• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крывавы памол  Сяржук Сокалаў-Воюш

    Крывавы памол

    Сяржук Сокалаў-Воюш

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 271с.
    Мінск 2004
    36.28 МБ
    А Фэлікс паможа, як трэба.
    He, мама, пачулася раптам са сходаў, няхай дзядзька сам чытае, а ня хопіць сілаў хай Бог дапаможа.
    Што сталася? Голас цёткі Алены дрыгнуў, і я раптам зразумеў, які цяжар абрынула жыцьцё на гэтую яшчэ не старую шляхцянку. Іншая парынула б у адчай, пачала б наракаць на лёс, а гэтая маўчыць, трывае, жыве паводле нейкага свайго, толькі адной ёй ведамага пляну, нейкага свайго патаемнага раскладу, нязнанага закону, у якім знаходзіцца месца ўсяму, што адбываецца навокал. Яна нават не загаварыла са мной пра пана Эдмунда, якога яшчэ колькі гадзінаў таму мы разам баранілі ад ягонай сям’і. Чаму? Ці яна, таксама як і я, ня можа даць рады пачуцьцю, што змусіла нас узяць бок вупара, ці яна ведае гэтае пачуцьцё? Зрэш-
    *Хай тры ночы моліцца за грэшную душу маю. Ён ведае...
    ты, са мной усё болып-менш зразумела. Мой інстынкт узяў бок гаспадыні, і кулак супраць Стася быў толькі несьвядомым працягам ейнага супраціву... А можа яна папросту дурная баба, якая ўбачыла мёртвага а жывога й паверыла вачам сваім? Гэтая думка, напэўна, заехала мне аплявуху, бо цётка, не дачакаўшыся адказу ад Фэлікса, уважліва глянула ў мой бок:
    -	А што з вамі? Вы часам не захварэлі? У вас твар чырвоны, як у...
    -	Нічога, дзякуй. Гэта... бывае, схлусіў я й накіраваўся да дзьвярэй, у якія акурат перада мной высьлізнуў Фэлікс, — трэба пабыць на паветры й усё.
    IV
    На беразе Вусы было ціха й утульна. Сеўшы пад ніцую бярэзіну, я, здавалася, толькі на хвілю прыснуў, але, ачуўшыся, убачыў, што сонца ўжо села. Над вадой паслаўся белы саян туманоў. Недзе на тым беразе, на абалоні, чуўся вясёлы сьмех гулялі русалкі. Я почасту назіраў іх на беразе Начы й таму падзівіўся, як здалёк яны падобныя на нашых прыдзьвінскіх. Праваруч далей ледзь палымнела цяпельца. Выглядала, што Hex-
    та з зацятых вудалёў сёньня абавязкова патрапіць у цянёты прыгажуняў і знойдзецца за пару-другую дзён нашчэнт заказытаным, але, магчыма, яшчэ жывым, ды безнадзейным.
    3 рэчкі цягнула золкаю прахалодаю. Я мацней захінуў на грудзёх палітон. Ісьці ў маёнтак не хацелася. Стомная мляўкасьць расплывалася па целе салодкай прагай адпачынку. Яшчэ ніколі ў маім жыцьці содні не былі такія доўгія й такія поўныя на падзеі. Недзе бухнуў пугач. 3 далёкай балаціны адазвалася да яго гібейла, а зусім побач пачуўся плёскат вады. Можа com, а можа й Вадзянік гуляў у халодных плынях.
    Трэба было йсьці. Цалкам гатовы быў устаць, я раптам пачуў, як недзе за сьпінай луснула галінка, нехта йшоў да ракі. Найчасьцей зманнае прадчуваньне гэтым разам не падвяло, і я ня надта зьдзівіўся, калі пабачыў у месяцовым сьвятле хударлявую постаць Фэлікса.
    Хлопец выйшаў на строму, хвіліну пастаяў, зьняў зь сябе крыжык, які на момант адбіў зыркае сьвятло месяца, патрымаў яго ў руцэ й, размахнуўшыся, шпурнуў у халодныя воды... Два кажаны нажніцамі крылаў крамзанулі паветра. Кавалак цемры трыніцай апусьціўся на
    плечы маладзёна, які шыбаваў ужо ў бок маёнтку.
    Фэлікс!
    Дзядзька Антон? Што вы тут робіце?
    Ды вось іду да рэчкі. А ты?
    У хаце цяжка. Ванда ж мая найлепшая сяброўка.
    Была.
    Была? Так, была... А вы даўно тут?
    Ды кажу ж, што толькі йду.
    Фэлікс з палёгкай уздыхнуў. Напэўна, хлопцу ўсё ж хацелася, каб ніхто не заўважыў ягонага ўчынку, і я “не заўважьгў”. Далей ішлі моўчкі. Ля старой гаспадарскай хаты ўвайшлі ў двор. Спыніліся.
    He магу.
    Я маўчаў. Зьявілася адчуваньне, што Фэліксу трэба адкрыцца альбо папросту выгаварыцца, і скажы я цяпер слова, ён замкнецца надоўга. Нават бязьвіннае пытаньне “Што?” магло конча адбіць у яго ахвоту гаварыць. А хлопец, відавочна, чакаў гэтага, каб мець магчымасьць буркнуць нешта ў адказ і сысьці. Ён ужо шкадаваў пра сваё “He магу” й адначасна спадзяваўся пачуць мой голас. Барацьба ў ягонай душы адбівалася ў адвольных рухах: ён рабіў паўкроку ў бок маёнтку, вяртаўся, разы са два страсянуў пясьці, сьцепануў плячыма.
    He магу. Яна там. Халодная, апошняя... Вы думаеце, чаму Стась стрэліў? Ен ведаў, што яна п’е, а яна ведала, што ведае ён. Стась стрэліў са страху... Ён ня надта спадзяваўся на крыж... А я верыў... Але ж вы бачылі, што крыж не дае рады ... Я разумею: брат, Ванда, але чаму я? Навошта такія выпрабункі мне? Д’ябал, калі ён ёсьць, прымае адразу... I гэта не мае словы... А што, вы думаеце, сацыялісты? Я сустракаў іх у Вільні. Яны што напраўду ня вераць у Бога?.. Ці можа яны ўжо сустракаліся з вупарамі?
    А што табе сказаў пан Дыба?
    Сказаў, што ўсё будзе добра, адвёў вочы хлопец. А вам навошта?
    Я абяцаў вашаму бацьку...
    Цікава, што б вы паабяцалі яму цяпер? Нэрвовая ўсьмешка мільганула на ягоных вуснах, і я падумаў, што ня маю адказу. На шчасьце, дзьверы ў маёнтку адчыніліся:
    — Фэлікс! нягучна паклікала пані Алена.
    Ды мы тут зь дзядзькам Антонам...
    Хадзеце ў хату. Ноч на двары... Там у кухні сякая-такая вячэра.
    А што айцец Казімер? запытаўся я й заўважыў тую самую ўсьмешку Фэлікса.
    Адпачывае. У яго цэлая ноч наперадзе...
    Мы ўвайшлі ў маёнтак. У чырвоным куце сьвятліцы, ужо ў труне, ляжала Ванда. Побач сядзелі Альдона, Ядзя, Казік, Ігнась і Ўладзя. Прыхінуўшыся да сьцяны, стаяў Габрусь. Мне падалося, што пад маскай жалобы стары хавае прытоены спакой. Няўжо ўсадзіў-такі кол? Я падышоў да нябожчыцы й уважліва прыгледзеўся. Твар заставаўся “жывы”, а пад грудзямі зьлева нават не было намёку на нешта лішняе. Тугаватая сукенка роўненька абдымала дзявочы стан.
    Фэлікс быў ужо на кухні. Голад, які апанаваў мяне яшчэ па дарозе ад рэчкі, адступіў. Я ўзяў шклянку гарбаты:
    -	А дзе Стась?
    -	Ляжыць у ложку. Яго ванітуе, адказала цётка Алена, падкладаючы сыну скрылёчкі каўбасы.
    Можа трэба па лекара? недарэчы запытаўся я, і Фэлікс адразу ж пагардліва хмыкнуў, але цётка не зьвярнула на гэта ўвагі, як, зрэшты, і на мае словы. Яна толькі цяжка ўздыхнула й пайшла ў сьвятліцу.
    -	Слухай, шчанюк, узяў я за вуха маладзёна, ты можаш хмыкаць дзе заўгодна й на каго заўгодна, але на мяне -
    нідзе й ніколі. Калі б ты быў старэйшы, я давёў бы табе гэта ў іншы спосаб, а пакуль ты яшчэ гаўнюк, хаця й са шляхты, я дарую табе гэтую памылку. Ты чуў?
    -	Пан Дыба сказаў, што мяне чакае вялікі лёс, нечакана адказаў Фэлікс, вызваліўся з маіх рук і дадаў: Гэтага досыць, каб пакінуць мяне ў спакоі?
    -	Ад лёсу не ўцячэш. А вось ад шляхотнасьці можаш.
    -	Дзякуй за навуку, спадару Антоне.
    -	Няма за што, і я падаўся сьледам за цёткай. Сеў побач зь ёй пры труне. TaTae: “спадару Антоне”, прымальнае для мяне зь іншых вуснаў, цяпер насьцярожыла. Крыжык, Дыба, сацыялісты, спадар... Выглядала, што хлопец кідаўся, апантана шукаў сябе й не знаходзіў. Трэба, напэўна, вярнуцца, пагаварыць... Але што я яму скажу? Што сьвятар зь яго не атрымаецца? Што Дыба вупар, а сацыялісты гаўно, ці што спадар гэта не прафэсія й не любамудрасьць? He, я ў саматужныя пэдагогі ніколі ня шыўся й ня буду. Калі чаго патрабуе сам запытае.
    -	Хаваць будзем заўтра, ціха, менш як напаўголасу, сказала да мяне цётка Алена.
    -	Як заўтра?
    -	Каб не было непатрэбнага розгаласу. Дойдзе да гімназіі хлопцы могуць
    не давучыцца. А яшчэ, крый Божа, прыедзе сьледзтва. Што мы ім казаць будзем?
    -	А як пазьней прыедзе?
    -	Скажам самагубства. Айцец Казімер у касьцельную кнігу запіша, ды й вы, дзеля пэўнасьці, свой подпіс чырканяце. Суд і касьцёл не абы-што, можа неяк абыйдзецца.
    -	Сьледзтва можа прызначыць эксгумацыю. Такое хуткае пахаваньне таксама досыць падазронае.
    -	Тады ўся надзея на вас... Няўжо ў законе няма ніякай дзюркі?
    -	Тут ня так ад дзюркі, як ад абставінаў...
    -	Дык што ж рабіць?
    Рабеце, як надумалі. Я ўпершыню бачыў гэтую жанчыну ўстрывожанай, крыху разгубленай, але недзе ўнутрана пэўнай, што выйсьце заўсёды ёсьць. Мне падабалася ейная напорыстасьць, ейная разважная, але напраломнасьць, якая крэсьліла натуру незвычайную, здольную да безагляднае рызыкі, ды ўсё ж на нейкім трывалым невядомым мне грунце. Прызнаюся, я на момант нават згадаў колішні калядны аповед пана Эдмунда й уявіў яе ў ложку. “He падыходзь. Нічога не кажы, а толькі слухай”. Напэўна, тут ейны муж казаў праўду...
    Між тым, стома пачынала пакрысе
    агартаць маю істоту. Пайсьці было няёмка, і я намагаўся трымацца. Заснуць ля труны благая прыкмета. Нельга дзяліць сну зь нябожчыкам... Ціха ўсталі й пайшлі наверх Ігнась і Ўладзя, потым Альдона. Казік і Ядзя пра нешта шапталіся. Плюскаў чырвонымі ад недасыпу павекамі Габрусь, які мог бы даўно ўжо пайсьці да сябе ў каморку, але чамусьці марудзіў. Цётка адышла да вакна й размаўляла з ксяндзом, які колькі хвіляў таму зайшоў у сьвятліцу й цяпер раз-пораз кідаў позірк у мой бок ды згодна хітаў. Фэлікса не было. Няўжо яшчэ ня скончыў есьці? Нешта даўгавата. Трэба схадзіць глянуць ды ўзяць шклянку гарбаты... Гэта была апошняя мая думка перад тым, як нехта асьцярожна дакрануўся майго плечука:
    -	Ідзеце кладзецеся.
    Я расплюшчыў вочы й зразумеў, што добра прыснуў, бо ў сьвятліцы цяпер былі толькі я ды айцец Казімер.
    -	А дзе Фэлікс?
    -	Сьпіць, напэўна, адказаў ксёндз. Вы таксама мусілі б адпачыць.
    -	Бадай што.
    — Вам пасьцялілі наверсе... Даруйце: гэта быў пакой Ванды. Зрэшты, я таксама там адпачываў... У іншых пакоях пасьля мінулае начы такі балаган...
    -	А дзе астатнія?
    -	Яны ў спальні Фэлікса. Якраз празь сьцяну ад вас будуць. Калі што якое будзіць трэба... Нават Габрусь папрасіўся наверсе ў калідоры легчы.
    -	Ну, дык я пайду.
    -	Вядома, вядома. Трэйці пакой праваруч ад сходаў.
    -	Дзякуй. Я падышоў да труны. Трэба было б памаліцца, але малітва нават не прасілася. Ды й Ванда выглядала так, нібы толькі прылегла адпачыць зь недарэчнаю сьвечкаю.
    Ксёндз тымчасам разгарнуў кантычку, і я скраем вуха злавіў, што ён чытае нешта зусім іншае, ніж належыць:
    -	Рапува-рапува, пыш, пыш дагары. Зьявіся! На глог, на ядловец, на перасловец у рана-раненька. У рана-раненька як выйдзе Ярыла на дзень на бяленькі, што ночка накрыла раскрыць паціхеньку. Зьявіся!
    Толькі пасьля гэтага пайшлі належныя малітвы. Выглядала, што сьвяты айцец гатовы быў зьвярнуцца да каго заўгодна, абы вытрываць гэтую ноч і хоць на нейкі час змагчы страшную сілу, што прыйшла ў хату паноў Дзяржынскіх... Цікава, ці так было заўсёды, ці толькі пасьля мінулае начы? Я ўпотай зірнуў на ксяндза. Той, цалкам аддаўшыся сваёй справе, ужо, здавалася, ня бачыў нічога