дзедавага дзядзькі.
Падобныя моўныя канструкцыі абцяжарваюць мову, прымушаюць суразмоўцу задумацца, каб зразумець, хто каму хто.
Між тым, слоўнікі гаворак, дый літаратурнай мовы таксама, хаваюць у сабе шэраг тэрмінаў, якія спрашчаюць паказьнікі роднасьці да аднаго-трох, у скрайнім выпадку чатырох словаў.
Прапанаваны шаноўнаму спадарству слоўнічак першая спроба аўтара параўнаць і абагульніць сабраную ў розных выданьнях тэрміналёгію роднасьці.
Надрукаванае ня ёсьць канчатковая вэрсія. Хутчэй гэта праект, які патрабуе ўдасканаленьня й дапрацоўкі, што немагчыма без удзелу чытачоў, якія могуць падказаць новыя тэрміны й паняцьці, дапамагчы вырашыць, што ў напісаным і прапанаваным ёсьць сапраўды беларускае, а што бяздумна запазычанае.
Адразу прадбачу нязгоду некаторых чытачоў з тымі ці іншымі тэрмінамі й таму, як узор, распавяду пра падыход да выбару слова на прыкладзе:
Выбар паміж словамі зродны й стрыечны (дзеці родных сястры ці брата) быў досыць ня-
просты. Пагатоў што пераважная балыпыня Беларусаў ужывае заміж гэтых словаў маскалізм дваюрадны ў форме дваюродны (каб не зусім ужо па-расейску). У выніку я спыніў выбар на зродным, таму што стрый — дзядзька толькі па бацьку, а вуй па матцы, слова ж вуечны нідзе не зафіксаванае. Да таго ж, стрыечны часам выклікае асацыяцыю з раднёй у трэйціх (с-тры-ечны). Слова ж зродны, па-мойму, паказвае, што чалавек ня родны, але з роду (з родных) найбліжэйшых. У некаторых мясцовасьцях ёсьць яшчэ цалкам магчымае слова стрэчны, якое варта было б абмеркаваць у пары са зродным і вырашыць, якое лепш. Добра таксама пішуцца ў сыстэму сінонімы зроднага: у першай стрэчы, у першым стрэчані.
Тое ж тычыцца й вызначэньня роднасьці: у трэйціх, якое мае сынонімы: у другой стрэчы, у другім стрэчані. Але тады трэба пераглядаць лічбавую частку тэрмінаў: у чацьвертых, у пятых, у шостых...
Прадбачу крытыку ў бок слова трохкаленны (сапраўды нагадвае нейкіх членістаногіх). Але яно зафіксаванае ў шмат якіх выданьнях, а сынонімаў для яго няма (калі не лічыць такім маскалізм унучаты).
Аднакроўныя, аднародныя, — дзеці народжаныя рознымі маткамі, але ад аднаго бацькі.
Адналонныя, аднамацерныя, аднаматныя, адначарэўныя дзеці, народжаныя аднэй маткай, але ад розных бацькаў.
Айчым, войчым няродны бацька, іншы муж маці ў дачыненьні да ейных дзяцей ад ранейшага шлюбу.
Баба, бабуля, бабулька, бабця маці бацькі або маці, жонка дзеда.
Баба ў трэйціх зродная сястра дзеда ці бабы.
Баба ў чацьвертых сястра дзеда ці бабы ў трэйціх.
Бацька, тата мужчына ў дачыненьні сваіх дзяцей.
Бацька нарачоны бацька прыймачу ці прыймачцы, выхаванку ці выхаванцы.
Бацька прыбяседны, пасаджоны мужчына, які замяняе на вясельлі роднага бацьку жаніха.
Бацька хросны (кшчонскі) удзельнік хроснага (кшчонскага) абраду ў ролі духовага бацькі.
Бацькі бацька й маці ў дачыненьні дзяцей.
Брат сын у дачыненьні да іншых дзяцей тых самых бацькоў.
Брат у трэйціх сын зродных дзядзькі ці цёткі.
Брат у чацьвертых сын цёткі ці дзядзькі ў трэйціх.
Брат хросны сын хроснага бацькі.
Брат крыжовы, брат па крыжу, брат нарачоны асобы, якія памяняліся нацельнымі крыжамі.
Братан, братанік, браценя, браценік, брацельнік зродны брат.
Братаніч пляменік па брату.
Братаніха — жонка зроднага брата.
Братанна дачка брата, пляменіца па брату.
Братавая, братава, браціха жонка брата.
Брацельніца крэўная зродная, альбо дальняя.
Браціч сын брата, пляменік па брату.
Вуй дзядзька па маці.
Вялікая цётка сястра дзеда ці бабы (зродная баба).
Вялікі дзядзька брат дзеда ці бабы (зродны дзед).
Галіна лінія крэўнасьці (радаводу).
Дачка, дачухна, дачушка — дзяўчына ці жанчына ў дачыненьні да сваіх бацькоў.
Дачка нарачоная прыйманка, прымучка, гадаванка.
Дачэр, дачэрыч — пляменік па цётцы.
Дачэрыца, дачэрка пляменіца па цётцы.
Дзевер брат мужа.
Дзед, дзядуля, дзядулька, дзядуня бацька бацькі ці маці. (Дзедаваць быць дзедам).
Дзед у трэйціх зродны брат дзеда ці бабы.
Дзед у чацьвертых брат дзеда ці бабы ў трэйціх.
Дзед хросны бацька хроснага бацькі ці маці.
Дзедзіна, дзедка цётка па дзядзьку.
Дзедзіч наўпросты нашчадак па дзеду.
Дзядзька брат бацькі ці маці, а таксама муж цёткі (гл. т.с. стрый, вуй).
Дзядзька ў трэйціх брат бацькі ці маці ў трэйціх.
Дзядзька ў чацьвертых брат бацькі ці маці ў чацьвертых.
Дзядна, дзядзіна жонка дзядзькі.
Жаніма, жонішча невянчаная чацьвертая жонка.
Жаніх хлопец, які зьбіраецца жаніцца (пар. малады).
Жонка жанчына ў дачыненьні пашлюбаванага зь ёй мужчыны.
Залвіца, залоўка, залувіца сястра мужа, часам жонка брата.
Зяць муж дачкі, сястры.
Зродная баба сястра бабы ці дзеда.
Зродная пляменіца дачка зроднага брата ці сястры.
Зродная прабаба сястра прабабы ці прадзеда.
Зродная прапрабаба сястра прапрабабы ці прапрадзеда.
Зродная сястра дачка дзядзькі ці цёткі.
Зродная цётка зродная сястра бацькі ці маці.
Зродны крэўны ў другім калене.
Зродны брат сын дзядзькі ці цёткі.
Зродны дзед брат дзеда ці бабы.
Зродны дзядзька зродны брат бацькі ці маці.
Зродны пляменік сын зроднага брата ці сястры.
Зродны прадзед — брат прадзеда ці прабабы.
Зродны прапрадзед брат прапрадзеда ці прпрабабы.
Калена разгалінаваньне роду, пакаленьне ў радаводзе.
Крэўнае сваяцтва паходжаньне ад адных бацькоў.
Крэўны (крэўнік, крэўніца) пра сваяцтва ў межах аднэй сям’і.
Кузынка зродная сястра.
Кузэн зродны брат.
Кум — хросны (кшчонскі) бацька ў дачыненьні хроснай (кшчонскай) маці, а таксама бацькоў кшчонага дзіця.