Крывавы памол
Сяржук Сокалаў-Воюш
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 271с.
Мінск 2004
Я, досыць ужо згаладнелы, гатовы быў пайсьці ў госьці да каго заўгодна, але цётка адмовілася ад пагасьцінаў “наступным разам” ды прапанавала пасьля могілак памянуць у Дзержынове, маўляў, чаркі ўжо налітыя й вячэра стыне. Пры гэтым яна чамусьці запыталася, ці ксёндз не забыўся, што акурат сёньня першы дзень поўні.
Іхная размова выглядала крыху сьмешнавата, бо цётка праз увесь час устаўляла ў сваю гаворку расейскія словы, на што айцец адказваў важкім дамешкам пальшчызны. Бядака Фэлікс, на чыю галаву абрынулася гэтая макаранічная залева, напружана стараўся злавіць нейкі сэнс і бяскоца матляў галавой пры кожным моўным пералучэньні. Ён нагадваў малое жарабятка, апанаванае ўсімі бацькоўскімі аваднямі, якія зьнянацку пастанавілі, што новая кроў усё ж лепей, ды ўзяліся джгаць маладзейшага.
Урэшце паехалі на могілкі. Пастаялі, памаліліся ля помніка з надпісам “Мнр'ь праху справедлнваго”. Цётка Алена выдрала леташнюю траву, і я, згадваючы словы Ванды, што Радаўніца ўжо прайшла, а да Дзядоў яшчэ досыць часу, падзівіўся адкуль яна ўзялася. Падышлі да каплічкі. Памаўчалі кожны пра сваё й скіравалі да выйсьця. Ужо ля каламажкі
я заўважыў, што няма Фэлікса. Глянуў на цётку, якая адразу адказала на маё маўклівае пытаньне:
Моліцца. Трэба пачакаць.
Трэба, неяк неспакойна азірнуўся айцец Казімер, які да таго напружана маўчаў, а ля магілы пана Эдмунда нэрвова перабіраў ружанец, нібыта хацеў сысьці як мага хутчэй.
Што з вамі, войча?
Ды нічога, адказаў ён мне, проста сякія-такія сьвецкія клопаты.
Тымчасам у браме паказаўся Фэлікс. Сонечныя промні падалі на гэтага хударлявага юнака так, што ад нашай каламажкі, пад могілкавым узгоркам, ён выглядаў як анёл. Трыніца ягонага бурносу ўздымалася на лёгкім ветрыку, патрапляючы ў падабенства крылам, і я ўжо гатовы быў выказаць ягонай матцы свае пачуцьці, як раптам зразумеў, што анёл чорны. Дзеля паўнаты малюнку не хапала толькі даўгіх валасоў, якія...
Чаму вы так рана выйшлі?
Як рана, Фэлікс? Пабылі ля таты й выйшлі.
— Пасьля такой кароткай малітвы ягоная душа будзе цярпець.
Ягоная душа ўжо ў лепшым сьвеце, сказаў айцец Казімер.
Ягоная душа будзе цярпець! упар-
та паўтарыў Фэлікс. Я ведаю, што вы прачыталі: “Вечным спакоем абдаруй іх...” заміж “Божа, даўца дараваньня”.*
- Мы прачыталі ўсё, што належыць. Каму, як ня мне, ведаць пра тое?
Фэлікс кінуў на айца Казімера пякельны позірк і ўжо хацеў быў нешта сказаць, як цётка Алена ўзяла яго пад локаць і запыталася:
- Ці маглі б мы пра гэта паразмаўляць у каламажцы?
Флікс тузануўся, але ўзяў сябе ў рукі, сеў у вазок і грэбліва надзьмуўся.
Добрую чвэрць гадзіны ехалі моўчкі. Выглядала, што грамада звыкла да падобнай цішыні, якую я ўжо пачынаў адчуваць фізычна. Сюды ж мяшалася пачуцьцё няёмкасьці, што ўзьнікае ў чалавека, раптоўна кінутага ў нязвыкласьць.
- Даруйце, войча, вы чалавек абазнаны й напэўна ведаеце, як выглядала адзеньне тампліераў?
' Фэлікс гаворыць пра кароткую малітву за нябожчыка: “Вечным спакоем абдаруй іх, Божачка, і сьвятло бясконцае хай сьвеціць ім. Хай спачываюць у міры. Амінь” і Малітву за нябожчыкаў бацькоў, крэўных і сяброў: “Божа, Даўца дараваньня й Схільнік выратаваньня людзей. Літасьціва просім цябе праз заступніцтва Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, узыч нашым бацькам, братам і сёстрам, нашым крэўным, сябрам і дабрадзеям, якія пайшлі з гэтага сьвету, удзел у жыцьці вечным. Просім цябе праз Хрыста, Спадара напіага. Амінь. Добры Ісус, Спадар наш, дай ім вечны спакой”.
- Тампліераў? зьдзіўлена паглядзеў на мяне ксёндз. Вядома як: рыцарскія латы, а наверх белая доўгая апранаха з чырвоным, накшталт мальтыйскага, крыжам.
- I доўга яны былі ў нас?
Здаецца, яны тут наагул не былі... Хіба што місіянэры... Ордэн разьвязалі, калі не памыляюся, у 1312-ым. А перад тым Полацак быў як заліты немцамі. Магчыма, сярод іх і былі тампліеры... A чаму вы спыталіся?
- Ды ёсьць тут у вас вёска Рудня Пільнянская...
- Дык вы пра млын?
- Пра яго.
Скраем вока я цікаваў астатніх. Першая ж згадка пра тампліераў змусіла Фэлікса ўзьняць галаву ад кніжкі. Ён адразу падаўся наперад, і я адзначыў гэта для сябе як прагу не прапусьціць. Пагатоў што й тэма была ягоная. “Трэба ўрэшце мець свайго беларускага параха”, падумаў я.
Сьледам за Фэліксам “прачхнуўся” й Габрусь. Ён наўрад ці адразу зразумеў сувязь паміж ягонымі тампалерамі й рэальнымі тампліерамі, але цікавасьць да ўсяго новага, відаць, настолькі захапляла гэтага чалавека, што праз колькі хвілінаў ён забыўся і на коней і на пугу.
- Я сам шмат разоў думаў пра гэтую гісторыю, працягваў тымчасам айцец. Каб ня іхныя, кіўнуў ён у бок Габруся, тампалеры, ды яшчэ сёе-тое, можна было б прыпісаць яе да народных прыдумак.
- Сёе-тое? зацікавілася й цётка Алена.
- Рэч у тым, што пры закладцы новага млына чысьцілі рэчышча й выцягнулі на бераг стары жарон. А на ім знакі. Нашыя людзі зазвычай невядомых рэчаў баяцца, але, дзякаваць Богу, не чапаюць: маўляў, ня мы зрабілі, ня нам і нішчыць. Вось жа й тут: падзівіліся, пагаманілі між сабой ды пакінулі. Па нейкім часе, едучы ў Дзержынова, завітаў я ў млын, каб глянуць знаходку. Павялі мяне дзядзькі на тое месца, дзе жарон кінулі, а там і знаку няма! “А што хаця намалявана было”, пытаюся. “Ды не намалявана, а выбіта”, адказваюць, а што ня памятаюць. Малююць на пяску дубчыкам — кожны йнакш... Нарэшце дазнаўся я, што жарон адзін мясцовы чалавек у падмурак новае хаты ўклаў. Пайшоў да яго. “А што, кажа, камень добры, не прападаць жа, і з гонарам дадае, ён у мяне кутні, цэлы вугал у хаце трымае. Я, кажа, частку пад вянец, а частку навонкі. Вельмі ж мая
баба любіць на ім пасядзець”. Глянуў я на тое “навонкі” й бачу, што нейкія знакі ўсё ж відаць. Шкада ня ўсе, але й таго, што ёсьць, на цікавасьць досыць. Найперш мальтыйскі, ці, па-нашаму, бабскі крыж. Затым дзьве хвалістыя лініі знак вады, і далей, здаецца, бо частка пад вянцом, знак сьмерці.
- Знак вады гэта яшчэ й знак крыві... Думаеце, тут нейкі выраз?
- Наўрад ці. Але каб пабачыць канец надпісу...
- Шкада, таты няма, ён мог бы матэматычна вылічыць, што гэта ўсё азначае, нечакана зацікаўлена ўставіў Фэлікс. Але хто такія тампліеры?
- Тампліеры? перапытаўся ксёндз і па невялікім роздуме пачаў апавядаць пра манаскі ордэн Рыцараў Храму, пра крыжовыя паходы, Ерусалімскае каралеўства й кубак Грааля.
- А нашыя рыцары там былі? дамагаўся Фэлікс.
- Гісторыя пра тое маўчыць.
- А дзе ў сьвеце былі нашыя рыцары?
— Ды бадай што нідзе, калі тое не датычыла нашых земляў.
- Божая дамавіна датычыць усіх земляў, не здаваўся Фэлікс.
- Я думаю, сказала цётка Алена, -
што ў тыя часы нашыя рыцары мелі досыць працы й дома.
- Таму мы ня маем ніводнага, хто быў бы вядомы на ўвесь сьвет!
- Чаму ж ня маем, не стрываў я, усё залежыць ад твайго “ўсяго сьвету”. A ў нас табе й Гедымін, і Альгерд, і Вітаўт, і шмат хто з Радзівілаў.
- Ня тое... Усё ня тое... Яны былі рыцарамі Айчыны, а я пытаюся пра рыцараў... Хлопец пачаў шукаць патрэбнае слова, і айцец пасьпяшаўся яму на дапамогу:
- Рыцараў духу, ідэі...
- Нешта такое, адказаў Фэлікс, не зусім зразумеўшы, што меў на ўвазе ксёндз.
Тымчасам прыехалі ў Рудню Пільнянскую. Да Дзержынова заставалася зусім блізка. Дзень хіліўся ў вечар. Плыткія воды Вусы зіхцелі. Мы затрымаліся. Вялікі мастак, прырода мяшала ў водных глыбінях зялёныя адбіткі ўзьбярэжных дрэваў з рачной сінечай, дадавала ў яе блакіту бяздоннага неба. А па ўсім гэтым гулялі сонечныя блікі, у якія штораз то больш урывалася сконная барва дня. Шпаркія воды наплывалі на гэтую чырвань, несьлі яе пад вербы, сівілі, але тая няўмольна ўзьнікала зноў і зноў. Пані Але-
на гутарыла з ксяндзом. Фэлікс, як і я, зачараваны відовішчам, да белага ў пальцах сьціскаў Біблію. Нарэшце ён павярнуўся да мяне, але сказаў як бы некаму няіснаму:
- Я буду рыцарам ідэі... Рыцарам духу...
Рэшту дарогі праехалі моўчкі кожны пры сваім. Я на нейкі час заплюшчыў вочы, і ў мой кароткі сон уварвалася Вуса. Толькі гэтым разам яна была чырвоная-чырвоная, і ў гэтай чырвані стаяў Фэлікс, які шчасна паўтараў: “Я буду рыцарам ідэі... Рыцарам духу...”
Частка 4.
ВАНДА
I
Вячэра была на стале. Усе чакалі нас, і толькі Ванда, якая чулася нядобра, пайшла прылегчы ды папрасіла не будзіць, калі засьне.
- Нешта яна апошнім часам зусім ня есьць. I чым толькі жыве дзяўчына, сказала гаспадыня й запрасіла ўсіх да вячэры.
Дзеці пад’елі хутка, нягледзячы на тое, што Стась і Казя распавядалі пра пагасьціны ў “бабулі Янушэўскай”. Пры гэтым ніхто не называў ейнага імя. “Якраз як у Талстоя”, падумаў я, прыгадваючы словы, за дакладнасьць якіх, зрэшты, адказваць не бяруся: “Забыўся вам сказаць, шаноўныя спадарыні, што калі сэрбы падазраюць некага вупарам, то ўнікаюць называць яго мяном ці прыгадваць яго наўпрост, бо думаюць, што так яго можна выклікаць з магілы. Вось чаму Георгі, калі казаў пра бацьку, ужо нейкі час называў яго ня йнакш, як “стары”.
Ігнась, якому сёстры цэлы дзень не давалі ўстаць з ложку, чуўся значна лепш, а самі Альдона зь Ядзяй відавочна нудзі-
ліся нашай кампаніяй ды хацелі як найхутчэй сысьці. Фэлікс чамусьці быў не ў гуморы, і толькі адзінаццацігадовы Ўладзя бавіўся з прывезенай братамі кірмашовай цацкай маленькай драўлянай жалейкай, на якой малы адразу ж пачаў вырабляць гук, падобны да ня раз ужо чутага незразумелага піску.
Нарэшце дзеці далі дабранач і сышлі. Цётка Алена неяк вінавата глянула ў мой бок і сказала:
- Звычайна меншыя ядуць асобна, але сёньня атрымалася крыху йнакш, і, ставячы на стол букатку з гарэлкай, ужо зусім па-свойску дадала: Налівайце, хлопцы.
Пакуль айцец Казімер выконваў “загад”, гаспадыня прынесла яшчэ некалькі букатак і пляшак. Затым на стале зьявіліся розныя закускі паляндвіца, кілбасы, сыр, крамны селядзец і гатаваная бульба.
Памянулі пана Эдмунда, пагаманілі “ні пра што”, нават пажартавалі. Праз увесь час я чакаў зручнага моманту высьветліць пытаньне, якое моцна-такі засела ў маёй галаве. Нарэшце, калі за сталом на хвілю запанавала няёмкае маўчаньне, я запытаўся:
- А чаму вашую маці ўсе называюць “бабуля Янушэўская”?
- Старая гісторыя, усьміхнулася цётка Алена, вы ж ведаеце, што маю маці клічуць Казімера, тут яна глянула на ксяндза ды ўсьміхнулася яшчэ раз, у ейны гонар называецца й наш Казя. Пакуль дзеці былі зусім малыя, яны не зьвярталі на гэта ўвагі, а калі падрасьлі пачалі кпіць з брата, маўляў, далі бабскае ймя. Вось бабулю й пераксьцілі.