Крывавы памол  Сяржук Сокалаў-Воюш

Крывавы памол

Сяржук Сокалаў-Воюш
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 271с.
Мінск 2004
36.28 МБ
Кума хросная (кшчонская) маці ў дачыненьні хроснага (кшчонскага) бацькі, а таксама бацькоў кшчонага дзіця.
Маладая — нявеста ў часе вясельля.
Малады жаніх у часе вясельля.
Маладыя хлопец і дзяўчына ў часе вясельля (пар. наважоны).
Малочная сястра асоба жаночага полу, ускормленая чужой маці, у адносінах да ейных дзяцей.
Малочны брат асоба мужчынскага полу, ускормленая чужой маці, у адносінах да ейных дзяцей.
Малы дзядзька брат бацькі ці маці (зродны дзядзька).
Малая цётка сястра бацькі ці маці (зродная цётка).
Маці, мама, мамця, матуля, матка — жанчына ў дачыненьні сваіх дзяцей.
Маці малочная, мамка, карміцелька жанчына, ня маці, якая корміць дзіцё сваімі грудзямі.
Маці нарачоная маці прыймачу ці прыймаццы, выхаванку ці выхаванцы.
Маці прыбяседная, пасаджоная жанчына, якая замяняе ў часе вясельля родную маці жаніха.
Мнук (дыялектн.) тое, што і ўнук.
Мачыха, матчыха, мачаха, мацоха няродная маці, іншая жонка бацькі ў дачыненьні ягоных дзяцей ад ранейшага шлюбу.
Муж мужчына ў дачыненьні пашлюбаванай зь ім жанчыны.
Наважоны хлопец і дзяўчына, якія толькі што ўзялі шлюб (пар. маладыя).
Нашчадак чалавек, які паводле нараджэньня паходзіць зь якога-небудзь роду, a таксама чалавек у дачыненьні сваіх продкаў.
Нябога тое, што й пляменіца.
Нябож тое, што й пляменік.
Нявеста дзяўчына, якая зьбіраецца замуж (пар. маладая).
Нявестка жонка брата або жонка сына, a таксама жонка аднаго брата ў дачыненьні жонкі другога брата.
Няшлюбны, нягграўнанароджаны, пазашлюбнік народжаны ад непашлюбаваных бацькоў.
Падчарка, пасербка няродная дачка аднаго з сужонаў.
Пакаленьне радня аднэй ступені крэўнасьці ў дачыненьні агульнага продка.
Па кудзелі радавод па матчынай галіне.
Па мячы радавод па бацькавай галіне.
Пасёстра тое, што й сястра ў трэйціх.
Пасынак няродны сын аднаго з сужонаў.
Паўнародны які паходзіць ад адных бацькоў.
Пляменік сын брата ці сястры.
Пляменік у трэйціх сын брата ці сястры ў трэйціх.
Пляменік у чацьвертых сын брата ці сястры ў чацьвертых.
Пляменіца дачка брата ці сястры.
Пляменіца ў трэйціх дачка брата ці сястры ў трэйціх.
Пляменіца ў чацьвертых дачка брата ці сястры ў чацьвертых.
Плямяк радня, крэўны.
Прабаба маці дзеда ці бабы.
Прабаба ў трэйціх зродная сястра прабабы ці прадзеда.
Прабацька першы вядомы прадстаўнік роду, ад якога ён бярэ пачатак, пачынальнік роду.
Прабацькі першыя вядомыя сужоны з радаводу, ад якіх пачынаецца род.
Прадзед бацька дзеда ці бабулі.
Прадзед у трэйціх зродны брат прадзеда ці прабабы.
Прадзед у чацьвертых брат прадзеда ці прабабы ў трэйціх.
Прапрабаба маці прадзеда ці прабабы.
Прапрабаба ў трэйціх — зродная сястра прапрадзеда ці прапрабабы.
Прабаба ў чацьвертых — сястра прадзеда ці прабабы ў трэйціх.
Прапрабаба ў чацьвертых сястра прапрадзеда ці прабабы ў трэйціх.
Прапрадзед бацька прадзеда ці прабабы.
Прапрадзед у трэйціх зродны брат прапрадзеда ці прапрабабы.
Прапрадзед у чацьвертых брат прапрадзеда ў трэйціх.
Прапратрохкаленная зродная пляменіца прапраўнучка зроднага брата альбо сястры, прапраўнучка брата або сястры.
Прапратрохкаленная пляменіца прапраўнучка брата ці сястры.
Прапратрохкаленная пляменіца ў трэйціх прапраўнучка брата ці сястры ў трэйціх.
Прапратрохкаленны зродны пляменік прапраўнук зроднага брата ці сястры.
Прапратрохкаленны пляменік прапраўнук брата ці сястры.
Прапратрохкаленны пляменік у трэйціх прапраўнук брата ці сястры ў трэйціх.
Прапраўнук сын праўнука ці праўнучкі. Прапраўнучка дачка праўнука ці праўнучкі. Прапратрохкаленная пляменіца ў трэйціх прапраўнучка брата ці сястры ў трэйціх.
Пратрохкаленная зродная пляменша — праўнучка зроднага брата ці сястры.
Пратрохкаленная пляменіца праўнучка брата ці сястры.
Пратрохкаленная пляменіца ў трэйціх праўнучка брата ці сястры ў трэйціх.
Пратрохкаленны зродны пляменік праўнук зроднага брата ці сястры.
Пратрохкаленны пляменік праўнук брата ці сястры.
Пратрохкаленны пляменік у трэйціх праўнук трохкаленнага брата ці сястры.
Праўнук сын унука ці ўнучкі.
Праўнучка дачка ўнука ці ўнучкі.
Прашчур бацька прапрадзеда, прапрабабы.
Продак старажытны папярэднік роду, а таксама суайчыньнік зь мінулых пакаленьняў.
Прывянчаны які паходзіць ад адных бацькоў, але народжаны да шлюбу, а потым у ім прызнаны.
Прыймач, прымуч чужая асоба мужчынскага полу, узятая за сына.
Прыймачка, прымучка — чужая асоба жаночага полу, ўзятая за дачку.
Прымак, прымака той, хто жыве ў сям’і жонкі.
Пястун мужчына, які даглядае дзіця.
Радавод — пералік пакаленьняў аднаго роду, які высьвятляе паходжаньне й ступень роднасьці.
Радаводзтва генэалёгія.
Радзіна тое што й род, сям’я.
Радня крэўныя.
Разводнік, развадняк, развадны, развадзяга мужчына, які разьвёўся з жонкай.
Разьвядзёнка, развадуха,разводніца, развадная — жанчына, якая разьвялася з мужам.
Род шэраг пакаленьняў, якія йдуць ад супольнага продка, а таксама пакаленьне наагул.
Родапачыналыгік, заснавальнік роду тое, што й прабацька.
Родзіч той, хто даводзіцца каму-небудзь раднёй.
Роднасьць адносіны паміж людзямі, створаныя наяўнасьцю агульнай бліжэйшай радні.
Родны які паходзіць ад адных бацькоў, гл. т.с. крэўны.
Сват бацька аднаго з сужонаў у дачыненьні бацькоў іншага сужона.
Свацьця, сваха, свацея маці аднаго з сужонаў у дачыненьні бацькоў іншага сужона.
Сваяк — муж сваячкі (жончынай сястры).
Сваякі — асобы, пашлюбаваныя зь дзьвюма сёстрамі.
Сваячка сястра жонкі.
Сестраніца зродная сястра, дачка матчынай ці бацькавай сястры.
Сестрыч, сястрэніч, сястрычыш сын матчынай сястры (пляменік па сястры).
Сірата дзіцё альбо няпоўнагадовы (няпоўнагадовая), які страціў (якая страціла) аднаго ці абодвух бацькоў.
Стрыечны — тое, што й зродны.
Стрый дзядзька па бацьку.
Сужон муж.
Сужонка — жонка.
Сын мужчына, хлопчык у дачыненьні сваіх бацькоў.
Сын нарачоны прыйманец, гадаванец.
Сыновая, сынова жонка сына ў дачыненьні ягоных бацькоў, нявестка.
Сьвёкар бацька мужа.
Сьвякроў, сьвякроўка, сьвякруха, сьвякрыва, свакрова маці мужа.
Сям’я група радні, якая жыве разам.
Сястра дачка тых самых бацькоў, або аднаго зь іх да іншых іхных дзяцей.
Сястра ў трэйціх дачка зродных дзядзькі ці цёткі.
Сястра ў чацьвертых дачка дзядзькі ці цёткі ў трэйціх.
Сястрычка, сястрына, сястрычна, сяструха зродная сястра.
Трохкаленная стрыечная пляменіца унучка стрыечнага брата ці сястры.
Трохкаленная пляменіца — унучка брата ці сястры (пляменіца ў трэйціх)
Трохкаленны крэўны ў трэйцім калене.
Трохкаленныя браты й сёстры браты й сёстры ў трэйціх.
Трохкаленны зродны пляменік унук зроднага брата ці сястры.
Трохкаленны пляменік унук брата ці сястры.
Трохкаленны пляменік у трэйціх унук брата ці сястры ў трэйціх (пляменік у трэйціх)
Удава, удавіца, удоўка жанчына, якая не ўзяла іншага шлюбу па сьмерці мужа.
Удавец мужчына, які ня ўзяў іншага шлюбу па сьмерці жонкі.
Унук (нуча, унуча, унучак, унучок) сын сына ці дачкі, сын пляменіка ці пляменіцы.
Унучка (нука, унука, унучка) дачка сына ці дачкі, дачка пляменіка ці пляменіцы.
У пятых радня ў пятым калене з боку прапрапрадзеда 3 пра...).
У сёмых радня ў сёмым калене (па прапрапрапрапрадзеду 5 пра...).
У трэйціх радня ў трэйцім калене (па прадзеду) гл. трохкаленны.
У чацьвертых радня ў чацьвертым калені (па прапрадзеду 2 пра...).
У шостых радня ў шостым калене (папрапрапрадзеду 4 пра...)-
Халасьцяк, нежанаты, стары кавалер немалады й яшчэ не жанаты хлопец.
Халасьцячка, незамужняя, старая дзева немаладая й яшчэ незамужняя дзяўчына.
Хросная хросная маці, кума.
Хросная (кшчонская) маці (матка) удзельніца хроснага (кшчонскага) абраду ў ролі духовай маці.
Хросьнік, кшчоньнік, хрышчэнік хросны (кшчоны) сын.
Хросьніца, кшчонка, хрышчэніца хросная (кшчоная) дачка.
Хросны (кшчонскі) бацька удзельнік хростага (кшчонскага) абраду ў ролі духовага бацькі.
Цесьць бацька жонкі.
Цеіпча — маці жонкі.
Цётка, цёця сястра бацькі ці маці, а таксама жонка дзядзькі.
Цётка ў трэйціх сястра бацькі ці маці ў трэйціх.
Цётка ў чацьвертых сястра бацькі ці маці ў чацьвертых.
Швагерка, швагрэня сястра жонкі.
Швагра, швагер, швагір брат жонкі, а таксама мужыкі родных сясьцёр.
Швагрыч сын швагры (брата жонкі).
Ятроўка жонка дзевера (брата мужа).
Сокалаў-Воюш С.
С 59	Крывавы памол: Трылер/СяржукСока-
лаў-Воюш. — Мн.: Бел. кнігазбор, 2004.—272 с.
ISBN 985-6730-61-9.
“Крывавы памол’’-першая кніжка прозы Сержука Сокалава-Воюша, дасьледаваньне прыроды вупарства, выкладзенаеўжанры помірсу, які сур'ёзныя дасьледнікі называюць страхаморнікам, а несур’ёзныя трылерам. У цэнтры аповеду пісьменьнік Андрэй Шуляк і крывасмок Фэлікс Дзяржынскі творца й антыгэрой, нашчадак нобіляў і атожылак здраднай часткі шляхты. Канфлікт, які выходзіць далёка за межы шараговых канфліктаў паміж такімі асобамі.
Літаратурна-мастацкае выданьне
Сокалаў-Воюш Сяржук
Крывавы памол
Трылер
Рэдактар Вінцук Вячорка Адказны за выпуск Генадзь Вінярскі Набор Сержука Сокалава-Воюша, Ларысы Ваўчок
Вёрстка Віктара Корзуна Карэктар Мікола Сьцьвіскі
Падпісана да друку 20.08.2004. Фармат 75x90 'І32.
Друк афсэтны. Папера афсэтная. Гарнітура SchoolBookCCT. Ул.-выд. 5.49 арк. Ум. друк. 9,95 арк.
Наклад 700 асобнікаў. Замова 1288.
МГА «Беларускі кнігазбор».
220034, Менск, вул. Фрунзэ, 5.
Тэл./факс 220-70-27.
ЛВ № 02330/0056929 ад 1.04.04.
Надрукавана з дыяпазытываў замоўцы ў друкарні ПУП «Ходр» ГА «БелТІЗ». 220004, г. Менск, вул. Вызваленьня, 9. ЛП № 02330/0056661 ад 29.03.04.
3

'і¥

“Крывавы памол” -^іершая кніжка прозы V Сержука .Сокала^а-Воюша, дасьледаваньне прыроды вупарства, . выкладзенае ў жанры помірсу, * які сур’ёзныЯ-Дасьледнікі называюць * • страхамр^іХам, а несур'ёзнЬія — трылерам.
У.цэнлры аповеду пісьменьнік Андрэй Шуііяк і крыва'смок Фэлікс Дзяржынскі — творца , й антьГгэройлнашчадак нобіляў і атожылёк . здраднай часткі шлях,ты. Канфлікт, 'які выходзіць далёка за межы шараговых Іканфліктаў паміж такімі асобамі.
Л»:
♦


i

I
i
789856 730613

■Aj