Крывавы памол
Сяржук Сокалаў-Воюш
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 271с.
Мінск 2004
- Як бачыце, сказаў Жора, пярсьцёнак апынаецца на пальцы ў гэтага маладога чалавека.
Ён падышоў і ўзяў мяне за руку, на якой змрочна ўспыхваў чырвоным вокам невядомы мне камень.
- Дзякуй, спадар Андрусь, але рэч трэба вярнуць на месца, пярсьцёнак сасьлізнуў з пальца ў Жораву даланю й праз момант ужо зіхцеўся на руцэ Вальжыны. Усе запляскалі, загаманілі, пачуліся крыкі: “Яшчэ! Яшчэ!”
На кухні было пуста. Я хацеў запаліць сьвятло, але адчуў нейчую прысутнасьць і пачаў асьцярожна азірацца. Ад вакна, ці гэта мне толькі здалося, адскочыў цень, які я назваў бы чалавечым, каб ня сёмы
паверх. Цікаўнасьць штурханула да шыбаў, але ў гэты момант успыхнула лямпачка й аточаны захопленай публікай наваяўлены блазан-ілюзіяніст загарлаў:
- Андрусь! Братка! Што ты ад нас хаваесься й што хаваеш?!
Я міжволі зірнуў на пальцы. Пярсьцёнка не было, а Жора ўжо падыходзіў бліжэй і, як картачны штукар, рабіў рухі ў паветры, пакуль у пальцах не зьявілася немаведама адкуль жалудовая краля. Я пашукаў вачыма Вальжыну й заўважыў, што сярод грамады ведаю толькі яе.
- А чаму вы без гаспадара?
Маё пытаньне прагучэла спакойна й, я спадзяюся, на твары зьявілася прыязная добрая ўсьмешка.
А ча-му мы без гаспадара! выгукнуў Жора. А таму што ён... папросту згарэў ад гасьціннасьці! Да!
“Калі ён граў п’янога, то блага, калі быў цьвярозы, то выглядаў п’яным”. У гэтым каламутным азначэньні было тое, што я бачыў перад сабой... Mae думкі пачалі блутацца... “Вальжына не жалудовая, а званковая... А Жора мне вельмі падабаецца, хоць і лысы... I пан Эдмунд нішто сабе... Я абавязкова абараню ягоных дзяцей...” Барная стойка раптам пачала бурыцца. Я ўпаў на падлогу. “Мірабэль! схіліўся да мяне кельнэр і зарага-
таў, Мірабэль!” Госьці пачалі зьбірацца ля майго трупа, рагатаць разам над смуродным целам, якое зьнізу ўжо пайшло трупнымі плямамі. Я вішу? He. Я ляжу... Я пратэстую! He чапайце маіх плямаў! Пакіньце іх ззаду! I хто даў права Жору ўскрываць мой чэрап? Пайшоў прэч! Спынеце Манюшку!”
* * &
Вочы не хацелі расплюшчыцца, а рукі браць слухаўку. Адкуль зьявіўся гэты чорны сон і навошта? Цела б’юць дрыжыкі толькі што перажытага... На вечарыну заканчэньня сэзону я, напэўна, ужо спазьніўся... Слухаўку ўсё ж давядзецца ўзяць. Але чаму так баліць галава? Трэба хаця б сесьці.
Я расплюшчыў вочы. Пакой быў ня мой і цалкам незнаёмы. Можа, гэта цяпер сон. Ці працяг папярэдняга? Тады трэба прачнуцца ці павярнуцца на іншы бок. Вось толькі як гэта зрабіць, калі сьвядомасьць адзначае яву!? Спакойна. Давай спакойна. Тэлефон змоўк.
Я выцягнуўся з кухні ў сьвятліцу. Прыбраны, усе рэчы на месцы, але даўно не прыбіраны у пыле й павучыньні пакой... Штаты ў варыянце галівудзкага
фільму пра нячыстую сілу. He хапае толькі пачуць якіх-небудзь дзіўных гукаў ці крокаў хвантастычных істотаў. Лухта! Тут Беларусь, а ў яе ўласныя тлумы. Праз цьмяна-жоўтае ад закарэлага бруду вакно точыцца дзень. На запыленай падлозе застаюцца сьляды адзіныя сьляды ў гэтай хаце. На дзьвярох заіржэлы ангельскі замок, які рассыпаецца ад першага дотыку. Можна выходзіць. Густое ліпкае паветра чапляецца за апратку. Цягне долу крысо палітону (і калі я пасьпеў яго апрануць?), бліскаюць лякаваныя чаравікі. Налягаю плечуком на брудны дэрматын і апынаюся на... сваёй лесьвічнай пляцоўцы. “Во й пацалуй у сраку”, казала ў такіх выпадках адна дзябёлая кабета, зь якой мне давялося некалі пару дзён працаваць на мясакамбінаце ў Полацку. Што рабіць? Вярнуцца назад у чужую кватэру на маёй пляцоўцы? Пагрукаць да суседзяў, каб пераканацца, што я дома?
На шэрай вуліцы вецер гнаў па небе ірваныя хмары, шматаў апалае лісьце, кідаўся сьмецьцем, падганяў рэдкіх мінакоў схавацца, і тыя сьпяшаліся пад свае дахі й стрэхі. Куды цяпер? Я памацаў кішэні, але, апрача пляшкі брэндзі, там нічога не было. Заляскаў па рэйках стары трамвай. Я з палёгкай ускочыў у рас-
чыненыя дзьверы. Тут, прынамсі, можна было сагрэцца й сабрацца з думкамі.
Калі тое, што цяпер адбываецца, ня сон, а я ў тым пэўны, значыць, нешта здарылася. Што? Затэлефанаваць археолягу Z.? Спытацца, ці быў я ўчора ў яго на вячорках? Адшукаць Жору й плюнуць яму ў рыла? Глупства. За вакном нечакана праплылі Камароўка, “Белая вежа”, паказаўся опэрны. Гэта што новы трамвайны тор? Адкуль? Зрабілася ніякавата. Я выйшаў з трамваю й сабраўся на Траецкае. Скраем вока заўважыў, як сьледам за мной з напаўпустога вагону выскачыў чалавек і адразу ж пачаў уважліва разглядаць шыльду з назвай вуліцы. Хвост. За мной ніхто не сачыў з камуністычных часоў, а тут на табе дэмакратыя. Для пэўнасьці зьвярнуў за рог будынку. Шкада, на Траецкім няма пад’ездаў, каб схавацца й прасачыць. Давялося бегчы да наступнага рогу, спыніцца ды пачакаць, каб схапіць перасьледніка за грудкі, прыціснуць да сьцяны й вытрасьці зь яго ўсё, што можна. Раней я ніколі гэтага не рабіў, але цяпер быў іншы час.
Хвіліны цягнуліся доўга. Нагэтулькі доўга, наколькі трэба было, каб зразумець марнасьць майго намеру. Ніхто за мной ня йшоў... За гэтыя хвіліны я пачаў крэмзаць у думках сякі-такі плян. Пачынаць
трэба з таго месца, дзе згубіўся. Я выйшаў са сховы й падаўся шукаць учорашняй рэстарацыі. Уласна, шукаць не было чаго.
У пустой прыцемненай зале гучэла расейская папса. За стойкаю бязмэтна сноўдаўся ўчорашні барнік. “А каб табе пуста было, пане. Мне ўжо трыццаць гадоў, а ты кажаш учорашні” прыгадалася ўлюбёная ў дзяцінстве казка.
Будзіце что-нібудзь заказываць?
Але, не здымаючы палітону, адказаў я, мірабэль!
Які мірабэль? пужліва азірнуўся барнік, што ўдзень яшчэ быў, напэўна, і стольчым.
Mirabel Reserve, прашаптаў я й таксама пужліва азірнуўся, за намі сочаць?
За намі?
Так, за намі. Mae рукі цераз стол моцна ўхапілі яго за грудкі, ірванулі долу. На падлогу паляцела попелка, гучна праквактала недзе пад іншым сталом і сьціхла. Хто такі Георгі Аляксанч?
Ня ведаю...
Думай! Прыпамінай! шаптаў я на вуха, перахапіўшы пальцамі ягоны карак і прыляпіўшы твар да настольніка. Стольчы маўчаў, і я разумеў, што зараз згублю ўсялякія магчымасьці нешта да-
ведацца, калі слоўны наступ захлынеца на адным пытаньні. Чаму ты спалохана азіраесься!? Ня чую адказу! Калі ты зараз жа не згадаеш, хто ён такі, я размажджэру тваю тупую галавешку!
Стольчы нечакана зарагатаў і выпрастаўся:
Ты да каго гаворыш, сьмярдзюк! Ягоны твар наблізіўся да майго. Моцны штуршок у грудзі, і я зьмёў пару-другую зэдлікаў, перш чым мая сьпіна адчула падлогу.
Стольчы набліжаўся досыць хутка. Моўчкі, бязь лішніх рухаў, спакойна, упэўнена. Я паспрабаваў падняцца, але ня змог і ўзяўся адпаўзаць, гледзячы вочы ў вочы. Праз момант ягоны позірк пачаў прабіваць мой, але я стараўся трымацца. Нечакана дужая здыхлячая рука схапіла мяне за апратку, узьняла ў паветра, і ў гэты самы момант міжволі выдраная з кішэні бутэлька брэндзі апусьцілася на чэрап няшчаснага. Той войкнуў і заліўся крывёй. Я вываліўся зь ягоных пальцаў і кінуўся прэч.
Вуліца дыхнула сьвежым паветрам, якое дадало сілы, прасьвятліла глузды. “Куды цяпер, сраны дэтэктыў?” Лякаваныя чаравікі сьлізганулі па мокрым бруку, але ногі ўтрымалі й панесьлі. “Зараз будзе музэй. Трэба забегчы да Алеся, пе-
радыхнуць, а можа й параіцца”. Я ўзьляцеў на высокі ганак. Дзьверы былі зачыненыя...
На Багдановіча той самы дзядзька разглядаў тую самую шыльду. Ён што звар’яцеў? Недзе збоку завішчэлі гамульцы. Таксоўка. Я ўваліўся ў салён і выдыхнуў адрас археоляга. Аўта рванула як шалёнае. Падазроная хуткасьць адразу ж насьцярожыла, але ашчадная ахайнасьць, зь якой возьнік кіраваў, прыгарнула пільнасьць. Цяпер небясьпекі трэ было чакаць зь іншага боку... у мяне не было чым плаціць. Я паўзіраўся на падлогу, ці няма там дзе малатка ці мутэрніка, якія абрынуцца на маю галаву, як толькі возьнік сьцяміць, у чым рэч.
Прыгожая будзе ноч. Якраз поўня.
- Будзе, пагадзіўся я, пазіраючы ў вечаровае й ужо бясхмарнае неба.
- У такія ночы, напэўна, добра пішацца?
- Скуль я ведаю?..
— Хто ж, як ня вы? — Возьнік на момант зірнуў у мой бок і зноў засяродзіўся на дарозе, я вас адразу пазнаў. Вы некалі з Уладзімірам Арловым выступалі ў нашай школе. Вершы чыталі.
- Арлоў вершаў ня піша.
- А мне здаецца, чытаў.
- Дык тое ж вэрсэты...
- He люблю паэзіі. А вось гістарычныя кніжкі... “Дзень, калі ўпала страла” два разы вывучаў. Амаль як падручнік... А вершы...
- А вершы адчуваць трэба.
- Прыехалі.
- Дзякуй. Цяпер мушу падняцца да сябра, запытацца грошай.
Я пачакаю.
У кватэры археоляга панавала гулянка.
- Добра прыехаў, сустрэў мяне гаспадар, якраз пачынаецца самае цікавае! Жора ўчынае ілюзіён!
- Як, Жора?
- Ты што, ня ведаў, што ён прафэсійны штукар? Ды ты праходзь.
- Там возьнік грошы чакае.
- Пачакае.
- He, трэба заплаціць.
- Колькі?
Я назваў суму. Археоляг падазрона глянуў на мяне, але праз хвіліну прынёс купюры:
- Ты што яму, за год вінаваты?
Калі я вярнуўся з вуліцы, Жора ўжо адштукарыў, і грамада ў шэсьць галасоў абмяркоўвала ягоны талент. Усе былі свае. Я азірнуўся, марна шукаючы абяцаных цікавых людзей, сеў за стол.
- Што піць будзеш? У нас сёньня вы-
бар. Ёсьць гарэлка, а ёсьць, падышоў са сьпіны гаспадар і пстрыкнуў па пляшцы, брэндзі.
- “Агдам”, нечакана для сябе адказаў я.
- А вы шампанскага прыгожа захацелі, з разгону пераклаў Еўтушэнку археоляг, няма ў нас шампанскага. Суцэльная “Ізабэля” ды “Мускат” ад Вальжыны.
- Брэндзі таксама ад яе?
- He, брэндзі ад Жоры.
- Нехта ўжо піў? захваляваўся я.
- А ты што, з пачатых ня п’еш?
- He, не хачу быць першы.
Я ўзяў чарку гарэлкі. Пачакаў астатніх. Пілі якраз за загадку сэзону той самы камень з васьмёркамі лініяў.
- Што б гэта магло быць?
Адны пачалі казаць, што васьмёрка гэта паказьнік мудрай гармоніі чалавека з прыродай, са сваім разумовым і фізычным “я”. Іншыя, што яна выабражэньне ўнівэрсальнасьці. Археоляг аддана трымаўся ідэі, што выкапаны камень старажытны падручнік, паколькі Старэйшы Футарк дзеліцца на тры васьмірунныя групы, альбо восем групаў па тры руны кожная, і спасылаўся на дзьве песьні “Старэйшай Эдды”. Я назіраў, як зь цікавасьцю сочыць спрэчку Жора, бе-
зуважна лунае недзе ў аблоках Вальжына й захоплена ловіць кожнае слова студэнт-філёляг Віктар. Божачкі! Як усё звычайна й будзённа. Каб не было тае рэстарацыі на Траецкім, можна было б падумаць, што жыцьцё йдзе набітай каляінай. Цікава, як там стольчы? На Захадзе ў такіх выпадках пра вынікі свайго супэрмэнства дазнаюцца з тэлебачаньня. У нас усё йнакш. Нашыя людзі любяць стабільнасьць. Варта перарваць які-небудзь “Сельскі час” нават дзеля ўрадавага паведамленьня, як усе пачынаюць нэрвавацца... Зрэшты, адбылася ўсяго толькі рэстарацыйная бойка. Хто ж будзе з гэтай прычыны парушаць маральны спакой грамадзянаў? Нават каб там забілі чалавек зь дзесяць...