• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крывавы памол  Сяржук Сокалаў-Воюш

    Крывавы памол

    Сяржук Сокалаў-Воюш

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 271с.
    Мінск 2004
    36.28 МБ
    навокал. Ягоная й без таго высокая постаць здавалася яшчэ даўжэйшая, твар зрабіўся гладкі й прасьветлены. Ён не глядзеў у тэкст, ён чытаў на памяць, шчыра, упэўнена, натхнёна... Я яшчэ раз глянуў на нябожчыцу й падаўся да сходаў...
    V
    Сон прыходзіў кавалкамі. Трывожныя думкі адганялі яго, а стамлёнае цела клікала, вяртала й не магло ўтрымаць. Я запаліў сьвечку, узяў са стала часопіс, зірнуў на ўжо знаёма скрэсьлены чырвоным алавіком тэкст:
    “О, еслн бы она была мертвой! Жнвую я ее не выдам, нет! Но я выдал бы ее мертвой! Я обманул бы тех старых проклятых ворон н получнл бы от ннх отпуіценне!”*
    Божачкі! Няўжо ў гэтай хаце няма ніводнае прыстойнае кніжкі? А можа яны раскладзеныя паўсюль наўмысна? Можа быць, гэты Чэхаў... He, трэба супакоіцца й яшчэ раз пастарацца заснуць. Сьвечка
    * О, каб яна была мёртвая! Жывую я яе ня выдам, не! Але я выдаў бы яе мёртвую! Я падмануў бы тых старых праклятых варонаў і атрымаў бы ад іх прошчу!
    затраскатала, зайскрылася, нібыта на кнот упала сьляза ці кропля крыві. Чаму сьляза? Думкі блуталіся, сьвятлелі, абрыналіся некуды ў чорную бездань, ірваліся да сьвятла й згаралі. Я загасіў сьвечку. Цяпер яны гарэлі ў промнях месяца, што бруіліся праз шыбіну й падалі на шэрыя палавінкі дзьвярэй.
    Змучаны парай гадзінаў такой барацьбы, я ўжо хацеў быў пусьціцца на пошукі славутай вішнёўкі, як раптам аднекуль зь цёмнага кута пачуўся слабы, падобны да далёкага дзіцячага плачу, голас. Напружаны слых лавіў ягоныя кволыя ноткі, а тыя пакрысе мацнелі, аж пакуль ня стала зразумела, што гэта сьмех. Здавалася, недзе далёка-далёка дурэюць дзеці. На стале з трэскам успыхнула сьвечка. Сэрца шалёна закалацілася. Рука паднялася грымнуць у сьцену й абудзіць хату, але застыла на паўдарозе... У дзьвярох узьнікла Ванда:
    -	Я не магу заснуць. Там сьвечкі й дзядзька Казімер без канца балюча гаворыць.
    Словы гучалі так будзённа, што ў іншыях умовах я ні на момант не засумняваўся б, што перада мною звьічайная жывая дзяўчына, якую яшчэ нават не пачалі наведваць палкія начныя фантазіі.
    -	Зусім нядаўна тут быў мой пакой.
    Гэта так цяжка губляць свой пакой. Ты чуеш?
    Я ўжо хацеў быў азвацца, як зь цемры пачуўся іншы голас:
    -	Так, Ванда.
    -	Ага. Я ведала, што ты прыйдзеш.
    -	А хіба я мог не прыйсьці?
    -	Мог.
    Але ж ты клікала, голас наблізіўся, і я ўбачыў на асноведзі залітага месяцовым сьвятлом вакна постаць Фэлікса.
    Так. Я клікала. Але ты мусіш мне паабяцаць, што больш ніколі ня пойдзеш на мае словы... Сёньня я яшчэ не зусім іхная. Патрэбны час, і я нават ня ведаю, калі стану зусім небясьпечнай.
    А ўсё Стась прыдурак. Як ён мог.
    Пакінь. Ніхто з нас ня ведае, што ён можа... Нават пан Дыба... Вось ты хіба ведаў, што можаш прыйсьці сюды? Заўтра ты нават не згадаеш нашай сустрэчы, бо насамрэч ты цяпер сьпіш, і тое, што я скажу, будзе ў табе не маімі словамі, a тваёй ведай. Тваё цела ляжыць у ложку побач з Уладзікам... Ніхто ня ведае, што ён можа.
    Толькі цяпер я заўважыў, што Фэлікс і сапраўды як бы не зусім Фэлікс. Ягоная постаць вагаецца, зьлёгку расплываецца, трымціць. Гэта не гульня начных барваў
    альбо маёй спалоханай мроі, гэта сапраўдны чалавек-дым ці чалавек-туман.
    -	Але мы тут не адны, Ванда. Бачыш, як спалохана глядзіць на нас дзядзька?
    -	Бачу. Пан Дыба казаў, што ў яго моцны абярэг грабіна Нбдашды.
    -	Нбдашды?
    -	Так. Яна з найвышэйшага кола другога роўню. Гэта значыць, належыць да тых, хто не займаюцца зямнымі справамі самі, калі на тое няма вялікай ахвоты альбо добрай ідэі, як у пана Дыбы.
    Пан Дыба сказаў, што мяне чакае вялікі лёс, паўтарыў ужо чутае мною Фэлікс.
    Напэўна, так і ёсьць. Усім нашым загадана цябе не чапаць. Мы з татам пакуль у апошнім роўні найніжэйшага кола. Мы паляўнічыя. Калі табе прызначаны вялікі лёс нам можа пашэнціць перайсьці ў сярэдняе кола. Гэта залежыць ад таго, як ты выканаеш сваё наканаваньне.
    — Але што я мушу рабіць?
    Пра тое мне не казалі. Я й так нагаварыла лішняга, бо мусіла перадаць толькі, каб ты йшоў як ідзецца.
    Ну ўжо не! Я буду йсьці, як лічу патрэбным. Але дзякуй, сястрычка.
    Пасьля гэтых словаў Фэлікс пачаў распушчацца ў паветры, а Ванда паплы-
    ла ў бок дзьвярэй і, раней чым я адважыўся хоць нешта зрабіць, зьнікла...
    Першай маёй думкай было кінуцца ў сьвятліцу, але перад вачыма раптоўна паўстаў вобраз айца Казімера з пракушанай скрываўленай шыяй. Божачкі! Навошта мяне сюды панесла?! Сядзеў бы сабе ў Дзічках. Там ціха, утульна. Там усё зразумела й няма ніякіх вупараў! Уцякаць... Гэтая думка штораз мацней гучала ў сьвядомасьці. Я борзьдзенька апрануў нагавіцы, схапіў кашулю, але пальцы ня слухаліся й гузікі ніяк не хацелі лезьці ў пяцелькі. Ат! Якая розьніца! Расхрыстаны, я кінуўся да вакна, двойчы ірвануў палавінку, але тая нават ня рыпнула. За трэйцім разам рама падалася, выгнулася, і на падлогу пасыпалася шкло. Дзякаваць Богу, пасьпеў захінуцца й параніў толькі рукі. A зьнізу ўжо нехта бег па сходах на дапамогу.
    Вас жа прасілі не чапаць вокнаў, кінуўся да мяне ад дзьвярэй айцец Казімер. Моцна параніліся?
    Ня ведаю, злосна буркнуў я, аглядаючы скрываўленыя пальцы.
    Хацелі ўцякаць?
    Даруйце.
    Маглі б здагадацца, што рамы закалочаныя.
    А што загадаеце рабіць? Маліцца? Шмат вам дапамаглі вашыя малітвы? Ды вы мінулае начы пра іх і не згадалі... Затое гэтай ноччу, напэўна, пераканаліся ў іхнай сіле.
    Вы пра што?
    Пакуль вы там прамаўлялі да Бога, Ванда разгульвала па хаце!
    Вы звар’яцелі!
    А вы б не звар’яцелі? Ніхто нават не падумаў даць мне на ноч хаця б якую зброю.
    Навошта? Яны ня прыйдуць... Вы ж чулі: учорашняй ноччу была памылка... Зрэшты, маглі б самі ўзяць. Стрэльбы не замкнёныя, нажы не схаваныя. Асінавых калоў Габрусь найменш тузін настругаў... Да таго ж на вас абярэг... Як рука?
    Скуль вы ведаеце?
    Пляменьніца сказала... Я ведаю, што яна была ў гэтым пакоі. Але што я мог зрабіць? Устала й пайшла. Я перад ёй крыж, а яна толькі ўсьміхнулася, маўляў, ну што вы, гэта нават не абярэг, вось у дзядзькі Антона іншая справа, і пайшла. Я сьледам. Пад дзьвярыма стаяў. Усю гаворку чуў, толькі не разабраў, з кім яна гаварыла.
    3 Фэліксам.
    Во яно што! Але пачакайце, як з Фэліксам?
    -	Ня ведаю як. Падшыванец зьявіўся й сплыў.
    -	Бачу, вы пра яго не найлепшай думкі.
    Я змаўчаў. Пра крыжык казаць не хацелася, пра вялікі лёс таксама. Кроў на пальцах пачала падсыхаць, а значыцца, вялікіх ранаў не было. Ксёндз запаліў сьвечку, зазірнуў у разьбітае вакно, прайшоўся па пакоі:
    -	Я вось усё думаю, чаму яны абралі менавіта менавіта гэтую дзяўчынку?
    -	He варушы гаўно сьмярдзець ня будзе... Вы толькі гляньце, што яна чытала. Я падыйшоў да стала й узяў кніжку. На маё зьдзіўленьне, гэта была Біблія, але адступаць не выпадала, і я разгарнуў наўздагад. Вядома ж, чырвоны алавік пахадзіў і тут: ...bezlitosnezabijanie dzieci, krwiozercze z ludzkich cial i krwi biesiady wtajemniczonych sposrod bractwa...*
    -	Цяпер разумею, сказаў айцец Казімер, дзяўчына цікавілася рознымі крывавымі, нават ня ведаю, як і сказаць... У яе быў клёк на крыві...
    -	I ня толькі ў яе... Згадайце сваю ўчорашнюю размову ў касьцёле.
    * Прыпавесьці Салямонавы. 12:5 ...бязьлітаснымі забойцамі дзяцей, і на ахвярных вучтах (бяседах) жэршымі вантробы чалавечага цела й крыві ў патаёмных сходках...
    -	Фэлікс... Вось чаму менавіта яго...
    -	Так.
    -	I Дыба, і цяпер гэтая.
    -	I Дыба, а яшчэ раней гэтая.
    -	Але чаму? Зь якога прынцыпу?
    -	Адно, што бачу: Фэлікс і Ванда першыя народжаныя тут пасьля Таганрогу дзеці, адважыўся я вымавіць імя нябожчыцы.
    -	I што гэта, па-вашаму?
    -	Нічога. Проста іншага няма.
    Проста іншага няма, паўтарыў айцец і пайшоў да дзьвярэй.
    Чакайце. У часе нашай апошняй сустрэчы з панам Эдмундам ён распавёў мне пра лекара Шванскага... Вы, напэўна, чулі гэтую гісторыю?
    Нават імя гэтага ніколі ня чуў, зьдзіўлена глянуў на мяне сьвятар.
    Як ня чулі? зьдзівіўся ў сваю чаргу я. Ільля Шванскі гадоў зь дзясятак таму быў найлепшым лекарам у Івянцы. Займаўся вупарамі, выглядае, таму й загінуў.
    — Займаўся вупарамі?! Загінуў? Далібог, першы раз чую!
    Магчыма, калі ад яго засталіся якія паперы, там нешта й ёсьць.
    Магчыма. Толькі ніякага Шванскага ў Івянцы ніколі ня было. Прынамсі за маёй памяцьцю. Зь дзяцінства там усіх ведаю.
    Цяпер ужо я нічога не разумеў. Калі гісторыя са Шванскім толькі прыдумка пана Эдмунда, тады навошта? А калі не тады чаму? Цікава, ці ўсе тут заўважаюць мяне самога? Ці ўсе ведаюць пра маю прысутнасьць і мой удзел, бо, выглядае, што й пана Дыбу, і Бруна, і вось цяпер Шванскага...
    -	А прозьвішча арандароў Дзяржынскіх часам не Капцэвічы?
    -	Часам не Капцэвічы... Айцец Казімер павярнуўся да дзьвярэй. Трэба йсьці наніз... Няможна так надоўга пакідаць нябожчыцу на самоце...
    Калі празь некалькі хвілінаў я сышоў у сьвятліцу, ля труны, апрача сьвятара, былі Габрусь і... Фэлікс. Потым прыйшла й цётка Алена. Пачалі зьбірацца астатнія. Паўліна, якая ўвесь гэты час асьцярожна бразгатала посудам, таксама адклала працу, зайшла ў пакой і станула ля вушака.
    Набліжалася раніца. Пырхнулі на вуліцы коні. Я насьцярожыўся, але спакой астатніх неяк перадаўся мне. Бразнула клямка, і ў пакоі зьявіліся тры змрочныя, старэйшага ўзросту чалавекі ў чорных магерках. Дзядзькі перажагналіся на нябожчыцу, цётка нешта шапарнула на вуха Габрусю, і той разам з Паўлінай павёў нечаканых мне візытантаў на
    кухню. Па нейкім часе яны вярнуліся ў сьвятліцу. Падышлі да труны, лёгка ўзьнялі яе й панесьлі да дзьвярэй. Усе падаліся сьледам, і толькі я разгублена затрымўся ў чаканьні: хто возьме вечка, якое так і засталося стаяць прыхінутае да сьцяны. Загаласіла Паўліна. Нібыта крадком выцерла сьлёзы гаспадыня. Унурыўшы галовы, сунуліся на двор астатнія... Чорны кот, які йзноў узьнік немаведама адкуль, неяк злосна ці то вастрыў кіпцюры, ці то драпаў бялюткую накрыўку. Я падышоў бліжэй. Сумневу быць не магло: апошні прытулак для Ванды Габрусь змайстраваў з асінавых дошак. Я зазірнуў за века. На сутыках аполкаў былі прымацаваныя галінкі вяхі, а ў верхняй частцы, недзе насупраць сэрца, бялеў востры, на палец, найменш трохцалёвы, асінавы кол...
    Частка 5.
    ІЗНОЎ ФЭЛІКС
    I
    Пахаваньне прайшло як звычайна, толькі калі пачалі забіваць века, вялізны крумкачыска гучна прашамацеў крыламі над кустом бэзу ля хаты, ды нейкі невыразны гук пачуўся ці не з самой дамавіны. Габрусь (знайшоў сябра!) кінуў у мой бок выразны позірк: маўляў, чулі? няма ёй назад дарогі, і, павярнуўшыся да аднаго з пахавальнікаў, ціха сказаў: